Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
Інфармуем паважаных чытачоў, што Камісія Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і захаванню гістарычнай спадчыны звярнулася да Старшыні Савета Міністраў рэспублікі, на якіх будзе вырабляцца дзяржаўны сцяг і арганізаваць вытворчасць. Так што ў хуткім часе не толькі афіцыйныя ўстановы, але і кожная беларуская сям’я зможа мець у хаце галоўны дзяржаўны сімвал рэспублікі, як то ёсць ва ўісх цывілізаваных краінах.
Валянцін ГОЛУБЕЎ, намеснік старшыні Камісііі па выпрацоўцы эталона
Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, народны дэпутат БССР.
“Народная газета” 2 кастычніка 1991 г.
Гісторыю у народа не адабраць
(	3 пастановы Вучонага савета Інстытута гісторыі АН БССР, якое адбылося 12 верасня 1991 года)
Заходзячы з тпаго:
—	tumo герб "Пагоня" мае шмапгвяковую гісторыю і адлюстроўвае сумесную гераічную барацьбу беларускага і літоўскага народаў за сваю незалежнасць;
—	што ён у канцы XIV стагоддзя стаў сімвалам іх дзяржаўнага саюза ў форме Вялікага княства Літоўскага;
—	што ў слаўнай бітве пад Грунвальдам у 1410 годзе, якая паклала канец нямецкай агрэсіі на ўсход, беларускія палкі выступалі з “Пагопяй” на баявых сцягах;
—	што ў XV — XVI стагоддзях выява “Пагоні" была на харугвах Берасцейскага, Віцебскага, Полацкага, Мсціслаўскага, Менскага, Віленскага, Новагородскага ваяводстваў і шэрагу паветаў Беларусі;
—	штпо ў гербе “Пагоня" адлюстраваны нацыянальныя колеры беларускага народа — белы і чырвоны;
—	што герб “Пагоня” і геральдычна звязаны з ім бел-чырвопа-белы сцяг былі ў 1918 годзе зацверджаны Сакратарыятам Беларускай Народнай рэспублікі ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі;
—	ійто герб і сцяг БССР, зацверджаныя ў 1951 годзе, не адлюстроўваюць шматвяковую гераічную гісторыю і нацыянальныя колеры беларускага народа і сталі сімвалам адміністрацыйнага ’ рэжыму;
— што пад сімваламі “ІІагоня” і бел-чырвона-белым сцягам развіваўся і развіваецца беларускі адраджэнцкі рух.
Вучоны савет Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі прапануе:
1.	Зацвердзіць у якасці дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь герб з выянай ^ПагопГ і бел-чырвонабелы сцяг.
2.	Лічыць мэтазгодным надаць суверэннай Беларускай дзяржаве назву “Рэспубліка Беларусь".
3.	Вырашэнме пытання аб дзяражуным гімне Рэспублікі Беларусь даручыць кампетэнтнай камісіі.
4.	Сталіцы Рэспублікі Беларусь вярнуць старажыпшую гістарычную н,азву — горад Менск.
Міхась КАСЦЮК,
старшыня Вучонага савета:
Міхась КОШАЛЕУ, вучоны сакратар савета.
Народная газета, 2 кастрычніка 1991 г.
Георгі ШТЫХАЎ, Г еоргі ГАЛЕНЧАНКА
Сімволіка старажытнага герба
Герб з’яўляецца сімвалам выражэння гістарычных традыцый свайго ўладальніка — дзяржавы, горада, асобы і г.д. Беларусам давялося больш за 500 год жыць у адной дзяржаве з літоўцамі і іншымі народамі, разам змагацца з чужынцамі час зацятых войн, падзяляць радасць перамог і перажываць няшчасці. Наша гісторыя была ге’ раічнай і трагічнай. Яе не пераробіш і не перапішаш. Вось чаму мы "асуджаны” сваім мінулым на тое, каб мець Пагоню нацыянальным і дзяржаўным гербам.
Між тым некаторыя аўтары сцвярджаюць, што Пагоня не мае непасрэднага дачынення да гісторыі Беларусі, не выходзіць з беларускіх традыцый (круглы стол пра сімволіку Беларусі, "Звязда”, 7 чэрвеня 1089 г.). Яны зыходзяць з таго, што заснавальнікам Пагоні абавязкова быў літоўскі князь Нарымунт, які спачатку перанёс сталіцу княства ў г.Кернаў на тэрыторыю этнічнай Літвы з Новагародка (Навагрудка), а потым стварыў герб Пагоня.
