Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
— Жанчынам падабаецца зводзіць, разводзіць, — летуценна прамовіла Ізабела. — He адна яна.
— Але ў баранесы Дакенвіль такое патуранне было ў характары. Яшчэ ў маладосці, яе празвалі «Падатлівыя ножкі»... Мой дзед, чалавек строгіх звычаяў, пляваўся, гаворачы аб ёй. Ну, гэта ўжо занадта. Проста яна была дурная, як бот.
— Але ж, Бертран, трэба напісаць нейкае слова спачування.
— Вы думаеце? I што мне сказаць?.. Мне гэтая смерць, як пазалеташні снег...
— Ну так, я разумею, але ж нельга адступаць ад формы.
Бертран уздыхнуў, сеў за стол і ўзяў лісток паперы:
«Шаноўная пані, — напісаў ён, — ваша пісьмо кранула мяне да глыбіні душы. Як гэта далікатна з вашага боку падумаць пра мяне ў вашым бязмежным горы і самой паведаміць аб гэтай сумнай падзеі! 0 так, я са смуткам успамінаю мае нячастыя візіты на вуліцу Даміет. Хараство навакольных мясцін, грацыёзная, зусім яшчэ юная жвавасць вашай беднай мамы, яе дабрата да мяне, тады яшчэ дзіцяці, — усё гэта пакінула ў маёй памяці цудоўныя, незабыўныя вобразы. Я ведаю, як самаахвярна вы былі прывязаны да сваёй маці, і спадзяюся, што сардэчная прыхільнасць вашага мужа і дочак паможа вам ізноў прывыкнуць да жыцця. Калі мне давядзецца праязджаць цераз Пон-дэ-Лёр, абавязкова зайду да вас, і мы пагаворым аб нашым мінулым. Застаюся, шаноўная пані, з самымі пачцівымі і найлепшымі да вас пачуццямі...»
Ён працягнуў лісток Ізабеле:
— Чытайце. Па-мойму, гэта чысты здзек.
Ізабела шпарка прагледзела пісьмо і, вяртаючы яго Бертрану, сказала са здавальненнем і зусім сур’ёзна:
— Гэта якраз тое, што трэба.
ЗЯЛЁНЫ пояс
ертран,— запытала Ізабела,— вы будзеце сёння ўвечары дома к чаю? Вы б мне зрабілі прыемнасць. Я чакаю гэту бедную Наталі, і мне адной цяжка яе прымаць. Між іншым, яна піша ў сваім лісце, што хацела б з вамі параіцца.
Я зірнуў у свой блакнот і з прыкрасцю адмахнуўся:
— Гэта парушае ўсе мае планы.
— Даруйце, што дакучаю, Бертран, але вы не ўяўляеце, як мяне пужае гэта сустрэча... Мы не бачылі Наталі з таго часу, як памёр яе муж, і тое, што з ёю здарылася, мне здаецца такім жахлівым, што я проста не разумею, як яна перажыла... Можна ашалець з гора... Сямейная драма, беднасць... Ці не замнога для адной маленькай істоты!.. Шчыра кажу, няма ў мяне належных слоў... He ведаю, чым яе ўцешыць!..
— I я таксама... А вам не здаецца, што найлепшы сродак у такіх выпадках гаварыць як мага менш?.. Я думаю, што, убачыўшы вас, яна пачне плакаць... Вы гэтак жа будзеце плакаць... Абдыміце яе, далейшае падкажа інстынкт.
Праз хвіліну ён дадаў:
— Уяўляю, якая гэта будзе для вас пакута. Пастараюся ў гэты час быць каля вас.
Вечарам, за некалькі хвілін да вызначанага тэрміну, ён увайшоў у пакой Ізабелы.
— Ніяк не супакою нерваў, — сказала яна. — Прабавала чытаць, але ўсе мае думкі аб гэтай няшчаснай... Гляджу на дзверы, праз якія яна зараз увойдзе, падбіраю словы і тут жа іх губляю. Мне так нядобра!.. Сама не свая...
— Вазьміце сябе ў рукі. Ніколі не трэба зараней рыхтавацца да выключных абставін. Кідайцеся ў цяжкую размову, як спрактыкаваны плывец у халодную ваду, — так раіў Стэндаль... Чай згатаваны?
— Так, я прасіла Марыю, каб яна прынесла нам чай хвілін праз пяць пасля яе прыходу... Я спадзяюся, што з’яўленне чужога чалавека спыніць рыданне і слёзы і пасля лягчэй будзе гаварыць.
