Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды

зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
34.37 МБ
— Нам патрэбны Дзед Мароз, — сказаў ён. — 3 табой мы б маглі сэканоміць на барадзе, і акрамя таго, ты болып падобны да чалавека з поўначы, выглядала б больш праўдзіва. Плацім тры мільёны ў дзень. Згодны?
Ён павінен быў стаяць ля ўвахода ў краму ў чырвонай піжаме і з шапачкай на галаве. Ён быў такі хударлявы, што давялося прывязаць да жывата дзве падушкі. Пашкуал пакутаваў ад спякоты, увесь дзень пацеў пад сонцам, але ўпершыню за шмат гадоў адчуваў сябе шчаслівым. Апрануты такім чынам, з торбай у руцэ, ён раздаваў падарункі дзецям (прэзерватывы, перададзеныя адной шведскай грамадскай арганізацыяй Міністэрству аховы здароўя) і запрашаў бацькоў зайсці ў краму. «Я — Дзед Мароз-прамоўтар», — растлумачыў ён генералу.
Прамоўтар — была такая прафесія ў Анголе ў першай палове стагоддзя: наёмныя працаўнікі, якія пры-
ваблівалі кліентаў да крамаў, стоячы ля дзвярэй. 3 кожным днём Пашкуалу ўсё больш падабалася гэтая работа. Дзеці беглі да яго з выцягнутымі рукамі. Жанчыны пазмоўніцку ўсміхаліся яму, падміргвалі (дагэтуль ні адна жанчына яму не ўсміхалася). Мужчыны віталі яго з павагай: «Дзень добры, Дзед Мароз! Як сёлета ў нас з падарункамі?»
Стары болып за ўсё любіў глядзець, як здзіўляліся вулічныя хлапчукі. Яны атачалі яго. Вельмі паважліва пыталі дазволу памацаць торбу. Адзін з іх, вельмі маленькі, слабенькі, пацягнуў за штаніну: «Дзядуля Мароз, — упрошваў ён, — падаруй мне шарык!»
Пашкуал меў строгія наказы: раздаваць прэзерватывы толькі дзецям у суправаджэнні дарослых, але ў залежнасці ад іх выгляду. У кантракце было ясна пазначана: дзяцей з вуліцы трэба праганяць.
Пры канцы другога тыдня пасля закрыцця крамы Пашкуал вырашыў не здымаць касцюма і пайшоў у такім скандальным выглядзе ў піўную. Генерал, убачыўшы яго, нічога не сказаў. Моўчкі падаў яму суп.
— Столькі галечы ў гэтай краіне, — паскардзіўся стары, сёрбаючы суп. — Злачынства апраўданае.
У гэтую ноч ён не сніў басейн. Ён бачыў вельмі прыгожую жанчыну, якая сышла з нябёсаў і прысела на край більярднага стала. На жанчыне была доўгая сукенка з бліскучымі каменьчыкамі і залатая карона на галаве. Ад яе скуры ішло святло, як ад лямпы.
— Ты Дзед Мароз, — сказала яму жанчына. — Я паслала цябе сюды, каб ты дапамагаў няшчасным дзецям. Ідзі ў краму, складзі цацкі ў торбу і раздай іх дзецям.
Стары раптам прачнуўся. Ноч была цёмнай, вакол більярднага стала вісеў разварушаны пыл. Ён ізноў закруціўся ў коўдру, але заснуць не змог.
Падняўся, апрануўся Дзедам Марозам, узяў торбу і пайшоў на двор. Хутка дабраўся да плошчы Мутамба.
Крама свяцілася, велізарная крама на пустой плошчы, падобная да лятучага дыска. Барбі займалі галоўную вітрыну, кожная ў сваёй сукенцы, але ўсе з аднолькавай надакучлівай усмешкай. На іншай вітрыне былі механічныя пачвары, пластмасавыя пісталеты, электрычныя машынкі. Пашкуал ведаў, што калі ён разаб’е акно гэтай вітрыны, ён зможа дацягнуцца рукой праз краты і адкрыць дзверы. Ён узяў камень і разбіў шкло.
Ён ужо выходзіў з поўнай даверху торбай, калі з’явіўся паліцэйскі. У той жа момант за яго спінай, на рагу вуліцы, загарэўся куст акацыі, і Пашкуал убачыў жанчыну, якая яму ўсміхалася і лунала над вогнішчам з кветак. Паліцэйскі, здаецца, нічога не заўважыў.
— Стары нахабнік! — крыкнуў ён. — А ну гавары, што ў цябе ў торбе!
Пашкуал адчуў, што яго рот адкрываецца супраць волі і прамаўляе:
— Гэта ружы, спадар.
