• Газеты, часопісы і г.д.
  • Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

    Падарунак на Каляды

    зборнік святочнага апавядання
    Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 196с.
    Мінск 2014
    34.37 МБ
    Кіроўца таксі сказаў «добра», калі яна папрасіла ехаць хутчэй, але транспарт стаяў у заторы. Яна пайшла пешшу. Па дарозе дадому яе не адпускаў боль. У кватэры яна знайшла Мікі на тым самым месцы, дзе ён спыніўся, прабягаючы па канаце. Hi гэтым вечарам, ні ў наступныя яна больш не бачыла Рабэрту.
    3 партугальскай мовы пераклала Наста Гвоздзева
    Каментар
    Біблія ў творах і каментарах цытуецца паводле перакладу Васіля Сёмухі.
    Чарлз Дыкенс
    Чарлз Дыкенс (1812-1870) — адзін з самых знакамітых ангельскіх празаікаў і безумоўны класік сусветнай літаратуры. Гумар Боза (псеўданім, які часам выкарыстоўваў Дыкенс) спрычыніўся да фармавання ангельскага гумару ўвогуле, а многія створаныя ім вобразы сталі класічнымі (і аднымі з самых вядомых) вобразамі віктарыянскай літаратуры. Лічыцца заснавальнікам жанру каляднага апавядання, якое дасягнула ў другой палове XIX стагоддзя свайго росквіту. У 1843 годзе напісаў першае са сваіх калядных апавяданняў — «Калядны харал», да якога пасля далучыліся «Званы» (1844), «Цвыркун напечы» (1845), «Бітва жыцця» (1846) і «Апантаны прывідамі» (1848).
    Калядны, харал
    Святы Дунстан (909—988) — ангельскі святы, арцыбіскуп Кентэрберыйскі, апякун кавалёў і залатароў. Паводле легенды, ухапіў аднойчы шчыпцамі д’ябла за hoc, а таму на абразах часта выяўляўся менавіта з імі як сімвалам свайго рамяства.
    «Дай Бог, панове, шчасця вам, хай сум пакіне вас...» — радок са знакамітай ангельскай калядкі:
    Дай Вог, панове, шчасця вам, Хай сум пакіне вас, Бо нарадзіўся Збаўца наш У гэты добры час, Каб ратаваць Адамаў род, Што ў цемрадзі заграз. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў,
    O, вось y нас радасць і спеў.
    Тады анёл нябёсны Зляцеў да тых мясцін I пастухам прынёс ён Найлепшую з навін — Што нарадзіўся на зямлі Маленькі Божы Сын. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў.
    I пастухі на полі Пакінулі гурты I ўраз, не баючыся Hi ветру, ні слаты, Пабеглі ў горад Бэтлеем, Дзе спаў наш Пан святы. О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў, О, вось у нас радасць і спеў.
    I там у горадзе, ў хляве, Дзе сена ды валы, Ляжаў у бедных яслях Збавіцель наш малы, Марыя ж маці побач Узносіла хвалы.
    О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў,
    О, вось у нас радасць і спеў.
    Няхай жа Богу слава Ляціць з усіх дамоў, I між людзей пануюць хай Братэрства і любоў, Бо сёння шчаснай весткай Бог Ліхія пабароў —
    О, вось у нас радасць і спеў, Радасць і спеў,
    О, вось у нас радасць і спеў.
    Олдэрмэн — чалец муніцыпальнай рады ў Вялікабрытаніі.
    «Як колісь посах прарока...» — адсылка да біблейскай гісторыі пра прарока Аарона: «На другі дзень увайшоў Майсей у скінію сходу, і вось, посах Ааронаў, ад дома Лявіінага, зацвіў, пусціў парасткі, даў цвет і ўрадзіў міндаліны» (Лікі 17:8).
    «I Валянцін, і яго лясны брат Арсон...» — маюцца на ўвазе героі французскага сярэднявечнага рамана «Валянцін і Арсон», у якім расказваецца пра двух братоў-блізнятаў, што нарадзіліся ў лесе каля Арлеана. Арсона выхавала мядзведзіца, і ён жыў у лесе, пакуль Валянцін, які жьгў у брата сваёй маці, не зрабіў яго сваім слугой і сябрам. Браты перажылі разам шмат прыгодаў і ўратавалі сваю маці Белісанту.
    «Сэр Роджэр Каверлі» — ангельскі і шатландскі народны танец.
    «I ў адрозненне ад чарады ў адным добра вядомым вершы, дзе сорак кароваў паводзяцца як адна...» — адсылка да верша Ўільяма Ўордсварта «Напісанае ў сакавіку» (Written in March, 1802):
    Крычаць нясушкі, Спяваюць птушкі, Цурчыць крыніца, Ставок ільсніцца, У зялёных палетках блукае вясна, I малы, і стары Устаюць да зары, Пасуцца каровы, Апусціўшы галовы, I ўсе сорак жуюць як адна.