У гісторыі беларуска-літоўскай дзяржаўна-геральдычнай традыцыі (як і ў большасці іншых еўрапейскіх краін у сярэднія вякі) дакладна праслежваюцца легендарныя і міфалагічныя звесткі побач з пазнейшымі строга дакументальнымі пацвярджэннямі. Выклікае немалае здзіўленне, што не толькі некаторыя сучасныя папулярызатары, але і дыпламаваныя гісторыкі з поўным даверам спасылаюцца на летапісныя і хранікальныя сведчанні без усялякіх спроб гістарычнай і крыніцазнаўчай крытыкі.
Адзначым, па-першае, што існуе некалькі летапісных
версій наконт гістарычнага паходжання герба Пагоня. Адна з іх прыводзіцца ў Густынскім летапісу першай паловы XVII стагоддзя, дзе сказана, што князь Віцень (атрымаў сталец у канцы XIII ст.) “нзмыслн себе герб і всему князьству печать: рыцар збройный на коне с мечом, еже ныне нарнчут погоня”.
Некаторыя летапісы і хронікі другой паловы XVI ст. сапраўды звязваюць узнікненне герба Пагоня з дзейнасцю другога вялікага князя літоўскага Нарымунта. Часам спасылаюцца на “Хроніку Літоўскую і Жамойцкую”, але падобныя звесткі маюцца і ў хроніцы Быхаўца, хроніцы Стрыкоўскага (упершыню выдадзена ў 1584 г.) і ў некаторых іншых помніках. Блізкі або амаль ідэнтычны тэкст даказвае, што шэраг фрагментаў проста перапісваўся летапісцамі з болып ранніх помнікаў, а не апіраўся на новыя крыніцы ці нейкую новую летапісную традыцыю. Трэба асабліва адзначыць, што ўзнікненне вышэйадзначанай геральдычнай версіі праследжваецца ў даволі позніх летапісных помніках выразна антыпольскай арыентацыі, калі ўзнікла ідэалагічная патрэба абгрунтаваць даўнюю гістарычную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага, у тым ліку паходжання яе дзяржаўнага гербу. He выпадкова ў беларускіх болып ранніх летапісных зводах XV — першай паловы XVI стст. няма ніякіх падобных звестак.
Літаральнае ўспрыняцце летапісных тэкстаў можа прывесці даследчыкаў да нечаканых вывадаў. Вядома, напрыклад, што ў некаторьхх польскіх, літоўскіх і беларускіх летапісах знайшла адлюстраванне зусім неверагодная версія: паходжанне літоўцаў звязваецца з часамі Рымскай імперыі і перасяленнем часткі рымскіх нобілей на чале з князем Палемонам на тэрыторыю Літвы. Такім чынам, ніякім сфрагістычным і іншым дакументальным матэрыялам летапісныя версіі аб гербе Віценя і Нарымунта пакуль што не пацвярджаюцца.
Безумоўна, герб Пагоня ўваходзіць у асаблівую групу так званых конных гербаў, досыць распаўсюджаных у еўрапейскай, а часткова і ва ўсходнеславянскай (полацкай, ноўгарадскай), мазавецкай геральдыцы. Фігура коннага рыцара звычайна васабляла постаць князя, вярхоную ўладу. Як родавы герб Пагоня выкарыстоўвалася некаторымі князямі Вялікага княства Літоскага ў другой палове XIV ст. і пазней.
З’яўляецца несумненным факт, што класічны варыянт герба Пагоня (з выявамі ўзбройнага рыцара на каці белым "у полю чырвоным” з шчытом, упрыгожаным шасціканцовым крыжам) замацаваўся ў дзяржаўнай геральдыцы Вялікага княства Літоўскага ў сярэдзіне 80-х гадоў XIV ст. у непасрэднай сувязі з Крэўскай уніяй (1385 г.). Герб Пагоня, які быў гербам вялікіх князёў
літоўскіх, адначасова з’яўляўся гербам усяго Вялікага княства Літоўскага, бо ў сярэднія вякі дзяржаўнасць і незалежнасць перш за ўсё ўвасабляліся ў асобе вялікага князя, яго вярхоўнай уладзе.
Неабходна падкрэсліць, што Вялікае княства існавала на тэрыторыі этнаграфічнай Літвы, Беларусі (у XIII — XVIII стст.) невялікай часткі Расіі (да 30-х гадоў XVI ст.), ахоплівала большасць украінскіх зямель.
Каб зразумець пачатковы сэнс сімволікі Пагоня прыгадаем зноў гісторыю. Віцень княжыў з 1293 да 1316 года і знаходзіўся ў Навагрудку. Ён умацаваў дзяржаву, абапіраючыся на Навагародскае, Гродзенскае, Полацкае княствы. У 1294 годзе змагаўся супраць жэмайцкіх феадалаў, якія схіляліся да саюзу з нямецкімі рыцарамі. Пры гэтым князе літоўскае і беларускае войска адбіла напады крыжакоў на Жэмайцію і беларускія землі. Берагі Нёмана сталі месцамі зацятых бітваў войска Вялікага княства Літоўскага з Тэўтонскім ордэнам, калі ён асталяваўся паміж вусцямі рэк Віслы і Нёмана.
У бітвах з нямецкімі рыцарамі, якія ўварваліся на Панямонне, асабліва вызначаліся беларускія атрады на чале з Давыдам Гарадзенскім.
Працытуем, што аб гэтым напісана ў “Гічторыі Літоўскай ССР” (1978 г.): “У 1284 г. крыжаносцы пад кіраўніцтвам магістра Конрада Шырберга напалі на Гродна і абрабавалі горад. У 1295 — 1296 гг. яны зноў спустошылі Гродзенскую зямлю. Ваенныя набегі сталі больш частымі, рыцары даходзілі да Новагародка. У 1314 г. яны аблажылі замак і горад, але былі разбіты аб’яднаным войскам гараджан і літоўцаў. Узначаліў гэтае войска гродзенскі стараста Давыд. У 1323 г. пад яго кіраўніцтвам аб’яднаныя дружыны аказалі дапамогу Пскову і на рацэ Нарве нанеслі параджэнне кямецкім і дацкім рыцарам”. Вось — яно братэрства па зброі паміж літоўцамі, беларусамі, рускімі ў сумеснай барацьбе супраць “націска на ўсход”. Сягае баявое братэрства ў старажытныя часы. Гэту памяць нам трэба берагчы і ёй ганарыцца.
Барацьба з нямецкай феадальнай агрэсіяй была першачарговай справай Вялікага княства Літоўскага ў XIV — XV стст., калі тэўтоны ўзмацнілі свае грабежніцкія паходы.
На рубяжы XIII — XIV стст. за няпоўную чвэрць стагоддзя Вялікаму княству прыйшлося адбіваць звыш 30 нападаў тэўтонаў і прымаць удзел яшчэ ў 14 паходах супраць іх.
Толькі за кароткі перыяд з 1345 па 1392 гады крыжакі зрабілі 96 нападаў на Літву і Беларусь. Адбылася буйная бітва на рацэ Стрэве ў 1348 годзе крыжаносцы былі
вымушаны пакінуць межы Літвы. Шмат разоў яны рабілі безпаспяховыя спробы захапіць Полацк.
У святле такіх фактаў становіцца зразумелай сімволіка Пагоні і яе папулярнасць у сярэднявяковай літоўска-беларускай дзяржаве.
У дакуменце 1387 года растлумачваецца, што паводле народнага разумення, Пагоня — гэта праследванне ворагаў, каб яны ўцякалі з нашай зямлі. “Згодна са старадаўнімі звычаямі, — адзначана ў вялікакняскім прывілеі ад 20 лютага 1387 г.,	— ваенны паход з’яўляецца
абавязкам, які выконваецца за кошт уласных магчымасцяў, сродкаў. У тым выпадку, калі ўзнікае неабходнасць праследаваць ворагаў, непрыяцелеў нашых, якія б пусціліся на ўцёкі з нашай літоўскай зямлі! (маецца на ўвазе ўсё Вялікае княства Літоўскае). У праследаванні ворагаў, якое па народнаму завецца пагонец, павінны ўдзелінічаць не толькі рыцары, але і кожны мужчына, які мае магчымасць насіць зброю, якога б не быў ён паходжання і стану”.
У барацьбе з крыя$аносцамі павінна было ўдзельнічаць усё мужчынскае насельніцтва, здольнае насіць зброю, a не толькі ваенныя. У другой крыніцы — “Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай” пацвярджаецца “в гербе муж збройный, на коне белом, в полю червоном, меч голый, яко бы кого гонячн держал над головою, н ’ есть оттоля названный Погоня”.