Падарунак на Каляды
зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
— Яны едуць на смерць, — шэптам сказаў Вялікі Кандуктар.
— I мы нічога не можам зрабіць? — спытаў ён.
— Мы не ўплываем на расклад руху. Пакуль усе злучэнні адмененыя.
3 той ночы чыгуначная лінія ўжо ніколі больш не ажывала, і стары элегантны вагон, прычэплены да лакаматыва, які выпускае пару, і Вялікі Кандуктар болып не з’яўляліся сярод забуялага пустазелля і заржавелых рэек. Ён ніколі і нікому не раскрыў той таямніцы. У цёмным пакоі гатэля ён усвядоміў, што адзіным чалавекам, якому ён мог бы пра гэта расказаць, была менавіта суседка з-за сцяны, а дакладней, з-за шафы.
— Заўтра пайду ў той касцёл, — вырашыў ён, засынаючы.
А наступным ранкам ён адчуў на сабе незвычайна выкшталцоную ветлівасць з боку абодвух спадароў Paca. Як толькі яго асоба была пацверджаная з дапамогай пашпарта — што было чыстай фармальнасцю, — у першую чаргу трэба было заявіць, што ён ёсць адзіным спадкаемцам бацькі. Брат і маці ўжо памерлі — гэта давялі адпаведныя дакументы, даўно дасланыя ў канцылярыю. Ён падпісаў нейкую дадатковую заяву.
Калі маладзейшы з юрыстаў, спадар Себасцьян, пачаў зачытваць дакумент, ён глядзеў праз вялікае акно канцылярыі на прагулачны карабель, які ішоў уверх па Лімаце. На другім баку ракі над горадам раскінуўся фіялетавы масіў Альпаў. Ён чакаў у найлепшым выпадку пары дзясяткаў тысяч франкаў. Сума — нават павялічаная на працэнты і капіталізаваныя сродкі — не павінная быць болыпаю. Тым часам тое, што ён пачуў, прымусіла яго аслупянець.
— Паўтарыце, калі ласка, — перапыніў ён юрыста, — я, напэўна, не зразумеў.
— Калі ласка. Уся сума, з якой кожны год вылічваецца падатак, кошт абслугі і нашыя камісійныя, складае на дадзены момант мільён дзевяцьсот дзевяноста шэсць тысяч семсот пяцьдзясят чатыры еўра.
— Як гэта магчыма?
— Гэта абсалютна рэальна. Ваш бацька выйграў у латарэю суму — як на тыя часы — велізарную. Каля двухсот тысяч даляраў. Згодна з яго жаданнем, гэтыя грошы мы інвеставалі трыма спосабамі: у аблігацыі, нерухомасць і акцыі. Як вы бачыце, нашая фірма дасягае цудоўных вынікаў. Калі б выйгранае ляжала ў банку, нават пад найлепшымі працэнтамі, сёння вы б не мелі нават паловы гэтай сумы. Прайшло болып за трыццаць гадоў.
— Тое, пра што мы гаворым, — цяпер працягваў старэйшы спадар Расэ, — гэта толькі грошы, якія пасля продажу актываў мы размясцілі — згодна з вашым рашэннем — у трох розных банках. Але яшчэ ёсць нерухомасць.
— Так, — маладзейшы з юрыстаў падаў стосік дакументаў, — вось яе спіс, кошт і ўсе кантакты з адміністратарамі. Калі вы пажадаеце, нашая фірма гатовая далей імі распараджацца. Мы падрыхтавалі дамову. Таксама магчымы продаж, але не адразу.
У поўным маўчанні ён праглядаў спіс.
— «Фіярэнцыёла»? — спытаў нясмела, паказваючы пальцам на адзін з пунктаў.
— Прыўкрасная маёмасць. У мінулым месяцы скончыўся тэрмін арэнднай дамовы, і спадар О’Браен вярнуўся, наколькі мне вядома, з усёй сям’ёй у Штаты. Мы не шукалі пераемніка, бо вы ў лісце згадвалі, што хочаце адпачыць у Італіі пасля таго як скончыце справы тут, — растлумачыў спадар Расэ. — Адміністратар, спадар Карэлі, жыве там жа.
— Вам дрэнна? — старэйшы з юрыстаў паклікаў асістэнта. — Прынясіце вады, калі ласка!
Канечне, яму было не па сабе, і ён ахвотна ўзяў шклянку. Ён падумаў, што гэта ўсё нейкая гульня, у якую ён ублытаўся выпадкова і не з уласнай волі, гульня, за якую яшчэ давядзецца дорага заплаціць.
— Рахункі, пра якія я згадваў, — інфармаваў далей спадар Франсуа, — ужо дзейныя. Вам толькі трэба пайсці ў кожны з банкаў і прадставіць узоры подпісаў. Мы пра гэта падумалі: тут нумары тэлефонаў. Вас чакаюць.
