Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
На рубяжы XIII—XIV стагоддзяў за няпоўную чвэрць стагоддзя Вялікаму княству прыйшлося адбіваць звыш 30 нападаў тэўтонаў і п?)ымаць удзел яшчэ ў 14 паходах супроць іх. У святле такіх фактаў становіцца зразумелай сімволіка “Пагоні” і яе папулярнасць у сярэдневяковай літоўска-славянскай дзяржаве.
Барацьба з нямецкай феадальнай агрэсіяй была першачарговай справай Вялікага княства Літоўскага ў XIV — пачатку XV ст., калі тэўтоны ўзмацнілі свае грабежніцкія паходы.
Толькі за кароткі перыяд з 1345 па 1392 гады крыжакі зрабілі 96 нападаў на Літву і Беларусь. Адбылася буйная бітва на рацэ Стрэве ў 1348 годзе. Крыжаносцы вымушаны былі пакінуць межы Літвы. Шмат разоў рабілі яны беспаспяховыя спробы захапіць Полацк.
“Пагоня” сустракаецца на пячатках Гедыміна і Альгерда, якім давялося ваяваць з Тэўтонскім ордэнам. Спачатку яна была асабістай эмблемай князя і толькі з цягам часу стала гербам роду, дынастыі, зямлі, дзяржавы.
"Пагоня” была гербам вялікага князя Вітаўта. Толькі на шчыце конніка быў . намаляваны не падвоены крыж, а тры слупы (калюмны). Другі варыянт герба Вітаўта — князь на троне з мячом у правай і шчытом з "Пагоняй” у левай руцэ.
За дзяржаўны герб Вялікага княства Літоўскага “Паго-
ня” была прынята ў 1384 годзе. Калі Ягайла стаў польскім каралём, ён аб’яднаў у адным гербе “Пагоню” і польскі герб "Арла”, але нярэдка ўжываў іх паасобку, гэтак жа, як і ягоны сын Казімір.
Пад сцягамі-харугвамі з адлюстраваннем “Пагоні” ішлі ў бой на Грунвальдскім полі 30 з усіх 40 баявых атрадаў, якія выставіла Вялікае княства Літоўскае пад камандаваннем Вітаўта супроць тэўтонаў у 1410 годзе. Дзесяць палкоў мелі на сцягах выяву слупоў Гедымінавічаў (’’калюмнаў”).
Па няпоўных даных пісьмовых крыніц, з беларускіх земляў у складзе войска Вітаўта былі атрады з Полацка, Віцебска, Гродна, Бярэсця (Брэста), Пінска, Навагародка, Ліды, Ваўкавыска, Мсціслава, Драгічына, Мельніка. На самай жа справе беларускіх атрадаў было намнога болып. Менавіта ім належала большасць харугваў з выявай “Пагоні”.
Беларускія атрады разам з польскімі, літоўскімі, рускімі, украінскімі і іншымі мужна змагаліся ў Грунвальскай бітве. Беларускія і літоўскія воіны першымі прынялі страшэнны ўдар тэўтонаў, панеслі велізарныя страты. У крытычны момант бою асабліва вызначыліся тры смаленскія атрады, у склад якіх уваходзіў атрад з Мсціслава. Усе атрады ўзначальваў сын мсціслаўскага князя Сымона-Лугвеня Юры. Крыжаносцы былі ўшчэнт разбіты. Пасля гэтага на працягу пяці стагоддзяў (да 1914 года) на беларускую зямлю болып не ступала нага ўзброенага немца.
Паводле паведамленняў аўтараў XVI стагоддзя, адлюстраваннне “Пагоні” было на ваенных харугвах гарадоў: Мінска, Навагрудка, Мсціслава, Віцебска, Вільні, Трокаў, Драгічына (Надбужскага), а таксама ваяводстваў: Берасцейскага, Віцебскага, Мсціслаўскага, Мінскага, Віленскага, Навагрудскага, Полацкага і Рэчыцкага павета.
“Пагоню” можна бачыць на гербах Магілёва, Віцебска, Гарадка, Дрысы, Лепеля, Полацка, Рэчыцы, Суража, Чэрыкава, якія, з улікам старажытных традыцый,*** былі зацверджаны ў канцьі XVIII—XIX стагоддзяў царскім урадам. “Пагоня” — адна з асноўных эмблем усёй геральдыкі гарадоў Беларусі. Яна ўжывалася на гербах буйных феадалаў. Выдатны рускі гісторык В.Н.Тацішчаў у сваёй “Гісторыі Расійскай” так і занатаваў: “Гербам Белай Русі здаўна быў коннік белы ў чырвоным полі, які трымаў
*** Зацвярджэнне ў канцы XVIII cm. Пагоні ў якасці гарадскога сімвала для беларускіх гарадоў, не было актам, які ўлічваў старажытную традыцыю. Наадварот, царскі урад свядома імкнучыся прынізіць Пагоню, як агульнадзяржаўны і агульнанацыянальны сімвал, пачаў яго надаваць гарадам. Другой мэтай гэтага акта было імкненне выкрэсліць з народнай памяці як старажытныя (магдэбурскія) гербы, так і дэмакратычныя традыцыі і ідэі самакіравання. — АД.
