Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
Я на хвіліну задумалася. Мне здавалася, я не ведаю чаму, што ўсё, што я раскажу Пітэру Дэну, надзвычайна важна і трэба, каб я перакладала яму свае думкі дакладна, з усімі адценнямі.
— He перабольшвайце,— кажу,— Джэк (мой будучы муж) далёкі ад дасканаласці і, я ўпэўнена, не заменіць сабой грамадства, якое мне адпавядала б...
Джэк слаўны хлопец, сумленны, і мне ён будзе добрым мужам у тым сэнсе, што мне не здрадзіць, і я нараджу здаровых дзяцей. Але па-за клопатамі аб дзецях, па-за дзелавымі інтарэсамі, палітыкай і анекдотамі пра нашых сяброў у нас амаль нічога не будзе агульнага... Зразумейце мяне правільна. Джэк зусім не дурніца, кіруе справамі лепш не трэба, адчувае прыгажосць, мае свой густ... Толькі вось паэзія, жывапіс, музыка для яго, як лішняя нагрузка. Ён аб іх ніколі не думае... Але ці так гэта важна? Ва ўсякім разе, мастацтва ёсць толькі адна з праяў чалавечай дзейнасці.
— Бясспрэчна,— сказаў Пітэр Дэн...— Можна быць чалавекам вельмі чуллівым і не любіць мастацтва ці, дакладней, не разумець яго... Я хутчэй аддам перавагу шчырай раўнадушнасці, чым фанабэрыстаму, вытанчанаму чыстаплюйству. Але каб быць мужам такой жанчыны, як вы... Ці ёсць у яго хоць тая мінімальная сардэчнасць, што дазваляе ўгадваць скрытыя жаданні блізкага яму чалавека?
— Ён не глядзіць так глыбока... Я яму падабаюся, а чаму — ён сам не ведае. Ён ні аб чым не пытаецца і верыць, што зробіць мяне шчаслівай... Мужа я буду мець працавітага, кватэру на Парк-авеню, аўтамабіль самы раскошны, яго маці (яна родам з Віргініі) падбярэ нам цудоўных чорных слуг. Скажыце, якога ж яшчэ раю шукаць жанчыне?
— He здзекуйцеся,— прамовіў ён.— Здзек — заўсёды адзнака ліхіх думак. Калі насміхаюцца з тых, Ka­ro трэба любіць, гэта забівае ўсякую прыхільнасць... I вось яшчэ... I гэта асабліва важна. Адзіны шанс на ратунак — у далікатных і літасцівых адносінах да людзей. Амаль усе яны такія няшчасныя...
— Я не думаю, што Джэк няшчасны. Ён амерыканец і добра прыстасаваны да свайго грамадства, якое, не крывячы душой, лічыць найлепшым у свеце. У чым жа ён тады пачне сумнявацца?
— У вашай любві, і даволі скора. Вы яго навучыце пакутаваць.
He ведаю, ці адчулі вы з маіх слоў, што ў гэтую ноч мой узбунтаваны розум быў схільны з усім згаджацца. Незвычайна было тое, што я была адна, а першай гадзіне раніцы, у пакоі незнаёмага англічаніна, з якім выпадкова сустрэлася на аэрадроме. Яшчэ больш незвычайна, што я расказала яму падрабязна пра сябе і падзялілася сваімі планамі на будучыню. Нарэшце, самае дзіўнае, што ён даваў мне парады і я слухала яго з пашанай.
I ўсё ж гэта было іменна так. Чалавечая годнасць Пітэра і яго дабрата рабілі ўсё простым і натуральным. Ніякіх замашак прапаведніка, прарока-прафесіянала. Нічога напускнога. Ён ад душы смяяўся, калі я гаварыла што-небудзь смешнае. Але ў ім угадваўся сур’ёзны падыход да ўсяго, з’ява даволі рэдкая ў грамадстве. Так. Іменна сур’ёзны падыход... Вы разумееце? Людзі ў большасці не выказваюць таго, што думаюць. За іхнімі словамі звычайна тоіцца задняя думка, і тое, што ў іх на языку, толькі маска, каб схаваць сапраўднае. Альбо, што яшчэ часцей, балбочуць абы-што, не думаючы.
Пітэр паводзіў сябе, як некаторыя героі Талстога: не збочваючы, даходзіў да самай сутнасці рэчаў. Гэта настолькі мяне ўразіла, што я запытала:
— У вас ёсць руская кроў, не іначай?
— 3 чаго вы ўзялі? Пытанне нечаканае, асабліва ад вас. Так, мая маці была руская, бацька — англічанін.
Гэта трапная здагадка мяне проста акрыліла, і я, не саромеючыся, пачала пытацца:
— Вы — халасцяк? Вы ніколі не жаніліся?
— He. Бачыце... Вы можаце палічыць гэта гордасцю... Я захоўваю сябе для чагосьці большага.
— Для вялікай любві?
— Для вялікай любві, але не да жанчыны, Я ўвесь час адчуваю, што за мізэрнымі з’явамі гэтага свету ёсць нешта вельмі значнае, прыгожае, дзеля чаго варта жыць.
— I гэтае «нешта» вы знаходзіце ў рэлігійнай музыцы.
— Так, і ў паэзіі... I чытаючы евангелле... Я хацеў бы зрабіць сваё жыццё чыстым. Прабачце, што я гавару пра сябе... такім прыўзнятым тонам... далёка не брытанскім... але, мне здаецца, вы разумееце ўсё... і адразу.
Я ўстала, падышла і села каля яго ног. Чаму? Сама не ведаю. Але іначай зрабіць не магла.
— Так, разумею,— прамовіла я.— Адчуваю, як і вы, што нельга траціць жыццё — наш адзіны неацэнны здабытак — на марныя клопаты, нікчэмныя сваркі, дробныя заняткі. Я б жадала, каб кожная мая гадзіна была падобна на тую, што я праводжу цяпер каля вас... Аднак я ведаю, што гэтага не будзе... Няма ў мяне сілы„, Паплыву па цячэнню, бо так лягчэй... Зраблюся місіс Джэк Д. Паркер, буду гуляць у карты, у гольф, палепшу свае спартыўныя паказчыкі, зімаваць паеду ў Фларыду, і так год за годам, пакуль не прыстукне смерць... Вы, можа, скажаце, які жаль!.. Ваша праўда... Але што рабіць?
Я прытулілася да яго каленяў; у гэты момант я належала яму... душой і целам... Так, душой і целам, бо галоўнае — гэта гатоўнасць.
— Што рабіць? — паўтарыў ён.— Кіраваць сабой. Дапускаць, каб вас несла цячэнне? Вы ж умееце плаваць. Я хачу сказаць: у вас ёсць энергія і аўтарытэт... Ну так!.. I, між іншым, няма патрэбы заўсёды змагацца, каб адолець свой лёс. На працягу чалавечага жыцця бывае толькі некалькі момантаў, калі ўсё вырашаецца, і надоўга. У гэтыя моманты якраз і трэба праявіць мужнасць, сказаўшы — так альбо не.
— I вы лічыце, што ў мяне цяпер такі момант, калі трэба праявіць мужнасць і сказаць — не?
Ён далікатна дакрануўся да маіх валасоў, потым адвёў руку і задумаўся.
— Вы задалі мне вельмі цяжкае пытанне,— прамовіў ён нарэшце.— Якое ў мяпе права, у чалавека, які ўпершыню вас сустрэў, пра вас нічога не ведае, ні пра вашу сям’ю, ні пра вашага будучага мужа, якое ў мяне права даваць вам парады? Я магу груба памыліцца... Вырашаць павінны вы, а не я. Вы адна ведаеце, чаго можна чакаць ад гэтага шлюбу, у вас у адной ёсць факты, каб прадбачыць далейшае... А што магу я? Я магу толькі накіраваць вашу ўвагу на тое, што, на маю думку, і, спадзяюся, на вашу, з’яўляецца самым важным, і запытацца ў вас: «А вы ўпэўнены, што гэта не пашкодзіць вашым лепшым задаткам?»
Тут і я задумалася.
— На жаль — не... Няма ў мяне пэўнасці. Лепшае, што ў мяне ёсць, гэта надзея, гатоўнасць прынесці сябе ў ахвяру... У дзяцінстве я марыла быць святой альбо гераіняй... А цяпер маё жаданне — прысвяціць сябе чалавеку незвычайнаму і, у меру сіл маіх, памагаць яму ў яго справе, у яго высокім прызванні... Вось так... Я вам прызналася ў тым, пра што нікому яшчэ не гаварыла... Чаму вам? Гзта і для мяне загадка. Ёсць у вас нешта такое, што патрабуе шчырасці і абуджае давер’е.
— Гэтае нешта — адмаўленне,— растлумачыў ён.— Той, хто для сябе не дамагаецца таго, што людзі называюць «шчасцем», магчыма, здольны палюбіць другіх па-сапраўднаму і праз гэта знайсці іншую форму шчасця.
I тады, учынак смелы і крыху шалёны, я схапіла яго за рукі і сказала:
— А чаму б вам, Пітэр Дэн, не ўзяць сваёй часціны сапраўднага шчасця? Я ж таксама вас амаль не ве-
даю, аднак, мне здаецца, вы іменна той чалавек, якога я ўвесь час падсвядома шукала.
— Гэта — ілюзія... У рэальнасці я зусім не такі, як вы сабе ўяўляеце. Ніводнай жанчыне я не буду ні мужам, ні каханкам. Я жыву занадта ў сабе. Я не вытрымаю, каб з раніцы да вечара, з вечара да раніцы пры мне знаходзілася жанчына, якая кожную хвіліну патрабуе ад мяне ўвагі і мае на гэта права.
— Увага была б узаемнай.
— Безумоўна, але мне яна не патрэбна.
— Вы адчуваеце, што ў вас хопіць сілы, каб змагацца.
— Болып дакладна, я адчуваю, што ў мяне хопіць сілы, каб змагацца ў жыцці разам з усімі людзьмі добрай волі... працаваць разам з імі, каб зрабіць свет больш мірным і шчаслівейшым... ці хоць паспрабаваць зрабіць яго такім.
— Можа, было б не так гэта цяжка, каб вам памагала сяброўка. Вядома, яна павінна верыць у тое, што вас натхняе. Але калі яна вас любіць...
— Гэтага мала. Я ведаў жанчын, якія, закахаўшыся, як самнамбулы, ішлі за любімым чалавекам. Потым, прачнуўшыся, з жахам заўважалі, што стаяць над прадоннем і могуць упасці. I тады ў іх з’яўлялася адзіная мэта: хутчэй спусціцца ўніз на роўную дарожку звычайнага жыцця... Мужчына, кахаючы такую жанчыну, спускаўся таксама. Пасля чаго, як гаворыцца, яны засноўвалі сямейны ачаг... Воін складваў зброю.
— Вы хочаце змагацца адзін?
Ён далікатна абняў мяне:
— Мне вельмі балюча выказваць, але гэта праўда... Я хачу змагацца адзін.
Я ўздыхнула:
— Шкада! Я гатова была дзеля вас адмовіцца ад Джэка.
— Лепш адмовіцца і ад яго і ад мяне.
■— Чаму?
— Каб застацца сабой.
Я надзела капялюш перад люстэркам. Пітэр падаў мне паліто.
— Правільна,— сказаў ён,— трэба ехаць. Аэрапорт далёка адгэтуль, і лепш, калі мы прыбудзем раней, чым пасажыры аўтобуса.
Ён патушыў у кухні лямпу і, перад тым як выйсці, не стрымаўся і па-брацку абняў мяне. Я не супраціўлялася, мне было прыемна адчуваць яго сілу і ўладу. Але ён хутка адпусціў мяне, адчыніў дзверы і выйшаў следам за мной.
На вуліцы нас чакала яго невялічкая машына, і я села з ім побач, не сказаўшы ні слова.
Ішоў дождж, і вуліцы начнога Лондана танулі ў змроку і смутку. Праз хвіліну Пітэр загаварыў. Ён мне апісаў людзей, што жывуць у гэтых дробных доміках стандартнай будоўлі, іх аднастайны побыт, убогія радасці і сціплыя надзеі. Яго ўяўленне было на дзіва вобразным. Ён мог бы стаць вялікім раманістам.
Потым мы апьінуліся ў заводскім прадмесці. Мой спадарожнік змоўк. Я моцна задумалася... Думала аб заўтрашнім дні, аб сваім прыездзе ў Нью-Йорк, пра Джэка, які, напэўна, пасля гэтай незабыўнай ночы мне будзе здавацца чужым і трошкі смешным. Раптам я сказала рашуча:
— Стойце, Пітэр!
Ён рэзка затармазіў і запытаў:
— Што такое? Вам нядобра?.. Ці, можа, у мяне што забылі?
— He. А толькі я не хачу ехаць у Нью-Йорк... Я не хачу яшчэ раз выходзіць замуж.
— Што?
— Я перадумала. Вы мне раскрылі вочы. Вы мне сказалі, што ў жыцці бываюць моманты, калі рашаец-
ца ўсё, і надоўга... У мяне якраз такі момант... Я перадумала. Я не выйду замуж за Джэка Паркера.
— Вы ўскладаеце на мяне страшэнную адказнасць. Мне здаецца, я вам даў добрую параду. Але я магу памыліцца.
— Вы не можаце памыліцца. I асабліва я не магу памыліцца. Я цяпер ясна бачу, што збіралася зрабіць глупства. Я не паеду.