Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 95
39.53 МБ
Беларускія атрады разам з польскімі, літоўскімі, рускімі, украінскімі і іншымі мужна змагаліся ў Грунвальдскай бітве ў 1410 г. Па няпоўных дадзеных пісьмовых крыніц з беларускіх земляў тут былі атрады з Полацка, Віцебска, Гродна, Бярэсця (Брэста), Пінска, Новагародку, Ліды, Ваўкавыску, Мсціслаўя. На самой жа справе беларускіх атрадаў было больш. Менавіта ім належала большасць харугваў з выявай Пагоні.
Паводле сусветнай хронікі М.Бельскага, герб Пагоня ў другой палове XVI ст. упрыгожваў харугвы ўсіх 9 ваяводстваў Вялікага княства Літоўскага, акрамя Смаленскага, якія ў той час ахоплівалі беларускія і літоўскія землі. Некаторыя харугвы з гербам Пагоня адрозніваліся памерамі, сваёй формай (аднарогія — аднаканцовыя, двухрогія і інш.), колерам, некалі дадатковымі выявамі. Харугвы Віленскага і Навагародскага ваяводстваў мелі на другім баку сваіх сулгаў адпаведна выяву з “калумнамі” (калонамі або так зв. слухалі Гедымінавічаў) і чорнага анёла. Звычайна герб Вялікага княства Літоўскага зняшчаўся ў чырвоным полі (ваяводствы Троцкае, Навагародскае, Берасцейскае, Віцебскае, Мсціслаўскае), а ў сцягах Полацкага і Менскага ваяводстваў — у белым полі. У каляровай гаме саміх харугваў таксама пераважвалі чыр-
воныя і цёплыя фарбы, харугвы Полацкага і Менскага ваяводстваў былі ізялістага колеру, Віцебскага — зялёнага, Мсціслаўскага — жоўтага. Згодна з апісаннем другога гісторыка Аляксандра Гваніні, які, дарэчы, служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага і ўдзельнічаў у Лівонскай вайне і быў камендантам Віцебскага замку, ваяводскія харугвы былі двухрогавыя, павятовыя аднарогавыя. Паводле Гваніні, чырвоныя фарбы і герб Пагоня вылучалі земскія харугвы Ашмянскага павета, Вількомірскага (на другім баку выява св. архангела Міхаіла), Браслаўскага, Рэчацкага, Слонімскага, Валынскай зямлі, Полацкага, Менскага, Навагрудскага ваяводстваў.
Харугва Мсціслаўскага ваявадства была "памераньчавай” масці, Берасцейскага — лазуравай, Кіеўскага! і Віцебскага — зялёнай. Двухрогавыя харугвы Віленскага і Трокскага ваяводстваў (35 локцяў кітайкі) таксама ўпрыгожваліся гербам Пагоня на белым або на чырвоным фоне. Праўда, харугва Віленскага ваяводства мела на другім баку гербавую эмблему Калумны.
Звяртае ўвагу тая акалічнасць, што герб Пагоня ў часы існавання Вялікага княства Літоўскага ў адрозненні ад воінскіх ваяводскіх і павятовых харугваў не знайшоў шырокага ўжывання ў гарадской геральдыцы Беларусі. Тлумачыць гэта трэба тым, што мяшчанскае гарадское саслоўе павінна было адрознівацца сваёй геральдыкай ад рыцарскай сімволікі. Рыцарскія гербы былі выключнай прывілегіяй шляхецкага стану, азначалі пэўныя ваенныя абавязкі і адначасова давалі шырокія палітычныя, сав,ыяльна-эканамічныя прывілегіі. Правы мяшчан былі намнога болып вузкія, у чым лёгка ўпэўніцца, калі нават бегла пазнаёміцца са Статутам Вялікага княства.
