Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды

зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
34.37 МБ
яшчэ што-небудзь ад нас, з маёй краіны». — «Добра, — прадавец падае яму тоўстую кніжку ў мяккай лакаванай вокладцы фармату вучнёўскага сшытка, — гэта каштуе франк пяцьдзясят», — і глядзіць, як кліент дастае свой кашалёк і адлічвае названую суму па дваццаць і дзесяць сантымаў, і яму не хапае літаральна пяці сантымаў, а прадавец спакойна чакае, тым часам з кашалька выпадае чыгуначны білет, рахунак за купленыя хвіліну таму цацкі, рахунак з хімчысткі на пінжак, але ніяк не пяць сантымаў — бо іх у бацькі проста ўжо няма. Банкнота, што спачывае на дне партманэ, абсалютна недатыкальная: яна разлічаная на два апошнія дні.
— Але ж з мяне прадавец, — малады чалавек падымае з падлогі фірмовы рахунак і падае бацьку, — кожны, хто набывае ў нас болып чым на пяцьдзясят франкаў, атрымлівае каталог задарма. Калі ласка, — далей ён падае яму кніжку, — вы перавысілі суму ў некалькі разоў, — і дапамагае падняць з прылаўка пакеты. — Са святамі!
— Са святамі! — адказвае бацька і накіроўваецца да вакзала болып шыбкім, чым раней, крокам, бо цягнік да Вінтэртура адыдзе з другога перона ўжо менш чым праз пятнаццаць хвілінаў. «Са святамі! — мармыча ён сабе пад нос па-польску, набываючы ў вакзальным шапіку латарэйны білет і разменьваючы тым самым тую апошнюю банкноту, якую павінен быў размяняць толькі на наступны дзень. — Са святамі!»
Калі за вокнамі вагона перасоўваюцца нябачныя ў змроку Альпы, ён адчувае ціхае задавальненне. Адмаўляючы сабе ў кожным трэцім абедзе і кожнай чацвертай вячэры, а таксама ў дробязях накшталт гарачага шакаладу альбо паходу ў кіно, дзякуючы гэтай сціплай дыеце, ён адклаў грошай на два шыкоўныя цягнікі і дзесяць камплектаў рэек. Акурат столькі, каб хлопцы маглі імі аперазаць увесь свой пакой, праклаўшы трасу так-
сама пад старой шафай і за камодай. Наступнага дня, беручы ў гатэльнай адміністрацыі газету і чытаючы нумар шчаслівага выйгранага білета, ён не верыць уласным вачам. У яго акурат столькі наяўных, каб купіць білет у адзін бок да Цюрыху і накіравацца ў юрыдычную кантору, пра якую ён вычытаў у той самай газеце, што яна абслугоўвае «таксама чужаземцаў і складаныя фінансавыя справы». Яны доўга раяцца ў кабінеце са спадаром Анры Расэ, пакуль, пасля падпісання некалькіх умоваў і даверанасцяў, той не выплачвае яму — у лік выйгранай сумы — сто франкаў.
— Можа, вам трэба болып? — пытаецца ён ужо на развітанне.
— He, дзякуй, — адказвае бацька, — у маёй краіне гэта азначае сур’ёзныя клопаты.
Самотны абед цягнуўся невыносна доўга. Дапіваючы каву, ён глянуў на гадзіннік: была амаль палова на чацвертую, а імша ў Саборы Маці Божай павінная была пачацца ў васямнаццаць. У пакоі ён нахіліўся над мапай горада. Храм знаходзіўся па адрасе Цэндэрвег, 9, то бок не так далёка ад гатэля і зусім блізка ад вакзала — з другога боку ракі.
Толькі цяпер, калі перагарэлі эмоцыі, ён адчуў, як моцна стаміўся, і менавіта таму не дазволіў сабе кароткага сну, а, хутка прыняўшы душ і змяніўшы кашулю, рушыў уздоўж шыкоўных вітрынаў Бангофштрасэ. Але ювелірныя забаўкі, найдаражэйшыя ў свеце гадзіннікі альбо сібірскія футры яго абсалютна не цікавілі. Ён зайшоў у антыкварную краму і пэўны час разглядаў старыя мапы сямнаццатага стагоддзя. На адной з іх, аўтарства Жана Бло, убачыў свой родны горад, затоку і доўгую пясчаную паўвыспу, якую маракі яшчэ з Сярэднявечча называлі Пеклам.
— Я не павінен вяртацца заўтра, — падумаў ён, — уласна кажучы, я нічога не павінен.
