Пагоня ў сэрцы — тваім і маім  Анатоль Цітоў

Пагоня ў сэрцы — тваім і маім

Анатоль Цітоў
Выдавец: Хата
Памер: 130с.
Мінск 1995
39.53 МБ
Яшчэ ў сваёй бессмяротнай паэме "Пан Тадэвуш” (дзея ў якой разгортваецца ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. на Навагрудчыне — "Літве”). Адам Міцкевіч, гаворачы аб будучай вайне Напалеона з Расіяй, пісаў: “...Няхай заіржыць тут пагоня, на Жмудзі вядзмедзь хай раўне!” Нам здаецца, што ў гэтых радках М.Міцкевіч апіраўся і на яшчэ жывую тады геральдычную традцыю, і на гістарычную памяць сваіх сучаснікаў і землякоў. Усё гэта вельмі добра сведчыць аб тым, што асноўным у гербе Жмудзі была выява чорнага мядзведзя, а не Пагоні.
У паўстанні 1863 г. герб “Пагоня” у спалучэнні з “арлом белым” стаў сімвалам барацьбы. Царскі сатрап Мураўёў-вешальнік . забараніў насіць жалобныя і рэвалюццйныя знакі — чорныя шапкі з белымі султанамі, спражкі з аб’яднаным гербам Полыпчы і Літвы.
Такім чынам, герб "Пагоня” у XIX ст. стаў, з аднаго боку, сімвалам афіцыйнай тэндэнцыі, а з другога — рэвалюцыйна-дэмакратычнай. Але ва ўсіх выпадках ён атаясамліваўся з канкрэтнай тэрыторыяй — сучаснай Беларуссю, хаця часта называўся літоўскім. У XIX ст. беларускімі губернямі лічыліся тыя, якія адышлі да Расіі ў часе першага падзлелу ці раней, — гэта
Віцебская, Магілёўская і Смаленская, а “літоўскімі” — Мінская. Гродзенская і Віленская, пазней жа толькі дзве апошнія. Гэта знайшло сваё адлюстраванне і ў губернскіх гербах — калі ў першым гербе Гродзенскай губерні была выява Пагоні ў горнай частцы шчыта, а ў дольнай — і зубра, то пры наступным “рэдагаванні” (у 1845 г.) быў пакінуты толькі зубр. Гербамі з Пагоняй карысталіся таксама Віленская і Віцебская губерні. 3 1845 г. пачынаецца да волі шырокае ўвядзенне павятовых гербаў. У горнай частцы гербаў Ашмянскага, Вілейскага, Дзісненскага, Лідскага павета Віленскай губерні заставалася Пагоня. 3 астатніх павятовых гербаў яна знікла, але заставалася на тых гербах. Які былі нададзены беларускім гарадам пераважна ў канцы XVIII ст. Хоць гербы часта насілі штучны характар і былі ўніфікаваны паводле агульнага ўзору, у адрозненне ад магдэнбургскіх яны адлюстроўвалі праз сімволіку герба старажытны зямельны сімвал, а не гарадскія асаблівасці.
Гэтая тэндэнцыя найбольш яскрава адбілася на герабх Віцебскай і Магілёўскай губерняў, колішняй радзіме Пагоні. Усяго царскім урадам было нададзена 9 гарадскіх гербаў з яе выявай.
Адлюстраванне старажытнай Пагоні на беларускіх губернскіх, павятовых, гарадскіх, вайсковых гербах было з’явай, якая канстатавала асэнсаванне суседнімі народамі тоеснасці геаграфічна-этнічнай Беларусі і яе герба “Пагоня”.
Спадчына, 1983, № 2.
У ладзімір КАЗБЯРУК
Аб сімвалах і колерах
Сярод навукоўцаў і чыноўнікаў сёння нямала людзей, якія чамусьці баяцца нацыянальнай гісторыі і ўсімі сіламі намагаюцца адгарадзіць ад яе ўсіх нас. 3 нейкай асаблівай заўзятасцю яны накідваюцца на гістарычную сімволіку, на герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. Пры гэтым дзесяткі, калі не сотні разоў паўтараецца адзін і той жа аргумент: у час Вялікай Айчыннай вайны гэтымі сімваламі карысталіся паслугачы фашыстаў. Быццам яны ўсё гэта і прыдумалі.
А колькі было тых паслугачоў, які па сваіх ідэйных перакананнях служылі фашыстам і для якіх тыя сімвалы маглі мець нейкае значэнне? Я не ўпэўнены, што набралася б некалькі дзесяткаў.
Вядома, быў “батальён” была “самаахова”, былі паліцаі. Але ў кожным народзе знойдуцца людзі, гатовыя на любую брудную работу. Для іх ніякія сімвалы не маюць значэння.
