Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
Але аджыўшыя ідэі і канцэпцыі не адыходзяць у нябыт самі па сабе — грамадскае пакаянне апосталаў таталітарызму не адбылося. Крыху ачуняўшы ад спалоху, яны зараз разгарнулі чырвоныя "флагі” і рушылі ў бой, за страчаныя прывілеі, за ўладу якая ўплывае з іхніх рук.	.
Сёння гэтая лінія фронту праходзіць праз сімволіку. Якой ёй быць — нацыянальнай, народнай ці адпавядаць узорам былой камуністычнай? Адказ на гэтае пытанне дае гэтая кніга. Як мы будзем ставіцца да нашае гістарычнае спадчыны так мы будзем ставіцца і да Баць-
каўшчыны. Ці мы будзем жыць у краіне Беларусь, ці зноў наш адрас стане "не дом н не улнца”, а Савецкі Саюз!
Мэтай зборніку з’яўляецца імкненне даць чытачу поўнае і яснае ўяўленне аб нашай вышэйшай нацыянальнае і духоўнае каштоўнасці — дзяржаўным сімвале — гербе ПАГОНЯ.
У кнігу ўключаны артыкулы як беларускіх, так і замежных аўтараў, якія дазволяць чытачу ўбачыць і зразумець сапраўдныя прычыны ўзнікнення і шляхі развіцця герба з выявай “Рыцера збройнага на коні”. У яе ўключаны таксама матэрыялы, якія адлюстроўваюць думку шырокага кола прадстаўнікоў культурнага грамадства Беларусі аб нашым спрадвечным сімвале.
У зборнік ў асноўным ўвайшлі матэрыялы перыядычнага друку і асобных выданняў за 1987—1991 гг., калі разгарнулася вострая палеміка ў друку, а актуальнасць яго ўзрастае сёння ў сувязі з узмацненнем спроб навязаць беларусам чужынскі сімвал, а затым і ідыялогію.
Дасціпны чытач можа заўважыць у некаторых выпадках паўторы пэўных думкаў у розных артыкулах, але няхай гэта не будзе падставай для звінавачання аўтараў у кампіляцыі: жанр газетнае публікацыі не прадугледжвае навуковых спасылкаў.
Артыкулы размешчаны па храналагічнаму прынцыпу, імёны і прозвііпчы аўтараў паказаны ў пачатку, а месца і час першага апублікавання, а таксама варыянты, у канцы артыкула.
Асобнае мейсца займаюць артыкулы, пісаныя па-за межамі Беларусі. Іхнія аўтары не ставілі сабе за мэту, асвятленне працэсаў развіцця нашае сімволікі і пытанняў сцягавай калярыстыкі. Але аб’ектыўнае, незаангажаванае стаўленне да гістарычных фактаў, вельмі яскрава і адназначна пацвярджае і ў пэўнай ступені дапаўняе правільнасць пазіцыі беларускіх навукоўцаў.
Мяркуем, чытачу будзе цікава азнаёміцца з інфармацыяй, што прыведзена ў артыкуле рыжскіх аўтараў П.Цюрына і М.Цюрына, што прысвечаны чырвона-белай сімволіцы Латвіі. Яны недзвухсэнсоўна адносяць гэтую калярыстычную гаму на карысць славянскага менталітэту і яго фарбава-густавых сімпатыяў.
Вельмі цікавым з’яўляецца артыкул аднаго са старэйшых маскоўскіх даследчыкаў, выдатнага навукоўцы ў галіне спецыяльных гістарычных дысцыплінаў Е.Камянцавай. (Адзначым, што менавіта на яё падручніку па геральдыцы і сфрагістыцы* выхоўваліся не адно пакаленне савецкіх гісторыкаў увогуле і архівістаў у прыватнасці.)
* Геральдыка, навука аб гербах: сфрагістыка — аб пячатках. — АЦ.
Яе глыбокае даследаванне, прысвечанае маскоўскаму гербу “яздзец” параканаўча даказвае чыста славянскае (рускае — так у старажытнасці зваліся УСЕ славяне) паходжанне гэтага сюжэту. У артыкуле прасочаны розныя этапы фармавання гербу, дзе побач з традыцыйным “маскоўскім капейшчыкам”, фігуруе на пячатках выява герба тыпу Пагоня (напр. Аляксандра Неўскага ці Дзімітрыя Данскога).
