Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— Гэты кірмашовы атракцыён не для нашага ўзросту,— з нудотай заўважыў Банівэ,— ці не пара дадому?
Мадлен падтрымала яго, мы накіраваліся ў ПортМэйё, а ўжо адтуль хто куды. Цалуючы Нэлі руку на развітанне, я прабаваў зірнуць ёй у вочы. Яна весела размаўляла з Мадлен і адышла, так мне нічога і не намякнуўшы.
Заснуць я не мог. Гэта нечаканая прыгода парушыла роўную плынь майго жыцця. Я наогул не быў бабнікам, а тым больш пасля таго, як ажаніўся. Я любіў Мадлен ад усяго сэрца, і наша ўзаемнае давер’е было моцным і шчырым. Да Банівэ я адчуваў прыхільнасць і глыбокую ўдзячнасць. Але ўсё ж нейкі чорт мяне падбухторваў сустрэцца з Нэлі, каб хутчэй дазнацца, што азначаў яе позірк, пасля той фатальнай хвіліны. Здзіўленне? Гнеў? Вы ведаеце, якая фанабэрыя часам можа таіцца ў самым скромным мужчыне. Я ўявіў сабе працяглае, маўклівае пачуццё, якое раптам абудзілася, дзякуючы выпадку. Побач са мной на суседнім ложку мірна спала Мадлен.
На другі дзень я быў вельмі заняты і не было мне калі асабліва думаць аб учарашнім дзівосным здарэнні.
На трэці дзень мяне паклікалі да тэлефона.
— Вас пытаюць з міністэрства калоній,— пачуўся голас у трубцы.— He адлучайцеся, з вамі будзе гаварыць міністр... Хвіліначку...
У мяне заныла сэрца. Ніколі Банівэ не званіў мне сам. Запрашэнні і адказы на іх звычайна паступалі ад нашых жонак. Ніякага сумнення, дадуць мне дыхту за кірмашовую прыгоду.
— Ало! — пачуўся раптам голас Банівэ...— А, гэта вы, Мафра?.. Вы маглі б з’явіцца зараз жа да мяне ў
кабінет?.. Так, тэрмінова... Я вам растлумачу асабіста... Добра, чакаю!
Я павесіў трубку... Значыць, Нэлі належала да кодла тых агідных істот, што знарок спакушаюць мужчып (бо яна першая, даю вам слова, павалілася мне на калені), а потым прыстаюць да мужа і скард-зяцца: «Ведаеш, дарэмна ты так верыш Бернару... Ён табе зусім не друг...» У, ненавіснае племя!
Шукаючы таксі, каб адправіцца да Банівэ, я прабаваў угадаць, што мяне чакае. Дуэль? Я б згадзіўся ахвотна. Ва ўсякім разе гэта самы просты выхад, але пасля вайны на дуэлях не б’юцца. He, хутчэй за ўсё, Банівэ пачне мяне ўпікаць і дасць зразумець, што між намі ўсё скончана. Гэта быў бы канец не толькі важнай для мяне дружбы, але і ўсёй маёй кар’еры, як-ніяк, а Банівэ — чалавек магутны. Ёсць чуткі, што ён зойме пасаду прэм’ера.
I што тады сказаць Мадлен, як растлумачыць ёй гэты недарэчны разрыў?
Гэтыя думкі і розныя іншыя, яшчэ болей злавесныя, прыгняталі мяне па дарозе ў міністэрства. Я пачаў разумець тых няшчасных людзей, што ў цяжкім становішчы, не маючы мужнасці цярпець да канца, шукаюць збавення ў самагубстве.
Мне прыйшлося некаторы час пачакаць у прыёмнай сярод шматлікіх наведвальнікаў і сакратароў. Маё cappa моцна калацілася. Каб супакоіцца, я пачаў разглядаць насценную фрэску: «Анаміты збіраюць ураджай». Нарэшце сакратар назваў маё імя. Я ўстаў. Перада мной былі дзверы ў кабінет міністра. Што мне рабіць? Даць яму выказацца? Ці папярэдзіць прьікрую сцэну шчырым прызнаннем і споведдзю?
Банівэ падняўся насустрач і паціснуў мне руку. Я быў збянтэжаны яго ласкавасцю. А можа, ён усё ж такі здагадаўся, што здарэнне было выпадковае і ненаўмыснае?