шаблю (меч) перад сабой”.
Некаторыя пытанні геральдыкі Беларусі асвятляюцца ў змястоўнай брашуры А.Цітова “Гербы беларускіх гарадоў”. Выйшла яна ў свет у 1983 г., тыражом усяго 1000 экземпляраў. У гандлёвую сетку наогул не паступіла. Значная частка тыражу "захоўвалася” на ўсялякі выпадак у падвале, дзе згніла, а потым была выкінута на сметнік. Брашура, выдадзеная ўпершыню ў Беларусі, трапіла ў рукі вельмі нямногіх чытачоў.
Гісторыя герба "Пагоня” — гэта наша спадчына, гераічная і драматычная. Яе мы павінны ведаць і ёй ганарыцца.
Калі гэты матэрыял быў здадзены ў рэдакцыю "ЛіМа”, з’явіўся артыкул “Эвалюцыя палітычнага невуцтва” у газеце “Вячэрні Мінск” за 21 кастрычніка, праз дзень — у “Советской Белорусснн” пад рубрыкай “Пункт гледжання”, а таксама ў іншых выданнях. У ім група аўтараў закранае пытанне пра герб “Пагоня” і нацыянальны сцяг, якія зноў аб’уляюцца "нацыяналістычнымі”. Аднак новых аргументаў у параўнанні з вышэйразгледжанымі выступленнямі У.Гойтана і У.Бегуна не прыводзіцца і зусім адсутнічае гістарьгчны экскурс у мінулае, адкуль бяруць пачатак сімвалы, характэрныя як для Літвы, так і Беларусі, які ў дадзеным выпадку зусім неабходны.
Літаратура і мастацтва,
1988 г., 11 лістапада.
Анатоль ЦІТОЎ
У цені двухгаловага арла
Гісторыя герба “Пагоня”, асабліва час яго ўзнікнення, так ці іначай разглядалася ў розных даследваннях. Але мы ведаем мала або не ведаем зусім, які ўплыў на нацыянальную свядомасць рабіў герб “Пагоня” пазней, у XVIII і XIX ст., знаходзячыся ў цені двухгаловага расійскага арла.
Калі, пасля далучэння ўсходняй частцы Беларусі да Расійскай імперыі (1772 г.), царскі ўрад стварыў Палявы гусарскі беларускі полк, у 1775 г. ён быў укамплектаваны “да поўных шасці эскадронных штатаў нацыянальнымі людзьмі зноў далучанай да Расіі па першаму падзелу Полыпчы—Беларускай губерні”. У наступным годзе полк атрымаў уласны штандар з гербам, на якім шчыт падзелены на два полі: у чорна-залатым — выява чорнага двухгаловага арла, у дольнай чырвонай частцы — выява літоўскага ўзброенага ездака на белым кані, з узнятай шабляй”. Колер самога штандара быў белы. Беларускія гусары насілі чорныя дуламы (кароткія курткі са стаячым каўняром) і чорныя чакіры (вузкія гусарскія штаны) аздобленыя жоўтымі матузкамі і сярэбранымі гузікамі. Ківер бы ўпрыгожаны белым шарсцяным бантам, які прымацоўваўся стужкай. Колер стужкі невядомы, у апісанні формы яна не агаворана, а літаграфія сярэдзіны мінулага стагоддзя, што захавалася да нашага часу, на жаль, чорна-белая. Але, як нам здаецца, стужка мусіла быць чырвонай, таму што, адпаведна з правіламі геральдыкі, менавіта на гэтыя колеры раскладаецца герб "Пагоня”, які быў за штандары Палявога гусарскага беларускага палка. Акрамя палкавых, існавалі ротныя сцягі — першыя, як правіла, белыя, другія паласатыя, пры
гэтым колькасць палос вызначалася па жаданню камандзіраў. На палкавых штандарах дамінаваў дзяржаўны герб на ротных — палкавы.
На жаль, да нашых дзён палкавыя сцягі не захаваліся, як і сцяг беларускіх гусараў XVIII ст., полк якіх праіснаваў з 1776 да 1783 г.г., калі яго перайменавалі ў Варонежскі.
