Падарожжа ў нябыт  Андрэ Маруа

Падарожжа ў нябыт

Андрэ Маруа
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 256с.
Мінск 1974
74.45 МБ
— Нонсэнс! — абурылася яна.— Вы дрэнна чыталі ці дрэнна зразумелі... He была палюбоўніцай лорда Байрана! Але ж увесь свет ведае, што яна была. Няма ніводнай сям’і ў нашым графстве, куды не дайшла б гэта гісторыя... He была палюбоўніцай лорда Байрана!.. Я ў засмучэнні, пан Марсена, і, калі такое ваша апош-
няе слова, я не магу дазволіць вам карыстацца дакументамі... Падумаць толькі!.. Вы збіраецеся расказаць у Францыі і ў нашай краіне, што ніякага фізічнага збліжэння між імі не было! Ды вы што? Пандора ў труне перавернецца, пане мой!
— Чаму? Пандора ж ведае сябе больш, чым хто іншы. Яна сама напісала ў дзённіку, што спатканні іх былі самыя нявінныя.
— Гэты дзённік,— сярдзіта прамовіла лэдзі Спенсэр-Свіфт,— вернецца назад у сейф, і ходу яму адтуль не будзе. Дзе вы яго пакінулі?
— На стале ў падвале, лэдзі Спенсэр-Свіфт. He было ключоў, а то я паклаў бы яго на месца.
— Паснедаўшы, мы туды зараз жа спусцімся і адновім усё, як было. Я не павінна была паказваць вам фамільны архіў. Небарака Аляксандр заўсёды быў супраць і меў рацыю... хоць у гэтым меў рацыю... Што датычыцца вас, пане мой, я вымушана прасіць вас захоўваць абсалютнае маўчанне наконт вашага... так сказаць... адкрыцця.
— Безумоўна, я не апублікую ні радка без вашага дазволу, лэдзі Спенсэр-Свіфт, ні за што на свеце я не пасмеў бы зрабіць вам прыкрасць. Аднак, павінен прызнацца, што не разумею...
— I не трэба, каб вы разумелі. Я прашу толькі аднаго — забыць.
Ён уздыхнуў:
— Няхай будзе так. Я адмаўляюся ад гэтых успамінаў... і ад маёй кнігі.
— Вельмі пахвальна і вельмі разумна. Меншага ад француза я і не чакала. А цяпер пагаворым аб іншым. Скажыце, пан Марсена, ці падабаецца вам англійскі клімат?
Пасля снедання яны спусціліся ў склеп у суправаджэнні Мілера. Цяжкія дзверцы сейфа расчыніліся. Старая лэдзі ўласнаручна далучыла да скураных каро-
бак і сярэбраных кафейнікаў белы альбом і пакет пажоўклых пісем, перавязаных ружовай стужкай. Пасля чаго Мілер замкнуў сейф.
— Тут ім ляжаць вечна,— весела прамовіла яна.
Калі яны вярнуліся, першая група турыстаў, вылезшы з аўтобуса, накіроўвалася ў хол купляць уваходныя білеты і паштоўкі. Мілер падрыхтаваўся разыграць сцэну з партрэтамі.
— Зойдзем на мінутку,— прапанавала лэдзі Спенсэр-Свіфт свайму госцю.
Яна стала ў куток, далей ад турыстаў, але слухала вельмі ўважна.
— Вось гэта,— сказаў дварэцкі,— сэр Уільям Спенсэр-Свіфт (1775—1835). Ён прымаў удзел у бітве пры Ватэрлоо, быў асабістым другам Велінгтона. Малюнак пэндзля сэра Томаса Лоўрэнса, гэтак жа, як і партрэт лэдзі Спенсэр-Свіфт, жонкі сэра Уільяма.
Нейкая дзяўчына, каб лепш разгледзець, жвава высунулася наперад і з павагай прашаптала:
— Тая самая...
— Так,— адказаў ціха дварэцкі,— тая самая, што была палюбоўніцай лорда Байрана.
Старая лэдзі кінула на маладога француза пякучы позірк і з трыумфам прамовіла:
— Ага, чулі!..
ПРЫЛІЎ
кінуць маску? — ска-
заў Бертран Шміт.— Няўжо вы думаеце, што часта скідаць маску разумна і пажадана. Я лічу наадварот, апроч некалькіх рэдкіх выпадкаў дзівоснага сяброўства, толькі маскі, іменна маскі, робяць цярпімым жыццё ў грамадстве... Калі абставіны складуцца так, што хто-небудзь у нас раптам выкажа ўсю праўду тым, ад каго ён звычайна яе хаваў, вельмі хутка ён раскаецца ў сваёй безразважнай шчырасці.