— Перш за ўсё,— пачаў міністр,— прашу прабачыць, што выклікаў вас так спешна, але зараз вы самі зразумееце, што рашэнне трэба прымаць неадкладна. Справа вось у чым... Нэлі і я ў наступным месяцы збіраемся ў доўгае падарожжа па Заходняй Афрыцы... Я — з інспекцыйнымі мэтамі, яна — як турыстка для новых уражанняў... Я вазьму з сабой апроч служачых міністэрства таксама некалькі журналістаў, таму што пара нарэшце французам пазнаёміцца са сваімі ўладаннямі... Дагэтуль я не думаў гаварыць вам пра свой намер, паколькі вы не чыноўнік нашага міністэрства і не журналіст, апроч таго, у вас ёсць служба. Але ўчора ўвечары Нэлі сказала мне, што наша падарожжа амаль супадае з вашым водпускам і што ёй прыемней бавіць час з вамі і вашай жонкай, чым з нашымі афіцыйнымі кампаньёнамі, і што, яна спадзяецца, магчымасць пабачыць Афрыку на такіх выгадных умовах павінна спакусіць вас. Так што мяркуйце... Калі вы згодны, мы вас уключым у групу ўдзельнікаў... Толькі мне трэба ведаць гэта зараз жа, бо ў маёй канцылярыі канчаюць складаць маршрут і спіскі.
Я падзякаваў і папрасіў даць мне некалькі гадзін, каб параіцца з жонкай. Спачатку я быў гатовы згадзіцца. Але, застаўшыся адзія, уявіў сабе ўсю непрыстойнасць і агіднасць гэтай напалову любоўнай інтрыжкі ды яшчэ пад пільным наглядам Мадлен і ў якасці госця Банівэ. Нэлі была прыгожая, але я сурова яе асуджаў.
Снедаючы дома, я расказаў жонцы аб нечаканай прапанове, утаіўшы, вядома, прычыны, якімі яна была выклікана. Я шукаў спосабу ветліва адмовіцца. Мадлен у момант прыдумала піэраг раней узятых абавязкаў, і мы не паехалі ў Афрыку.
Я ведаю, што з гэтага часу Нэлі Банівэ гаворыць пра мяне з іроніяй і нават з некаторай варожасцю. Наш друг Ламбер-Леклерк нейк раз пры ёй назваў мяне
магчымым кандыдатам на пасаду прэфекта дэпартамента Сены. Яна зрабіла грымасу і са здзекам прамовіла:
— Мафра? Ды вы што! Ён вельмі мілы, але пазбаўлены ўсякай ініцыятывы. He ведае сам, чаго хоча.
— Нэлі гаворыць праўду,— пацвердзіў Банівэ.
I я не папаў у кандыдаты.
дэнт спыніўся на вуліцы Сэнт-Анарэ перад вітрынай гандляра карцінамі. Там было выстаўлена палатно Эдуарда Манэ «Шартрскі кафедральны сабор». Манэ ў той час прызнавалі толькі некаторыя аматары. Але ў студэнта быў добры густ, і хараство гэтай карціны яго глыбока ўразіла. Некалькі дзён ён хадзіў любавацца ёю. Нарэшце адважыўся ўвайсці ў магазін і запытаў цану.
— Так і быць,— сказаў гандляр,— яна тут вісіць даволі доўга. Уступлю яе вам за дзве тысячы франкаў.
У студэнта не знайшлсся такой сумы, але ён быў не з бедных. Яго радня ў правінцыі мела дастатак. Адпраўляючы хлопца ў Парыж, адзін з яго дзядзькоў сказаў: «Маладому чалавеку хочацца пажыць. Калі будзе пільная патрэба, пішы». Ён папрасіў у гандляра тыдзень тэрміну, каб выкупіць карціну, і напісаў свайму
дзядзьку.
У студэнта была каханка — асоба даволі вульгарная, недалёкага розуму, але вельмі прыгожая. Яна была замужам за чалавекам намнога старэйшым і нудзілася без пэўных заняткаў. Вечарам таго ж дня, калі студэнт даведаўся пра цану «Сабора», жанчына гэтая
сказала яму:
— Заўтра з Тулона да мяне прыедзе ў госці мая
пансіёнская сяброўка. У майго мужа няма часу гуляць з намі. Я разлічваю на вас.
Назаўтра сяброўка сапраўды з’явілася і не адна, a прывяла з сабой яшчэ адну сяброўку. Студэнт быў вымушаны некалькі дзён вадзіць усіх трох і паказваць ім Парыж. Ён іх паіў, карміў, наймаў рамізніка, плаціў за білеты ў тэатр і хутка растраціў усё, што яму было прыслана на месяц. Ён пазычыў грошай у таварыша і зусім ужо засмуткаваў, як раптам прыйшло ад дзядзькі пісьмо, і ў ім дзве тысячы франкаў. Гэта быў ратунак. Ён расплаціўся з даўгамі і купіў сваёй каханцы падарунак. «Кафедральны сабор» быў прададзены калекцыянеру, які пазней завяшчаў свае карціны Луўру.
