Пагоня ў сэрцы — тваім і маім
Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
Назва Ярыла захавалася на Беларусі аж да апошняга часу, сягае сваім паходжаннем аж у глыбах старажытнасці.
Слова Ярыла складаецца з кораня “яр”, канцоўкі “ыла”.
Корань “яр” адпавядае санскрыцкаму “ар”, якому ў свой чарод адпавядае грэцкае “ер”. “Ар” у санскрыце азначае дзейнасць узвышанаю, рух наверх; канцоўка "ыла”, як скажоно “іла”, але, маючы ў сабе суфікс мінулага часу прычасця дзейнага залогу, азначае безупынную дзейнасць, як пэўную ўласцівасць таго, што дзейнічае. Напрыклад: Купала, Вазіла, ні іначай і Ярыла.
Канчаючы “ыла” адпавядае “ санскрыце ”ван”, якое ў свой чарод, прыраўніваецца да грэцкага...
У цэлым, славянскае слова — Ярыла, адпавядае санскрыцкаму “Арван”, у пазнейшым санскрыце азначае — конь, але ў Ведах яно больш захавала свае першапачатковае значэнне — хуткі, бягучы, прыткі, імклівы. Гэта назва ў Ведах адносіцца да сонца і ўжываецца нават замест сонца, а інагды ужываецца ў сэнсе каня і
верхніка (усадніка, конніка). Гэны верхнік — узыходзячае сонца. Ёсць нават гімны ў Ведах аб сонцы, як аб кані.
Падобна санскрыцкаму “ар” славянскае “яр” таксама захаваў значэнне хуткасці, бягучасці, прыткасці, імклівасці, а таксама палкасці, сілы, святла, вясенняга, або ўзыходзячага сонца. Як і санскрыцкае “ара” азначае хуткі і прыткі, так і наша беларускае "яра” — хутка, прытка.
Галс^ўнае свойнасць святла ёсць хуткасць яго распаўсюджвання, у корані “яр” сумяшчаюцца значэнне хуткасці і святла.
Вясенні свет узбуджае ў прыродзе сілу адраджэння і аплоджання, дзеля гэтага “яр” ужываецца ў значэнні пладатворнай сілы вясенняга сонечнага святла.
Тое, што пад корнем “яр” трэба разумець свет вясенняга сонца, можна бачыць, напрыклад, з назвы вясны — яро, як гэта ўжываецца аж да апошняга часу ў чэшскай мове: адсюль назва веснавых пасеваў: ярына, яравое поле; у нямецкай мове, напрыклад, захавалася назва года: Jahz.
Вясна — гэта ёсць час, калі ўзбуджаецца імкненне да аплоджвання: ярун, ярыцца, ярыць. Апрача таго, вясенні свет узбуджае сілу, мужнасць. Корань “яр” дзеля гэтага ў сучаснасці, як і ў санскрыце азначае сілу, мужнасць, здатнасць: яры — гэта ўсё роўна, што сільны, мужны, здатны. Яросць — па-чэшску — свежасць, юнацкая сіла. 3 гэтуль паходзіць і яшчэ адно значэнне кораня “яр” — гнеўны, заўзяты, ярасны; адпавядае лацінскаму “ira”, a грэцкаму што таксама азначае гнеўнасць, заўзятасць. У беларускай мове слова “ярасць” ужываецца ў сэнсе палкасці, жарчыстасці, гарачнасці. (В.Ластоўскі. Падручна расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна, 1924, с. 760)
Слова Ярыла, такім чына*і, азначае хуткую распаўсюджанасць вясенняга святла, якое ўзбуджае сілу ўзросту ў травах, дрэвах, плоцкую сілу ў звяроў і людзей, а таксама — юнацкую свежасць, здатнасць, адвагу і храбрасць у чалавеку.
3 гэтуль вынікае, што Ярыла, як увасабленне вясенняга сонца, з’яўляецца богам аплоджання, богам кахання, радасці, красы, сілы і дасканаласці.
Уява сонца ў вобразе каня ёсць супольна многім народам: у персаў, напрыклад — белы конь; у скандынаўскіх народаў — светлагрывы конь, ні іначай і ў славян, асабліва ў нашых народаў — белы конь.
Узнікла гэта ўява ў пастушаскія часы, калі ў вобразе розных звяроў увасабляліся сілы прыроды; гэта была эпоха зооморфізму. Напачатку землеробскае эпохі, калі пачаў узнікаць антропамарфізм — увасабленне сілаў прыроды ў вобразе чалавека, народная фантазія, злучыла папярэдні зооморфічны вобраз з новым антропоморфічным: на белым кані быў пасаджаны малады чалавек, гэтак
з’явілася ўява маладога, прыгожага, удалага хлопца, які сядзіць на белым кані — уява вясенняга сонца.
