Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
5)	У рускім “тытулярніку” (1672 г.) ёсць выява герба “Пагоня” з надпісам “Вялікі князь літоўскі”. Тым не менш тады і пазней паняцце “літоўскі” абрысоўвалася гістарычна правільна. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) і далучэння ўсходняй часткі сучаснай Беларусі да Расійскай Імперыі, гарадам гэтага рэгіёна былі падараваны новыя гарадскія гербы (1781 г.), прычым большасць з іх атрымала ў якасці элемента герб Пагоню.
Некалькімі гадамі раней з жыхароў далучаных абласцей былі створаны “нацыянальныя вайсковыя часткі”: Беларуская гусарская харугва і Полацкі мушкецёрскі полк. Абодва гэтыя злучэнні атрымалі на свае штандары ў дамінуючую частку шчыта — расійскага арла, а ў другую — герб “Пагоня”. Дарэчы, менавіта полацкім мушкецёрам належыць гонар узяцця лепшай у Еўропе турэцкай крэпасці — Ізмаіла.
У 1827 г. лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк атрымаў штандар з выявай двухгаловага арла, на грудзях якога шчыт “малінавага і зялёнага аксаміту” з выявай на ім літоўскага конніка”.
Пазней, у 50-х гг. XIX ст., быў распрацаваны вялікі герб, дзе на крылах царскага арла размешчаны аб’яднаныя шчыты розных зямель, што ўваходзілі ў склад Расійскай Імперыі. Сярод іх — два, якія звязаны з тэрыторыяй былога ВКЛ. Шчыт аб’яднаных гербаў княстваў Беларускіх, на якім размешчаныя гербы — Полацкі, Віцебскі і Мсціслаўскі (праўда, апошні можна лічыць фантазіяй Дэпартамента герольдыі). На Полацкім і Віцебскім гербах бачны выявы традыцыйнай Пагоні, адпаведна ў срэбным і чырвоным палях.
Другі шчыт пабудаваны па таму ж прынцыпу: падзелены вілкападобна на тры часткі. У першай частцы — герб Вялікага княства Літоўскага і “на чырвоным полі
на срэбным кані, пакрытым чырвоным трохканцовым з залатою аблямоўкай дываном, срэбны ў зброі з паднятым мячом коннік са шчытом, на якім васьміканцовы чырвоны крыж”. У трэцім полі, рассечаным у верхняй частцы, срэбны аднагаловы польскі арол, а ў ніжняй — "Пагоня” ў блакітным полі. У другім жа полі герб Самагіцкі: у залатым полі срэбны на задніх лапах мядзведзь, язык чырвоны.
Па сведчаннях беларуска-літоўскіх летапісаў (напісаных на беларускай альбо пазней — на польскай мове) герб Пагоня ўваходзіць у карыстанне ў час княжання вялікіх літоўскіх князёў Нарымунта альбо Віценя ў канцы XIII ст.
У “Васкрасенскім летапісе”, які не падпаў пад палітычнае рэдагаванне ў XVI — пачатку XVII ст., у адрозненне ад беларуска-літоскіх, ёсць звесткі пра тое, што пачатак “гасудароў літоўскіх” вядзецца ад князёў полацкіх. Першы віленскі князь Давід Расціслававіч (1125 г.) быў не толькі папярэднікам, але і продкам, і з’яўляўся крэўным родным і Віценю, і Нарымунту. Такім чьінам, традыцыя ўжывання “Пагоні” апошнімі бярэ пачатак у Полацкім княстве.
На падставе вышэйсказанага становіцца відавочным, што герб “Літоўская пагоня” не з’яўляецца літоўскім у сучасным сэнсе гэтага слова. Гэты герб нарадзіўся з гльібока славянскіх традыцый і звязаны сваім паходжаннем непасрэдна са старажытным усходне-славянскім насельніцтвам Еўропы. Ён мае агульныя генеалагічныя карані з такімі гербамі, як кап’яносец (Георгій Пераможац) і другім — Сакольнічы.
Герб “Пагоня” выкрышталізаваўся і набыў сваю канчатковую форму на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага — славянскай дзяржавы, дзе асноўным этнасам быў беларускі. Першай сталіцай і ядром, вакол якога пачалася кансалідацыя гэтай дзяржавы, быў Новы Гарадок (сучасны Навагрудак Гродзенскай вобласці). Асновай ваеннай моцы, культурнага і эканамічнага патэнцыялу былі таксама беларускія землі. Таму залічэнне герба “Пагоня” ў арсенал сучаснай літоўскай геральдыкі з’яўляецца поўнасцю неправамоцным — гэта наш герб.
“Звязда”,
1991, 31 жніўня.
Рускамоўны варыянт быў надрукаваны: “Весннк Геральдяста, 1990,” № 2.
Анатоль ГРЫЦКЕВІЧ
Нацыянальныя, а значыць — дзяржаўныя
1.	Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь неабходна зыходзіць з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі, якую ні адзін орган улады не можа змяніць. Пры гэтым неабходна таксама прытрымлівацца навуковага падыходу да гэтай праблемы, а не кіравацца якімі-небудзь адвольнымі інтарэсамі якой-небудзь партыі або грамадскай арганізацыі.
2.	Герб "Пагоня” з’яўляецца страдаўнім гербам Вялікага княства Літоўскага і Рускага (Беларуска-Літоўскай дзяржавы), канчаткова зацверджаным у XIV стагоддзі (1384г.). Але, як сведчыць, старажытнарускі Іпацьеўскі летапіс, гэты герб быў прыняты вялікім князем літоўскім Віценем у канцы XIII стагоддзя: “А Внтен нача княжнты над Лятвою, нзмыслн себе герб н всему княжеству Лнтовскому печать: рыцар збойный на коне з мечем, еже ныне нарнчут погоня” (Белоруссня в эпоху феодалнзма. Сборннк документов н матерналов. Мннск, 1959. Том I. С. 70).
Аднак "Пагоня” мае яшчэ больш старажытнае, беларускае паходжанне. Так, у жыццяпісу святога Меркурыя Смаленскага (XIII ст.) ёсць звесткі аб выяве народнага героя з мячом на белым кані на дзяржаўных пячатках крывіцкіх (беларускіх) полацкага і Смаленскага княстваў у выглядзе святога Меркурыя, які бароніць крывіцкую зямлю ад ворага. Гэтая выява паходзіць з Полацкай зямлі яшчэ з дахрысціянскіх часоў і ўвасабляла тады постаць славянскага Бога сонца Ярылы. Такім чынам, герб “Пагоня” з’яўляецца старадаўнім гербам Полацкага
княства — гэтай першай дзяржавы на тэрыторыі Беларусі.
3.	"Пагоня” — сімвал усеагульнага апалчэнння ўсіх мужчын для барацьбы з іншаземнымі захопнікамі, за выгнанне іх са сваёй зямлі і пагоняй за імі ў іх зямлю, каб канчаткова разбіць іх. Пад час Грунвальдскай (Дубровенскай) бітвы 1410 года, у якой былі разбіты нямецкія рыцары-крыжакі і спынена двухсотгадовая нямецкая агрэсія на зямлі Беларусі і Літвы, сярод 40 харугваў (палкоў) войска Беларуска-Літоўскай дзяржавы 30 мелі на сваіх штандарах выяву “Пагоні”. Тады была ліквідавана смяротная пагроза беларускаму народу, якога чакаў лёс прусаў і Прусіі, часткова знішчаных, часткова анямечаных.
“Пагоня” — гэта гераічны сімвал барацьбы і перамогі над нямецкімі крыжакамі: коннік, павернуты на захад, імчыцца на бой з нямецкімі рыцарамі. Пасля Грунвальда многія беларускія землі і гарады таксама атрымалі гэты герб, які называўся Пагоняй, або Пагоньчыкам (у адрозненне ад дзяржаўнага герба).
4.	“Пагоня” засталася дзяржаўным гербам БеларускаЛітоўскай дзяржавы (Вялікага княства Літоўскага) да канца XVIII стагоддзя, калі Кацярына II далучыла Беларусь да Расійскай імперыі. (пічыт з гербам — А.Ц.) Пасля гэтага Пагоня была ўключана ў вялікі герб Расійскай імперыі (і размяшчалася — А.Ц.) на крылах на грудзях у двухгаловага арла, побач з некаторымі іншымі далучанымі да Расійскай імперыі дзяржавамі, які існаваў да 1917 года.
5.	У 1918 годзе “Пагоня” становіцца дзяржаўным гербам Беларускай народнай рэспублікі.
6.	Бел-чырвона-белы сцяг быў вайсковым сцягам беларускіх воінаў у сярэднявеччы. На першай ва Усходняй Еўропе батальнай карціне (1520 год) пра бітву пад Оршай 1514 года выразна відаць шэрагі беларускіх воінаў з белымі вымпеламі з чырвонай паскай на коп’ях. У наступных стагоддзях конныя часткі войска Вялікага княства Літоўскага і Рускага ажно да канца XVIII стагоддзя мелі гэтыя баявыя сцяжкі. Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі Кацярына II ў 80-х гадах XVIII стагоддзя сфарміравала з беларускіх ураджэнцаў Беларускі гусарскі полк і Полацкі мушкецёрскі полк. Вайсковымі адзнакамі для гэтых часцей былі какарды з бела-чырвона-белым колерамі. Як баявыя сцяжкі на піках кавал^рыйскіх частак Літоўскага корпусу расейскай арміі, раскватараваных у Гродзенскай губерні, былі тыя ж вымпелы бела-чырвона-белага колеру ажно да 40-х гадоў XIX стагоддзя.
Бел-чырвона-белы сцяг як беларускі нацыянальны сцяг.
быў прыняты беларускімі рэвалюцыйнымі студэнтамі ў Пецярбургу ў канцы XIX стагоддзя. Гэты сцяг быў прыняты Усебеларускім з’ездам у Менску ў снежнім 1917 года. Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіў яго ў жніўні 1918 года ў якасці дзяржаўнага сцяга Беларусі, зыходзячы з таго, што гэта нацыянальны беларускі сцяг.
7.	3 навуковага гістарычнага пункту гледжання герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы беларускі нацыянальны сцяг з’яўляюцца адзіна вернымі нацыянальнымі і, такім чынам, дзяржаўнымі сімваламі незалежнай Рэспублікі Беларусь.
Народная газета, 2 кастрычніка 1991 г.
...Калі ёсць такая магчымасць
Пасля прыняцца 19 верасня 1991 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь закону аб Дзяржаўным гербе і Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь у Сакратарыят Вярхоўнага Савета, рэдакцыю “Народнай газеты” звяртаецца шмат прадстаўнікоў арганізацый і ўстаноў, грамадзян з просьбай растлумачыць парадак выкарыстання дзяржаўных сімвалаў і магчымасць самім пашыць бела-чырвона-белы сцяг. Адказаць на некаторыя пытанні чытачоў мы папрасілі народнага дэпутата В.Голубева, намесніка старшыні Каміссі па выпрацоўцы эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Неабходна адзначыць, што парадак выкарыстання дзяржаўных сімвалаў павінен вызначаць Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Зараз працуе Камісія па выпраўцоўцы эталона Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і палажэння аб гербе, пячатках Вярхоўнага Савета і яго Прэзідыўма. Камісія складаецца з народных дэпутатаў, навукоўцаў, мастакоў, прадстаўнкоў грамадскасці.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — старажытны беларускі герб "Пагоня” уяўляе сабой выяву размешчанага на чырвоным шчыце конніка з мячом, які скіравны ў левы бок, з шчытом, на якім знаходзіцца шасціканцовы крыж. Канчатковы эталон герба, яго асобныя дэталі дапрацоўваюцца камісіяй. Пасля прыняцца адпаведнага рашэння Вярхоўным Саветам у прэсе будзе надрукавана • выява герба і парадак яго выкарыстання.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь — палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных палос роўнай шырыні: верхняй і ніжняй белага, а сярэдняй — чырвонага (кармін) колеру. Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні — 1:2. Гэта значыць, што даўжыня сцяга павінна быць у два разы большай, чым сума шырыні ўсіх трох палос. Напрыклад, шырыня 10 см, даўжыня 20
см; шырыня 1 м, даўжыня 2 м; шырыня 1,5 м, даўжыня 3 м і г.д. Улічваючы гэтыя нормы, кожны грамадзянін рэспублікі можа сам пашыць такі сцяг. Палажэнне аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь таксама рыхтуе камісія, і яно будзе вынесена на разгляд сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.