Бертран узяў кнігу, разгарнуў яе, потым, уздыхнуўшы, адклаў. Абое маўчалі. Кароткі, нясмелы званок парушыў цішыню. Ізабела паднялася.
— Гэта Наталі, — прашаптала яна.
— Сядзіце, не ўставайце,— прамовіў Бертран.
Яна пачула звонкі голас у пярэдняй.
— О, як у вас тут цёпла! Я скіну паліто.
Дзверы адчыніліся. На парозе паказалася Наталі. Яе твар трошкі схуднеў, трошкі пабляднеў, але амаль не змяніўся — быў такі ж малады і прыгожы.
— Добры дзень, — радасна прывіталася яна. — 0! Бертран!.. Які вы слаўны!.. Я ніяк не спадзявалася, што вы захочаце мяне пабачыць... Як у вас тут цёпленька, Ізабела!..
Калі праз гадзіну, праводзіўшы госцю, Бертран вярнуўся, Ізабела сказала яму з абурэннем:
— Ніхто б не даў веры! Як вы лічыце, дарагі? Я ж дрыжала толькі ад адной думкі... А яна хоць бы слова аб сваім горы, аб сваім няшчасці...
— Хіба што туманныя намёкі, — пацвердзіў Бертран. — Часам уставіць нешта накшталт «у маім становішчы» і адразу ўбок. Нічога канкрэтнага. Дзіўлюся, нашто ёй спатрэбілася мая прысутнасць... Яна хацела
нейкай парады, вы казалі?.. Але ж яна ў мяне нічога не спытала.
— Я тут ні пры чым, Бертран. Яе просьбу я перадала правільна. He магу апамятацца!.. Вам даводзілася бачыць такое? Развяла нудную балбатню пра рукавы з напускам... Гэта праўда, што вам такія рукавы падабаюцца? Знайшлі што хваліць!.. А я думала, што вы прыхільнік строгіх плаццяў.
— Ды я зусім не хваліў... Вы маўчалі... Трэба ж было нейк заняць час.
— Я двойчы прабавала напомніць ёй пра мужа, і кожны раз яна спыняла мяне раўнадушнай фразай і пачынала гаварыць аб сваім намеры паехаць у Грэцыю, зрабіць марскую прагулку ў асобнай каюце. Відаць, яна яго ніколі не кахала.
— Хто ведае? — прамовіў Бертран.
— А яе дзеці?.. Вы чулі, што яна сказала, калі я заўважыла, што дзеці будуць ёй уцехай? «Вы так думаеце? — запытала яна.— Вы любіце дзяцей?.. А я — не... Заходжу ў дзіцячую. Калі яны гуляюць, то на мяне ніякай увагі... I мне тады робіцца сумна». Я не ведала, што адказаць... Затое пра вашу апошнюю кнігу яна гатова была гаварыць бясконца.
— А хіба гэта дрэнна? — заступіўся Бертран. — Відаць, яна яе з цікавасцю прачытала.
— Якраз гэтага я і не магу ёй дараваць... Як можна з цікавасцю чытаць кнігу, калі сэрца павінна разрывацца з роспачы?.. I потым, нарэшце, гэты зялёны пояс!.. Вы звярнулі ўвагу?
— Звярнуў. Даволі прыгожа, між іншым, — палоска яркага колеру на чорным фоне.
— Прыгожа?.. Што вы, Бертран? Можа, і так, але ж гэта скандал!.. Як? Страціць такога выдатнага мужа пры такіх трагічных абставінах і праз тры месяцы парушыць жалобу!.. 0! Я разумею, што вы не прывыклі надаваць значэння драбніцам... Я таксама... Але ўсё ж
трэба хоць трошкі захоўваць прыстойнасць... Ярка-зялёны пояс!.. Я вачэй не магла адарваць.
— Мілая Ізабела, — прамовіў Бертран, узяўшы яе за руку. — Што вы так сябе мучыце, перажываючы чужую бяду!..
— Яна не заслугоўвае спагады... Вы ўяўляеце, у яе нават быў апетыт! Я ёй шклянку чаю не адразу адважылася прапанаваць... А яна ела ўсё: пячэнне, торт. «Вашы бутэрброды з сырчыкам вельмі смачныя». Бачыце, ёй бутэрброды смачныя... Я разгубілася, не знайшла, што адказаць.
Бертран усміхнуўся:
— Хто б паверыў, дарагая, што сёння раніцай я застаў вас амаль у слязах і толькі што, чакаючы яе, вы дрыжалі ад страху!.. Мая думка правільная: ніколі не варта загадваць наперад... Мары і рэчаіснасць не супадаюць, і ў жыцці часта бывае куды прасцей, чым нам уяўляецца.