Практычна гербам “Пагоня” і бела-чырвона-белым сцягам карысталіся чужынцы, тыя ж самыя, што гаспадарылі ў Доме ўрада ў Мінску, ва ўсіх школах, бальніцах, на вакзалах. Дык што з гэтымі ўсімі будынкамі рабіць, калі іх фашысты апаганілі? Можа, таксама разбурыць? Зрабіць тое ж, што і з мінскай Нямігай, што рабілася з рознымі цэрквамі, касцёламі і іншымі помнікамі архітэктуры?
Ёсць яшчэ і больш сур’ёзнае пытанне. Пад ідэйным прыкрыццём якіх сімвалаў знішчаліся людзі — мільёны савецкіх людзей, беспартыйных і камуністаў, рэвалюцыянераў з ленінскай гвардыі і самых сціплых працаўнікоў — у Курапатах, на Салаўках, па ўсёй
велізарнай краіне? І ці вінаваты гэтыя сімвалы, што з імі нехта так абыходзіўся?
У намаганнях бэсціць “Пагоню” — прытым без усякай меры — расправіцца з гістарычнай, а заадно і з нацыянальнай свядомасцю народа, знішчыць яе разам з мовай. У гэтым уся бяда. А тое, што ў беларускага, літоўскага, польскага народаў быў нейкі Грунвальд і што там “Пагоня” натхняла нашых продкаў — прафесійных фальсіфікатараў гісторыі зусім не цікавіць.
А што	сказаць	можна	пра сцяг?	Спалучэнне бела-чыр-
вона-белага колеру не мае за сабой такой багатай гісторыі,	таксама,	як і	зялёнага з	чырвоным. Але пры
гаворцы	аб гэтых	сцягах	не ўлічваецца адна акалічнасць.
Чырвоны	— гэта	не толькі колер	пралетарскага сцяга,
сімвал сацыялістычнага руху, але і колер сцягоў, пад якімі воіны-беларусы і літоўцы змагаліся супраць крыжакоў, у тым ліку і пад Грунвальдам. “Пагоня” красавалася на чырвоным фоне сцяга. Так што чырвоны колер мае свае глыбокія гістарычныя карані.
А белы? Чамусьці мы забываем, што Русь у нас, як сказаў Францішак Багушэвіч, — “не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая: нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася”. Дык чаму ж гэты белы колер — колер першароднай чысціні, што так надзейна захаваўся ў наша назве, у найменні ўсяго народа, не павінен захавацца і ў сцягу?
Спалучэнне белага і чырвонага ёсць у нашых суседзяў — палякаў. Паўтараць польскі сцяг у нас няма падставы. А гэта значыць, што патрэбна нейкае іншае спалучэнне, але іменна белага і чырвонага колераў. Гэтага патрабуе і гісторыя, гэта апраўдваецца і сучасным станам. Між тым супраць спалучэння бела-чырвона-белага колераў пакуль што ніхто не выказаў хоць колькі-небудзь пераканаўчых довадаў.
Літаратура і мастацтва,
1989 г., 12 мая.
Віталь КОШАЛЕЎ
Колеры “Пагоні”
Прачытаў у “ЛіМе” (нумар ад 12.05) ліст Уладзіміра Казберука, прысвечаны нашай нацыянальнай сімволіцы. Хоць мая прафесія ніяк не стасуецца з гэтай тэмай (я—урач-тэрапеўт), але яшчэ са школьных часоў я вельмі цікаўлюся геральдыкай. Хачу падзяліцца некаторымі сваімі меркаваннямі, бо не магу не заўважыць, што аднаго толькі эмацыянальна-узнёслага стасунку да гістарычных сімвалаў роднага краю недастаткова, каб давесці слушнасць свайго пункту гледжання. Трэба мець больш дакладныя ўяўленні аб агульных прынцыпах фарміравання геральдычных знакаў. Калі з “Пагоняю” усё здаецца зразумелым, дык адносна колеру сцяга аўтар допісу вельмі памыляецца, калі лічыць, што яны могуць быць выбраны адвольна. Хачу звярнуць увагу на тую важную акалічнасць, што самастойнае значэнне колеры сцяга маюць толькі па-за межамі класічнай геральдыкі (так званы варварскі геральдычны стыль).