Ад сябе зазначым, што на пячатках полацкіх і “літоўскіх” князёў таксама ўжываўся сюжэт з выявай, падобнай на “маскоўскі” герб. Гэта ёсць адлюстраваннем сваеасаблівага “перацёку” і ўзаемаабмену геральдычнай і іконаграфічнай інфармацыяй, што ў сваю чаргу пераканаўча сведчыць аб амаль тысячагадовай культурнай і духоўнай сувязі паміж славянскімі народамі. А гэта не эканамічныя стасункі, якія сёння разбурылі, а заўтра ўнавілі, разбурэнне мастка культурных сувязей, вядзе да адчуджэння. Эканамічныя інтарэсы можна задаволіць, гандлюючы і з папуасамі Новае Гвінеі, пігмеямі Афрыкі і індзейцамі Амазонскае сельвы, але духоўную і культурную агульнасць можна адчуць толькі ў кантакце з братэрскім народам.
Гарачыя галовы, якія верашчаць аб неабходнасці абрання новага герба для беларусаў і Беларусі такімі дзеяннямі разбураюць агульнаславянскую спадчыну. Ставячы пад сумненне беларускасць герба Пагоня, яны ўскосна ставяць пад удар і правы рускага народа на герб Яздзец (які быў дзяржаўным да XVI ст., калі быў прыняты дзвюхгаловы арол, а герб Яздзец быў тады пакладзены на яго грудзі).
Апаненты Пагоні, якія жадаюць пераўтварыць нашую зямлю ў поле для чужынцаў, а нас ва ўгнаенне для іншых нацыяў імкнуцца абдурыць народ, крадучы нашу спадчыну, падсоўваюць нейкі замаскіраваны бальшавіцкі сурагат. Яны сцвярджаюць, што герб Пагоня далі нам фашысты. Хлусня! Гэты герб быў выпакут^ваны нашым народам на працягу ўсёй яго гісторыі. Заканадаўча ён быў аформлены не ў гады акупацыі, а ў 1566 г.
Тыя ж “заступнікі” беларускага народа сцвярджаюць быццам бы герб Пагоня не наш, а “літоўскі”. Што гэта? Свядомае шахрайства ці поўнае няведанне гісторыі? У старажытнасці Беларусь мела назоў Вялікае княства Літоўскае (толькі яе ўсходнія часткі называліся Белай Руссю), а сучасная Літва тады называлася Жмуддзю.
Толькі дзякуючы антыбеларускай бальшавіцкай стратэгіі, калі была задушана Беларуская народная Рэспубліка, гэтая назва — Літва — была прынята Жмуддзю і на гістарычную арэну выйшла новая дзяржава.
Літва (а дакладней Летува) размешчаная на тэрыторыі
Жмуддзі, якая прысвоіла сабе старажытны славянскі герб Пагоня. Таму з’яўляецца поўнасцю няправільным довад асобных палітыкаў, быццам бы “мы маем герб падобны да герба суседняй краіны” (Летувы. — А.Ц.). Наадварот, гэта суседняя краіна мае герб падобны на наш.
Вялікі рускі паэт А.С.Пушкін у “Барысе Гадунове” пісаў:
Лйтва й Русь, вы, братскйе знамена
Поднявшйе на обіцего врага,
На моего коварного злодея,
Сыны славян, я скоро поведу
В желанный бой дружйны вашй грозны...
Як бачым, ён называе сынамі славянаў разам з Русью і Літву. Літвой увесь час лічылася заходняя частка сучаснай Беларусі (няхай чатач згадае Брэст Літоўскі, Камянец Літоўскі і, нават Мінск Літоўскі!)
У другім творы паэт згадвае аб “нзвечном споре с еднноверною Лнтвой”. “Едіноверная” — г.зн. адной з Расіяй веры. Як вядома там дамінуючым з’яўляецца праваслаўе. У сучаснай Летуве да праваслаўя належыць так званае “рускамоўнае” насельніцтва — большасць якога беларусы. Яны апынуліся тамака калі ў 1939 г. І.Сталін падараваў “сэрца Заходняе Беларусі” — Вільню, а разам з ёй і Віленшчыну суседняй краіне, каб менш чым праз год заглынуць яе ўсю разам...
Але мы адхіліліся ад тэмы. Трэба ўсім аматарам “рэферэндумаў” уразумець, што гісторыя, культура, не падлягаюць галасаванням. Шлях народа, ягоныя здабыткі належаць людзям, якія адвеку жывуць і працуюць на сваёй зямлі. Аніводзін нармальны чалавек не будзе шляхам галасавання вырашаць якія яго бацька ці маці, увогуле ці гэта яны. Гісторыю нельга перайначыць. Нельга абдурваць увесь час і ўсіх. Хлусаў, у рэшце рэшт, чакае ганьба, забыццё.
