Падарунак на Каляды
зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
— Значыць, калі я ўчора спрабаваў да яго трапіць і выпрасіць яшчэ тыдзень часу, тая п’янаватая жанчына сказала праўду. Я расказваў табе, як яшчэ падумаў, што гэта толькі адгаворка, каб ад мяне адвязацца. Значыць, ён быў не проста моцна хворы, а паміраў.
— Да каго ж цяпер пяройдзе наш доўг?
— He ведаю. Але грошы мы тым часам збярэм, а калі і не, лёс не будзе такі злы, каб паслаць нам гэткага ж бязлітаснага крэдытора. Сёння, Кэралайн, мы заснем з лёгкім сэрцам!
Так, яны стрымлівалі сваю радасць, але на cappax у іх было лягчэй. Твары прыціхлых дзяцей, што збіліся ля бацькоў і прыслухоўваліся да незразумелых размоваў, праяснелі: скон таго чалавека зрабіў іх дом шчаслівейшым! Адзіным пачуццём, якое выклікала гэтая смерць і якое Дух мог паказаць Скруджу, была радасць.
— Дух, пакажы мне хоць трошкі спагады, якую выклікала смерць, — папрасіў Скрудж, — альбо пакінуты намі змрочны пакой будзе вечна стаяць перад маімі вачыма.
Дух правёў яго праз некалькі вулак, добра знаёмых нагам Скруджа. Дарогаю Скрудж азіраўся вакол, спадзеючыся ўбачыць сябе, але марна. Яны ўвайшлі ў дом
беднага Боба Крэтчэта — гэтае жытло Скрудж ужо аднойчы наведваў — і ўбачылі маці з дзецьмі, што сядзелі вакол агню.
Цішыня. Глыбокая цішыня. У адным куце сядзелі маўклівыя, як статуі, малодшыя Крэтчэты і пазіралі на Пітэра, перад якім ляжала разгорнутая кніга. Маці з дачкой занятыя шытвом. Але якая глыбокая цішыня!
— I ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх*...
Дзе Скрудж чуў гэтыя словы? Ён не мог іх прысніць. Калі Скрудж з Духам пераступілі праз парог, хлопец, відаць, прачытаў іх. Але чаму ён не працягвае?
Маці адклала шытво на стол і паднесла руку да вачэй.
— Ад гэтага колеру вочы баляць, — сказала яна.
Ад гэтага колеру? Ах, бедны Малы Цім!
— Цяпер ужо лепш, — сказала жонка Крэтчэта. — Ад святла свечкі яны слязяцца, і я нізашто не хачу, каб ваш бацька гэта пабачыў, вярнуўшыся дадому. Ён мусіць вось-вось прыйсці.
— Самы час, — адгукнуўся Пітэр, загортваючы кнігу. — Але апошнія некалькі вечароў, мама, ён ідзе трохі марудней, чым звычайна.
I зноў запанавала цішыня. Урэшце рашучым і вясёлым голасам, які задрыжаў толькі адзін раз, маці сказала:
— Я помню, як хутка ён ішоў... як ён ішоў з Малым Цімам на плячы...
— I я помню! — усклікнуў Пітэр. — Я часта бачыў!
— I я! I я! — закрычалі астатнія. Усе гэта бачылі.
— Але несці яго было зусім лёгка, — падсумавала маці, вяртаючыся да працы, — і бацька так яго любіў, што для яго не было нічога лягчэйшага... нічога лягчэйшага. А вось і ваш бацька!
Яна паспяшалася сустрэць мужа, і вось маленькі Боб у сваім шаліку — куды ж нябогу без яго — зайшоў у дом. На ачагу ўжо стаяла гатовая гарбата, і ўсе навыперадкі
спяшаліся ёй бацьку пачаставаць. Малодшыя Крэтчэты забраліся яму на калені, і кожны прыціснуўся шчочкай да яго твару, нібыта кажучы: «Не журыся, татка! He маркоцься!»
Боб трымаўся весела і ахвотна размаўляў з сям’ёй. Зірнуўшы на шытво, ён пахваліў хуткасць і стараннасць місіс Крэтчэт і дачок. Яны скончаць задоўга да нядзелі, сказаў ён.
— Да нядзелі? Дык ты хадзіў туды сёння, Роберт? — спытала яго жонка.
— Так, мая дарагая, — адказаў Боб. — Шкада, што цябе са мной не было. Ты б усцешылася, пабачыўшы, якая там зелень! Але ты будзепі часта туды хадзіць. Я паабяцаў яму хадзіць кожную нядзелю. Мой маленькі любы сынок! — ускрыкнуў Боб. — Мой маленькі сынок!