Праз некалькі дзён яны даведаліся, што Наталі памерла, прыняўшы тры цюбікі вераналу.
ва гады назад, калі я
АСАБНЯК
цяжка хварэла, кожную ноч мне сніўся аднолькавы сон. Мне здавалася, што я гуляю ў сельскай мясцовасці, і перада мной здалёк вырысоўваўся белы дом, нізкі і доўгі, а вакол яго маладыя ліпы. Злева ад дома абсаджаны таполямі луг прыемна парушаў аднастайнасць малюнка, і верхавіны стромкіх таполяў калыхаліся
над ліпамі.
У сне гэты белы дом прыцягваў мяне як магніт і я набліжалася да яго. Белы шлагбаум перагароджваў дарогу. Потым трэба было ісці па алеі, якая паступова і вельмі хораша закруглялася. Абапал алеі зелянелі дрэўцы, а пад імі безліч веснавых кветак: прымулы, барвенак і анемоны, якія адразу ж вялі, калі я іх зрывала. У канцы алеі — прагал і там белы дом, перад домам — шырокі газон, пастрыжаны па-англійску, амаль голы, усяго што усеяны, як макам, дробнымі фіялкамі.
Дом быў пабудаваны з белага каменю, дах — чарапічны. Невялічкі ганак, і там дзверы са светлага дубу са скульптурнай разьбой на панелях. Мне хацелася зайсці ў гэты дом, але ніхто не адклікаўся. Мяне гэта пужала, трывожыла, я званіла, я крычала і нарэшце прачыналася.
Такі быў мой сон, і ён паўтараўся некалькі месяцаў запар з такой дакладнасцю і падабенствам дэталей, што
я пачала думаць — ці не бачыла я калі-небудзь у дзяцінстве гэты парк і гэты асабняк. Аднак нічога не магла ўспомніць, і жаданне знайсці гэты дом, паглядзець на яго стала такім моцным, што аднаго разу ўлетку, калі я навучылася сама вадзіць малалітражку, вырашыла правесці канікулы на дарогах Францыі і знайсці дом, які бачыла ў сне.
He буду расказваць вам аб сваім падарожжы. Я аб’ездзіла Нармандыю, Турэнь, Пуату і, вядома, нічога не знайшла. У кастрычніку я вярнулася ў Парыж, і ўсю зіму не выходзіў з маёй галавы белы дом. Гэтай вясной я аднавіла свае вандраванні на гэты раз па суседству з Парыжам. Аднойчы, калі я праязджала нізінай каля гарадка Ліль-Адан, у мяне раптам соладка заныла сэрца, я адчула тое радаснае хваляванне, што ахоплівае вас, калі пасля доўгай разлукі вы сустракаецеся з людзьмі ці мясцінамі вельмі дарагімі для вас.
Хоць я і ніколі не была тут, аднак, зірнуўшы направа, адразу пазнала пейзаж. Вяршыні таполяў падымаліся над ліпавым паркам. I праз кволае лісцейка маладых ліп прасвечваў знаёмы мне асабняк. Я была ўпэўнена, што гэта іменна ён, той самы дом, які мне сніўся. Я ведала, што, метраў цераз сто, шашу перасякае вузкая дарога. Так яно і было. Я павярнула машыну і праз некалькі хвілін апынулася перад белым шлагбаумам.
Там пачыналася алея, па якой я так часта хадзіла.
Едучы ў засені дрэў, я любавалася стракатымі кілімамі знаёмых мне кветак — барвенак, прымулы, анемоны... Выбраўшыся на прагал, я ўбачыла зялёны газон і ганак з адмысловымі дзвярамі. Я выйшла з машыны, узбегла на ганак і пазваніла.
Болып за ўсё я баялася, што ніхто не адклікнецца, але амаль у тую ж хвіліну выйшаў слуга, заклапочаны стары чалавек у чорным пінжаку. Убачыўшы мяне, ён страшэнна здзівіўся і доўга моўчкі мяне разглядваў.
— Можна мне звярнуцца да вас з просьбай не зусім звычайнай, — прамовіла я, крыху разгубіўшыся. — Я не ведаю гаспадароў гэтага дома, але палічыла б за шчасце, калі б яны мне дазволілі пабываць у іх.
— Асабняк здаецца ў наймы, мадам, — адказаў слуга са смуткам. — Мне даручана паказваць яго наведвальнікам.
— Здаецца ў наймы? Якая нечаканая ўдача!.. Чаму ж гаспадары самі не жывуць у такім прыгожым доме?