Мінула шмат гадоў. Студэнт стаў славутым пісьменнікам, пасівеў, пастарэў, захапляецца малюнкамі прыроды і хараством жанчын. Часта на вуліцы, выходзячы са сваёй кватэры, ён сустракае пажылую даму, якая жыве ў суседнім доме. Дама гэта — яго былая каханка. Твар яе заплыў тлушчам, прыгожыя вочы выцвілі, і пад імі вісяць мяшкі, на верхняй губе расце шэрая шчэць. Яна ідзе грузна, і ногі ў яе як налітыя воскам. Пісьменнік вітаецца, але праходзіць міма, бо ведае, што яна злая, і яму сорамна нават падумаць, што ён яе калісьці кахаў.
Часам ён заходзіць у Луўр і падымаецца ў залу, дзе красуецца «Кафедральны сабор», доўга глядзіць на яго і ўздыхае.
МУРАШКІ
каробачцы паміж дзвю-
ма шклянымі пласцінкамі, абклеенымі з бакоў паперай, варушылася і працавала цэлае племя дробненькіх карычневых пачвар. Прадавец насыпаў мурашкам трошкі пяску, і яны пракапалі ў ім хады, адусюль накіраваныя ў адзін пункт. Там, у самым цэнтры, амаль нерухома сядзела крьіху большая мурашка. Гэта была Каралева, і ўсе астатнія з пашанай кармілі яе.
— 3 імі няма ніякага клопату,— сказаў прадавец.— Даволі раз у месяц пакласці ім кроплю мёду ў гэтую дзірачку... Толькі адну кроплю... А мурашкі ўжо
самі перанясуць яе і падзеляць.
— Усяго адну кроплю ў месяц? — здзівілася маладая жанчына.— Няўжо адной кроплі мёду хопіць гэтым істотам на цэлы месяц?
На ёй быў вялікі капялюш з белай саломкі і муслі-
навае плацце ў кветачкі, без рукавоў. Прадавец маркотна паглядзеў на яе.
— Адной кроплі хопіць,— паўтарыў ён.
— Цудоўна, цудоўна! — усклікнула ў захапленні маладая жанчына.
I купіла празрысты мурашнік.
* * *
— Друг мой, вы яшчэ не бачылі маіх мурашак?
Беленькая ручка з наманікюранымі пальчыкамі
трымала шкляную каробачку з жывымі істотамі. Мужчына, які сядзеў каля маладой жанчыны, любаваўся яе плячамі і зграбнай шыйкай.
— Як з вамі цікава, дарагая... Вы ўносіце ў жыццё навізну і разнастайнасць... Учора вечарам Бах... Сёння мурашкі...
— Вы толькі гляньце, мой дарагі! — сказала яна з дзіцячым запалам, які яму так падабаўся (і япа гэта ведала)...— Вы бачыце вунь тую вялізную мурашку? Гэта Каралева... Работніцы ёй прыслужваюць... Я іх сама кармлю... I паверце, дарагі, ім хапае адной кроплі мёду ў месяц... Ды гэта ж паэзія!..
* * *
Праз тыдзень і мужу яе і каханку надакучыў мурашнік. Маладая жанчына сунула яго за люстэрка на каміне. У канцы месяца яна забыла пакласці ў каробачку кроплю мёду. Мурашкі доўга паміралі ад голаду. Да самага канца яны хавалі трошкі мёду для Каралевы, і яна загінула апошняя.
прыемнасцю пайду з
ІРЭН
вамі сёння ўвечары,— сказала яна.— Такі цяжкі быў тыдзень! Столькі работы і адны расчараванні!.. Але вы тут, і на душы весялей... Слухайце... Давайце паглядзім ЦУДоўны фільм...
— I не думайце цягнуць мяне ў кіно,— сказаў ён, нахмурыўшыся.
— Які жаль!.. Мне так хацелася пабачыць гэты фільм разам з вамі... Але нічога... Я ведаю на Манпарнасе куточак, дзе танцуюць цудоўныя марцініканцы...
— Ну, вось яшчэ! — сярдзіта запярэчыў ён.— Хопіць негрыцянскай музыкі, Ірэн! Я ёю сыты па горла.
— I што збіраецеся вы рабіць?
— Вы самі ведаеце... Паабедаць у ціхім рэстаранчыку, пагаварыць, прыйсці да вас, расцягнуцца на KaHane і аддацца марам.