Ён не купіў мапы, хаця спачатку, калі разглядаў яе, меў такі намер. На мосце ён згадаў, як яны з маці заходзілі ў парафіяльную канцылярыю перад пахаваннем бацькі.
— Я вельмі, вельмі прашу вас, я вас малю, — маці амаль плакала, — хаця б дзеля дзяцей!
Вікарый быў малады і выразна ім спачуваў, але ў яго былі інструкцыі.
— Я нічым не магу вам дапамагчы. Кананічны закон ясна кажа пра такія сітуацыі. Мы не адмаўляем няіпчасным душам у іх намаганні справіць імшу. Але пахаванне з удзелам святара немагчымае. Калі ласка, зразумейце нас. Гэта ж самазабойства, — ён сцішыў голас, — яўнае, без усялякіх сумневаў.
Толькі праз шмат гадоў ён дазнаўся ад маці, што стары, пенсійнага ўзросту ксёндз, якога ніхто ў іх парафіі не ведаў і які з’явіўся на могілках літаральна ў апошнюю хвіліну, заехаўшы ў браму на моцна патрапаным скутары, быў кіраўніком бацькі ў падполлі. Сам бацька ніколі не згадваў часоў ваеннай канспірацыі. Набліжаючыся да касцёла, ужо на вуліцы Цэндэрвег, ён убачыў сябе ў тагачаснай, захламленай і цеснай, кватэры, як ён разбірае і пераглядае паперы, што засталіся ад бацькоў. Брат на пахаванне маці з Амерыкі не прыехаў. I ён усё мусіў рабіць сам, але найгоршым было гэтае навядзенне парадку, з якім ён не мог справіцца некалькі тыдняў. Найбольш яго мучылі фатаграфіі людзей, пра якіх ён ужо нічога не даведаецца. У адной са скрынак ён знайшоў доўгі шэры канверт, што ляжаў на самым дне, непадпісаны і заклеены. Гэта былі дакументы юрыдычнай канторы з Цюрыху. У іх не было напісана, якую суму задэпанаваў бацька, можна было толькі зразумець, што спадары Анры і Франсуа Расэ прыкладуць усе магчымыя намаганні ў памнажэнні давераных ім каштпоўнасцяў, а таксама што атрыманне іх можа
адбыцца пры асабістай прысутнасці зацікаўленага, асобаў, ім упаўнаважаных, альбо законных спадкаемцаў. Некалькі гадоў ён перапісваўся на гэтую тэму з братам. Асцярожна і стрымана. Той абяцаў заняцца гэтым, нават паляцець у Цюрых, але напраўду брат ніколі і пальцам не паспрабаваў ударыць з нагоды, якую лічыў нейкай анахранічнай і не вартай намаганняў фанабэрыяй. Калі нарэшце адкрылі мяжу, брата ўжо не было на свеце. Некалькі наступных гадоў, падчас якіх ён заснаваў уласную фірму і занурыўся ў вір не вельмі паспяховых справаў, канверт ляжаў у ягоным стале паміж школьнымі пасведчаннямі і дыпломам палітэхнікі. Электронны адрас бюро ён знайшоў у інтэрнэце і пасля аднаго кароткага мэйла, на сваё здзіўленне, атрымаў адказ, што па згаданай справе ён мусіць звярнуцца асабіста, маючы пры сабе адпаведныя дакументы. Спіс прыкладаўся.
Ён разлічваў на клопаты, юрыдычныя закавыкі, апорыі і расцягванне працэдуры да бясконцасці, але цяпер ён уваходзіў у будынак сабора як той, хто атрымаў у спадчыну нечакана вялізную маёмасць. Гэта было дзіўнае пачуццё — у горадзе, з якога ў запламбаваным вагоне ў Санкт-Пецярбург выехаў Ленін, у горадзе, дзе свой маніфест абвясцілі дадаісты, а нашмат раней — Цвінглі*, у гэтым горадзе атрымаць выйгрыш у латарэю, у якую выпадкова згуляў калісьці твой бацька.
Імшы папярэднічала паведамленне, прачытанае ксяндзом з паперкі: чаканы ксёндз Луіджы Конці не прыехаў, бо быў прыкаваны да ложка раптоўным і цяжкім грыпам. Ён перасылае сабраным сваё блаславенне, якое — разам са спецыяльна складзенай пастырскай малітвай — будзе прачытанае пасля еўхарыстыі. Ён па бакавым нэфе падышоў да алтара, а потым вярнуўся ў кірунку хору, незаўважна шукаючы поглядам Тэрэзу. Але нідзе не заўважыў яе фігуры альбо кагосьці, у каго яна магла хітра пераўвасобіцца.
