Падарожжа ў нябыт
Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
— Якая ў вас аб ім думка? Вам, пісьменніку, ён павінен падабацца. Мы яго вельмі цэнім. У мужа ён з языка не сыходзіць... А мне, хто жыве тут, як у ссылцы, ён прыносіць каплю свецкасці і французскага паветра. Пры зручным выпадку вы папрасіце яго пачытаць вершы... Гэта — жывая анталогія.
— 0, цікава будзе паслухаць у палёце.
— He, прапелер усё заглушыць.
Гадзіне а дзесятай увечары губернатар і падпалкоўнік далучыліся да нас, але ненадоўга, таму што адлёт
быў назначаны на чатыры гадзіны раніцы, калі спадае спякота.
Мяне разбудзіў слуга негр. Надвор’е не прадвяшчала нічога добрага. Дзьмуў моцны заходні вецер. За сваё жыццё я правёў у палёце не адну тысячу гадзін і саджуся ў самалёт без страху. Аднак я вельмі ке люблю гэтых падарожжаў над джунглямі, дзе немагчыма прызямліцца, альбо, калі цудам і сядзеш на якойнебудзь прагаліне, мала шансаў, што цябе знойдуць і падбяруць. Я спусціўся паснедаць і ўбачыў за сталом Дзюга.
— Метэазводка дрэнная,— заклапочана паведаміў ён.— Пілот прапануе адкласці падарожжа, але начальнік і слухаць не хоча, гаворыць, што яму ў дарозе шанцуе і, апроч таго, метэаролагі заўсёды памыляюцца.
— Будзем спадзявацца,— сказаў я.— Сёння вечарам я павінен зрабіць даклад у Батоцы. Іншага спосабу дабрацца туды ў мяне няма.
— Мне то можна быць храбрым,— пажартаваў Дзюга.— Мне ляцець не трэба. Але я трымаюся думкі начальніка... Катастрофы, прадугледжаныя зараней, не адбываюцца.
Праз некалькі хвілін з’явіліся губернатар і яго жонка. Ён быў у белым мундзіры з ордэнскай планкай.
Мадам Бусар, элегантная, у спартыўным плацці, хутчэй нагадвала дачку свайго мужа. Яна яшчэ не вызвалілася ад дрымоты і гаварыла мала. На лётнай пляцоўцы (вялізная прагаліна, выцерабленая ў лесе) мы знайшлі падпалкоўніка — з зухаватай іроніяй ён углядаўся ў навальнічнае неба.
— Вы помніце,— спытаў ён у мяне,— паветраныя ямы ў гарах, апісаныя Сэнт-Экзюперы? Паветраныя ямы ў джунглях — значна горшыя. Пераканаецеся самі. Падрыхтуйцеся да танцаў.— I, звярнуўшыся да мадам Бусар, дадаў: — Вам трэба застацца тут, мадам.
— Аб гэтым не можа быць і гаворкі,— рашуча за-
явіла яна.— Я застануся, калі ўсе застануцца; я палячу, калі ўсе паляцяць.
Пілот аддаў чэсць губернатару і адышоў разам з ім ад нашай групы. Я здагадаўся, што ён раіць адкласці вылет і сустрэў супраціўленне. Праз хвіліну губернатар вярнуўся да нас і суха распарадзіўся:
— На пасадку!
Праз некалькі мінут мы ўжо ляцелі над морам дрэў, і шум прапелераў спыніў усякія размовы. Лес дрыжаў і гайдаўся ад удараў ветру, як конская грыва. Мадам Бусар заплюшчыла вочы. Я разгарнуў кнігу, але хутка штуршкі і падскокі самалёта сталі такімі частымі, што чытаць было немагчыма. Мы ляцелі над джунглямі на вышыні ў тысячу метраў сярод чорных хмар пад праліўным дажджом. Было душна і горача. Час ад часу самалёт падаў, як у калодзеж, і, дасягнуўшы шчыльнейшых слаёў паветра, удараўся з такой сілай, што здавалася, адарвуцца крылы.
Я не буду вам апісваць гэтага кашмарнага падарожжа. Уявіце сабе ўраган, які ўвесь час узмацняўся, уздыблены самалёт, бледны твар і тужлівыя позіркі пілота, якія ён зрэдку кідаў на нас. Губернатар сядзеў спакойна; яго жонка не расплюшчвала вачэй. Так прайшло больш за гадзіну.
Раптам падпалкоўнік узяў мяне за руку і падштурхнуў да ілюмінатара.
— Глядзіце! — крыкнуў ён мне на вуха,— мора наступае. Прыліў! Дэльты ўжо не відаць...
Тое, што я ўбачыў, было сапраўды незвычайным. На тым месцы, дзе знікала чорная маса дрэў, разлівалася мора, бяскрайняе мора жоўтага колеру. Раз’юшаны вецер штурмаваў джунглі, і стваралася ўражанне, што яны часткова затоплены. Ад пляжа не засталося і следу. Пілот чыркануў алоўкам некалькі слоў і, павярнуўшыся напалову, падаў паперку падпалкоўніку, а той паказаў яе мне.
Ніякіх арыенціраў. He чую радыёсігналаў. He ведаю, дзе прызямліцца.
Падпалкоўнік падняўся і, хістаючыся, чапляючыся за крэслы, панёс запіску губернатару.
— Ці хопіць гаручага, каб вярнуцца назад? — запытаў той.
Падпалкоўнік перадаў пытанне і прынёс адказ.
— He хопіць,— вымавіў ён спакойна.
— У такім разе няхай ён спускаецца ніжэй і шукае незатоплены астравок. Гэта наш адзіны шанс.— I да жонкі, якая расплюшчыла вочы: — He палохайся, Жызэль. Гэта прыліў. Мы дзе-небудзь прызямлімся, перачакаем буру, і нас знойдуць.
Жахлівае паведамленне яна выслухала без эмоцый, з дзівоснай вытрымкай. Самалёт ляцеў зусім нізка. Я выразна бачыў вялізныя жоўтыя хвалі і ў змрочным святле сагнутыя ветрам дрэвы. Пілот трымаўся мяжы між лесам і морам, шукаючы прагаліны альбо палоскі пляжа. Я маўчаў, упэўнены, што гібель наша непазбежная.
«I чаго панесла мяне сюды? — думаў я.— Сам сабе выбраў катаргу! Выступаць перад дзвюма-трыма сотнямі раўнадушных слухачоў?.. Дурное, нікчэмнае падарожжа!.. Але што зробіш! Смерці сваёй не мінеш. Калі не тут, мяне мог бы раздушыць грузавік у ваколіцах Парыжа, даканаць які-небудзь мікроб альбо выпадковая куля... Хутка ўбачым».
He падумайце, што я хвалюся, выстаўляючы сябе цярпліўцам. Проста, як і ўсякі чалавек, я хапаўся за надзею, неразлучную з целам, і не хацеў верыць, пры ўсёй відавочнасці, у блізкую смерць. Розум знаходзіў доказы, а цела іх адхіляла. Падпалкоўнік падышоў да пілота і разам з ім пачаў пільна ўглядацца ў бруднажоўты акіян. Раптам ён ускінуў руку. Самалёт рэзка нахіліў крыло. Падпалкоўнік павярнуўся, і на яго дагэтуль абыякавым твары мільгануў прамень святла.
— Выспа,— далажыў ён.
— Вялікая, можна на ёй прызямліцца? — спытаў губернатар.
— Здаецца, можна.
Праз хвіліну ён пацвердзіў:
— Так, напэўна... Давайце, Баэк.
Мінут праз пяць мы прызямліліся на вузкай пясчанай касе дэльты, і пілот так удала накіраваў самалёт ці, можа, яму пашанцавала, што той уклініўся паміж дзвюх пальмаў і, трымаючыся за іх, мог супраціўляцца ветру. А вецер свістаў і дзьмуў з такой сілай, што вылезці з самалёта было немагчыма. I што гэта дасць? Куды ісці? Направа і налева — метраў сто мокрага пяску. Наперадзе і ззаду — акіян. Мы выратаваліся на момант, уцалець надоўга можна было толькі цудам.
У гэтым адчайным становішчы я захапляўся нашай спадарожніцай. Яна ані не спалохалася, была спакойная і нават вясёлая.
— Хто хоча есці? — запытала мадам Бусар.— У мяне ёсць сандвічы і фрукты...
Пілот, які прыйшоў да нас у кабіну, сказаў, што лепш прыберагчы прадукты, бо толькі бог ведае, як і калі мы адсюль выберамся. Ён паспрабаваў яшчэ раз паведаміць аб здарэнні па радыё, але адказу не атрымаў. Я зірнуў на гадзіннік. Было адзінаццаць гадзін раніцы.