Уява сонца ў вобразе прыгожага юнака, які раз’язджае па свеце на белым кані, існуе таксама і ў іншых народаў: у індусаў — Вішна, у рымлян — Апалон, у персаў — Мітра.
Наш беларускі Ярыла, як бы сонца, уяўляецца не іначай, як у вобразе прыгожага юнака на белым кані.
Аж да апошняга часу, кажа П.Ефіменко, бе*ларусы ўяўляюць сабе Ярылу маладым, прыгожым чалавекам, які раз’язджае на белым кані (П.С.Ефіменка “О Ярыле, языческом божестве славян” — Запнскн нмператорского русского географнческого обіцества по отделенню этнографнн, том второй, Сп./б. 1869, с. 83).
Вобраз Ярылы ўяўляўся беларусамі таксама і ў постаці дзяўчыны. Беларусы, кажа Ефіменка, у свята Ярылы прадстаўніком яго выбіраюць не хлопца, але маладую прыгожую дзяўчыну, якую апранаюць так, як уяўляюць сабе Ярылу і саджаюць яе на белага каня. (стр. 83) Аб гэтым сведчыць таксама і Дреўлянскі ў сваей працы: "Белорусскня предання” (Прнложенне к журналу Мнннстерства народного просвеіцення) Сп/б., 1846, кннга I, с. 20-21).
Уява бога сонца ў вобразе жанчыны, паходзіць, мабыць, з часоў матрыархату, калі жанчына-матка ўважалася за прадстаўніка роду; не мужчына-бацька, а жанчына-матка стаяла на чале радавога супольства.
Нельга не адзначыць пры гэтым, што ў старадаўнія часы была вельмі пашырана ўява прыраўнення сонца з чалавекам: узыходзячае сонца прыраўнівалася з прыгожым дзіцяцем, паўдзённае сонца — з мужам поўналетнім, вячэрнея сонца — з старым дзедам. У выніку гэтага сонца ўвасаблялася ў розных вобразах: дзіцяці, юнака і старога дзеда. Узыходзячае сонца заўсёды ўяўлялася ў вобразе нрыгожага дзіцяці на руках у маткі-зямлі. Гэтак: у індусаў — дзіця-сонца сядзіць на руках у маці-зямлі Лакшны, у егіпцян — дзіця-сонца сядзіць на руках у маці-зямлі Ізіды, у фрыгійцаў і ў рымлян — яно ўяўляецца з маткай Цыбелаю, у славян — сонца сядзіць на галаве Жывы або Сівы, у фінаў — на руках Залатой Бабы. Аб гэтым сведчыць між іншым і М.Кастамараў у сваёй працы “Славянская мнфологня” (с. 30-33).
На Беларусі, аднак, гэта ўява, у яе першапачатковай форме, не захавалася, поўнасцю можна сказаць была выцеснена ў народнай свядомасці, хрысціянскім вобразам Маткі Боскай Вострабрамскай, што пэўна-ж, па свайму паходжанню і першапачатковаму значэнню ёсць адно і тое ж — дзіця-сонца сядзіць на руках маткі-зямлі.
Ярыла, як бог вясенняга сонца, уяўляецца на Беларусі выключна ў вобразе прыгожага юнака, які сядзіць на белым кані: адзеты ў белую вопратку, на галаве ў яго
вянок з вясенніх кветак, у правай руцэ трымае людзкі чэрап — сымбаль перамогі над смерцю, у левай руцэ трымае жменю жытніх каласоў — сымбаль жыцця і ўроды, ногі ў яго босыя.
Гэта ёсць уява ўдалога і здатнага героя, які перамагае зло-зіму, як кажа І.Ружічка, нясе людзям дабро — свет вясенняга сонца (Юзэф Ружічка “Слованска міфологія”, Прага, 1907, с. 148).
У вобразе Ярылы, як яго ўяўляюць беларусы, злучаецца, на думку І.Снігірова, ідэя мужнасці, здатнасці і пажадлівасці, якая праяўляецца ў хлопцы, ў пладатворны час году — вясной, калі ўсё жывое, казаў той, бывае ў яру (І.Снігіроў “Русскне простонародные празднлкн”, выпуск IV, Москва, 1838, с. 53-54).