— Хіба можа быць штосьці больш сумнае, чым адменены выступ у чужым горадзе? — падумаў ён, сыходзячы з касцёла.
Калі яго суседка вернецца ў гатэль, ён можа ёй патэлефанаваць і запрасіць на вячэру. Але ён адразу ўявіў сабе спадара Гугіна, альбо Муніна, апранутага ў кансьержа. Урэшце, улічваючы нетыпова пачатае знаёмства, ён мог пайсці нават на тое, каб, праходзячы па калідоры, пастукаць у яе дзверы і прапанаваць выйсці ў горад. А можа, яна вырашыла выехаць адразу, раз ужо да выступу не дайшло. Перакананы, што менавіта так, хутчэй за ўсё, яна зрабіла, ён спыніў таксоўку і загадаў адвезці сябе на Шпігельгасэ, да рэстарана, у якім калісьці размяшчалася вядомае кабарэ «Вальтэр». Там ён замовіў салату і віно, але не адчуваў прыемнасці ад ежы: аточаны крыклівым натоўпам, ён увесь час глядзеў на пару насупраць: у маладога хлопца на галаве была будзёнаўка з чырвонай зоркай, а на штаны спадала карычневая кашуля навыпуск, а яго дзяўчына была апранутая ў скураную куртку народнага камісара. Хвіліну ён нават вырашаў, а ці не звярнуцца да іх па-расійску, але перадумаў і з палёгкай пакінуў шумнае месца.
У гатэль ён вярнуўся пешкі, колькі разоў зверыўшы маршрут з планам горада. На рэцэпцыі, аплачваючы рахунак, заўважыў, што ў ячэйцы з нумарам 304 ключа няма. Ужо ў пакоі, прыклаўшы вуха да ўнутранай сценкі шафы, ён пачуў выразныя крокі. Яе крокі. Яна хадзіла туды-сюды, відавочна нервуючыся. Можа, пастукаць да яе і сказаць, што ён быў у касцёле? Уласна, ён болып не ведаў, пра што з ёй размаўляць, бо заўтра апоўдні з’язджае.
Ён адышоў ад шафы і ўключыў тэлевізар. Праглядаючы навіны CNN з Іраку, ён згадаў імя выгнанага з Ерусаліма караля: Седэкія*. Пераможцы спачатку загадалі яму глядзець на катаванне сыноў, потым асляпілі яго і, за-
каванага ў кайданы, пагналі ў няволю. Гэта не мела непасрэднай сувязі з навінамі, і ён дзівіўся тым больш, што напярэдадні вечарам думаў пра ўрок рэлігіі, на якім шмат гадоў таму пачуў гісторыю апошняга караля Іўдзеі. Можа, ён праасацыяваў асляпленне ўладара з выглядам ваеннапалонных, якім завязвалі вочы?
Ён ужо збіраўся пайсці ў ванну, калі пачуў шум з калідора. Нехта стукаў да яго суседкі. Раз і другі.
— Адчыніце, — пачуўся мужчынскі голас, — у нас загад!
Ён не вагаючыся ўвайіпоў у шафу, раскрыў дзверы і паказаў рукой, каб яна перайшла ў яго пакой. Яна паспела ўзяць торбачку і паліто. Калі ён зачыняў драўляную росчынку, у яе замку з гучным ляскатам павярнуўся ключ, і ў суседні пакой увайшло некалькі мужчынаў. Відавочна, паліцэйскіх у суправаджэнні гатэльнай службы. У той час, калі яны пераглядалі яе багаж, яна прысела побач з ім на канапе. Ён мякка ўзяў яе руку, яна не вырвала.
— I што цяпер будзе? — шапнуў ён.
— Арыштуюць мяне, як заўсёды.
— Але ж нічога не здарылася. Ты ж нічога не зрабіла.
— Гэта толькі так падаецца. Ведаеіп, як гэта называецца? Спроба замаху. У нас я абышлася некалькімі днямі. У Швейцарыі магу атрымаць болып. У маёй торбе яны знойдуць здымкі Луіджы. Апранаху старой і ўбранне святой. Артыкулы, выразаныя з газет. Гэтага дастаткова. Тры гады таму, пасля затрымання ў Айнзідэльне, я атрымала тут прысуд. 3 адтэрміноўкай.
— Мы можам збегчы, — сказаў ён, — калі ты хочаш.