Крысціян Менетрые падтрымаў:
— Я помню адну аварыю ў Англіі... Чалавек дзесяць шахцёраў засталіся ў забоі, адрэзаныя ад свету выбухам рудніковага газу. Праз тыдзень, страціўшы надзею на ратунак, чакаючы смерці, яны пачалі спавядацца ў сваім самым інтымным... Вы ўяўляеце тон: «Так і быць, раз усё роўна канец, я не хачу памерці, не прызнаўшыся...» Потым нейкім чынам іх усё ж выратавалі... Пасля чаго яны стараліся не сустракацца. Кожны з іх інстынктыўна пазбягаў людзей, якія ведалі болып, чым гэта дапускалася. Маска была зноў надзета, і грамадскі спакой захаваны.
— Яно так,— згадзіўся Бертран.— Можна прывесці і яшчэ падобныя прыклады. Я ўспамінаю, калі я вандраваў па Афрыцы, мне давялося быць міжвольным сведкам аднаго незвычайнага прызнання.
Ён адкашляўся і глянуў на нас, крыху вагаючыся. Як ні дзіўна, але Бертран, які так часта выступаў публічна, быў чалавекам нясмелым. Ён баяўся надакучыць. Аднак у гэты вечар, паколькі ніхто з нас яго не перабіў, ён адважыўся:
— Вы, напэўна, усе забылі, што ў 1938 годзе для Саюза прыхільнікаў французскай мовы я зрабіў падарожжа з публічнымі лекцыямі ў Заходнюю і Экватарыяльную Афрыку і на іншыя заморскія тэрыторыі. Я пабываў у англійскіх, французскіх, бельгійскіх калоніях (тады іх яшчэ называлі калоніямі) і аб гэтым не шкадую. Турысты прыязджалі туды рэдка, і прымалі іх па-каралеўску альбо, што яшчэ лепш, па-братняму. He буду прыгадваць назву дробнай сталіцы, аб якой я збіраюся вам расказаць, бо героі майго апавядання яшчэ жывыя... Галоўнымі персанажамі былі: губернатар — мужчына гадоў пад пяцьдзесят, брыты, срэбравалосы, і яго жонка — значна маладзейшая, чарнавокая бландзінка, тэмпераментная і разумная. Назавём іх умоўна Бусары. Яны даставілі мяне як госця ў свой «палац» — вялізную вілу казарменнага стылю між чырвоных скал, з адмысловай мэбляй і рознымі выгодамі. Два дні я ў іх з прыемнасцю адпачываў. У салоне на століку з чорнага дрэва, пад якім красавалася тыгравая шкура, я знайшоў «Новае французскае рэвю», «Французскі веснік» і некалькі свежых раманаў. Я пахваліў за гаспадарчы клопат маладога ад’ютанта губернатара лейтэнанта Дзюга.
— О, я тут ні пры чым,— запярэчыў ён.— Тое, што вам спадабалася,— гэта мадам Бусар... Кнігі і кветкі — яе стыхія.
— Ці ж мадам Бусар літаратар? — запытаў я.
— Вядома. Вы павінны былі гэта заўважыць. Жызэль, як мы яе тут непачціва празвалі, скончыла Сеўрскую нармальную школу. Да таго як выйшла замуж за губернатара, была выкладчыцай літаратуры ў
Ліёне. Там ён сустрэўся з ёю яшчэ раз, прыехаўшы ў водпуск. Я кажу «яшчэ раз», бо яны былі знаёмы раней. Яна была дачкой аднаго з бліжэйшых сяброў губернатара. Ён яе любіў, і яна згадзілася ехаць з ім сюды. Здавалася, што яна таксама да яго прывязана з даўняга часу.
— Нягледзячы на розніцу ў гадах?
— Трэба сказаць, што губернатар быў тады мужчьша прывабны. Тыя, хто ведаў яго да шлюбу, гаварылі, што ён карыстаўся выключным поспехам у жанчын... Цяпер ён пастарэў.
— Такая жаніцьба небяспечна для здароўя.
— О! Тут не толькі жаніцьба. Мой начальнік ніколі не жыў спакойна... Трыццаць гадоў у Афрыцы... Клімат, вечныя трывогі, сабачая работа... Начальнік мой — чалавек высокай годнасці... Дзесяць гадоў назад, як ён прыехаў сюды, зусім яшчэ дзікія плямёны насялялі гэтыя бяскрайнія джунглі. Яны паміралі з голаду. Іхнія ведзьмары падбухторвалі іх да ўзаемнага знішчэння, да выкрадання жанчын і дзяцей, прымушалі прыносіць ідалам чалавечыя ахвяры. Губернатар уціхамірыў плямёны, падзяліў іх на групы, прывучыў іх вырошчваць какаву. Гэта не так лёгка, магу вас запэўніць, пераканаць людзей, што жывуць сённяшнім днём, шэсць гадоў цярпліва чакаць, пакуль на саджанцах з’явяцца плады.
