Падарунак на Каляды зборнік святочнага апавядання Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш

Падарунак на Каляды

зборнік святочнага апавядання
Браты Грым, О Генры, Чарлз Дыкенс, Ханс Крьісціян Андэрсэн, Яльмар Сёдэрберг, Жоржьі ды Сэна, Жузэ Эдуарду Агуалуза, Алешандры Радрыгеш
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2014
34.37 МБ
Сказаўшы так, ён падняўся з-за стала і пайшоў да ліфта не аглядаючыся. Ідучы па калідоры чацвертага паверха ў свой пакой, ён убачыў незнаёмку. Тая ішла насустрач, апранутая ў блакітны плашч і прыгожы старасвецкі капялюшык.
— Прашу прабачэння, — сказаў ён амаль шэптам, — калі ласка, будзьце ўважлівыя. Унізе мяне затрымалі двое тыпаў. Напэўна, дэтэктывы. Яны распытвалі мяне. На вакзале, калі я падаваў вам чамадан, яны нас сфатаграфавалі.
— Праўда? — яна не выглядала здзіўленай. — I што вы ім сказалі?
— Нічога. Каб яны адчапіліся. Я ж увогуле вас не ведаю.
— Дзякую, — сказала яна. — Гэта вельмі міла з sama­ra боку. Калі ласка, не бярыце да галавы. Яны, напэўна, сказалі, што я тэрарыстка.
— Так. Адкуль вы...
— Я іх ведаю. Іх наняў Луіджы. Цікава, як яны прадставіліся?
— Гугін і Мунін. Пётр і Павал, а можа, наадварот.
Яна засмяялася. Ужо накіроўваючыся да ліфта, яна махнула рукой і голасна дадала:
— Можаце спаць спакойна. Я не падкладаю бомбаў!
Адхінуўшы парцьеру, ён убачыў праз акно, як незнаёмка сядае ў таксоўку каля гатэля. Праз хвіліну ў наступную таксоўку ўвапхнуліся спадары Гугін і Мунін. А ён толькі цяпер заўважыў, што з акна бачная неонавая шыльда гандлёвага дому «Франц Карл Вэбер». I вырашыў, што ранкам, калі будзе вяртацца з канторы Расэ, зойдзе туды і паглядзіць мадэлі цягнікоў. Нічога не купіць — ягонаму сыну ўжо за дваццаць, — але абавязкова папросіць каталог.
Было б незвычайна, падумаў ён, знайсці на адным з прылаўкаў такі самы экспрэс, як той, які яны з бра-
там столькі разоў вялі з Жэневы ў Остэндэ, хаця гэта было маларэальна: з тых даўніх часоў усё радыкальна змянілася, гэтаксама як выгляд пасажырскіх і спальных вагонаў.
Паколькі ён належаў да таго тыпу людзей, якім спадарожнічае стома і якім новыя ўражанні не даюць расслабіцца, а, хутчэй наадварот, прыводзяць у стан моцнага напружання, ён не мог заснуць. Калі пасля ванны ён ніцма ляжаў на зручным ложку, у галаву кожную хвіліну прыходзілі дурныя думкі. Калі, напрыклад, спадар Себасцьян Расэ заўтра развядзе рукамі і скажа, што, на жаль, не выплаціць яму грошай, бо не было нейкага там сігналу, — ён застанецца яшчэ на пару дзён альбо адразу пакіне Цюрых і Швейцарыю? Альбо калі б спадары Гугін і Мунін уварваліся зараз у ягоны пакой і пачалі вычварна катаваць у ванне — як доўга ён выгароджваў бы незнаёмку з-за сцяны выдуманымі ad hoc' падманамі?
У рэзкім паху яе парфумы было адначасова нешта далікатнае, што нагадвала яму сад бабулі Марыі на поўдні краіны. У густыя ад сонца і спёкі жнівеньскія дні водар некаторых раслінаў, а асабліва кветак, атачаў дом, як нябачнае воблака, і пад вечар, калі разагрэтыя сцены пачыналі аддаваць цяпло наваколлю, гэтыя нябачныя пасмы моцных пахаў уплывалі ў гасцёўню праз расчыненыя вокны, вялікія дзверы, што выходзілі на тэрасу, альбо амаль разнасцежаныя шкляныя сцены аранжарэі. Таму — як ён усвядоміў цяпер — спадарожніца адразу падалася яму блізкай. Але ён не мог, хаця вельмі Ta­ro хацеў, прыгадаць канкрэтную назву кветак, пах якіх быў галоўным складнікам яе водару. Флёксы? Шыпшына? Індыйскія гваздзікі? Напэўна не канваліі, бо яны распускаліся вясной, а ў доме на поўдні ён бываў толькі летам, падчас школьных вакацыяў.