Паліцэйскі паглядзеў на яго разгублена.
— Ружы? Стары, ды ты абкурыўся...
Ён заехаў яму тыльным бокам далоні. Выцягнуў пісталет з кабуры. Прыставіў да галавы старога і выкрыкнуў:
— Значыць, ружы? Дык пакажы мне гэтыя ружы!
Стары на імгненне завагаўся. Потым яшчэ раз паглядзеў на кветкі акацыі і зноў убачыў жанчыну, якая ўсміхалася яму, прыгажэйшая за ўсіх, уся як свята святла. Узяў торбу і вывернуў яе ля ног ахоўніка. Там былі ружы, сапраўды ружы, пластмасавыя.
Але гэта былі ружы.
3 партугальскай мовы пераклала Наталля Козінцава
Алешандры Радрыгеш
ПАДАРУНАК HA КАЛЯДЫ
Марына праязджала па цэнтры на таксі, калі ўбачыла Рабэрту, які пільна ўглядаўся ў вітрыну. Яна папрасіла спыніць машыну, заплаціла і перабегла на другі бок вуліцы, пакуль транспарт стаяў на чырвонае. Яна любіла жарты, таму хацела напужаць мужа, які быў такі засяроджаны, што не чуў, як яна падышла. Яна магла ціхенька кінуцца яму на плечы, але перад тым як зрабіць што-небудзь, з цікаўнасці хацела паглядзець, што ж яго так прывабіла.
Вітрына аказалася вітрынай цацачнай крамы. Крама была ўпрыгожаная ў тым стылі, што паказваюць у амерыканскіх фільмах пра Каляды. У ёй было поўна дзяцей з татамі і мамамі. Новенькі імпартны цягнічок ездзіў у вітрыне праміж лялек, цацачных дамкоў і мульцяшных герояў. Рабэрту, аднак, не глядзеў ні на цацкі ўнізе, ні на людзей, што стаялі па той бок вітрыны. Ягоны позірк спыніўся на ўзроўні вачэй, утароплены ў шнур, расцягнуты паміж дзвюма бакавымі сценкамі. 3 аднаго боку шнура сядзеў на ровары з адным колам цацачны Мікі-Маўс. Ён быў прывязаны, але калі яго адвязаць, здагадалася Марына, ён пакоціцца з аднаго канца ў другі.
Нарэшце Марына яго гукнула. Рабэрту спалохана падскочыў. Яна засмяялася, ён павярнуўся, але на
ягоным твары не было здзіўлення. Выраз яго хутчэй выяўляў смутак і разгубленасць. Здавалася, ён вось-вось заплача. Так што Марына спалохалася сама.
— Што здарылася?
— Мікі-эквілібрыст, — з плачам у голасе паказаў ён пальцам. 3 яго вачэй пацяклі слёзы. Удваіх яны зайшлі ў кавярню, і толькі пасля двух кубачкаў, плачучы і забіраючы ўвагу іншых наведнікаў, яму ўдалося авалодаць сабой і працягнуць аповед.
— Аднойчы, калі я быў малы, — сказаў ён, — маміны калегі сабралі грошы, каб набыць падарунак сыну нейкай сакратаркі. Ён быў такога ж узросту, што і я, і народзіны спраўлялі якраз перад Калядамі. Маёй маме даручылі набыць што-небудзь, і яна выбрала Мікі-эквілібрыста. Але прыйшоўшы дадому, яна не схавала яго, і я знайшоў скрынку. Дома нікога не было. Я падумаў, што гэта мой падарунак на Каляды. Я выцягнуў цацку са скрыні, прымацаваў да сцяны і пачаў гуляцца. Потым маці вярнулася і растлумачыла, што гэта не для мяне. У той год мае бацькі толькі разышліся, грошай на падарункі не ставала, і я атрымаў усяго некалькі звычайных пластмасавых машынак.
Ён зноў заплакаў.
Праз тыдзень, ідучы той самай вуліцай, яна зноў убачыла Рабэрту, што стаяў перад крамай. Як і ў той дзень, ён застыў перад вітрынай, гледзячы на Мікі. Гэтым разам, баючыся новай сцэны, яна перайшла на другі бок вуліцы і пайшла далей. Ішла да гінеколага, недалёка. Амаль гадзіну чакала, пакуль яе прымуць. Калі нарэшце вызвалілася, падумала спыніць таксоўку, але аўтаматычна скіравалася да цацачнай крамы. Прайшла чатыры ці пяць кварталаў да павароту. I Рабэрту ўсё яшчэ стаяў. Якраз у гэты момант з’явіўся паліцэйскі ў форме і падышоў да яго. Мабыць, супрацоўнікаў
крамы насцярожыў чалавек, які так пільна ўглядаўся ўсярэдзіну. Рабэрту паказаў дакументы, нешта сказаў, і паліцэйскі сышоў.
Калі праз тры дні ёй спатрэбілася схадзіць у цэнтр, тая вуліца адразу прыцягнула яе. Там ізноў быў Рабэрту. Марына занепакоілася. Дома муж не гаварыў пра краму, увогуле не гаварыў ні пра што, амаль не адказваў на пытанні. Яны моўчкі елі і глядзелі тэлевізар. He кахаліся з таго дня, як сустрэліся на вуліцы. Ягоны позірк амаль заўжды быў скіраваны ў бясконцасць.
Свякроў памерла некалькі гадоў таму, і Марына пазваніла сваёй маме, якая маўкліва выслухала гісторыю, а потым сказала: «Гэта ўсё лухта, у яго, відаць, іншая жанчына», — яна заўсёды бачыла ва ўсім здраду. Марына дачакалася, пакуль муж вечарам засне, пасля паставіла будзільнік на пятую раніцы. У цыдулцы яна патлумачыла: «Пайшла да доктара, забылася, што сёння кансультацыя». На дварэ было яшчэ цёмна і холадна. Аўтобус адставаў ад раскладу, але хутка даехаў да канцавога прыпынку. Вуліцы былі практычна пустыя, адзін ці два жабракі запознена прыбіралі свае ложкі, кавярні і газетныя шапікі ўжо адчыніліся, але таксама яшчэ пуставалі, цацачная крама была яшчэ зачыненая. Жалезная заслонка прыкрывала вітрыну і цацкі. He варушачыся, як Рабэрту, яна дачакалася першага супрацоўніка. Ён падазрона паглядзеў на жанчыну. Раней тут толькі той мужчына тырчаў, а цяпер яшчэ і гэтая.
— Я хачу купіць цацку, — сказала Марына.
Яна зайшла за супрацоўнікам, але пачакала, пакуль ён запаліць святло і падыме жалезную заслонку над вітрынай перад тым, як абслужыць яе.
— Таго Мікі, вунь там, — паказала яна.
— Эквілібрыста?
— Так.
— Выбачайце, але ён не прадаецца. Ён толькі для паказу. Гэта рэдкая цацка, зробленая болып як трыццаць гадоў таму.
— Але...
— Вельмі спачуваю. Але не магу прадаць.
— А гаспадар?
— Так, гэта ягоны Мікі.
Як толькі Марына ўбачыла гаспадара (прадавец апісаў яго), яна адразу падышла да яго.
— Я хачу, каб вы прадалі мне таго Мікі. Ад гэтага залежыць мой шлюб.
Яна ўсё расказала.
Гаспадар крамы назваў цану, досыць высокую. Памяць памяццю, але гэта рарытэт, дадаў ён. Марына ўсміхалася, выносячы з крамы скрынку. На вуліцы яна глянула на гадзіннік: пачатак дзясятай. Патэлефанавала дадому, Рабэрту не падняў: ён павінен быў ужо сысці. Дома яна выцягнула Мікі са скрыні, нацягнула вяроўку паміж дзвюма сценамі і паставіла ляльку з роварам у патрэбную пазіцыю. Штуршок — і Мікі пакаціўся па шнуры з аднаго канца ў другі.
Рабэрту прыйдзе з працы толькі вечарам, але яна не была ўпэўненая, што ён пайшоў на працу. Каб нечым заняцца, яна ўзяла кніжку, два вялікія слоўнікі і пачала перакладаць, што трапілася. Яна рабіла пераклады на замову аднаго выдавецтва, якое друкавала кнігі па медыцыне. Цацка каштавала прыкладна як пераклад адной кнігі.
Яна пераклала амаль палову старонкі, але кінула і загарнула кнігу. Каб сябе заняць, прыгатавала паесці, схадзіла ў душ, прыбралася ў кватэры, вярнулася да перакладу і зноў кінула, скурыла цыгарэту (не курыла ўжо больш за два месяцы) і некалькі разоў падышла да акна паглядзець, як ездзяць машыны. Калі ўжо болып не знайшла чаго рабіць, выйшла на двор, спыніла таксі
і паехала да крамы. Па звычцы выйшла на квартал раней і пачала ўглядацца здаля. Мужа не бачна. Вітрына пабітая, ля дзвярэй — паліцэйская машына. Прадавец яе згадаў, паведаміў: «Да нас прыйшоў чалавек, раз’юшыўся, калі я сказаў, што мы прадалі Мікі, пабіў тут усё, так, той самы чалавек, які стаяў на вуліцы, што толькі на свеце робіцца...»