Пагоня ў сэрцы — тваім і маім
Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
Спосаб вядзення вайны спачатку быў чыста-чыста партызанскі. Беларусы вылаўлівалі чужацкіх наезднікаў, заганялі іх у лясы і балоты і там іх разбівалі. Але вораг быў напорысты, наезды нямецкіх крыжакоў і татарскіх багдыханаў адбываліся, звычайна, на конях, яны лёгка маглі пераязджаць з месца на месца і ўхіляцца ад боя там і тады, калі ім гэта было зручна, адыходзілі назад з тэрыторыі Беларусі, каб пасля ізноў, выбраўшы адпаведны час, знянацку напасці на мірнае земляробскае насельніцтва. Беларускае паспалітае рушэнне — пераважна пяхотнае сялянскае войска — павінна было рэарганізавацца ў адпаведнасці з умовамі часу і спосабам вядзення абарончае вайны: проці конніцы чужацкіх наездаў трэба было паставіць сваю конніцу і прагнаць ворага аж у глыбяж іх краінаў. Гэтак паложаны быў пачатак утварэння сталага беларускага войска. Беларускія коннікі неўзабаве воўкам леталі ад берагоў Балтыйскага і аж да
Чорнага мора і разбілі магутную сілу татараў і наняслі руйнуючы удар нямецкім крыжакам пад Грунвальдам у 1410 годзе. Беларусь была вольная і ні ад кога незалежная дзяржава.
Утварэнне сталага коннага войска мела ў той час далекасягные вынікі. Узнікла значная лікам група людзей, якія займаліся выключна толькі вайсковымі справамі, гэта былі ваякі-фахаўцы.
У наступным часе, паскольку справа абароны краіны і безупыннае вядзенне вайны прадаўжала быць першай і галоўнай справай у жыцці і дзейнасці супольства, ваякіфахаўцы поступенна набывалі ўсе большае і большае моцы, занялі, нарэшце, вызначнае становішча ў супольстве і выдзяляліся ў асобны ўпрывілеяваны стан; у летапісах таго часу знаходзімо аб іх такія азначанні, як сеньорес, майорес, бані вірі. Сярод гэтых лепшых людзей не мало было, пэўна і патомных тых радавых старэйшын і тых родавых князькоў, аб якіх з вялікай любасцю апавядаюць нашы летапісы, большасць, аднак, складалася з удалых ваякаў паспалітага рушэння.
3 ваякаў-коннікаў, такім чынам, узнікла новая радавітая шляхта, цікава між іншым, што слова “шляхта” паходзіць ад нямецкага слова — schladen біць, а нямецкае слова — schlacht — азначае бітва, даслоўны пераклад на беларускую мову слова “шляхта” азначае: байоўныя людзі, ваякі.
3 узнікам шляхты на Беларусі ўзнікла новая зямельная арыстакратыя, за сваю службу с ў войску ваякі-коннікі атрымлівалі землі, на якіх працавалі ўжо з таго часу запрыгоненыя ся ляне-зем леробы.
Вярхі шляхты — магнаты, займалі высшыя пасады ў дзяржаве і з’яўляліся раднікамі князя, уваходзілі ў склад дзяржаўнае рады; нізы былі звычайнымі падданымі — А.Ц., ім дано было права самарадавання, што наяўна выяўлялася ў павятовых і земскіх соймах. У наступным часе ўсе справы і вольнасці шляхты былі кодыфікаваны, у зборніку законаў, які мае назву "Літоўскі Статут”. Чаму так сталася і скуль паходзе гэта назва "Літоўскі”, “Літва”, існуюць розныя думкі, дакладна пагаворымо аб гэтым пры разборы Літоўскага Статуту. Адно тут скажамо: хай нас не блытаюць назвы, справа не ў назве, а у нечым іншым, шукайма канкрэтна змест гістарычных падзей.
У абставінах вайны з нямецкімі крыжакамі і татарскімі багдыханамі, упартае і заўзятае вайны, якая вымагала напружанняў усіх сілаў і вялікай самаахвярнасці, злучаліся і аб’ядноўваліся дзеля абароны свайго жыцця і маемасці се спародняные славянскія пляменні на вагромністым абшары ад Ловаці і аж да Буга, гэтак на рубяжы XII і XIII стагоддзяў узнікла беларуская дзяржава з цэнтрам у Навагрудку. У наступным часе, пасля адстырчання нямецкіх крыжакоў на захад, сталіца незалежнай
беларускай дзяржавы перанесена была ў Вільню. Прыгожае месца Вільня, пабудаванае ў далекай мінуўшчыне на шляху гандлевай пераправы праз раку Віллю, прадаўжала быць галоўным центрам Беларусі аж да часу заняпаду беларускае дзяржаўнасці ў канцы XVIII стагоддзя.