I тут ён не вытрымаў. Ён не мог стрымаць слёз. А калі б стрымаў, прорва паміж ім і сынам зрабілася б, мусіць, нашмат глыбейшай.
Ён выйшаў з пакоя і падняўся наверх, у весела асветлены пакой, прыбраны да Калядаў. Ля самага дзіцячага ложка стаяла крэсла, і было бачна, што на ім зусім нядаўна хтосьці сядзеў. Бедны Боб таксама прысеў, трошкі падумаў і, неяк супакоіўшыся, пацалаваў маленькі твар. Ён прымірыўся са сваім лёсам і спусціўся ўніз амаль шчаслівы.
Усе сабраліся ля агню і пачалі размову. Маці з дочкамі зноў шылі. Боб расказаў ім пра надзвычайную дабрыню пляменніка Скруджа, які і бачыў яго ўсяго адзін раз, але, сустрэўшы Боба сёння на вуліцы і заўважыўшы, што ён выглядае крыху, ну проста зусім крышачку засмучаным, — патлумачыў Боб, — распытаў яго, што здарылася.
— Ён самы спагадлівы джэнтльмен, якога я сустракаў У сваім жыцці, — гаварыў Боб, — а таму я ўсё яму расказаў. «Шчыра спачуваю вам, містэр Крэтчэт, —
сказаў ён, — вам і вашай добрай жонцы». Дарэчы, адкуль ён толькі пра гэта даведаўся?
— Даведаўся пра што, мой дарагі?
— Ну, пра тое, што ў мяне добрая жонка, — адказаў Боб.
— Усе гэта ведаюць, — адзначыў Пітэр.
— Добра сказаў, сынок! — усклікнуў Боб. — Пэўна, што так. Дык вось: «Шчыра спачуваю вашай добрай жонцы, — сказаў ён і даў мне сваю візітоўку. — Калі я магу чым-небудзь дапамагчы, вось мой адрас. Абавязкова прыходзьце». Рэч нават не ў тым, што ён можа нам дапамагчы, — усклікнуў Боб, — а ў тым, што ён добра да нас паставіўся, і гэта было проста цудоўна! Нібыта ён напраўду ведаў нашага Малога Ціма і спачуваў нам.
— Я ўпэўненая, што ў яго добрая душа! — сказала місіс Крэтчэт.
— I ўпэўнілася б яшчэ болып, мая дарагая, — прамовіў Боб, — калі б убачылася ці пагаварыла з ім. Я зусім не здзіўлюся, калі ён дапаможа ўладкаваць Пітэра, запомні мае словы.
— Чуеш, Пітэр? — усклікнула місіс Крэтчэт.
— I тады, — закрычала адна з дзяўчатак, — Пітэр знойдзе сабе кагосьці і зажыве сваім домам!
— Ды ну вас! — ухмыляючыся, адбіўся Пітэр.
— Можа, так, а можа, і не, — адказаў Боб, — ды тое, мілыя, будзе яшчэ няхутка. Але калі і як бы мы ні рассталіся, я ўпэўнены, што ніхто з нас не забудзе беднага Малога Ціма, праўда? He забудзе першае расстанне ў нашай сям’і?
— Ніколі, татка! — закрычалі ўсе.
— I я ведаю, — сказаў Боб, — ведаю, мае дарагія, што мы будзем помніць ціхмянасць і цярплівасць гэтага маленькага, зусім маленькага дзіцяткі. I мы не будзем сварыцца — бо гэта значыла б, што мы яго забылі.
— He, татка, ніколі! — зноў ускрыкнулі дзеці.
— Я вельмі рады чуць гэта, — сказаў маленькі Боб, — вельмі рады!
Місіс Крэтчэт, а пасля старэйшыя дочкі і малодшыя Крэтчэты пацалавалі Боба, а Пітэр паціснуў яму руку. Малы Цім, у тваёй дзіцячай душы напраўду жыў Бог!
— Дух, — сказаў Скрудж, — штосьці падказвае мне, што хутка нам давядзецца расстацца. Я ведаю гэта, але не ведаю, адкуль. Скажы, хто ляжаў мёртвы ў тым пакоі?
I зноў Дух Будучых Калядаў перанёс яго ў нейкі, здавалася, іншы час (зрэшты, апошнія бачанні парадку не мелі, хіба што ўсе належалі будучыні) і правёў там, дзе жылі дзялкі, але яго самога зноў не паказаў. Дух нідзе не спыняўся, а імкнуў наперад, нібы да нейкай жаданай мэты, пакуль Скрудж не пачаў маліць яго прыпыніцца хоць на хвілінку.
— У гэтых дварах, — адзначыў Скрудж, — праз якія мы цяпер імчым, — мая кантора, я даўно там працую. А вось і яна! Дазволь зірнуць, што чакае мяне ў будучыя дні!