Шкада толькі іхніх дзетак і ўнукаў, якім будзе сорамна, што іхнія крэўныя заплямілі сябе ўдзелам у бруднае справе.
У свой час бацька псіхааналізу Зыхмунд Фрэйд пісаў: “заканахаму эфіёпу не дакажаш прыгажосць еўрапейскіх жанчын”. Але ў глыбіні душы мы маем (праўда, вельмі кволую) надзею, што дзядуля Фрэйд хоць трохі ды памыліўся, чаму і робім гэтую спробу і спадазяёмся, што будзем пачуты.
Ст.навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-даследчага цэнтру дакументазнаўства, археаграфіі і архіўнае справы
Анатоль ЦІТОЎ.
Тамані ГРЫБ
Да пытання аб паходжанні гербу “Пагоня”
(прычынак да высвятлення беларускае геральдыкІ)
Шмат стагоддзяў мінае з таго часу, як на Беларусі пачаў ужывацца герб “Пагоня”: на белым кані сядзіць удалы ваяка, у правай руцэ ён трымае высока падняты меч, у левай мае шчыт, на якім ёсць знак шасціканцовага крыжа, апрануты ён з галавы і аж да ног у жалезны панцыр-браню, на галаве жалезны шлем, які закрывае усё аблічча, украшаны дарагім квяцістым пяром, моцна і ўпэўнена трымаецца ён у сядле, вострымі астругамі паўзбуджае каня да бордзкага скоку. Куды ён спяшыць, ваяка удалы, на каго ён нападае, ці мо бароніцца ён ад каго?
Ваяка на белым кані, пачынаючы з XIII стагоддзя, a можа нават і раней і аж да канца XVIII стагоддзя, гэта быў сымбаль дзяржаўнай самастойнасці і незалежнасці беларускага народу; узнаўленне беларускае народнае дзяржаўнасці ў 1917 годзе — Першы Усебеларускі Кангрэс, на якім абвешчана было, што на ўсім абшары беларускае зямлі ўстанаўліваецца беларуская народна-рэспубліканская ўлада, — адбылося пад знакам старажытнага сымбалю: на бел-чырвона-белым сцягу ў залатых праменнях сонца ваяка на белым кані: гэта ёсць сымбаль дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Што азначае гэты сымбаль — ваяка на белым кані, хто ведае цяпер, які змест укладаўся ў гэты старадаўні сымбаль нашымі продкамі на ўсвеце гісторыі?
Спробуем адказаць на гэта пытанне.
На Беларусі, асабліва ў асяроддзі беларускага сялянства, існуюць аж па сённяшні дзень такія звычаі і ўрачыстыя абраднасці, якія сваім паходжаннем сягаюць у старажытнасць, або, як гэта кажуць, у даўно мінулыя часы паганства. Адным з такіх звычаяў з’яўляецца, напрыклад, урачыстае спатканне вясны і юр’яўскае свята. Юр’я, калі вітаюць вясну.
У старыя часы Юр’я спраўляўся вельмі гучна і слаўна і прыпадала на другую палавіну красавіка месяца, або на пачатак траўня па новаму стылю, калі распачыналіся першыя працы ў полі. Гэта было свята вітання бога сонца Ярылы.
Яшчэ ў канцы XIX стагоддзя, як сцвярджае А.Фаміцын, у свядомасці беларусаў, якія наогул захавалі ў абраднасці і вераваннях сваіх многа вельмі старадаўніх рысаў і матываў, — не пераставаў жыць Ярыла, у сэнсе бога вясенняга сонца (А.Фаміцын “Божество древннх славян”, Сп. б, 1884, с. 226).
Успаміны аб Ярыле захаваліся на Беларусі, як сцвярджае А.Афанасьеў, вельмі жыва: беларусы ўяўляюць яго маладым прыгожым хлопцам на белым кані і ў белай вопратцы, на галаве ў яго вянок з вясенніх палёвых кветак, а ў руцэ трымае жменю жытных каласоў, ногі ў яго босыя. Там, дзе ступаў старынны бог Ярыла сваімі босымі нагамі, то зараз жа вырастала густое жыта, a куды абраіцаўся ягоны пагляд — там расцвіталі каласы, а дзе ішоў ён нагою, там жыта калосіцца, а дзе ж ён не зірне, . там колас зацвіце (А.Афанасьев “Поэтнческне воззрення славян на прнроду”, том второй, Москва, 1865, с. 441-442).