Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды

зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
34.37 МБ
Калі ён вярнуўся ў кватэру, у пакоі бацькоў гарэла святло. Маці не спала. Ён чуў яе неспакойныя крокі туды-сюды, якімі яна вымярала невялічкую прастору. Ён засынаў, а перад вачыма стаялі карціны шырокай ракі, якая адначасова выклікала захапленне і страх. I цяпер у гатэлі ён таксама праваліўся б у сон, калі б не гучны шум з-за сцяны.
Незнаёмка вярнулася ў пакой і голасна, без перапынку, нешта камусьці казала. Зарыпела ад перасоўвання крэсла. Ён не мог супраціўляцца спакусе і, як раней, прыткнуўся вухам да дзвярэй унутры шафы. Дзіўна, што той нехта, кім бы ён ні быў, не азываўся ані словам, у той час як насельніца нумара штохвіліны вывяргала з сябе ўсё больш словаў. Але нарэшце ён пачуў адказ. Мужчынскі барытон кінуў па-італьянску нейкі кароткі, рваны сказ, на што жанчына выбухнула смехам, а потым закрычала — цяпер ён чуў выразна: «Stupido Luigi! Stupido Luigi!»1
Ён яшчэ мацней прыціснуўся да дзвярэй і, страціўшы раўнавагу, схапіўся за старую масянжовую ручку. Хаця тая не зварухнулася ні на сантыметр управа ці ўлева, дзверы паддаліся, і ён расцягнуўся ва ўвесь рост на падлозе чужога пакоя. Так ён ляжаў пару секунд, ацэньваючы сур’ёзнасць свайго стану: у піжаме, пальцы босых ступакоў хаваюцца ў памежнай шафе, а галава амаль дакранаецца да абутых у лодачкі ног суседкі.
— Прашу прабачэння ў спадарства, — сказаў ён, устаючы, — я вешаў у шафу пінжак, абапёрся аб сценку,
1 Ёлуп Луіджы! Ёлуп Луіджы! (іт.).
а тут гэтыя дзверы! У дадатак незачыненыя! Які сорам! Мне вельмі прыкра.
Кажучы гэта, ён пайшоў да дзвярэй, з-за якіх дастаў — як доказ праўдападобнасці — пінжак на вешалцы.
•— Вось, дарэчы!
У яе пакоі не было ніякага мужчыны.
Яна ўважліва разглядала яго і нарэшце адказала — тым самым барытонам, які ён чуў хвіліну таму: «Павесьце на месца, калі ласка! А вы заўсёды, калі вешаеце касцюм, заходзіце ў шафу?»
А потым, ужо сваім голасам, дадала: «А зрэшты, чаго чакаць ад тутэйшых гатэляў».
I голасна рассмяялася.
Ён пакланіўся, яшчэ раз папрасіў прабачэння і ўжо хацеў вярнуцца праз шафу ў свой пакой, як раптам яна сказала:
— Давай вып’ем шампанскага. Мне завуць Тэрэза. А цябе?
— Пётр.
— Таксама вельмі арыгінальна.
Калі яна пайшла па кілішкі, ён вярнуўся ў свой пакой, хутка надзеў штаны, боты на босую нагу і пінжак на піжамную кашулю. I дастаў з бара невялічкую бутэльку секту.
— Гэта ўсё праз Луіджы, — яны чаркануліся і прыселі, — тая яшчэ навалач! Ён зламаў мне жыццё і яшчэ пасылае да мяне дэтэктываў і паліцыю! Уяўляеш? Паліцыю! У Майнцы я правяла тры дні пад арыштам. Мяне нават не пусцілі ў касцёл!
Яе ангельская была значна лепшаю ад ягонай, хаця часам яна ўстаўляла ў сказ італьянскае слоўца.
— Я еду за ім, як толькі ён выпаўзае з гэтай сваёй нары! А ты? Ты ж прыехаў хіба не на лыжах катацца. Ты чэх?
— He, паляк.
— Божа мой, як Папа Рымскі.
— Нічым не магу дапамагчы.
На гэты раз рассмяяліся яны абое.
— Я мушу тут забраць тое, што пакінуў бацька.
— Ён быў эмігрантам?
— У яго тут была стажыроўка. Даўно.
— Ты, напэўна, думаеш, штоя вар’ятка. Ты падслухваў? — Так.
— Навошта?
— Хацеў яшчэ раз пачуць, як ты спяваеш.
— Табе спадабалася?
— Вельмі.
— Ведаеш, што гэта было?
— «Магніфікат».
— Для Луіджы. Я вар’ятка. Я ўжо не кахаю яго, але ўсё пераследую. Біскупа Луіджы. Разумееш?