— А паколькі вы пажадалі атрымаць дробную суму наяўнымі, — дадаў спадар Себасцьян, падаючы канверт, — вось і яна. Пералічыце, калі ласка.
Было дзіўна, што калі ён адлічыў дзвесце тысяч франкаў у новых банкнотах і паклаў канверт у кішэнь пінжака, ад яго не запатрабавалі ніякай квітанцыі.
Калі праз дзве гадзіны ён нарэшце выйшаў з юрыдычнай канторы «Себасцьян і Франсуа Расэ», даверыўшы ёй і далей кіраваць ягонай нерухомасцю, ён адчуваў, што павінен зараз жа пайсці ў гатэль, каб памяняць мокрую ад поту кашулю.
Аднак ён спыніўся ў першай жа кавяранцы на набярэжнай. Замовіў мінеральную ваду і канапку. Дастаў мабільнік і напісаў «Мы вельмі багатыя», пасля чаго набраў нумар жонкі. Але не паспеў націснуць «адправіць», бо ў гэтую самую секунду за пару столікаў ад сябе ўбачыў спадара Гугіна (хаця з аднолькавым поспехам гэта мог быць спадар Мунін) з маленькім апарацікам, аб’ектыў якога быў скіраваны ў ягоны бок. Ён падняўся, падышоў да дэтэктыва і так голасна, як толькі здолеў, сказаў: «Паклічце паліцыю! Гэты спадар цікуе за мной без нагоды!»
Некалькі чалавек паглядзелі на іх.
— Вы ўпэўнены? — афіцыянт, што праходзіў паўз іх, спыніўся. — У чым праблема?
Але спадар Мунін (хаця з аднолькавым поспехам гэта мог быць спадар Гугін) адразу адышоў, знікшы сярод групы японскіх турыстаў, якія акурат выйшлі з прагулачнага карабля.
Вярнуўшыся да століка, ён адмяніў недасланае паведамленне, праглынуў канапку, расплаціўся і рушыў па вуліцы Вюрэ ўверх да старога горада. Было папоўдне, і з некалькіх касцёлаў загучалі званы. Без цяжкасцяў ён дайшоў да невялічкай плошчы, дзе на франтоне двухпавярховага гандлёвага дома быў бачны знаёмы надпіс — «Карл Франц Вэбер», знак фірмы — конік-гушкалка і дата заснавання: 1881. На першым паверсе было шмат стэндаў, якія не выклікалі ягонай зацікаўленасці. Сотні кампутарных гульняў, а між імі тут і там уціснутыя лялькі Барбі альбо іх сваячкі — і амаль усё. Ён кружыў па гэтым лабірынце, не ведаючы, што рабіць далей. Нарэшце сустрэў прадаўца. Яго белая кашуля, чорныя
штаны і камізэлька выяўлялі нейкае нясмелае сваяцтва з элегантнасцю даўніх гадоў.
— Прашу прабачэння, а ці ёсць у вас якія-небудзь электрычныя чыгункі?
— Якія? — альбо недачуў, альбо не зразумеў яго нямецкай малады чалавек.
— Мадэлі. Лакаматывы, вагоны, семафоры, станцыі.
Прадавец быў здзіўлены:
— Вы маеце на ўвазе кампутарную гульню? Чыгуначную? У нас няма такой. Ёсць толькі «Забойства ва Усходнім экспрэсе». Вас гэта цікавіць?
— Ды не. Электрычная чыгунка, шаноўны спадар. Мадэль. Такая маленькая дасканалая копія. Напрыклад, фірмы «Мерклін». Цягнікі, якія ездзяць па рэйках, як сапраўдныя. Ёсць у вас такія?
— Так, — адказаў, трохі падумаўшы, малады чалавек, — калі ласка, падыміцеся на другі паверх і спытайце менеджара. Я тут працую толькі месяц, — усміхнуўся ён, і яго ўсмешка абяззбройвала.
Рухомыя сходы бясшумна паднялі яго ўверх. Але і тут, сярод пірамід з кавалачкаў лега, касмічных станцый эпохі зорных войнаў, а таксама ўсялякіх розных мутантаў і насельнікаў Матрыцы, ён не мог знайсці аніводнай чыгункі. Таксама ён доўга шукаў каго-небудзь, хто мог бы праінфармаваць яго. Нарэшце з-за стосу каляровых скрынак выйшла маладая дзяўчына, апранутая гэтак жа, як прадавец на першым паверсе.
— Чым я магу вам дапамагчы? — спытала яна.
— Я хацеў бы знайсці цягнік. Фірмы «Мерклін». Такі, які рухаецца ад электрычнага току. У вас ёсць штосьці такое?
— Калі ласка, прайдзіце ў канец залы. 3 левага боку каля акна павінна нешта быць.