Апаўдні вецер трошкі прыціх. Нашы пальмы добра ахоўвалі самалёт. Губернатар задрамаў. Я адчуваў сябе змардаваным і аслабелым. Я зажмурыў вочы, потым міжвольна іх крыху расплюшчыў, ахоплены дзіўным уражаннем, быццам аднекуль павеяла на мяне цяплом і сілай. I вось я заўважыў, як Жызэль і падпалкоўнік абмяняліся позіркамі. Яны сядзелі блізка адно ад аднаго. Выраз іхніх твараў быў такі адданы, такі пяшчотны, што не магло быць сумнення: гэтыя двое былі каханак і яго палюбоўніца. Яшчэ ўчора вечарам
я прадчуваў гэта, сам не ведаю чаму, бо іх паводзіны былі пры чужых бездакорныя. Я хутчэй заплюшчыў вочы і ад вялікай стомленасці заснуў.
Мяне разбудзіў шквалісты парыў ветру, які так скалануў самалёт, што, я думаў, вырве яго разам з пальмамі.
— Што такое? — запытаў я.
— Бура аднавілася, і вада прыбывае,— адказаў пілот не без горычы.— На гэты раз мы загінем, месье. Праз гадзіну мора затопіць гэты астравок... і нас.
Ёп глянуў на губернатара з дакорам, нават злосна, і дадаў:
— Я брэтонец, веру ў бога... Буду маліцца.
Учора мне сказаў Дзюга, што паводле палітычнай традыцыі губернатар заядлы антыклерыкал, аднак да місіянераў ставіцца добразычліва, паколькі яны яму робяць значныя паслугі. Маліцца ён не збіраўся, але пілоту свайму не пярэчыў. У гэты момант пачуўся трэск: ураганны вецер расшчапіў пальму злева. Набліжаўся канец. I тады Жызэль, вельмі бледная, у нейкім палымяным натхненні, кінулася да маладога падпалкоўніка:
— Раз мы ўсе памром, я хачу памерці ў тваіх абдымках.
I, павярнуўшыся да свайго мужа, яна дадала:
— Даруйце мне, Эрык... Я рабіла ўсё, каб пазбавіць вас гэтага болю... Цяпер жа ўсё скончана, і для Mane і для вас... Я не магу больш ілгаць.
Падпалкоўнік задрыжаў увесь і падняўся, каб адхіліць ад сябе ашалелую жанчыну.
— Пане губернатар,— пачаў ён...
Свіст і шум урагана заглушылі яго словы. Губернатар сядзеў амаль побач і, як зачараваны, пазіраў на гэту пару. Губы яго падскаквалі, не ведаю, ці ён гаварыў што, ці толькі тужыўся нешта сказаць. Ён так пабляднеў, што мне здалося, вось-вось страціць прытом-
насць. Самалёт, які ўчапіўся адным крылом за пальму справа, коўзаўся па пяску, трапятаўся і стукаў, як разгорнуты сцяг. У хвіліну смяротнай небяспекі я павінен быў думаць аб сям’і, аб маёй дарагой Ізабеле, але відовішча было такое выключнае, што я не мог адарваць вачэй.
Спераду, спіной да пасажыраў, укленчыў пілот і шаптаў малітву. Сэрца падпалкоўніка раздзіралі процілеглыя пачуцці: каханне прымушала яго прытуліць няшчасную жанчыну, а сумленне і боль за зняважаны гонар свайго шэфа, якога ён шчыра паважаў, звязвалі яму рукі. Што датычыцца мяне, то я сядзеў, скурчыўшыся, каб менш трасло, і стараўся трымацца ў баку ад драмы траіх, не перашкаджаць ім. Зрэшты, я ўпэўнены, што яны мяне не заўважалі.
Губернатар, хапаючыся за крэслы, падышоў да сваёй жонкі. У гэтым страшным няшчасці, якое адразу знішчала і яго жыццё і яго дабрабыт. ён захоўваў нейкую дзіўную высакароднасць. Гнеў не перакрывіў яго прыгожага твару, і толькі вочы былі вільготныя. Прыблізіўшыся, ён абапёрся на маё плячо і голасам, пяшчотнасць якога ўзрушвала да слёз, сказаў:
— Я ніколі не думаў, Жызэль, ніколі не думаў... Вярніцеся, сядзьце са мной... Жызэль! Я прашу вас... Я вам загадваю.
Яна абвіла рукамі падпалкоўніка і цягнула яго да сябе:
— Любы мой, любы мой! He супраціўляйся!.. Усё скончана. Я хачу памерці, цалуючы цябе... Любы мой, у гэтыя апошнія хвіліны ніякіх дакораў сумлення... Калі было трэба, я цябе слухала, ты гэта ведаеш... Ты любіў, шанаваў Эрыка... Я таксама... Так, гэта праўда, Эрык, я цябе любіла!.. Але ж цяпер — канец!..
Нейкі металічны абломак пры чарговым штуршку парэзаў ёй твар. Тонкая палоска крыві выступіла на шчацэ.