Час панавання бога сонца Ярылы быў абмежаны — прадаўжаўся да Купалля, калі сонца дасягала найбольшага ўзвышша, з гэтага часу пачыналася ўжо панаванне бога Купалы.
Урачыстае святкаванне Ярылы пачыналася, звычайна, у той дзень, калі цяпер прыпадае Юр’я. Вясковая моладзь — хлопцы і дзяўчаты ў лепшай святочнай вопратцы збіраліся рана пры ўзыходзе сонца на вызначанае месца, прыбіралі Ярылу,' спявалі пры гэтым песні, у якіх праслаўлялі бога сонца і вясну, пасля яны ўсей грамадой, у стройнай працэсіі, начале з Ярылам, адыходзілі на луг, дзе ладзілі гульні і розныя забавы.
Святкаванне бога сонца Ярылы адбывалася ў старадаўнія часы і ў іншых славянскіх народаў, але ў значна памененай форме (Махал “Накрес слованского баеслові”, Прага, 1891, с. 203).
Украінскае вясенняе свята Каструбы (М.Грушевсклй “Нсторля укралнской ллтературы”, частка першая, Клев, 1923, с. 189-191), як і рускае свята Кастрамы (А.Афанасьев “Поэтлческле воззренля славян на прлроду”, том третлй, с. 725-729) — гэта ёсць толькі водгук старадаўняга, мабыць яшчэ праславянскага ўрачыстага свята вясны, свята адраджэння прыроды і ўваскрашэння да новага жыцця. Гэта свята ў чыстай форме захавалася толькі на Беларусі, дзе паводле прафесара Любора Нідэрле, яшчэ ў перадгістарычныя часы была калыска славянства і скуль у наступным часе, пад уплывам розных чыннікаў, разышліся на захад, на ўсход і на паўдзённы захад усе славянскія народы: беларусы, застаўшыся на адным і тым самым месцы, спрадвечныя тубыльцы краіны ў вадазборніка рэкаў Дняпра, Сожа, Прыпяці, Нёману, Бярэзіны і Дзвіны — ад Ловаці і аж да Буга — захавалі ў чыстай форме не толькі свой анпроологічны славянскі тып, але і ўсе найболып характэрныя асаблівасці славянскае культуры (Проф, -др. Любор Нідэрле “Слованске старожытносці”, отдел I, связэк IV, “Пувор а початкі сло-
вану выходніх”, Прага, 1924, с. 10-12, 132Л39, 203-213.).
Уява бога сонца Ярылы ў вобразе прыгожага юнака на белым кані, захавалася толькі на Беларусі, гэта быў беларускі народны бог.
У іншых славян, кажа Афанасьеў, Ярыла вядомы быў пад назваю Яравіта, якога старынныя хронікі прыраўніваюць да Марса. Марс жа першапачаткова, грамавік, спраждаючы дэманаў, а затым — бог вайны. Як нябесны ваяка (бог .ярасны, гнеўны), Яравіт уяўляўся з байовым шчытом, але разам з тым ён быў і тварцом усякае пладароднасці (А.Афанасьеў "Поэтнческне воззрення славян на прнроду”, том першы, с. 443).
Уяўленне Ярылы у вобразе ваякі з байовым шчытом у руцэ не ёсць чужое для беларусаў: удалы ваяка на белым кані — гэта ёсць вобраз бога сонца Ярылы.
Калі і як адбылася ваенізацыя выявы бога сонца Ярылы, які спачатку быў мірным богам пастухоў, а затым — землеробаў, аб гэтым нельга сказаць нічога пэўнага; настала, мабыць, у эпоху вялікіх войнаў, калі мірная праца земляроба заменена была на востры меч і байовы шчыт ваякі.
Эпоха, калі мірны бог Ярыла адзеў вайсковае убранне — гэта ёсць адна з найцікавейшых эпохаў у гісторыі беларускага народу: з усей праўдападобнасцю можна сцвярджаць, што гэта эпоха прыпадае на XII і XIII стагоддзі. Беларусы ў той час гераічна змагаліся на два франты супраць нападак нямецкіх крыжакоў з захаду і супраць татарскіх наездаў — з усходу. Гэта была вайна, як кажа М.Доўнар-Запольскі, у якой прымала учасце ўсё вольнае насельніцтва — смерды і баяры, увесь беларускі народ ішоў у паспалітае рушэнне дзеля абароны свае бацькаўшчыны (М.В.Доўнар-Запольскі "Государственное хозяйство Лнтовской Русн прн Ягеллонах”, с. 8-11).