    Як вайсковец благі, Адступаюць снягі, Утрымацца не ў сілах На аголеных схілах, Чуе рэха араты між гор, А ў гарах — любадаць, Ручаіны бруяць, I плывуць аблачынкі, I з нябёс — ні дажджынкі, Над галовамі — ясны прастор!
    «3 удаванай сціпласцю пазіралі на развешаныя паўсюль галінкі амялы...» — паводле ангельскага звычаю на Каляды мужчына мог пацалаваць дзяўчыну, калі яна стаіць пад галінкай амялы.
    «Каб іх змаглі пакляваць калядныя галкі...» — адсылка да «Атэла» Ўільяма Шэкспіра (акт I, сцэна 1):
    ...на рукаве пачну насіць я сэрца Для галчыных бяседаў. Я — не я.
    «Новыя плыні людзей, што неслі калядных гусак у пя карні...» — у часы Дыкенса бедныя гараджане не мелі ў дамах зручных печак для гатавання, а таму за невялікую плату смажылі калядных гусак у пякарнях.
    «Ты хочаш адабраць у іх магчымасць паабедаць кожны сёмы дзень тыдня...» — маецца на ўвазе кампанія сэра Эндру Эгні 1832-1837 гадоў за тое, каб у нядзелю пякарні былі зачыненыя. Гэтая забарона была не на карысць працоўным, якія часам толькі ў нядзелю і маглі нармальна паесці, прыгатаваўшы ежу ў пякарні.
    «I ўзяўшы дзіця, паставіў яго сярод іх...» — цытата з Евангелля (Марк 9:36).
    Джо Мілер (1684-1738) — ангельскі актор, аўтар выдадзенага ў 1739 годзе зборніка жартаў і анекдотаў пад назвай «Досціпы Джо Мілера», які прадаваўся па шылінгу за асобнік.
    Ханс Крысціян Андэрсэн
    Ханс Крысціян Андэрсэн (1805-1875) — дацкі пісьменнік, аўтар сусветна вядомых казак для дзяцей і дарослых. Казка «Дзяўчынка з сярнічкамі» лічыцца адным з самых яркіх узораў каляднага апавядання ў еўрапейскай літаратуры. Яна была напісаная ў замку Аўгустэнборг як тэкставае суправаджэнне да гравюры Ёгана Лундбю, дзе выяўленая дзяўчынка, што прадае сярнічкі, і надрукаваная ў 1845 годзе. Апошнюю казку Андэрсэн напісаў на Каляды 1872 году.
    Браты Грымы
    Якаб Грым (1785-1863) і Вільгельм Грым (1786-1859) — нямецкія лінгвісты, даследчыкі нямецкай народнай культуры, збіральнікі фальклору. Выдалі некалькі зборнікаў пад назвай «Казкі братоў Грымаў». Пачалі ствараць першы слоўнік нямецкай мовы, разам з Карлам Лахманам і Георгам Фрыдрыхам Бенеке лічацца заснавальнікамі германскай філалогіі і германістыкі.
    0. Генры
    О. Генры (сапраўднае імя Ўільям Сідні Портэр, 18621910) — амерыканскі празаік, аўтар папулярных навелаў і гумарэсак. «Дары мудрацоў» — калядная навела О. Генры, што была напісаная ў 1905 годзе ў самай старой карчме Ныо-Ёрка «Pete’s» і выйшла ў 1906 годзе ў зборніку «Чатьгры мільёны».
    Яльмар Сёдэрберг
    Яльмар Сёдэрберг (1869—1941) — адзін з найбуйнейшых шведскіх пісьменнікаў XX стагоддзя. Працаваў у розных жанрах: пісаў апавяданні, раманы, фельетоны, вершы, рэцэнзіі, п’есы, нарысы па гісторыі рэлігіі і г.д. Самы вядомы зборнік апавяданняў Сёдэрберга «Гісторыі» выйшаў у 1898 годзе. Туды ўвайшло каляднае апавядаяне «Футра» — гісторыя пра доктара Хэнка, паводле якой у Швецыі былі знятыя два кароткаметражныя фільмы (1966 і 2008).
    Футра
    Оскар Арнальдсан (1830-1881) — слынны шведскі тэнар. Спяваў партыю Фаўста ў аднайменнай оперы Шарля Гуно.