Дух спыніўся, але рука яго паказвала ў іншы бок.
— Вось жа гэты дом! — усклікнуў Скрудж. — Чаму ты паказваеш не туды?
Няўмольны палец не варухнуўся.
Скрудж паспяшаўся да акна свае канторы і зазірнуў усярэдзіну. Гэта ўсё яшчэ была кантора — але не яго. Іншая мэбля, іншы чалавек у крэсле. Прывідная рука паказвала ўсё ў той жа бок.
Скрудж зноў далучыўся да здані і разам з ёй дабраўся да жалезнае брамы, не разумеючы, чаму і куды знік ён сам. Перад тым як увайсці, Скрудж спыніўся і агледзеўся.
Цвінтар. Дык значыць тут, на могілках, ляжыць няшчасны, чыё імя ён зараз даведаецца. Годнае месца! 3 усіх бакоў аточанае дамамі, захопленае травой і пустазеллем, што буялі не жыццём, а смерцю, перапоўненае магіламі, тлустае і ўкормленае. Годнае месца!
Дух стаяў сярод магілаў і паказваў на адну з іх. Скрудж падышоў, дрыжучы. Прывід заставаўся ўсё той жа, але Скрудж з жахам убачыў у яго ўрачыстым абліччы новы сэнс.
— Перш чым я падыду да каменя, на які ты паказваеш, — прамовіў Скрудж, — адкажы мне на адно пытанне. Гэта цені падзеяў, якія адбудуцца, альбо падзеяў, якія толькі могуць адбыцца?
Але Дух маўкліва паказваў на магілу, ля якой стаяў.
— Калі ўпарта трымацца абранай дарогі, яна няўхільна прывядзе да вызначанага канца, — сказаў Скрудж. — Але калі чалавек з яе збочыць, то і канец будзе іншы. Скажы, што гэтак жа і з карцінамі, якія ты мне паказаў!
Дух, як і раней, стаяў нерухома.
Скрудж, скаланаючыся ўсё больш, падабраўся да магілы і, паглядзеўшы туды, куды паказваў Дух, прачытаў на занядбаным помніку ўласнае імя: Эбенэйзер Скрудж.
— Дык гэта я ляжаў на тым ложку? — усклікнуў ён, падаючы на калені.
Дух перавёў палец на яго, а потым зноў на магілу.
— He, Дух! О не! He!
Палец Духа не варухнуўся.
— Дух! — крычаў Скрудж, хапаючыся за яго саван. — Паслухай мяне! Я не той, кім быў раней! Я не буду тым, кім мог бы зрабіцца, не сустрэўшыся з Духамі! Навошта мне гэтыя мроі, калі надзеі больш няма?
Першы раз прывідная рука зварухнулася.
— Добры Дух, — працягваў Скрудж, распасцёршыся перад ім на зямлі, — сама твая натура ўступаецца за Mane і шкадуе. Скажы, што, змяніўшы сваё жыццё, я магу яшчэ змяніць цені, якія сёння ўбачыў!
Рука спачувальна задрыжала.
— Я буду ўсім сэрцам шанаваць Каляды і паспрабую цэлы год быць добрым, як у калядны час. Я буду жыць
мінулым, цяперашнім і будучыняй. Усе тры духі будуць умацоўваць маю душу. Я не забуду іх урокаў. 0, скажы, што я магу сцерці напісанае на гэтым камяні!
Скрудж роспачна ўчапіўся ў прывідную руку. Дух паспрабаваў вызваліцца, але Скрудж, прагнучы выратавацца, не адпускаў. Дух, аднак, аказаўся мацнейшым і адштурхнуў яго.
Падняўшы рукі ў апошнім маленні за свой лёс, Скрудж убачыў, як убранне здані змянілася: яно зморшчылася, асела — і Дух ператварыўся ў слупок ложка.
Страфа пятая
Чым усё скончылася
Так-так! I гэты слупок ложка быў яго! I ложак быў яго, і пакой быў яго. Але самым цудоўным было тое, што будучыня, якую можна палепшыць, таксама была яго!
— Я буду жыць мінулым, цяперашнім і будучыняй! — паўтарыў Скрудж, выкараскваючыся з ложка. — Усе тры духі будуць умацоўваць маю душу! О, Джэйкаб Марлі! Хай жа славяцца святыя нябёсы і Каляды! Я кажу гэта ўкленчыўшы, стары Джэйкаб, укленчыўшы!
Добрыя намеры так узрушылі і натхнілі Скруджа, што голас яго дрыжаў і амаль адмаўляўся слухацца. Яшчэ размаўляючы з Духам, стары моцна разрумзаўся, і твар яго быў мокры ад слёз.