Беларуская шляхта як упрывілеяваная супольная група ваякаў-коннікаў, маючы свае паходжанне ў мінуўшчыне з паспалітага рушэння ўсяго земляробскага народу, уважала сябе за “шляхецкі род”, але культурна і псіхалагічна захавала ўсе старадаўнія звыкі і вераванні; успрынятае ў той час хрысціянства не мела спачатку значнага ўплыву на культурную свядомасць беларускага народу.
Гэтак, калі для беларускага селяніна-земляроба ідэалам здатнасці, красы і сілы прадаўжае быць прыгожы хлопец на белым кані, адзеты ў белую сялянскую вопратку, з вянком палявых кветак на галаве і жменей жытніх каласоў у руцэ, то для ваякі-шляхціча ідэалам здатнасці, красы і сілы ёсць ваяка на белым кані, адзеты у жалезны панцыр, з высока паднятым мячом у правай руцэ, з байоўным шчытом у левай руцэ, жалезным шлемам на галаве, які аздоблены квяцістым пяром, з жалезнымі астругамі на ботах.
Як бачым, гэта ёсць нішто іншае як звычайны соцыямарфізм, старадаўні бог сонца Ярыла адзеваецца ў розныя вопраткі.
У вобразе ваякі на белым кані мы бачымо бога сонца Ярылу і ў дзяржаўным гербе Беларусі.
Уява ваякі на белым кані ў дзяржаўным гербе Беларусі — гэта ёсць наяўнае сведчанне аб тым, што ваякіконнікі стаялі начале дзяржаўнага будаўніцтва беларускага народу. І ў гэтым няма нічога дзіўнага, так узнікалі на ўсвеце гісторыі ўсе еўрапейскія дзяржавы.
Уява старадаўняга бога Ярылы сустракаецца і ў іншых гербах на Беларусі, у беларускай геральдыцы гэта ёсць звычайная справа.
Паўзіраемся, напрыклад, на герб Скарыны: на паўкруглым шчыце чалавечае аблічча — лоб, вочы, нос і шчокі, вочы ўзіраюцца проста, адважна і мудра; на ўсе бакі ад аблічча веерам разыходзяцца вогненыя пасмы святла, правы бок аблічча, частка шчакі знізу ўверх засланяецца іншым абліччам, якое абернута бокам і ўзіраецца кудысьці ўніз напружана і гнеўна. Што гэта азначае — мо перад намі двулікі Янус?
He, гэта ёсць увасобленне святла і цемры, або, як гэта кажуць, сонца і месяца, гэта ёсць вобраз узыходзячага сонца, якое праганяе начную цемрадзь.
Інакш кажучы, у гербе Скарыны з’яўляецца перад намі старадаўні вобраз бога сонца Ярылы ў адменным уяўленні і ў іншай надобе, гэта ўжо не вобраз прыгожага хлопца ў сялянскай вопратцы, ні вобраз ваякі на белым кані,
але вобраз людзкога аблічча, вочы якога ўзіраюцца проста, адважна і мудра, гэта ёсць увасобленая мудрасць, сусветны логос, спрадвечны творчы розум.
Гэткае ўсць уяўленне старадаўняга бога сонца Ярылы ў першага беларускага інтэлегента-народніка доктара Францішка Скарыны.
М.Шчакаціхін уважае, што герб Скарыны мае сваё паходжанне ў зацьменні сонца, гэту сваю думку ён абапірае на тым, што сонца ў гербе абкружана праменнямі-пратуберан цамі, якія можамо спасцярагаць толькі ў часе сонечных зацьменняў. Устанаўлівае паводле тэтага і дзень нараджэння Францішка Скарыны, сына Лукі, кушніра з Полацку, 6 сакавіка 1486 годзе, у той дзень, калі адбылося зацьменне сонца, якое можна было спасцярагаць у Полацку. Гэта, маўляў, ёсць дзень нараджэння Францішка Скарыны, згэтуль паходзіць і герб Скарыны: зацьменне сонца (М.Шчакаціхін, Калі нарадзіўся Францішак Скарына “Полымя”, Менск, 1925, № 5, с. 148-151.
Думка М.Шчакаціхіна не пазбаўлена дасціпнасці. І ўзапраўды, хіба можна пярэчыць таму, што 6 сакавіка 1486 года адбылося зацьменне сонца, якое можна было спасцярагаць у Полацку і што ў той дзень мог нарадзіцца Францыск Скарына, ні маючы шляхетнага гербу, бо паходзіў з паспалітага люду, узяў сабе ў герб матыў зацьмення сонца, гэты матыў поўнасцю мог адпавядаць уяўленню старажытнага бога сонца Ярылы, які змагаецца з цемрай.
Тое, што ў дзень нараджэння Францішка Скарыны магло адбыцца зацьменне сонца, або, наадварот, у дзень зацьмення сонца мог нарадзіцца Францішак Скарына далёка яшчэ не азначае таго, што герб Скарыны ёсць толькі прыпадковае астралагічнае здарэнне — зацьменне сонца; мае глыбейшы сэнс і сусветна-касмічнае значэнне*. 3 усей яскравасцю аб гэтым сведчыць ужо нават хоць бы і тое, што ў Бібліі, якую пераклаў Францішак Скарына на беларускую мову і выдаў друкам у Празе, сярод розных гравюр і аздобаў вельмі часта сустракаецца чалавечае аблічча, вочы якога ўзіраюцца проста, адважна і мудра, гэта абліча мы бачымо і на гравюры, дзе змешчаны партрэт Скарыны, згэтуль узнікла думка, што гэта, маўляў, ёсць герб Скарыны. У рэчаістасці — гэта ёсць вобраз старадаўняга бога сонца Ярылы.
Беларуская геральдыка ёсць вельмі багатая, мо найбагацейшы скарб народнае творчасці, існуе вагромністае мноства
Развагі д-ра Тамаша Грыба аб паходжанні герба Ф.Скарыны, уяўляюцца цікавай спробай тлумачэння, але яны не бясспрэчныя. Іншая версія ўзнікнення сімвала звязваецца з мескім Капенгагенскім гербам, дзе працаваў, вучыўся і спасцігаў друкарскую справу наш выдатны зямляк. Гл. падрабязней — Цітоў А.
Пашукаем у гісторыі. — Мастацтва Беларусі, 1989, 8 (А.Ц.).
гербаў, якія ўжываліся рознымі асобамі і станамі беларускага супольства, як пэўныя сымбалі — знакі іх здатнасці, красы і сілы. Але ў кожным беларускім гербе, пры ўвомлівым яго разглядзе, знойдземо таемны знак бога сонца — гэта ёсць старадаўні сымбаль бога сонца Ярылы.
Паводле гербаў, якія ўзніклі на Беларусі можна вывучаць гісторыю развіцця беларускае культуры і ад даўнейшых часоў і аж да нашых дзён, спасцярагаемо ў іх вобразы-уяўленні пазнейшых уплываў хрысціянскае цывілізацыі. Наяўна гэта бачымо ў дзяржаўным гербе “Пагоня”, мілітарызаванае ўяўленне бога сонца Ярылы дапоўнілася знакам хрысціянскае цывілізацыі: на байоўным шчыце ў ваякі на белым кані з высока паднятым мячом у правай руцэ пастаўлены быў шасціканцовы крыж. Хрысціянская цывілізацыя з яе касцёльна-царкоўнай сымболікай, вядзе напорыстае змаганне ў цягу стагоддзяў з культурнай спадчынай паганства, паспела ўжо знііпчыць шмат вялікіх каштоўнасцяў самастойнае творчасці беларускага народу.
Пад уплывам касцёльна-царкоўнае сымболікі змянілася вобразатворнасць беларускага народу, значна змянілася і першапачатковае ўяўленне бога сонца Ярылы, вясенняе свята Ярыла змянілася ўжо на Юр’я.
Але ў песні народнай, якую спявае беларуская моладзь на Юр’я, вобраз Ярылы застаецца ў поўнай красе і свежасці “Разыграўся Юра конік — залаценькі конік”.
Нашы старадаўнія продкі, як сведчыць П.Ефіменка (с. 101) злучалі ўяўленні святла з барвамі залатымі, белымі і чырвонымі, а ўяўленне цемры злучалі з барвамі цемнымі і чорнымі. У залаценькім коніку, дзеля гэтага нельга не бачыць вясенняга сонца — Ярылу — у яго першапачатковым зооморфічным вобразе.