Адмыслова (лац.)-
Праз хвіліну пад прымружанымі павекамі ён убачыў яе постаць сярод шырокай паласы касачоў. На ёй было сары. У садзе акурат заспявала івалга, і незнаёмка, павярнуўшыся ў бок птушкі, выпусціла белую празрыстую тканіну на траву.
Ён запаліў папяросу і выцягнуў з мінібара невялічкую бутэльку чырвонага бардо. Калі яе аголенасць выглядае так насамрэч — то яна проста прыўкрасная. Надзвычай.
Але ён не хацеў аддаваць сваю фантазію на расправу няісным эратычным жаданням і намагаўся думаць пра што-кольвек іншае. Але гэта было не так лёгка. Яшчэ праз хвіліну яе твар, адлюстраваны ў шыбе чыгуначнага вагона, спакусіў яго абрысам моцна нафарбаваных вуснаў. Толькі яшчэ праз нейкі час яму ўдалося выклікаць у памяці іншы вобраз: яны з братам сядзелі на падлозе іх невялікага пакоя сярод рэек, станцый і раз’ездаў. Брат разгарнуў на каленях атлас свету і аб’явіў: «Чылі, найвышэйшая ў свеце чыгуначная дарога. Трыццаць шэсць тунэляў, пяцьдзясят тры віядукі. Рушым праз Анды! Займа-а-айце ме-е-есцы, ад’яздж-а-а-аем!»
3 дапамогай цыркуля і лінейкі яны вылічалі даўжыню трасы, каб пасля скрупулёзна раскласці яе на колькасць акружнасцяў. За іх спінамі ўжо была Афрыка, шматлікія падарожжы да Стамбула, Транссібірская магістраль царскіх часоў, маршрут Лондан — Эдынбург, а таксама доўгае падарожжа праз прэрыі лініяй «Юніян Пасіфік».
Яны выпрабоўвалі адзін аднаго на прадмет ведання трасы. Наступны горад? Сталіца акругі? Рака, якую яны праз нейкі момант перасякуць? Назва возера? Найвышэйшая вяршыня ў ланцугу гор?
Яны занураліся ў гэта гадзінамі. Бывала, што ў пакой ціха ўваходзіў бацька і, незаўважаны, доўга прыглядаўся да іхных падарожжаў. Потым спакойна казаў: «Пара ўжо спаць, заўтра паедзеце далей».
Часам яны абуджаліся ўначы і ў маўклівым паразуменні, без словаў, раскладалі рэйкі, каб пры святле некалькіх расстаўленых свечак ехаць праз азіяцкія джунглі альбо афрыканскую савану. Дзікія звяры падыходзілі да чыгункі, і бляск імклівага экспрэса адбіваўся ў іхных зрэнках. Яны з братам былі шчаслівыя, хаця зразумелі гэта толькі праз гады.
Калі некалькі чалавек, апранутых у доўгія паліто, позна вечарам прыйшлі ў кватэру і забралі бацьку, над лесам і над дахам дома, які стаяў на ўзбоччы прадмесця, ззяў месяц.
Маці пакінула іх саміх. Яна пайшла да суседкі, у якой быў тэлефон. Яны з братам не расклалі рэек. Ляжалі ў ложках, паралізаваныя страхам, пакуль не прыйшоў сон. Абудзіўшыся ў сярэдзіне ночы, ён пачуў роўнае дыханне брата і ўбачыў бледнае святло месяца, якое прабівалася праз тонкую заслону. Ён ціхенька выйшаў у вітальню, нацягнуў боты, швэдар і куртку. На першым паверсе яшчэ гарэла святло, і праз незачыненае акно быў бачны абаронца пралетарыяту, схілены над газетай. Ён драмаў, абапёршыся локцямі на кухонны стол, калі з пакоя выйшла яго жонка. Брыдкая і зморшчаная жанчына пачала лупіць анучкай яйкападобную лысую галаву вартаўніка, караючы яго за нейкую правіну. Ён адмахваўся ад яе, як ад мухі, нарэшце ўстаў, паправіў сеткаватую майку, схапіў жонку за горла і, падняўшы яе, як ляльку, знік у бяздонным нутры. Можа быць, ён стаяў бы каля акна яшчэ некалькі хвілінаў, здзіўлены відам абцяжараных нянавісцю людзей, але з падворка яго выцягнуў ніколі раней тут не чуты свіст лакаматыва.
Іх дом стаяў недалёка ад закінутай чыгуначнай веткі. Узарваныя немцамі масты, на якія яны з братам лазілі, як на скалы, замшэлыя шпалы і паржавелыя рэйкі, парослыя папараццю, заўсёды з гіпнатычнай сілай
прыцягвалі яго, але цяпер, караскаючыся на стромы насып, ён быў сапраўды напалоханы. Ён не спаў, хаця тое, што ён бачыў, было абсалютна нерэальна. Да лакаматыва, які дыхаў парай, быў прычэплены адзін вагон з шэрагам дзвярэй па ўсёй даўжыні.
— Ты сядаеш? — пачуў ён побач нізкі голас. — Мы праз хвіліну адпраўляемся.
Гледзячы на кандуктара ва ўніформе, які ў адной руцэ трымаў ліхтарык, а ў другой пачак білетаў, ён асмялеў і спытаў.
— Куды?
— Куды захочаш. Гэта твой цягнік.
— Але як я вярнуся?
— Ты заўсёды трапіш назад па коле.
Ён дазволіў сябе пераканаць. Седзячы на цвёрдай драўлянай лаўцы, ён убачыў, як кандуктар ускочыў на прыступку, падаў знак ліхтарыкам і падняў да вуснаў свісток, што вісеў на шыі. Яны рушылі з лёгкім скрыгатам, але наступныя метры вагон, усё паскараючыся, рухаўся мякка. Ён і не заўважыў, як заехалі ў тунэль. 3 другога боку быў ужо дзень. Ён нават мусіў прымружыць вочы ад празмернага бляску, а калі нарэшце вочы прызвычаіліся і здолелі агледзець наваколле, ледзь не закрычаў ад захаплення. Яны ехалі над пясчаным берагам ракі, вакол раскінуліся лугі і пералескі. Дзе-нідзе пасвіліся авечкі, коні, каровы. За вадой, з другога боку, вырастаў ланцуг велічных гор. Вёскі і мястэчкі, раскіданыя па далінах, прыцягвалі погляд вежамі каменных касцёлаў, клеткамі чырвоных дахаў, зялёнымі прысадамі. У вінаградніках і садах панаваў ажыўлены рух. Людзі з кашамі на спінах увіхаліся сярод зеляніны, як працавітыя жукі. Уверх і ўніз па рацэ плылі гружаныя баржы. Маленькая дзяўчынка на палубе памахала ім рукой. Далёка, на некаторых гарах, ніжэй за снегавую мяжу, хаваліся ўзмоцненыя
замкі. Калісьці ён бачыў падобны пейзаж на старой паштоўцы.
— Гэта Рэйн? — спытаў ён кандуктара.
— He, — адказаў той, адарваўшы погляд ад кніжкі, якую разглядаў, — гэта рака рэк.
— Патлумачце, калі ласка. Я не разумею.
— Калі-небудзь зразумееш. Пакуль скажу табе так: кожная рэч на гэтым свеце мае свой першаўзор. Напрыклад, гэты мой свісток: існуюць мільёны свісткоў — байскаўцкіх, спартовых, паліцэйскіх альбо такіх, як мой, — кандуктарскіх. Разумееш?
Ён кіўнуў.
— Яны падобныя адзін да аднаго, хаця і адрозніваюцца. Але ва ўсіх без выключэння павінен быць свой першасны ўзор. Адзіны, у якім ёсць рысы ўсіх іншых.
— Вы кажаце аб праекце?
— Прыблізна так.
— I гэтая рака...
— Узор усіх рэк, якія існуюць.
— Але каля нашай ракі няма ні гор, ні вінаграднікаў!
— Правільна, але паглядзі на той бераг. Пясок і лугі. Нават вербы. Гэта табе нічога не нагадвае?
Асабліва не нагадвала. Але размова была складанаю, і ён не задаваў болей пытанняў, каб не пачуць яшчэ болып складаных адказаў. Ён прыціснуўся тварам да акна, за якім з таго боку ракі ўжо не бачна было гор, толькі агромністая, не акінуць вокам, пушча. Дзе-нідзе віднеліся прыбярэжныя лесасекі, дзе каля вогнішчаў сярод буданоў круціліся людзі. Таксама былі бачныя высечаныя з цэльных камлёў чаўны. Апранутыя ў скуры мужчыны лавілі з іх рыбу. Праз нейкі час пейзаж непазнавальна змяніўся. Яны ехалі паўз вялізныя поймы бяскрайняй, плоскай, як стол, раўніны. Каля вусця ракі цягнік звярнуў і паехаў над пляжам, прамінаючы разлеглыя выдмы. Потым яны заехалі ў тунэль, за якім лакаматыў пачаў тармазіць.
— Бачыш? — сказаў кандуктар. — Мы вярнуліся ў пункт адпраўлення. Бяжы дамоў.
— А вы яшчэ калі-небудзь возьмеце мяне ў падарожжа?
— Гэтага прадбачыць немагчыма, — адказаў кандуктар, расчыняючы дзверы, — але будзь гатовы.