— He ўсё. Ён каталіцкі біскуп?
— Наймаладзейшы ў Ватыкане. Кар’еру робіць дзякуючы дзядзьку-кардыналу. Старая рьімская сям’я герцагаў Конці. Я таксама рымлянка, але што з таго? Ён кінуў мяне, як скарыстаную кашулю. Можаш гэта сабе ўявіць? Толькі таму, што я зацяжарала, ён ад жаху ўцёк у семінарыю. Гэта было адразу пасля атрымання атэстата. Я думала: гэта пройдзе, ён засумуе, але не — перажыў і нават стаў ксяндзом. I адразу пасля — біскупам! Але ж мужчыны — шэльмы! Я кажу пра італьянцаў, дый у вас у Польшчы пэўна ёсць такія ж самыя, праўда?
— Яшчэ горшыя.
Яна не была ўпэўненая, жартуе ён ці не. Але ўбачыўшы яго ўсмешлівы твар, адразу дадала:
— Горшых за італьянцаў не бывае.
I адразу пасля гэтага, быццам прыспешаная нейкім унутраным прымусам, пачала хутка расказваць.
— Я паклялася сабе, што ніколі яму гэтага не дарую. Нават калі ён зробіцца кардыналам. У кожным
касцёле, які ён наведвае як апостальскі візітатар, ён павінен памятаць пра небяспеку! У Мілане — гэта было першы раз — ён ледзь не самлеў, калі ўбачыў мяне ў бакавой нішы над алтаром. Я заўсёды апранаюся як статуя. Барока, рэнесанс, готыка — для мяне не праблема. Ён пазнаў мой твар і збляднеў. Можа, падумаў, што гэта відзежа? Некалькі разоў напалохана паглядаў з-над старонак кнігі, быццам хацеў зняць з мяне чары. Але я стаяла нерухома: мадонна з немаўляткам, закручаным у пялюшкі, на руках. Калі Ванэса расплакалася, я паклала яе сабе пад ногі і пачала спяваць «Магніфікат» для Луіджы. Пры гэтым скідала з сябе сукенку, пакуль мяне не сцягнулі. Разумееш?
Ён з разуменнем паківаў галавой і даліў шампанскага. — I часта ты так робіш?
— Заўсёды, калі Луіджы выязджае з апостальскімі візітамі. Падуя, Верона, Пезара, Айнзідэльн, Фрайбург, Мюнхен, Рэгенсбург. Усіх гарадоў ужо нават не памятаю. У мяне тры прысуды. Двойчы адседзела. Мне хацелі даць грошы. Але я сказала, што спынюся, толькі калі згасне маё каханне.
— Але хвіліну таму ты акурат так і сказала.
— Так, але я не магу адвыкнуць. Як бачу ў ягоных вачах той самы пераляк і здзіўленне ад таго, што ў мяне зноў атрымалася, — адчуваю, як растуць крылы. Luigi, stupido! Я заўсёды так крычу, калі мяне цягнуць у паліцэйскую машыну.
— А заўтра?
— Заўтра Луіджы павінен служыць імшу ў Саборы Маці Божай. У мяне падрыхтаваная апранаха старой. А пад сподам адзенне мадонны. Да таго як мяне арыштуюць, я паспею праспяваць пачатак «Магніфікату» і скінуць вопратку.
— Ты агаляешся цалкам?
— Так, толькі тады мае выступы маюць сэнс.
— А можна мне заўтра прыйсці?
— Канечне, — яна голасна засмяялася, — уваход вольны, тым болып для палякаў!
3 гатэльнага калідора пачуўся нейкі гоман. Некалькі п’яных галасоў перакрыкваліся па-расійску. Аб дзверы пакоя стукнулася валізка.
— Ты вельмі цярплівы, — сказала яна, адстаўляючы кілішак, — ні разу мяне не перабіў. He кажаш пра сябе. А мужчыны гэта любяць. Луіджы, калі мы былі разам, гадзінамі расказваў аб праблемах сваёй душы. А я нічога пра цябе не ведаю.
— Я жыў у іншым свеце, — ён казаў павольна, быццам з цяжкасцю шукаючы адпаведныя словы, — і гэты свет быў зусім нецікавы.
— Заўсёды ёсць пра што расказаць, — цяпер яна паглядзела яму проста ў вочы, — нават калі чалавек усё жыццё сядзіць у адным і тым жа пакоі і таропіцца ў адно і тое ж акно.
— Нам здавалася, што мы за нешта змагаемся, — адказаў ён праз хвіліну. — Але напраўду мы залежалі ад нашых вартаўнікоў. Нават калі іх не стала, мы маглі размаўляць толькі пра іх. Ты гэта разумееш?