Дынастычная ўнія Польшчы і Вялікага княства Літоўскага (1385) абумовіла пэўныя змены ў дзяржаўвай сімволіцы. 3 канца XIV ст., а тым больш пасля Люблінскай уніі 1569 г. і стварэння Рэчы Паспалітай Арол і Пагоня змяшчаюцца побач на адным гербавым шчыце ці на адной дзяржаўнай пячатцы, падкрэсліваючы асабліва блізкія палітычныя сувязі паміж абедзвюма дзяржавамі. Падобны двайны герб можна ўбачыць на кнігах, якія выдаваліся ў часы Скарыны ў кракаўскіх друкарнях, яны ўпрыгожвалі харугвы на пышных дзяржаўных пахаваннях Жыгімонта I (1548) або Жыгімонта Аўгуста (1573), выкарыстоўваліся пазней у нацыянальна-вызваленчых рухах, у якіх удзельнічала (акрамя Польшчы) насельніцтва беларускіх і літоўскіх зямель. Сейм 1831 г. прыняў спецыяльную пастанову, згодна з якой народныя какарды павінны былі захоўваць фарбы гербаў Польскага каралеўства і Вялікага княства Літоўскага, г. зн. белую і
чырвоную, што адпавядала і геральдычным традыцыям.
Як сімвал дзяржаўнай незалежнасці адасоблены герб Пагоня выкарыстоўваецца ва ўсіх найбольш значных вялікакняскіх публічна-прававых актах — агульназемскіх, зямельных, у прыватнаўласніцкіх прывілеях, замацоўвае міжнародныя дагаворы. He выпадкова герб Пагоня значыцца таксама на тытульных лістах першага друкаванага выдання славутага Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Згодна з пастановай 1579 г. дзяржаўная пячатка павінна была захоўвацца пры канцлеры і падканцлеры Вялікага княства Літоўскага. Польшча карысталася сваёй “кароннай” пячаткай. Прывілеі, якія датычыліся нова далучанай Інфляндыі (зямель былога Лівонскага ордэна), у канцы XVI — пачатку XVII ст.ст. зацвярджаліся абедзвюма пячаткамі.
Статуты Вялікага княства Літоўскага 1566 і 1588 гадоў прадугледжвалі таксама абавязковае выкарыстанне дзяржаўнай (гаспадарскай) пячаткі з выявай Пагоні ў мясцовых канцылярыях і судзебных установах “Теж мы господар даем под гергьбом того Паньства нашого Велнкого князства Лнтовтьского Погонею печать до кож'ьжого повету, на которой ест напнсано около гербу нмя того повету. А тую печать пнсар земьскнй прнсяжный у себе сам, а не хто ннзшый, ховатн маеть, которую печатью н под тнтулом нашнм позвы (судовыя павесткі) мают быта печатованы н выдаваны”. (Статут Вялікага княства Літоўскага, 1566 г. Раздзел 4, артыкул 12).
Выява Пагоні сустракаецца зрэдку ў гарадской геральдыцы Беларусі, шырока выкарыстоўваецца ў мастацтве, жывапісу, скульптуры. Гербам Пагоня карыстаюцца знатныя арыстакратычныя роды — князі Слуцкія, Сангушкі, Чартарыйскія і інш.
Вельмі істотнай часткай герба з’яўляецца шасціканцовы крыж, які адлюстроўваўся жоўтым (залатым) на сінім шчыце. Яго паходжанне канчаткова не высветлена. He выключана, што ён звязаны з традыцыямі візантыйскай культуры і праваслаўнай царквы. У гэтай сувязі звяртае ўвагу, што шасціканцовым з’яўляецца крыж Ефрасінні Полацкай, зроблены ў 1161 годзе.
Згодна з меркаваннямі іншых даследчыкаў, шасціканцовы крыж быў радавым гербавым знакам вялікага князя літоўскага (а пазней яшчэ і польскага караля) Ягайлы і потым замацаваўся ў дзяржаўнай геральдыцы “Вялікага княцтва Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель”.
Герб Пагоня быў сімвалам дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага да канца XVIII стагоддзя. У 1795 г. пасля падзелаў Рэчы Паспалітай царскі ўрад скасаваў герб Пагоню як дзяржаўны герб ліквідаванага княства.
У 1918 г. герб Пагоня быў прыняты ў якасці дзяржаўнага Сакратарыятам Беларускай Народнай Рэспублікі. Пагоня была гербам Літоўскай Рэспублікі з 1919 да 1940 г. які зараз зноў адроджаны ў Літве.
У адпаведнасці са свай гістарычнай спадчынай беларускі народ, як і літоўскі, маюць аднолькавае права карыстацца гербам Пагоня пры ўмове, што гербы будуць мець пэўныя геральдычныя адрозненні.
Гісторыя герба Пагоня — наша спадчына, якой мы павінны ганарыцца і разумець так, як пісаў М.Багдановіч у аднайменным сваім творы, што "яе нікому і ніколі не разбіць, не спыніць, не стрымаць”.
