Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
..Пагоня" ў сэрцы тваім і маім
«Пагоня» u
у сэрцы —
тваім і маім
Складальнік
і навуковы рэдактар Анатоль Цітоў
Мінск Беларускае выдавецкае таварыства «Хата»
1995
ББК 94.3
П 71
УДК 082
Навукова-публіцыстычнае выданне “Пагоня” ў сэрцы — тваім і маім”. Складальнік і навуковы рэдактар Анатоль Цітоў. Зборнік. — МН.: Беларускае выдавецкае Таварыства "Хата”, 1995, ...стар.
ISBN 985-6007-22—4
Многія граматныя і напаўграматныя людзі, з доктарскімі ступенямі і без ступеняў зачастую летазлічэнне, зачатак нацыі пачынаюць... з уласнага роду. Спрачацца з такімі невукамі, беларускага заводу ці прыблуднага роду — што сеяць на каменне. Асабліва цяжка даказвацца перад няведкамі і няўмекамі па праблемах сельскай гаспадаркі, мастацтва, нацыянальнай сімволікі. Тут кожны — знаўца, кожны — вышэйшы суддзя.
Артыкулы кнігі — не асуджэнне памылковых чужых думкаў пра чуждае ім. Артыкулы — абарона беларускага, абарона доказная, неаспрэчная. Яны — для разумнага беларуса, і яго разумных суседзяў: рускага, паляка, украінца, літоўца.
У кнізе сабрана толькі частка матэрыялаў (1987—1991) пра сімволіку. У іх боль, перажыванні, доказы навукоўцаў розных нацыянальнасцяў пра славянскую сімволіку.
Для масавага чытача. Асабліва будзе карысная тым, хто яшчэ не мае цвёрдае пазіцыі ў дачыненні да беларускай святыні — герба “Пагоня”.
3250140000
П	 22—95
ББК 94.3
ISBN 985—6007—22—4
© БВТ “Хата”, 1995
© Афармленне А. І. Цыркуноў, 1995
© Складанне A. К. Цітоў, 1995
© Слайд і карта A. К. Цітоў, 1993, 1995
Сімвал	і	мова —
брат	і	сястра
Прафесар хіміі любіць беларускую мову, беларускія сімвалы. Беларус па паходжанню, выхаванню і, галоўнае, адчуванню, ён усюды сцвярджае: як народжаны Богам чалавек мае права дыхаць, так кожная нацыя мае права на існаванне. Кветкавая гама луга шмат пацерпіць, калі навекі знішчыць хоць адзін цвет.
Адзін мінус мае мілы прафесар. Ён скажа кілаграм слоў там, дзе патрэбны адзін грам справы. He патрэбны — ні вам ні нам — яго высокія словы пра вартасць і значнасць беларускае мовы, сімволікі. Патрэбна драбніца: чытай лекцыі на роднай мове.
Ён можа чытаць, а не чытае. Ніхто яму не забараняе, не пярэчыць. Наадварот — хваляць ініцыятараў перабудоўнай беларусізацыі. Прафесар хіміі лекцыі на роднай мове не чытае — з-за элементарнай ляноты. Высокакваліфікаванаму спецыялісту патрэбна меней часу, чым прыезджаму рускаму прафесару, для пераходу на беларускую мову — два месяцы, не болей. Але іх патрэбна выдзяліць. Спекулянт-прафесар гэтага часу не выдзяляе. Тэарэтычна ён пашкадуе родны народ, пагароціцца пра яго занядбаную мову і сімвалы, а сам асабіста зрабіць шаг-другі для яе распаўсюджвання не можа.
He можа гэта зрабіць і другі гаварун, ягоны сусед па кватэры. Настаўнік першым сказаў слова асуджэння супраць тых, хто ганьбіць слова народа, яго тысячагадовыя сімвалы. Як нармальны чалавек не можа хадзіць па вуліцы голым, так любое войска не можа быць без знакаў адрознення. Калі пра Полацкае княства ўзгадваюць летапісцы з 862 году, то яно ўжо мела ўсю неабходную для княства атрыбутыку. Мову і сімвалы дзяржаўнасці таксама.
Тым не меней усявед-настаўнік сваёй цагліны ў агульны
падмурак не кладзе. He размаўляе па-беларуску, не скажа добрае слова пра сімвал “Пагоня”. Настаўнік супраць пераходу школы на беларускую мову. Сваё дзіцё возіць у той дзіцячы садзік, дзе няма беларускага слова.
Прафесар і настаўнік рэзка не прымаюць пустапарожнае хамства зямляка, нядаўняга ваеннага. Адстаўнік ваюе супраць усяго беларускага. Выхаваны на лёгкадумным жыцці, газетных артыкулах шавіністычнага накірунку, былы капітан за “нпчего менять не нужно. Нам л так хорошо”.
Суседзі, усе трое, разлічваюць на розум таго, каго ўнутрана не цэняць, каго часта зневажаюць — на розум рабочага і селяніна. Тры трапачы не разумеюць, што хто не можа захаваць малога, не захавае і вялікага, бо любое вялікае пачынаецца з малога. He стане ў народа сімвалаў самабытнай дзяржаўнасці і мовы — не стане народа.
За апошнія пацьдзесят гадоў з Поўначы і Засібірскіх прастораў знікла амаль дваццаць моваў. Хто ведае цяпер гэтыя народы? Таксама напаўінтэлігенты аргументоўвалі, што ўсё “устронтся”.
Устроілася?
Гэта ж хочуць зрабіць і на Беларусі. Рукамі саміх беларусаў.
Разлічваць на памяркоўнасць ці абыякавасць рабочага і селяніна да сімвалаў дзяржаўнасці і мовы зараз не прыходзіцца. Інстынкт самазахавання у нацыі, упэўнены, зпрацуе. Пры адной умове. Нейтральным стаўленні да любых рэферэндумаў сродкаў інфармацыі.
У нас жа, на Беларусі, як паказваюць даследванні і практыка, асноўная маса газетаў, праграмаў радыё і тэлебачання ў руках абыякаўцаў да беларускай мовы і сімвалаў. Менавіта таму прыезжды рускі шавініст, прафесар, былы партработнік, бесперапынку дае "адлупы” бязграматным беларусам. Фармуе наступальную русіфікатарскую палітыку.
Ён і калегі, як і беларускія абыякаўцы, часта цытуюць Маркса. Забываюць чамусьці ўзгадаць марксавую сакраментальную фразу, датычную іменна падобных абставінаў: “чнсленность только тогда решает дело, когда масса охвачена органнзацней н ею руководлт знанне”. Пра якое веданне вытокаў зараджэння беларускае сімволікі можна казаць, калі многія ваяры за славяніпчыну на беларускіх землях (паваявалі б яны пра гэта ў Маскве і Варшаве, Сафіі і Браціславе) не бяруць большы адрэзак часу, чым 55 гадоў.
Украінцы, рускія пад сдаімі цяперашнімі сцягамі і гербамі ходзяць шмат сотняў гадоў. За і супраць. Іх не папракаюць мазепаўшчынаю, гетманшчынаю, ула-
саўшчынаю. А на гарэтнай Беларусі, як свет клінам сышоўся. Дзяржаўцы даўмеліся: каб уесці палітычных апанентаў, гатовы аб’яўляць рэферэндум... пра мову, сімвалы.
А чаму б не аб’явіць рэферэндум, колькі мець чалавеку рук, як вымаўляць слова?
Дык паслухаем жа тых, да каго часта апелююць дэпутаты і недэпутаты.
...Двухмоўе — смяротны прысуд беларускай мове.
...Мова •— наіп апошні шанец духоўна адрадзіцца.
...Двухмоўе ў Канстытуцыі — гэта магіла беларускай мове.
...Галасаваць за двухмоўе у Канстытуцыі — ставіць крыж на беларускай мове.
...Рэферэндум па праблемах мовы — амаральна. Такога* не ведала сусветная практыка. He схіляйце беларусаў да самазнішчэння.
...Няма мовы — няма народа. Надакучыў лямант неадукаваных і нявыхаваных дэпутатаў, якія кепска ведаюць і рускую і беларускую мову.
...Нельзя выноснть на референдум вопрос о родном языке. Это позорно! Прошу как нзбнратель голосовать по данному вопросу понменно, чтобы нсторня знала, кто хороннт будуіцее Беларусн.
...Божа Усемагутны, пабудзі ў беларусаў пачуццё годнасці. ...Яны не ўмеюць пастаяць за сябе. Вось ужо сапраўды, як у анекдоце: “Дазволь, дзядзечка, мне ў сваёй хаце пад лаўкай пераначаваць”.
...Паважаныя кіраўнікі Беларусі, я не бачыў Вашых асабістых выступленняў аб нацыянальным адраджэнні, патрыятызме, гордасці, што ты беларус ці грамадзянін Беларусі.
...У апошні час у рускамоўным друку на Беларусі нарастае актыўная прапаганда супраць Закона аб мовах. ...Нельга забіраць у беларуса самае дарагое — мову продкаў.
...3 абурэннем чую выступы "народных” дэпутатаў супраць беларускай мовы, сцяга і герба. У расейскіх халуёў шавіністаў і ў іх халуёў з беларусаў, якія выступаюць ад імя беларускага народа, праразаецца зноў звярыны аскал.
...Якая ж гэта будзе незалежная Рэспубліка Беларусь, калі яна будзе мець дзве дзяржаўныя мовы? Раўназначна таму, што ў аднаго дзіцяці дзве “родныя” маці.
...Кожны народ хваліць, Госпада на сваёй мове.
...Наданне рускай мове статуса дзяржаўнасці ў суверэннай Беларусі ганебна для нас, беларусаў. Гэта здзек як з гістарычнай спадчыны Беларусі, так і з яе нашчадкаў.
...Ніякага двухмоўя нельга ўводзіць.
...Народ мае свядомасць. He мае яе асноўная большасць наменклатуршчыкаў. Пагарджаць мовай — пагарджаць людзьмі, якія сеюць і збіраюць для нас збожжа-хлеб. Пагарджаць мовай — праяўляць невуцтва і ляноту да мовы, у слоўніку якой больш двух мільёнаў слоў.
...Еслн кто подннмает вопрос о другом государственном языке, сразу возннкает вопрос, чьн ннтересы он отстанвает: Москвы нлн Варшавы?
...Кожнай нацыі Бог даў сваю мову... Двухмоўе — самазабойства.
...Хто ж уваходзіць у гэтую ветэранскую арганізацыю? У асноўным людзі прыезджыя, не беларусы, большасць з якіх займалі добрыя пасады, прыклалі свае рукі да знішчэння нашай мовы, а цяпер хацелі б задушыць яе канчаткова.
Закончым цытаванне з кніжкі “Голас народа — голас Божы” (Мінск, “Навука і тэхніка”, 1993) фразаю яе укладальніка Ніла Гілевіча: “Якіх тслькі тэарэтычных і палітычных і эканамічных падкладак не мосцяць яны (асобныя ляныя беларусы і людзі іншых нацыянальнасцяў, для якіх Беларусь не мачаха, а добрая маці. — В. С.) пад сваё негатыўнае стаўленне да ідэі адраджэння Беларусі, да працэсу беларусізацыі ...Што здарылася ў 30-ыя, калі спроба беларускага нацыянальнага адраджэння была бязлітасна задушана, цяпер не паўторыцца”.
He паўторыцца? Калі дзяржава не будзе змагацца за сябе, калі народ не ўсвядоміць, што сімвал і мова — брат і сястра, што грэх тапіць самога сябе, — працэс можа паўтарыцца. У змененым выглядзе, пад фарысейскія шкадобныя рэплікі, але можа паўтарыцца.
І тады трое ўзгаданых у пачатку артыкула суседзяў пашкадуюць беларуса. Паспачуваюць. Але грэх з сябе і ўласнага роду не знімуць. Цяпер трэба шкадаваць сябе, а значыць народ свой, зямлю сваю. Шкадаваць — значыць рабіць для яго, а не ўздыхаць.
Звярнём увагу чытача на наступнае. 3-за спешнасці, абмежаванасці ў сродках гэтае выданне выходзіць без ілюстрацыйнага матэрыялу. БВТ “Хата” яшчэ раз выказвае падзяку вучоным, аўтарам артыкулаў — за адмову ад ганарару.
Валер САНЬКО, дырэктар БВТ “Хата”.
Лёс сімвала — лёс народа
Імкненне да самапазнання і самавыяўлення характэрна як для кожнага народу, так і кожнай асобе ў прыватнасці.
Неспрыяльныя ўмовы гістарычнага працэсу, што склаліся на нашае зямельцы ў апошнія двесці гадоў і асабліва за часы панавання бальшавізму, прывялі да значных стратаў нацыянальнай культуры і свядомасці. Адыёзныя прафесары камуністычных навукаў, якія сумленна адпрацоўвалі свае трыццаць срэбранікаў, рабілі ўсё магчымае для знівеліравання нацыянальнае самасвядомасці беларусаў. На жаль, у сваёй працы, яны дасягнулі пэўных поспехаў. Забароненыя і апляваныя святыні замянілі штучнымі сурагатамі, якія “варыліся” крамлёўскімі кухарамі і іхнімі памагатымі з мясцовых калабарантаў і манкуртаў. Але выціснутыя з афіцыйнага і паўсядзённага існавання і народнай свядомасці большасці людзей, яны засталіся ў гістарычных дакументах, старажытных кнігах, на пячатках. Захаваліся яны ў патаемных кутках сэрца народу. Як толькі шавінстычны, бальшавіцкі ўціск пачаў слабнуць, сімвалы нашых продкаў пачалі набываць усё большую моц і значэнне ў грамадскім жыцці Беларусі.