— Вельмі добра.
Хвілінай пазней, сказаўшы «дзякуй табе вялікі», знікнуўшы ў сцяне і шчыльна прычыніўшы за сабой дзверы шафы, ён зусім не быў упэўнены, ці сапраўды яна зразумела. Колькі прайшло гадоў пасля падзення рэжыму, а людзі ў яго краіне ўсё яшчэ ахвотна размаўлялі пра тое, хто на каго даносіў і хто быў альбо не быў таемным агентам.
Праз некалькі месяцаў пасля арышту бацька нечакана з’явіўся ў падворку. Ён ішоў павольным цяжкім крокам, нахіліўшы галаву, быццам баяўся, што яго хтосьці ўдарыць. Зялёнка заступіў яму дарогу і закрычаў:
— Ну, інжынерышка, як там было?! Навучылі цябе павазе?
Бацька абмінуў яго і ўвайшоў на сходы ў поўным маўчанні, якое пазней у кватэры, калі ён мыўся і вячэраў, цяжарам навісла над усёй сям’ёй. Ён не адказваў ні на адно пытанне маці, занураны ва ўласныя думкі, бы ў лабірынт.
Тады ён быў упэўнены, што бацька не жадае казаць пры ім і браце і захоўвае — як гэта ўжо не раз бывала, — маўчанне толькі праз прысутнасць дзяцей. Але калі яны ўжо ляжалі ў сваіх ложках, прыслухоўваючыся да кожнага гука з пакоя бацькоў, да іх даносіліся толькі ўсё мацнейшыя заклікі маці: «Ну чаму ты нічога не кажаш? Скажы ўрэшце што-небудзь! Адгукніся!» Потым пачуўся яго гучны храп, які падаўся ім смешным, бо раней бацька не пакутаваў на гэтую немач. Затое маці некалькі разоў уставала і бадзялася па кухні, шукаючы парашкоў і наліваючы сабе вады. Маўчанне бацькі доўжылася некалькі тыдняў, цягам якіх ён абыякава прымаў ежу і ляжаў на тапчане, углядаючыся ў столь. Ён не чытаў газет альбо кніжак, нават не слухаў радыё. Нарэшце ён падняўся, выпіў гарбаты з малінавым сокам і выйшаў з кватэры ў адным толькі пінжаку, прывезеным з Цюрыху. Яго ваўнянае трохі шыракаватае крыссе лунала на ветры пад раскідзістай кронай старога дуба, на якім бацька павесіўся пад чыгуначным насыпам закінутай чыгуначнай веткі.
Бабуля Марыя тактоўна дасылала ім грошы, маці знайшла канторскую працу ў гарадскім упраўленні каналізацыі, а ціша ў іх кватэры, здавалася, усё трывала, быццам раскінуты над імі нябачны намёт.
Ён ужо не любіў супольных з братам гульняў. Электрычная чыгунка фірмы «Мерклін» занадта нагадвала пра бацьку. Затое ноччу, калі ўсе ўжо спалі, ён выбіраўся з дома на стары чыгуначны насып, дзе чакаў яго Вялікі Кандуктар з пачкам білетаў і бліскучым кампосцерам для іх прадзіраўлення. У руках ён трымаў тоўстую
кніжку. Гэта быў універсальны расклад усіх магчымых чыгуначных ліній. Яго ўражвала дакладнае, амаль алхімічнае мастацтва адшуквання злучэнняў, перасадак і зваротных ільготных тарыфаў: пад пальцам і поглядам Вялікага Кандуктара нямыя слупкі лічбаў і знакаў раптам ажывалі, як абяцанка вялікага падарожжа, якое здзяйснялася насамрэч, як толькі — пасля хуткай нарады — яны сядалі ў трошкі састарэлы вагон, які пах вугальнай сажай, парай і старым плюшам абіўкі ў першым класе. Калі перад світанкам ён вяртаўся ў кватэру і хутка клаўся ў ложак, амаль адразу засынаючы, яму сніліся ўбачаныя пейзажы, пустыні, горы, гарады, лукавіны рэк і вадаспады.
Што ён мог бы з усяго гэтага апавесці? Напрыклад, што бацька, абвінавачаны ў шпіянажы, зламаны следствам, падпісаў нейкую паперу? Альбо наадварот — што нічога не падпісаў? Што начныя выправы з Вялікім Кандуктарам адной восеньскай ноччу скончыліся? Яны стаялі побач каля апушчанага семафора, гледзячы, як адзін за другім цягнуцца таварнякі. 3 закратаваных акенцаў высоўваліся чалавечыя рукі. Часам прамільгваў твар.