    Жоржы ды Сэна
    Жоржы ды Сэна (1919-1978) — партугальскі празаік, паэт, драматург, крытык, эсэіст, перакладчык, адзін з найбуйнейшых партугальскіх інтэлектуалаў другой паловы XX стагоддзя. Аўтар больш як ста апублікаваных кніг, сярод якіх дваццаць
    паэтычных зборнікаў, зборнікі апавяданняў, аўтабіяграфічны раман, дзясятак п’ес, каля сарака тамоў крытыкі і эсэ, працы па гісторыі і тэорыі літаратуры і культуры. Апавяданне «Чаму ў Дзеда Мароза белая барада» — класічнае рэлігійнае каляднае апавяданне.
    Павел Гюле
    Павел Гюле (нар. у 1957) — польскі празаік, паэт, драматург, сцэнарыст, літаратурны крытык. Апавяданне «Франц Карл Вэбер» традыцыйна ўключаецца ў польскія зборнікі калядных апавяданняў.
    Франц Карл Вэбер
    Басіні — выдуманы аўтарам італьянскі мастак.
    «Магніфікат» — услаўленне Божай Маці з Евангелля паводле Лукаша (Лк. 1:46-55), якое пачынаецца словамі «Праслаўляе душа мая Госпада» («Magnificat anima mea Dominum»). Выкарыстоўваецца падчас богаслужэння.
    Станіслаў Вакульскі — адзін з галоўных герояў рамана Баляслава Пруса «Лялька», гандляр і прадпрымальнік.
    Ульрых Цвінглі (1484-1531) — швейцарскі рэфарматар царквы, гуманіст і філосаф. У 1525 годзе выдаў сваё спавяданне веры «De vera et falsa religione», y многіх пунктах блізкае да вучэння Марціна Лютэра.
    Седэкія — апошні цар іўдзейскі, пры якім Ерусалім быў разбураны, а яго народ выведзены ў палон.
    Жузэ Эдуарду Агуалуза
    Жузэ Эдуарду Агуалуза (нар. у 1960) — ангольскі пісьменнік і журналіст, аўтар некалькіх раманаў, адзін з якіх, «Крэольская нацыя» (1997), быў уганараваны Вялікай літаратурнай прэміяй Партугаліі.
    Ноч, калі схапілі Дзеда Мароза
    Соба — правадыр племені ў Афрыцы.
    Дзень расы — дзяржаўнае свята Партуталіі эпохі дыктатуры (1933-1974), якое адзначалася 10 чэрвеня, у дзень смерці найвялікшага нацыянальнага паэта Луіша дэ Камоэнша, у гонар адзінства партугальскай нацыі ў метраполіі і партугальскіх калоніях. Сучасная назва — Дзень Партугаліі, Камоэнша і Партугальскіх згуртаванняў.
    Патыа — унутраны дворык дома.
    Плошча Мутамба — адна з цэнтральных плошчаў у сталіцы Анголы Луандзе, месца прыбыцця і ад’езду грамадскага транспарту, таксі.
    Алешандры Радрыгеш
    Алешандры Радрыгеш (нар. у 1967) — бразільскі пісьменнік. Адносіць сваю творчасць да плыні фантастычнага рэалізму.
    Змест
    Чарлз Дыкенс
    Калядны харал Пераклала з ангельскай Ганна Янкута	3
    Ханс Крьісціян Андэрсэн
    Дзяўчынка з сярнічкамі Пераклала з дацкай Алеся Башарымава	98
    Браты Грымы
    Дамавікі Пераклаў з нямецкай Альгерд Бахарэвіч	102
    Дзіця Марыі Пераклаў з нямецкай Альгерд Бахарэвіч	105
    О. Генры
    Дары мудрацоў Пераклаў з ангельскай Сяржук Мядзведзеў	112
    Яльмар Сёдэрберг
    Футра Пераклала са шведскай Алеся Башарымава	119
    Жоржьі ды Сэна
    Чаму ў Дзеда Мароза белая барада Пераклала з партугальскай Наста Гвоздзева	124
    Павел Гюле
    Франц Карл Вэбер Пераклала з польскай Марына Шода	137
    Жузэ Эдуарду Агуалуза
    Ноч, калі схапілі Дзеда Мароза Пераклала з партугальскай Наталля Козінцава . .176
    Алешандры Радрыгеш
    Падарунак на Каляды Пераклала з партугальскай Наста Гвоздзева	182
    КАМЕНТАР	187
    У Бібліятэцы часопіса “ПрайдзіСвет” “PostScriptum” раней выйшлі:
    Эдгар По. Маска Чырвонае Смерці Злачынства, сэр! Зборнік дэтпэктыўнага апавядання Вусцішны пакой. Зборнік містычнага апавядання Оскар Ўайлд. Саламея
    Артур Конан Дойл. Прыгоды Шэрлака Холмса
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»