Падарунак на Каляды
зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
— Канечне, хачу. Але як? Яны відавочна паставілі кагосьці каля рэцэпцыі на ўсю ноч. А туды, — яна паказала на сцяну з шафай, — мне няма па што вяртацца.
— Спачатку трохі пачакаем, — ён трохі падкруціў гук у тэлевізары, — потым я пайду на разведку.
Гадзіну яны сядзелі, нясмела стуліўшыся, як пара вучняў, потым ён сышоў у гатэльны бар, павольна прамінуўшы рэцэпцыю. У фатэлях сядзелі два спадары, відавочна на службе. Ён выпіў кілішак віскі і вярнуўся ў ліфт. На калідоры трэцяга паверха нікога не было. 3-за дзвярэй яе пакоя не даносілася ні гуку.
— Надзень мой плашч, штаны, боты, шалік і яшчэ... акуляры. Шкада, што я не нашу капелюша. Але ты можаш курыць люльку. Вось так. Рукі трымай у кішэнях. Тут ёсць кепка, я яе ўзяў на ўсялякі выпадак. Пачакай, пад плашчом хай будзе мужчынская кашуля, зашпілены каўнерык і гальштук, абавязкова галыптук, так, каб быў бачны з-пад шаліка. Ты пройдзеш спакойным крокам і сядзеш у таксоўку, быццам едзеш на познюю вячэру. Толькі змый макіяж. Валасы запхнем пад шапку, вось так, глядзі. На плячо павесіш маю торбу. А тваю торбачку я пакладу ў валізку.
— Добра, а што далей?
— Ты паедзеш на таксоўцы на вакзал. А палове першай з трэцяга перона адыходзіць начны «Жэнева — Рым». Спаткаемся каля выхаду на перон. Стой тварам да шыльды з раскладам і не аглядайся. Я падыду праз дзесяць хвілін.
— У нас мала часу.
— Калі цябе не будзе на пероне, я вярнуся ў гатэль.
— Калі мяне затрымаюць, то будуць пытацца, хто мне дапамог.
— Дык скажы ім.
— He скажу.
— Скажаш, але толькі папаўдні. Я буду далёка.
— I мы ўжо не спаткаемся?
— Ты напішаш мне ліст з турмы.
— На які адрас? I я нават не ведаю, якое ў цябе прозвішча!
— Трымай візітку.
— He, бо мяне могуць сцапаць.
— He сцапаюць. Вазьмі. Толькі давай паспяшаемся.
Калі з торбай на руцэ, у плашчы з трохі ўзнятым каўняром і кепцы яна выйшла на калідор, папраўляючы акуляры і пыхкаючы люлькай, ён падумаў, што яе могуць выдаць перадусім боты: яны былі занадта вялікія, і відавочна было, што кожны другі-трэці крок яна вельмі смешна шаркае імі. Але на трэніроўку ўжо не было часу. Ён маланкава пакаваў чамадан, забаўляючыся гэтай сітуацыяй. У касцюме і з невялічкім чамаданам ён з’явіўся каля рэцэпцыі, аддаючы ключ.
— Выязджаеце? — спытаў малады чалавек.
— Так. Рахунак аплачаны, — сказаў ён упэўненым голасам. Абодва спадары з фатэляў крадком паглядзелі на яго, але ніводзін з іх не падняў нават рукі.
— Так, канечне, — пацвердзіў кансьерж. — Добрай дарогі.
Ён кіўнуў галавой і адразу каля выхаду сеў у таксоўку. Паглядзеў на гадзіннік: начны экспрэс ад’язджаў праз пятнаццаць хвілін. Яшчэ хапіла часу, каб купіць два білеты першага класу ў спальным вагоне. Тэрэза стаяла на пероне перад раскладам, адна з падвернутых калашынаў ягоных штаноў адвярнулася, схаваўшы бот. Акурат пад’язджаў цягнік. Яны ішлі побач, і раптам адно з колцаў ягонай валізкі пачало папіскваць.
— Мая кватэра ў Рыме маленькая, — сказала яна ўжо ў купэ, — не ведаю, ці спадабаецца табе.
— Але я зусім не хачу ў Рым. I не збіраюся жыць у цябе.
— А якія ў цябе планы?
— Пабыць у Венецыі.
— Доўга?
— Тыдзень-два.
Яна пайшла за шырму, паплёскала на твар і шыю вадой з мыйніцы.
— Але ж на дзень у мяне можаш спыніцца?
— Так. Канечне.
— Пазнаёмішся з маёй дачкой. Яна не такая шалёная, як я. За гатэль я здолела, на шчасце, заплаціць, — змяніла яна тэму, — але за гэты шык тут буду табе вінная. У наступным месяцы, калі атрымаецца. Чаму ты нічога не кажаш? Можа, ты проста хочаш са мной пераспаць? У цябе ёсць нейкія пажаданні?