— А яны не мараць аб сваёй незалежнасці, не рвуцца на волю? Як яны адносяцца да губернатара?
— Любяць, я сказаў бы нават, глядзяць, як на бога. Неяк раз я суправаджаў яго ў адно першабытнае племя... Іхні важак, укленчыўшы перад ім, гаварыў наступнае: «Ты выхоўваў мяне, як лянівага сына... Ты добра рабіў... Ты прагнаў мой сон... Цяпер я стаў багаты...» Яны здольныя, вы пабачыце, ахвотна вучацца, абы знайсці падыход... Але трэба быць святым, каб заслужыць іх павагу.
— I што ж, ваш начальнік святы?
Малады лейтэнант зірнуў на мяне з усмешкай і ў сваю чаргу запытаў:
— А што такое святы?
— Я не знаю... Чалавек абсалютна чысты, без плям.
— А! Гэта ёсць. Я не знаходжу ў ім заган, нават празмерных захапленняў, за выключэннем, можа, аднаго... Ён імкнецца да славы, не да якіх-небудзь выпадковых пахвал, а да агульнага прызнання сваіх працоўных заслуг. Яму падабаецца быць адміністратарам, і ён хацеў бы кіраваць тэрыторыямі ў некалькі разоў большымі.
— Як маршал Ліатэй, які казаў: «Марока? Гэта — мястэчка. Мне патрэбен увесь свет».
— Іменна. Мой начальнік быў бы страшэнна задаволены, каб яму даручылі кіраваць нашай маленькай планетай... Ён бы рабіў гэта лепш, чым іншыя.
— Але ж ваш святы быў донжуанам.
— Святы Аўгусцін гэтак жа... Грахі юнацтва... Пасля жаніцьбы ён стаў прыкладам мужчынскай вернасці... Аднаму богу вядома, колькі ў яго становішчы было магчымасцей... Я сам, з’яўляючыся, так сказаць, яго ценем...
— Выкарыстоўвалі магчымасці?
— Я не губернатар, не святы, не жанаты... Стоячы збоку, лаўлю тое, што трапляецца... Пагаворым лепш аб вашым падарожжы, дарагі мэтр. Вы, мабыць, ведаеце, што губернатар надумаўся заўтра суправаджаць вас да вашага бліжэйшага пункта?
— Так, сапраўды ён абяцаў узяць мяне ў свой асабісты самалёт. У яго нейкая інспекцыя на ўзбярэжжы і адкрыццё помніка. Вы з ім паедзеце?
— He... Апроч губернатара і вас там будуць мадам Бусар, якая не любіць пускаць свайго мужа лётаць над джунглямі без яе, пілот і ваенны камендант падпалкоўнік Анжэліні, таксама ўдзельнік інспекцыі.
— Я з ім сустракаўся?
— He думаю, але ён вам спадабаецца... Відны, вясёлы... У баявых справах сапраўдны ас... Былы афіцэр разведкі ў Марока, адзін з вучняў вашага Ліатэя... Зусім малады падпалкоўнік, бліскучая будучыня.
— Падарожжа доўгае?
— Ды не! Гадзіна над лесам да самай дэльты, потым кіламетраў сто паўз бераг, і вы на месцы.
Апошні абед у палацы быў цудоўны. Падпалкоўнік Анжэліні быў запрошаны, каб падрыхтаваць вылет. Ён хутчэй меў выгляд капітана. Малады з твару, і гарачае сэрца. Ён гаварыў многа і складна; яго выказванні былі парадаксальныя, часам агрэсіўныя, але сведчылі аб высокай культуры. Пра звычаі туземцаў, іх татэмы і табу ён ведаў болып, чым губернатар, і, на вялікае маё здзіўленне, мадам Бусар зусім кампетэнтна яму адказвала. Губернатар слухаў сваю жонку з яўным захапленнем і час ад часу ўпотай кідаў позірк на мяне, каб праверыць маё ўражанне. Пасля абеду ён павёў Анжэліні і Дзюга ў свой кабінет, каб вьірашыць некаторыя неадкладныя пытанні, а я астаўся адзін з «Жызэллю». Яна какетнічала, і ў гэтай гульні я ахвотна прымаў удзел, але, як толькі між намі наладзілася давер’е, мадам Бусар спытала пра падпалкоўніка: