Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
Белы конь, або залаценькі конік, у народным уяўленні, белы конь у дзяржаўным гербе “Пагоня” — хіба гэта ні ёсць наяўны паказ узапраўднага паходжання герба “Пагоня”.
Белы конь у залатых праменнях сонца — гэта ёсць вобраз сілы, красы і здатнасці, гэта ёсць сымбаль адраджэння і ўваскрасення да новага жыцця.
Ваяка на белым кані — гэта ёсць сымбаль перамогі.
Белая барва, як уяўленне святла, вельмі пашырана ёсць на Беларусі, згэтуль, мабыць, паходзіць і назва Беларусі — белая, чыстая, вольная, як свет сонца.
Ня менш • пашырана ёсць на Беларусі і чырвоная барва, як чырвоны ёсць золак на небе перад узыходам сонца, згэтуль наш бел-чырвона-белы сцяг адраджэння і вызвалення беларускага народу.
Часопіс “Іскры Скарыны”, Прага, 1935, N 5.
Анатоль ЦІТОЎ
Дык хто ж ён, “збройны рыцар на кані”?
Гэты артыкул быў напісаны ў адказ на спробу компарцейных уладаў БССР зганьбіць наш старадаўні сімвал (гл.: В.Бегун. Переосмысленле сммвола. Полмтнческнй собеседнмк, 1987, № 5), таму ў ім прасочваецца адрасная апеляцыя да апанента. (А.Ц.).
Вось ужо дваццаць гадоў займаюся геральдыкай і сфрагістыкай (навукай аб пячатках) Беларусі, таму ў 5-ым нумары часопіса “Полнтнческнй собеседннк” за гэты год мяне вельмі зацікавіў артыкул У.Бегуна “Переосмысленне снмвола”, прысвечаны, у прыватнасці, беларускаму гербу “Пагоня”.
На жаль, гісторыя гэтага герба дагэтуль не распрацавана, хоць налічвае ўжо 700 гадоў. “Пагоня”, як сцвярджаецца ў артыкуле “воспрнннмается намн как эмблема нацноналнзма н пресмыкательства перед нностраннымн хозяевамн”.
Узнікае пытанне — кім “намн”? Хацелася б нагадаць: “Пагоня” як афіцыйны герб з’явілася яіпчэ на пачатку фарміравання беларускай нацыі. Менавіта пад сцягамі з выявай “Пагоні”, пра што сведчаць летапісы і старажытныя аўтары, адбівалі нашы далёкія продкі напады ворагаў — крыжакоў і крымчакоў. (У Густынскім летапіее чытаем, што вялікі князь Віцень, які княжыў у 1293 — 1316 гг., “ізмыслі себе герб і всему князству літовскому печать: рыцер збройньій на коне з мечем, еже ныне нарічут погоня”.)
Пад сцягамі з “Пагоняй” біліся беларускія, літоўскія, украінскія і рускія палкі. Разам з польскімі яны перамаглі крыжакоў у Грунвальдскай бітве, спыніўшы нямецкую экспансію на Усход. Пад прапарамі з “Пагоняй” змагаліся паплечнікі Кастуся Каліноўскага, а граф Мураўёў-вешальнік выдаваў цыркуляры, забараняючыя ўжыванне “рэвалюцыйных знакаў” з гэтай выявай.
Неправамерна, нельга атаясамліваць паняцце “герб ”Пагоня” ўвогуле і канкрэтны герб з той жа назвай, які належаў пэўнай групоўцы.
Ніхто не заклікае ўводзіць ва ўжытак герб БНР або тую "Пагоню”, якую насаджалі калабарацыяністы ў час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі акупіраванай Беларусі. He! Але сама ідэя і сэнс абароны Бацькаўшчыны ад ворагаў, закладзеныя нашымі прашчурамі ў гістарычныя сімвалы, жыве і будзе жыць. Паводле логікі аўтара прыгаданага артыкула, мы павінны былі б адмовіцца і ад пяцікутнай зоркі, бо яе чаканіў на медных манетах царскі ўрад. Гарматы, аздобленыя пяцікутнай зоркай, яшчэ зусім нядаўна абстрэльвалі Ліванскае і Лівійскае ўзбярэжжа, а самалёты з такой жа зоркай на фюзеляжы кідалі бомбы на гарады і вёскі В’етнама. Але тая зорка — у адрозненні ад нашай — не чырвонага колеру, а белага.
Адзін з галоўных законаў геральдыкі забараняе існаванне аднолькавых эмблем і гербаў. Гэты ж закон падкрэслівае, што наданне хоць бы адной, нават самай дробнай дэталі нараджае ўжо новы герб, які нельга ідэнтыфікаваць з папярэднім ці падобным яму. У нашым выпадку змена вопраткі, баявога рыштунку конніка альбо збруі, адпаведна геральдычным канонам, дае новы герб, не звязаны з той а бо іншай групоўкай ці арганізацыяй.
Незразумела, дарэчы, пра які юбілей БНР гаворыцца ў артыкуле “Переосмысленне снмвола”. Як вядома, БНР была абвешчана ў сакавіку 1918 г., г. зн. “юбілей” будзе на наступны год. Варта было б больш дакладна інфармаваць пра тое, што маецца на ўвазе.
Яшчэ больш незразумелыя згаданыя аўтарам “раздзелы (Вялікага Літоўскага — А.Ц.) княжества”. У класічнай і сучаснай гістарычнай літаратуры існуюць тэрміны “падзелы Польшчы”, альбо “падзелы Рэчы Паспалітай”, што з’яўляецца цалкам правільным. Рэч Паспалітая была тройчы падзелена паміж Аўстрыяй, Расіяй і Прусіяй — у 1772, 1793 і 1795 гг. .У выніку падзелаў амаль уся тэрыторыя ВКЛ і большая частка Правабярэжнай Украіны былі далучаны да Расійскай імперыі. Падзелаў жа Вялікага княства Літоўскага не было.
Далей пішацца, што пасля “раздела этого княжества
она (’’Пагоня” — А.Ц.) нзображалась на гербах н хоругвях воеводств н городов”. Тут зноў недарэчнасць — пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, на той частцы, якая апынулася ў складзе Расіі, была ўведзена новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ваяводствы скасаваны, а замест іх уведзены губерні. Яны атрымалі адпаведныя геральдычныя знакі, і толькі Віленскай і Віцебскай былі пакінуты гербы з выявамі "Пагоніў.
Што ж датычыць гарадоў, дык, сапраўды, некаторым з іх, асабліва ў паўночна-ўсходняй Беларусі, былі нададзены гербы з “Пагоняй”. Але, каб не парушаўся першы закон геральдыкі — палі гэтых гербаў былі афарбаваны ў розныя колеры. Увогуле, гэта з’яўляецца, з аднаго боку, прыкладам таго, як герб з аднолькавай назвай можа належаць розным уладальнікам, а з другога, — адлюстраванне тэндэнцыі, характэрнай для палітыкі царызму — надаваць гербы, якія б знішчалі адметныя рысы гарадо і падганялі ўсё пад агульны ранжыр. Калі захаванне за некаторымі губернямі “Пагоні” — зямельнага герба — было цалкам зразумелым, дык наданне яе гарадам было часцей за ўсё актам прымусовым.
На заканчэнне хочацца выказаць шкадаванне, што на старонках друку з’яўляюцца публікацыі, якім не хапае гістарычнай дасведчанасці ў развагах на такую тэму, як сімволіка і геральдыка.
Літаратура і мастацтва,
1987, 18 снежня.
Гергі Штыхаў
Што ведаць, чым ганарыцца*
Рэдакцыя “ЛіМа” звярнулася да мяне з просьбай зрабіць агляд лістоў, дасланых чытачамі ў сувязі з пытаннем, як адносіцца нам да старажытных сімвалаў і перш за ўсё да герба “Пагоня”. Спроба выкарыстання такога сімвала, як і бела-чырвона-белага сцяга, прадстаўнікамі самадзейнага аб’яднання “Талака” выклікала вострыя спрэчкі.
Пішуць у “ЛіМ” людзі розных прафесій. Адны лісты на 2—3, другія на 10 старонках машынапісу. Ліст М.Купавы ўяўляе сабой сапраўднае даследаванне на палову аўтарскага аркуша.
Ва ўсіх лістах асноўная думка адна: у справе аховы помнікаў гісторыі і культуры, роднай мовы і нацыянальнай сімволікі "Талака” абняслаўлена ў неаб’ектыўных публікацыях беспадстаўна.
А.Хадыка з Мінска з болем разважае: "Быццам усе мы, а ў першую чаргу ”Талака”, вінаватыя ў тым, што да нашай гістарычнай памяці дакраналіся крывавыя рукі”. Ён канстатуе, што ў выніку мы засталіся ў хвасце дыскусіі аб нацыянальнай сімволіцы.
Востра палемізуе з Б.Залескім, М.Ільюшэнкам і тымі, хто іх падтрымлівае ў надрукаваных артыкулах, Я.Лецка, папракае іх у неаб’ектыўным, тэндэнцыйным падыходзе да дзейнасці “Талакі”. Ён піша: “Калі мы сустракаемся з фактамі наацыянальнага нігілізму, то нельга з пагардай глядзець на іх носьбітаў... Вінаватыя ўмовы, якія фарміравалі іх псіхалогію і іх светапогляды. Будзем па-
* Гэты каментар падрыхтаваны па лістам, якія прайшлі ў рэдакцыю ў адказ на нападкі "вучоных марксісцка-ленінскіх навук" на нашы духоўныя і гістарычныя каштоўнасці. — АЦ.
мятаць, што фарміраванне гэтае адбывалася на працягу доўгіх стагоддзяў паднявольнага існавання, калі нашых продкаў пераконвалі, што яны, іх культура і мова ніжэйшыя і горшыя за іншыя”. У гэтых словах ёсць горкая праўда.
А.Аблажэй з Вільнюса піша, што і для беларусаў “наступіў час падняць з бруду, куды яго ўтапталі прыслужнікі фашыстаў, бела-чырвона-белы сцяг, які мае старажытныя карані. Так, як гэта зрабілі са сваімі нацыянальнымі сцягамі літоўцы, латышы, эстонцы”.
В.Багрый з Кіева абураецца артыкулам “Чаго хочуць ’’талакоўцы”?” і сцвярджае: “У.Гойтан, напэўна, забыўся, што фашысты займаліся на Беларусі не развешваннем трохкаляровых сцягоў, а генацыдам, ганьбаваннем усіх святынь беларускага народа”.
Ад сябе хачу сказаць, што публікацыя У.Гойтана ўражвае не толькі сваімі параўнаннямі і метафарамі, выкарыстанымі супроць “талакоўцаў”, але экскурсам у недалёкае мінулае, адлюстраваным у фотаздымках, зробленых у часова акупіраваным фашыстамі Мінску. Партрэт беснаватага фюрэра... і выява імклівай “Пагоні”. У такім пасажы — злая іронія лёсу, незалежна ад намераў таго, хто рабіў здымкі. Напэўна, функцыянеры нацысцкай партыі не ведалі, у якіх гістарычных умовах узнікла “Пагоня”, што адлюстроўвала. Аб паходжанні герба будзе гаворка ніжэй.
Сярод аматараў геральдыкі існуе меркаванне, што выява конніка з мячом, звернутая ў левы бок, па-свойму сімвалічная і скіравана супроць з’явы, вядомай пад назвай “націск на Усход”. Менавіта так павернуты коннік на здымках, аб якіх ідзе гаворка.
Аўтар ліста ў “ЛіМ” І.Чарняўскі тлумачыць стварэнне самадзейных суполак тым, што “людзям хранічна не хапае гістарычнай інфармацыі, культуры, ведаў пра сябе. Яны імкнуцца знайсці нешта большае, чым ёсць у падручніках, стараюцца адшукаць тлумачэнні шмат якім складаным гістарычным падзеям і з’явам, якія прымітыўна раскрываюцца ў гістарычнай навуковай літаратуры”.
Справядлівасць гэтых слоў можна пацвердзіць прагай моладзі да ведаў аб геральдыцы — навуцы ў нас амаль забытай. Гістарычйае значэнне герба “Пагоня” многім уяўляецца нечым такім, што знаходзіцца пад пакрыццём неадольнай таямніцы “за сямю пячаткамі”, або, калі хочаце, забароны.
У сваіх разважаннях аўтары з Лепеля У.Шушкевіч, М.Гарбачоў, В.Быкаў, сталыя людзі розных заняткаў — карэспандэнт райгазеты, старшы інжынер і рабочы слесар — спачуваюць "талакоўцам”, лічаць, што іх крыты-
куюць і зневажаюць несправядліва. Натхнёныя дзейнасцю “Талакі”, яны ў Лепелі стварылі ініцыятыўную групу па прапагандзе беларускай мовы, якая распрацавала спецыяльную праграму, узгодненую ў райкоме партыі. У выніку ў горадзе ўжо з’явіліся першыя шыльды на роднай мове. Далейшага вам плёну, сябры!
А.Якімовіч з вёскі Касцяёва, што на Слонімшчыне, прыходзіць да вываду: “He, не проста на сімвалы нападае У.Гойтан. Нападае ён на *тых, хто імкнецца адрадзіць сваю культуру”.