— Я хачу гарбаты.
— Падай маю блузку. Гарбата ў гэты час? Гэта ж расійская звычка. Прашу прабачэння, калі я цябе пакрыўдзіла. Ну а ты зрабіў у Цюрыху свае справы?
— Так. Я туды больіп не вярнуся.
Яны сядзелі насупраць адно аднаго і пілі пададзеную правадніком гарбату. За акном міргалі агні станцый. Нарэшце яны леглі, кожны на сваім ложку.
— Ты ведаеш які-небудзь пансіянат у Венецыі? — спытала яна ў цемры.
— He. Я спынюся ў гатэлі «Даніэлі».
— А ведаеш, колькі гэта каштуе? Цэлы маёнтак!
— ТТТто зробіш. Тады ты паедзеш са мной і дапаможаш знайсці штосьці болып таннае.
— Але мне трэба будзе забраць дачку.
— Забярэш дачку.
— Ты сур’ёзна? Альбо проста так?..
— Сур’ёзна.
Яны зноў маўчалі, пакуль ён не сказаў:
— Я хачу цябе пацалаваць. Ужо тады, у цягніку ў Цюрых, я марыў пра гэта.
— А я спытала, ці гэта Цюрых, — быццам не ведала, дзе мы. Я хацела, каб ты мяне абняў. Цяпер таксама хачу.
Ён улез на лесвічку і пацалаваў Тэрэзу ў шчаку, а потым у вусны. Яна прытрымала яго галаву так, каб ён лёг побач з ёю. Абодва яны былі нясмелыя, далікатныя,
прагныя кахання. Тэрэза заснула першай, шчакой прытуліўшыся да яго шыі. Ён лёгка гладзіў яе па валасах, а калі яго нарэшце ахапіла ноч, ён падумаў, што пачынаецца падарожжа без канца і пачатку, па-за праклёнам часу.
3 польскай мовы пераклала Марына Шода
Жузэ Эдуарду Аіуалуза
НОЧ, КАЛІСХАПІЛІДЗЕДА МАРОЗА
У старога Пашкуала была даўгая, сівая, зусім сівая барада, якая бязладна спадала яму на грудзі. Стылёва? He — гэта была неахайнасць, менавіта неахайнасць, чысцюткая, сапраўдная галеча. Але менавіта дзякуючы гэтай барадзе ён здолеў знайсці працу.
Барадзе, а яшчэ таму, што ён нарадзіўся альбіносам, са скурай як у яшчаркі і маленькімі ружовымі вочкамі, якія міргаюць, заўсёды схаваныя за велізарнымі сонечнымі акулярамі. У той час ён больш ужо не думаў пра тое, каб знайсці працу, упэўнены, што хутка памрэ дзе-небудзь на вуліцы ў горадзе, больіп ад смутку, чым ад голаду, таму што для пражытку яму хапала супу, які штовечар даваў яму генерал, і пары скарынак хлеба, знойдзеных на сметніках. Начаваў ён у піўной, на стале для більярду, закруціўшыся ў коўдру — яшчэ адна ласка генерала, — і сніў басейн.
Ён працаваў вахцёрам у басейне сорак гадоў — з першага ж дня! Ён умеў чытаць, лічыць, ведаў нават усе царкоўныя абрады, якім навучыўся ў місіі, не кажучы пра тое, што ён быў сумленны, ахайны і працавіты. Белыя любілі яго (Пашкуал, хадзі сюды, Пашкуал, ідзі туды), давяралі яму глядзець малых, некаторыя нават запрашалі пагуляць у футбол (ён быў брамнікам), іншыя
адкрывалі яму сакрэты, прасілі пазычыць пакой для любошчаў.
Яго пакой месціўся побач з мужчынскай раздзявальняй. Гэта быў яго дом. Белыя ляпалі яго па плячах: «Пашкуал — адзіны чорны ў Анголе, у якога дом з басейнам».
Смяяліся: «Пашкуал — самы белы чорны ў Афрыцы».
Расказвалі жарты пра альбіносаў: «А ведаеш гэты, пра соба*, якога запрасілі выступіць з прамовай на Дзень расы*? Тыпус падняўся на трыбуну, адкашляўся і пачаў: «Тут, у Анголе, мы ўсе партугальцы — белыя, чорныя, мулаты і альбіносы, усе партугальцы».
Чорныя, наадварот, недалюблівалі Пашкуала. Жанчыны ўлюлюкалі, плявалі, калі ён праходзіў міма, ці, што яшчэ горш, прыкідваліся, што не бачаць яго. Дзеці зранку пераскоквалі цераз сцяну і кідаліся ў басейн. Ён быў вымушаны ўставаць у адных кальсонах, каб выцягнуць іх адтуль. Аднойчы ён набыў патрыманую пнеўматычную стрэльбу і пачаў страляць па іх, схаваўшыся за кустамі акацыі.