Прыкладна ў той жа час (70-я гады XVIII ст.) быў створаны і Полацкі мушкецёрскі полк. Герб яго баявога сцяга — у правым, залатым, полі шчыта — палова чорнага расійскага арла, у левым, чырвоным, зноў — Пагоня. У 1790 г. войска пад кіраўніцтвам А.Суворава авалодала апорай Асманскай імперыі — крэпасць Ізмаіл. Галоўная роля ў гэтай перамозе належала менавіта полацкім мушкецёрам, якія першымі ўварваліся ў крэпасць. Полацкія палкі ўпамінаюцца нават у паэме Д.Г.Байрана “Дон Жуан”.
Выява Пагоні была не толькі на баявых сцягах XVIII ст., яна жыла і ў наступным, XIX ст. Сведчанне таму — штандары лейб-гвардыі Гродзенсага гусарскага палка. Гэтая вайсковая часць пачала фарміравацца ў 1824 г. з ураджэнцаў "літоўскіх” губерняў (нагадаем чытачу, што літоўскімі губернямі ў той час лічыліся Мінская, Гродзенская і Віленская, а беларускімі — Віцебская, Магілёўская і Смаленская), а таксама з часткі Клясціцкага палка, як да 1824 г. насіў назву Гродзенскага. Ужо ў 1807 г. полк наводзіў жах на напалеонаўскіх салдат, якія клікалі гродзенцаў “сінімі гусарамі” — па колеру іхняй формы. Асабліва праславіўся полк у Айчынную вайну 1812 г. Менавіта яму належыць слава першых перамог над французскімі войскамі ў бітве пад Клясціцамі, дзе быў смяротна параненьі адзін з самых папулярных герояў Айчыннай вайны ўраджэнец Віцебшчыны генерал Я.П. Кульнёў. Напалеон, даведаўшыся пра смерць Кульнёва, паслаў у Парыж вестку аб тым, што “генерал Кульнёў, адзін з лепшых афіцэраў, рускай лёгкай кавалерыі, забіты пад Дарысай”.
Гэты полк удзельнічаў у “бітве народаў” пад Лейпцыгам у кастрычніку 1813 г. Гродзенскі ж гусарскі полк першым з рускай арміі прайшоў праз “сталіцу свету”, як тады звалі Парыж, а лейб-гвардыі Гродзенскі гусарскі полк таксама першым увайшоў у вызваленую ім у час руска-турэцкай вайны 1877—1878 гг. Сафію. На малінавых з белым гусарскіх ківерах воінаў была выява двухгаловага арла, на грудзях якога — як прыналежнасць і напамінак аб паходжанні — Пагоня. Дарэчы, з 16 гусарскіх палкоў Расіі только два насілі назву лейб-гвардзейскіх — полк “Яго Вялікасці” і Гродзенскі.
У розныя гады пад штандарамі гродзенскіх гусараў і
лейб-гусараў служылі Я.Кульнёў, паэт-гусар, партызан Д.Давыдаў, дзекабрыст М.Лунін, які памёр на царскай катарзе. М.Лермантаў і інш.
Але былі і ганебныя старонкі ў гісторыі гэтых палкоў — удзел у падаўленні паўстання 1831 і 1863 гг.
Герб "Пагоня” існаваў не толькі на штандарах вайсковых часцей, што фарміраваліся з ураджэнцаў Беларусі. У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя быў распрацаваны вялікі герб Расійскай імперыі, дзе на крылах царскага арла былі размешчаны аб’яднаныя шчыты розных зямель. Сярод іх — шчыт аб’яднаных гербаў княстваў беларускіх, на якім былі прадстаўлены тры гербы — полацкі, віцебскі і мсціслаўскі. (Праўда, варта адзначыць, што апошні можна поўнасцю аднесці да пазнейшых тварэнняў дэпартамента герольдыі). На полацкім і віцебскім — выявы традыцыйнага герба былых княстваў — Пагоні, адпаведна ў сярэбраным і чырвоным палях.
Шчыт аб’яднаных гербаў княстваў і абласцей ПаўночнаЗаходняй Расіі таксама ўкючыў гербы Вялікага княства Літоўскага, Самагіціі (Жмудзі) і Беластоцкай вобласці. У правым, чырвоным, полі, як на папярэднім шчыце, выява Пагоні, у ніжнім, рассечаным — у верхняй частцы сярэбраны аднагаловы (польскі) арол, у ніжняй зноўтакі Пагоня (як вядома, Падляшша-Беласточчына была анексіравана Каронай Польскай перад заключэннем Люблінскай уніі ў 1569 г.) і нарэшце ў левым полі — герб Самагіціі з выявай чорнага мядзведзя.