Але гэта было невідавочна. Ён некалькі хвілінаў шукаў адпаведны стэнд і нарэшце за чарговай прамідкай
радыёкіраваных гоначных машынак знайшоў запыленую вітрыну, на якой ляжалі згорнутыя васьмёркай кароткія рэйкі. На іх стаяў лакаматыў з трыма вагонамі. Ён доўга ўглядаўся ў экзатычны састаў. Мадэль уяўляла сабой тып паравоза канца пяцідзясятых, якія вырабляліся ў Германіі. Вагоны належалі да абсалютна розных эпох. Таварнай платформе дваццатых гадоў спадарожнічалі цалкам сучасны рэфрыжэратар і старадаўні пасажырскі вагон з доўгім шэрагам дзверак уздоўж абодвух бакоў.
— Вы хочаце яго купіць? — пачуў ён за плячыма голас прадавачкі.
— А ёсць іншыя мадэлі? — спытаў ён з надзеяй ў голасе.
— Гэты апошні. Цягнікі цяпер не ў модзе.
— He. Я думаў пра экспрэс «Жэнева — Біярыц» альбо штосьці падобнае.
— У такім разе вам трэба пашукаць у інтэрнэце. У калекцыянераў ёсць свае гандлёвыя пляцоўкі. Даць вам адрас?
— Дзякую, — адмовіўся ён, — можа, наступным разам.
Выходзячы з гандлёвага дому «Франц Карл Вэбер», ён нават не азірнуўся, каб развітацца з трошкі старамоднымі літарамі на шыльдзе, якія, зрэшты, унеслі ў ягонае дзяцінства каля халоднага мора некалькі хвілінаў сапраўднага шчасця. Раптам ён пачаў думаць пра бацьку: ён купіў чыгунку пасля выйгрышу ў латарэю альбо падарунак быў плёнам яго глыбокай і працяглай самаахвярнасці? Наколькі ён яшчэ памятаў, характар бацькі сведчыў хутчэй пра другі варыянт. Як можна сабе ўявіць, рашэнне пра набытак лёсу хутчэй за ўсё нарадзілася ў яго думках раней, у першыя дні побыту, калі ён прачытаў рэкламу латарэі ў вітрыне аднаго з шапікаў, але валодаючы надта сціплымі, разлічанымі па гадзінах грашыма, ён, напэўна, падумаў што набу-
дзе яе перад ад’ездам і толькі тады, калі будзе зразумела, што ў яго застанецца нейкая дробязь. Напэўна, было менавіта так: кожны франк быў падлічаны, каб хапіла на вагоны фірмы «Мерклін», абодва лакаматывы, вялікі запас рэек, а таксама раз’езды і семафоры. Калі б бацька згуляў у латарэю раней, ён не мог бы зрабіць гэты набытак альбо прэзент быў бы значна болып сціплы. Ён ніякім чынам не мог меркаваць, што выйграе і толькі тады зробіць ім гэты незвычайны падарунак.
Неверагодна доўга чакаючы заспанага афіцыянта ў гатэльным рэстаране, ён намагаўся ўявіць высокую, трошкі нахіленую наперад фігуру бацькі, які ўваходзіў у гандлёвы дом «Франц Карл Вэбер» літаральна за некалькі дзясяткаў метраў адсюль. Спачатку ён мусіў пабачыць, як сярод агромністых макетаў, што запаўнялі болыпую частку партэра, рухаюцца дзясяткі цягнікоў. Потым — пасля разглядання і падлікаў з каталогам у руках — ён выбраў нарэшце адпаведныя мадэлі, папрасіў, каб іх яму паказалі зблізку. Нарэшце іх запакавалі, і адбыўся візіт у касу — тады яшчэ механічную, з ручкай, якая рабіла гэтую частку гандлёвага дому вельмі падобнай да крамы Станіслава Вакульскага*.
Бацька вельмі задаволены, хаця на Бангофштрасэ ўжо некалькі хвілінаў ідзе дождж са снегам і дзьме пранізлівы халодны вецер. Ён глыбей нацягвае на галаву капялюш, ставіць стаўма каўнер шэрага паліто, шчыльней перавязвае шалік і рушыць у кірунку вакзала з двума агромністымі пакункамі пад левай і правай пахамі, аднак амаль адразу, літаральна праз пятнаццаць метраў, вяртаецца, каб яшчэ раз прайсці паўз цырымоннага парцье ў дзвярах цацачнай крамы. «Што такое? — пытаецца здзіўлены прадавец. — Штосьці не так?» — «Ды не, усё ў парадку, — адказвае бацька, ставячы пакункі на акруглым прылаўку, — дайце мне, калі ласка, рассылачны каталог, бо, разумееце, я тут падумаў, можа, замоўлю