Калі партугальцы збеглі, Пашкуал зразумеў, што шчаслівым дням надышоў канец. 3 прыкрасцю назіраў ён, як у горад увайшлі партызаны. Яны стралялі і рабавалі хаты. Але цяжэй за ўсё яму было глядзець, як яны потым, цягам некалькіх месяцаў, прыходзілі ў басейн — таварыш, сюды, таварыш, туды, быццам імёнаў больш не існавала. Дзеці, тыя самыя, якіх Папікуал выганяў пнеўматычнай стрэльбай, цяпер мачыліся ў басейн з дошак для скачкоў. Пакуль аднойчы не скончылася вада. Вада не з’явілася ні назаўтра, ні на наступны дзень, ніколі. Хлёрка скончылася хутка пасля гэтага. Басейн пачаў высыхаць, зрабіўся жоўтым, каламутна-жоўтым, потым зусім пацямнеў і раптам напоўніўся жабамі. Спачатку Пашкуал спрабаваў зма-
гацца з нашэсцем з дапамогай драбавіка. Але нічога не атрымалася. Чым больш жабаў ён забіваў, тым болып іх з’яўлялася, шчаслівых гіганцкіх жабаў, якія ў поўню спявалі да світання, заглушаючы рэха далёкіх стрэлаў і брэх сабак.
Штосьці кшталту стомленасці апусцілася на дамы, і горад пачаў паміраць. Афрыка — назавем гэты горад так — ізноў адваёўвала тое, што належала ёй. Дваровыя калодзежы разбураліся. У садах распальвалі вогнішчы. Пустазелле ўзарвала асфальт, захапіла тратуары, сцены, патыа*. Жанчыны таўклі кукурузу ў залах. Лядоўні пачалі выкарыстоўваць для захавання абутку. 3 піяніна выходзілі цудоўныя трусятнікі. Пакаленні козаў раслі, кормячыся кнігамі з бібліятэк, — эрудзіраваныя козы, адны абазнаныя ў французскай літаратуры, іншыя — у фінансах ці архітэктуры. Пашкуал апаражніў басейн, пачысціў яго, сабраў усе грошы, якія меў, і набыў курэй. Папрасіў прабачэння ў басейна:
— Сябра, — сказаў ён, — гэта толькі на некалькі месяцаў. Я буду прадаваць яйкі, прадам куранят, набуду добрай вады, набуду хлёркі, і ты зноў станеш прыгожым, як раней.
Аднак надышлі яшчэ горшыя часіны. Неяк днём з’явіліся вайскоўцы і забралі курэй. Пашкуал нічога не сказаў. Хоць, мусіць, павінен быў нешта сказаць.
— Гэты альбінос яшчэ фанабэрыцца, — раззлаваўся адзін з вайскоўцаў. — Ён, мусіць, лічыць сябе белым: вы толькі паглядзіце, падроблены белы.
Яны пабілі яго. Пакінулі, як мёртвага, у басейне. Праз некалькі месяцаў прыйшлі іншыя жаўнеры. Ім сказалі, што недзе ёсць альбінос, які гадуе курэй. Яны ніводнай не знайшлі і таму, канечне, таксама пабілі яго.
Вайна ўзнавілася з яшчэ большай лютасцю. Самалёты бамбілі горад ці тое, што ад яго засталося, пяцьдзясят пяць дзён. На трыццаць шосты адна з бомбаў разбуры-
ла басейн. Некалькі тыдняў Пашкуал бязмэтна бадзяўся сярод абломкаў.
Аднойчы з’явіліся трое мужчынаў на джыпе: белы, мулат і чорны, усе ў пінжаках і гальштуках.
— Божа мой, божа мой! — забедаваў мулат, паказваючы скруху шырокім узмахам рукі. — Гэта ж урбіцыд, урбіцыд!
Пашкуал не ведаў значэння гэтага слова, але ўпадабаў яго. «Гэта ж урбіцыд», — паўтараў ён, і нават цяпер, заўсёды, калі ўспамінае пра басейн, можа гадзінамі перажоўваць гэтую фразу: «Гэта урбіцыд, там быў урбіцыд». Нейкія белыя вайскоўцы, вельмі замежнага выгляду, усе ў блакітных шапачках, падабралі яго аднойчы дажджлівым ранкам і адвезлі ў Луанду. Два дні ён прабыў у шпіталі, дзе яму падлячылі раны і далі есці. А потым выставілі за дзверы. Стары пачаў жыць на вуліцы. Аднойчы, у снежні, калі стаяла жудасная спякота, індыец з новай крамы на плошчы Мутамба* загаварыў з ім: