Пагоня ў сэрцы — тваім і маім
Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
М.Купава клапоціцца аб неабходнасці вывучэння і выкарыстання беларускай нацыянальнай сімволікі (герба “Пагоня”, сцяга). Ен прыводзіць прыклады з міжнароднага вопыту. Полыпча, Чэхаславакія, Балгарыя і іншыя сацыялістычныя краіны карыстаюцца старажытнымі сімваламі ў якасці сучаснай дзяржаўнай сімволікі.
Цікавы факт з мінулага стагоддзя. Паўстанцы К.Каліноўскага змагаліся пад сцягам з выявай “Пагоні”. Яна была адлюстравана на спражках, бляшаных знаках, на шапках паўстанцаў, а таксама з’яўлялася неад’емным элементам пячатак. Мураўёў-вешальнік выдаў загад карнікам знішчыць “Пагоню” як рэвалюцыйны сімвал.
У наш час "Пагоня” з’яўляецца элементам герба горада Беластока, дзе ці не большасць насельніцтва — беларусы. Фірменны поезд Беласток—Варшава называецца “Пагоня”. М.Купава, наш ужо вядомы мастак, піша: “...існуе пэўная мастацкая заканамернасць, якая грунтуецца на традыцыях народнай эстэтыкі. Яе лёгка прасачыць на прыкладах беларускага народнага адзення, народнага ткацтва і вышыўкі, дзе чырвоны арнамент наносіцца на белае поле (рушнік, фартух). Гэтая традыцыя вельмі старажытная, і з’яўленне бела-чырвона-белага сцяга заканамерна вынікае з той жа самай эстэтьгчнай крыніцы. У 20—30-х гадах бела-чырвона-белы сцяг у Заходняй Беларусі ва ўмовах буржуазнай Польшчы разглядаўся і ўспрымаўся польскімі ўладамі як рэвалюцыйная адзнака, як сімвал свабоды і незалежнасці беларускага народа”.
Хвалюе і прымушае задумацца ліст, прысланы з горада Казяц-Руда Літоўскай ССР. Яго аўтар — сакратар партыйнага камітэта доследнага камбіната драўляных вырабаў А.Мінін. Ён абураецца публікацыяй у газеце “Звязда” артыкула, які па яго словах, “ачарняе сімвал літоўскага і беларускага народаў — старжытны герб ’’Пагоня”. У канцы ліста А.Мінін піша: "Турбуе факт, што калі ў Савецкай Літве герб ’’Пагоня” афіцыйна прызнаны як паўнапраўны сімвал нацыянальнага гонару народа, у “Звязде” друкуецца матэрыял, які фарміруе ў чытачоў адносіны да “Пагоні” як да двайніка гітлераўскай свастыкі.
Працоўныя Літвы і Беларусі — даўнія партнёры па сацыялістычным спаборніцтве, у іх моцныя гістарычныя сувязі і багатыя рэвалюцыйныя традыцыі, і нельга дапусціць, каб хтосьці падобнымі . публікацыямі спараджаў узаемны недавер паміж братнімі народамі”.
Такі папрок трэба аднесці і да прэтэнцыёзнага артыкула У.Бегуна, надрукаванага ў майскім нумары "Полнтнческого собеседннка” за мінулы год, дзе ён паспяшаўся абвясціць “Пагоню ’’эмблемай нацыяналізму і рабалепства перад замежнымі гаспадарамі — раней гітлераўскімі, сёння амерыканскімі”.
У артыкуле нават указаны “вінаватыя”: герб выкарыстаны пры афармленні кафэ “Траецкі пернік” у Мінску і пакояў у інтэрнаце завода па апрацоўцы спартыўных тавараў у Маладзечне. Вынік выступлення У.Бегуна — ліквідацыя выявы ^Цагоні” на фасадзе будынка кафэ ў Траецкім прадмесці.
Між тым, незадоўга да гэтага ў газеце “Нзвестня” быў надрукаваны здымак кафэ з выразнай “Пагоняй” — як станоўчы прыклад узнаўлення старажытных помнікаў у Беларусі.
Мне даводзілася часта сустракацца з літоўскімі калегамі на навуковых нарадах, чуць і бачыць на свае вочы, з якім тактам суседзі-гісторыкі, усе вучоныя выступаюць пры абмеркаванні розных пытанняў і асабліва тых, якія датычаць нацыянальнай свядомасці, памяці народа. А нашы? Як жа так можна? Дзеля чаго яны гэта робяць?
Адказ знаходзім у лісце М.Купавы: “Падкінуўшы і раздзьмуўшы праблему з ’’Пагоняй” і сцягамі, антыперабудовачныя сілы імкнуцца адцягнуць увагу грамадскасці ад надзённых праблем: дэмакратызацыі, абнаўлення ўсіх сфер жыцця...”
Нядаўна ў газеце “ІІравда” надрукавана інфармацыя пра сімвалы дзяржаўныя і нацыянальныя. У Вільнюсе на вежы Гедыміна 7 кастрычніка быў узняты трохкаляровы сцяг побач з дзяржаўным сцягам. Аднаўляюцца старыя народныя святы: Дзень маці, Дзень памяці памёршых і іншыя. Літоўскую мову вырашана аб’явіць дзяржаўнай. Выкарыстанне нацыянальнай сімволікі, таксама як і роднай мовы, узбагачае людзей, культурнае жыццё народа.
У сувязі з гэтым не патрабуюць асаблівых каментарыяў думкі, выказаныя ў лісце Г.Сагановіча: “Ніхто не аспрэчвае таго факта, што ў часы Вялікай Айчыннай ’’Пагоню” і бела-чырвона-белы сцяг выкарыстоўвалі калабарацыяністы. Але ж гісторыя Беларусі пачалася не ў 1941 ' годзе... “Пагоня” вякамі была неадлучнай ад палітычна-
** Заўважым, ійто там была не выява “Пагоні", а шыльда на якой быў намаляваны вершнік з пугай у руцэ. Але звышпільныя цэнзары ўбачылі і тут “нацйоналйстйческйй сйвол"! — АЦ.
культурнага жыцця нашага і братняга літоўскага народаў, жывіла іх жыццястойкасць ідэяй-заклікам “абароны Бацькаўшчыны ад ворагаў”. Сімвалы за здраднікаў не адказваюць. Калабарацыяністы ў народа не пыталіся дазволу... Недальнабачна раптам рабіць крамолу з “Пагоні”, абвяшчаць яе нацыяналістычнай і атаясамляць з ганебнымі, злачыннымі справамі калабарацыяністаў”.
Застаецца толькі прыгадаць, з якімі ворагамі заклікала змагацца “Пагоня”, дзе вытокі сімвала, якое дачыненне маюць да яго беларусы. ,
Герб “Пагоня” набыў асаблівае значэнне ў Вялікім княстве Літоўскім. Поўная назва гэтай феадальнай дзяржавы з XV стагоддзя — Вялікае княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае. Цэнтрам яе быў спачатку Навагародак (Навагрудак), з 1328 г. Вільня. Дзяржава існавала на тэрыторыі Літвы і Беларусі ў XIII—XVIII стагоддзях, Украіны да 1569 года і невялікай часткі Расіі да 30-х гадоў XVI стагоддзя. Беларускія і ўкраінскія землі тады называлі “рускімі”.
Ф.Энгельс адзначыў, што беларускія і ўкраінскія землі знайшлі сабе абарону ад навалы заваёўнікаў, “далучыўшыся да так званага Літоўскага княства”. Вялікія князі літоўскія не мелі дастатковых сацыяльна-эканамічных і палітычных сродкаў для трывалага падпарадкавання Беларусі і Украіны. Таму яны абавязваліся тут не рушыць “старыны” і не ўводзіць “навіны”. Вялікае княства было федэратыўнай дзяржавай, у складзе якой завяршылася фарміраванне беларускай і ўкраінскай народнасцей. 3 другой паловы XIV стагоддзя беларуская мова становіцца тут дзяражунай мовай. Грамадзяне дзяржавы называліся “ліцвінамі”.
Прыгадаем тое, як усходнім славянам сумесна з лівамі і латышамі давялося змагацца супроць крыжаносцаў — нямецкіх, дацкіх, шведскіх рыцараў-заваёўнікаў, калі яны ўварваліся ва Усходнюю Прыбалтыку ў пачатку XIII стагоддзя. Улічваючы грозную небяспеку, славянскія і прыбалтыйскія народы аб’ядноўвалі свае сілы і наносілі ўдары па варожых полчышчах. Заваёўнікі разглядалі Прыбалтыку, як зручны плацдарм для “націску на ўсход”. Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджання хрысціянства сярод язычнікаў Прыбалтыкі і “схізматыкаў” Русі.
Крыху пазней пачалося настугіленне крыжаносцаў у Прывісленне. У 1217 годзе быў аб’яўлены крыжовы паход супроць язычнікаў прусаў і літоўцаў. Крыжаносцы былі злейшымі ворагамі незалежнасці народаў Прыбалтыкі. Рыцары намерваліся каланізаваць іх, каб потым працягваць свой заваёўніцкі паход на Русь.
Барацьба з нямецкай агрэсіяй не сціхала на працягу
ўсяго XIII стагоддзя. Палачане прымалі ўдзел разам з войскам літоўскіх князёў, латышамі і эстонцамі ў бітве супроць захопнікаў каля возера Дурбе ў 1260 годзе. ІІалачане на чале з князем Таўцівілам дапамаглі наўгародцам і пскавічам нанесці паражэнне крыжаносцам і адбіць Юр’еў (Тарту).
Пачатак стварэння Вялікага княства Літоўскага звязаны з імем Міндоўга. У сярэдзіне XIII стагоддзя ён аб’яднаў некаторыя літоўскія і беларускія землі. Яго пераемнікі працягвалі палітыку ўмацавання дзяржавы і пашырэння яе тэрыторыі. Бесперапынна даводзілася адбіваць напады крыжаносцаў, якія аб’ядналіся ў ваенна-палітьгчны саюз — Тэўтонскі ордэн.
У сярэдневяковым грамадстве тых часоў сімвалы, гербы мелі значэнне не толькі сацыяльна-палітычнае, але і непасрэдна практычнае.
Гербы размяшчалі на шчытах, сцягах (харугвах), сёдлах, шлемах. Рабілася гэта па дзвюх прычынах. Па-першае, дзеля таго, каб у паходзе ці на вайне распазнаць па гербу і сцягу сваіх сярод чужых. Па-другое, у тую сярэдневяковую эпоху герб лічыўся знакам воінскай доблесці. Ён меў дэвіз — кароткае выказванне, якое тлумачыла сэнс эмблемы.
Паводле Густынскага летапісу, Віцень “нача княжнтн над Лнтвою нзмыслн себе герб н всему княжеству печать: рыцер збройный на коне с мечом, еже ныне нарнчут погоня”.
У дакуменце 1387 года растлумачваецца дэвіз герба і падкрэсліваецца, што, паводле народнага разумення, “пагоня” — гэта праследаванне ворагаў, каб яны ўцякалі з нашай зямлі. У барацьбе з крыжаносцамі павінна было ўдзельнічаць усё мужчынскае насельніцтва, здольнае насіць зброю, а не толькі ваенныя. У другой крыніцы — “Хроніцы Літоўскай і Жмойцкай” — пацвярджаецца: “в гербе муж збройный, на коню белом, в полю червоном, меч голый, яко бы кого гонячн держал над головою, н есть оттоля названный ’’погоня”.”
Невыпадкова ў лепапісе “Хроніцы Быхаўца” адзначана, што князь Нарымунт таксама меў герб “человека на коне с мечом”. Нарымунт — Глеб Гедымінавіч з’яўляўся ўдзельным князем пінскім і князем полацкім. Захавалася яго пячатка на дагаворы Полацка з Рыгай 1338 г. На правым яе баку ' адлюстраванне князя з мячом на кані, на левым — надпіс: “Печать княжа Глебава”.
Каб зразумець пачатковы сэнс сімволікі “Пагоні”, прыгадаем зноў гісторыю. Віцень княжыў з 1293 да 1316 года і знаходзіўся ў Навагародку. Ён умацоўваў дзяржаву, абапіраючыся на Навагародскае, Гродзенскае, Полацкае княствы. У 1294 годзе змагаўся супроць жмудскіх феада-
лаў, якія схіляліся да саюзу з нямецкімі рыцарамі. Пры гэтым князі літоўскае і беларускае войска адбіла напады крыжакоў на Жэмайцію і беларускія землі. Берагі Нёмана сталі месцам зацятых бітваў войска Вялікага княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам, калі ён асталяваўся паміж вусцямі рэк Віслы і Нёмана.
У бітвах з нямецкімі рыцарамі, якія ўварваліся на Панямонне, асабліва вызначаліся беларускія атрады на чале з Давыдам Гарадзенскім. Працытуем, што аб гэтым напісана ў “Гісторыі Літоўскай ССР” (1978 г.): “У 1284 г. крыжаносцы пад кіраўніцтвам магістра Конрада Шырберга напалі на Гродна і абрабавалі горад. У 1295—1296 гг. яны зноў спустошылі Гродзенскую зямлю. Ваенныя набегі сталі больш частымі, рыцары даходзілі да Навагародка. У 1314 г. яны аблажылі замак і горад, але былі разбіты аб’яднаным войскам гараджан і літоўцаў. Узначаліў гэтае войска гродзенскі стараста Давыд. У 1323 г. пад яго кіраўніцтвам аб’яднаныя дружыны аказвалі дапамогу Пскову і на рацэ Нарве нанеслі паражэнне нямецкім і дацкім рыцарам”. Вось яно, братэрства па зброі паміж літоўцамі, беларусамі, рускімі ў сумеснай барацьбе супроць “націску на ўсход”. Сягае баявое братэрства ў старажытныя часы. Гэту памяць нам трэба берагчы і ёй ганарыцца.