Пагоня з’яўляецца зараз гербам Літоўскай Рэспублікі. Аднак гэта ніколі не замінае, каб Пагоня была гербам таксама Рэспублікі Беларусь. Паўторы асноўных элементаў герба шырока распаўсюджаны ў сусветнай геральдыцы. Так, аснову герба шасці еўрапейскіх дзяржаў (Польшчы, Германіі, Албаніі і інш.) складае выява арла, дзесяці дзяржаў (Бельгія, Балгарыя і г.д.) — выява льва. Дакладнае капіраванне гербаў у геральдыцы не дапускаецца — выявы павінны адрознівацца ў нейкіх, можа нязначных элементах.
Галоўны сцяг Вялікага княства Літоўскага ў XVI — XVIII стст. — гэта чатырохрогавая харугва памераў 60 локцеў чырвонай кітайкі, у сярэдзіне герб Пагоня — узброены рыцар на кані белым, зверху княжацкая карона. На другім баку сцяга — тры слупы ў полі чырвоным, або выява Багародзіцы Марыі з дзіцём Хрыстом. Харугву найвышэйшага гетмана Вялікага княства Літоўскага таксама ўпрыгожваў герб Пагоня ў чырвоным полі.
Для нашага народу асабліва важна, што практычна ўвесь свядомы беларускі адраджэнцкі нацыянальна-вызваленчы рух развіваўся і развіваецца пад знакам Пагоні і бел-чырвона-белым сцягам.
Традыцыйнымі вельмі пашыранымі колерамі ў народным мастацтве і геральдыцы, вайсковых харугвах (сцягах) на Беларусі лічацца белы і чырвоны. Відаць, гэта паўплывала, калі ў колах беларускага нацыянальна-вызваленчага руху падымалася пытанне аб стварэнні нацыянальнага сцяга. Праект трохпалоснага бел-чырвона-белага сцяга быў складзены па законах гістарычнай геральдыкі, якая ўлічвала традыцыі Вялікага княства Літоўскага.
Гістарычны герб Вялікага княства Літоўскага са знакам Пагоні і нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг нехта імкнуўся ачарніць, называючы іх фашысцкай атрыбутыкай. Для адукаванага разважлівага чалавека, які ведае гісторыю, гэта гучыць як глупства і з’яўляецца такім жа абсурдам, якім была б забарона размаўляць на роднай мове, бо на ёй размаўлялі ў час вайны нацыяналісты,
ці не хадзіць у царкву, бо яе тады наведвалі калабаранты.
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі Беларусь, як і іншыя рэспублікі атрымала ўніфікаваны герб і сцяг, якія не адпавядалі шматвекавой багацейшай гістарычнай спадчыне народа. Таму зараз у новых умовах Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў абгрунтаваную пастанову ўзяць за аснову дзяржаўнага герба Пагоню і адпаведна з гэтым бел-чырвона-белы сцяг у якасці дзяржаўнага.
“Навіны беларускай акадзміі”,
1991г.,	11 кастрычніка.
Змест
Санько В. Сімвал і мова — брат і сястра . . . 3 .
Цітоў А. Лёс сімвала — лёс народа 	7
Грыб Т. Да пытання аб паходжанні гербу "Пагоня”	11
Цітоў А. Дык хто ж ён, “збройны рыцар на кані”?	21
Штыхаў Г. Што	ведаць, чым	ганарыцца .... 24
Цітоў А. У цені	.двухгаловага	арла	33
Казбярук У. Аб сімвалах і колерах	37
Кошалеў В. Колеры “Пагоні”	39
Тюрмн П., Тюрнн М. “Nach Wendischen Siten” . 42 Ткачев М. Нацнональные снмволы: народ н нстормя 		48
Каменцева Е. Нсторня н снмволнка герба Москвы	65
Будзько С. He разбіць, не спыніць, не стрымаць 	83
Заіікоўскі Э. Сакральныя вытокі герба Пагоня . 85
Вячорка В. “Кроў лягла чырвонай паласой...” . . 93 Цітоў А. Якім быць гербу незалежнай Беларусі?	106
Грыцкевіч А. Нацыянальныя, а значыць, дзяржаўныя	111
Голубеў В. ...Калі ёсць такая магчымасць . . . 113 Гісторыю ў народа не адабраць (з пастановы Вучонага савета Інстытута гісторыі АН БССР, якое адбылося 12 верасня 1991 года)	115