Даўней сцягі (штандары, харугвы, буньчукі, прапорцы, значкі; памятаеце — “уланы з пестрымі значкамі...”?) спаўнялі не толькі і не столькі рэпрэзантацыйныя функцыі, а з’яўляліся найперш неабходнымі элементамі кіравання вайсковымі дзеяннямі ў тыя далёкія часы, калі адсутнічала тэлефонная і радыёсувязь. Нездарма і воінскія званні звязаны з гэтымі знакамі — харунжы, прапаршчык, буньчучны атаман і інш. Нацыянальных і дзяржаўных сцягаў (ў сучасным сэнсе) на тыя далёкія часы проста не існавала. Можа, менавіта таму, як піша У.Казбярук, “Спалучэнне бела-чырвона-белага колераў не мае за сабой такой багатай гісторыі”, як “Пагоня”? Так і не.
Сапраўды, харугваў такога выгляду ў аналагах нашай гісторыі пакуль што не• адкрыта. Бо на харугвах (знаках ваяводстваў, паветаў, асобных магнатаў) альбо выявы rep-
баў, альбо вобраз святога патрона. Напрыклад, арханёл Міхаіл патранаваў войскі Рускага (Кіеўскага) ваяводства, войскі запарожскіх казакаў.
Іншая рэч — сцягі менш значных вайсковых адзінак: рэгімэнтаў, швадронаў і г.д. Такі сцяг меў даносіць да кожнага ўдзельніка баталіі тую ж інфармацыю, як і баявыя харугвы, але ў спрошчаным, без залішняй дэталізацыі' выглядзе. Інакш кажучы, класічная геральдыка вымагала і вымагае сціслых суадносін паміж выяваю герба і колерамі сцяга. Прыклады? Калі ласка. Цытую радкі з допісу У.Казберука: “Паўтараць польскі сцяг у няс няма падставы”. Безумоўна. Тым, болей, што колеры польскага сцяга азначаюць: белы арол у чырвоным полі; таксама, як, напрыклад, колеры дзяржаўнага сцяга ФРГ (чорны, чырвоны, жоўты) — гэта чорны арол з чырвонымі кіпцюрамі на жоўтым фоне. Толькі гэта і нічога іншага.
Ну, дык якія колеры павінен уключаць сцяг, што атаясамлівае “Пагоню”? Бо герб гэты геральдычна дэшыфруецца, як “срэбны рыцар з чырвонаю тарчаю (шчытом) на белым кані”. Адсюль: бела-чырвона-белы, бо срэбра геральдычна адпавядае беламу колеру.
Вось гэтай, зразумелай для іншых продкаў і забытай намі логікай карысталіся стваральнікі нацыянальнага сцяга беларусаў. Калі гэта адбылося? Даўно. Ніяк не ў XX стагоддзі. Сцяг існуе столькі, колькі існуе "Пагоня”. Ускосным падцвярджэннем можа лічыцца штандар рэгіменту ўланаў Вялікага княства Літоўскага, які і зараз можна ўбачыць у вітрынах Віленскага гістарычнага музея. Праўда, ён мае чатыры, паясы: белы, чырвоны, белы, чырвоны, што ізноў жа дэшыфруецца як срэбны рыцар з чырвонай тарчай на белым кані ў чырвоным полі.
I хай не абураюць гэтыя колеры “пурытан” ад аднакаляровай “класавай” геральдыкі. Хай лепш не пашкадуюць гадзіну-другую свайго часу, каб адшукваць у гістарычных крыніцах тлумачэнне для колераў паважанай усімі чорна-залатой гвардзейскай стужкі. Я ўпэўнены, што яны з цікавасцю адкрываюць для сябе, што гэтае спалучэнне колераў, запазычанае са стужкі георгіеўскага крыжа, тлумачыцца вельмі проста: чорны двухгаловы арол Расійскай імперыі ў залатым полі. А андрэеўскі сцяг? Касы крыж — знак святога патрона Расіі Андрэя Першазванага. Вось і аказваецца, што ў такой старажьцнай навуцы, як геральдыка, нічога выдумваць не трэба. Трэба проста трохі ведаць яе законы. Тады нават у рамках разгорнутых апошнім часам спрэчак будзе менш эмоцый, менш доказаў тыпу “бо так прыгажэй”, менш непатрэбнай палітызацьіі.
I яшчэ... Мне здаецца, што той палемічны імпэт, які
набрала дыскусія аб сімволіцы, пэўным чынам звязаны з адначасовым парадаксальным атаясамліваннем і супрацьпастаўленнем сімволікі дзяржаўнай і нацыянальнай. I зноў, прычнына — неразуменне і ігнараванне фундаментальных прынцыпаў не толькі геральдыкі, але ўжо і логікі. Чаму? Справа ў тым, што большасць краін маюць ідэнтычыя нацыянальныя і дзяржаўныя сімвалы. Большасць, але не ўсе. Напрыклад, нацыянальны сцяг ірландцаў — залатая арфа ў зялёным полі (ім карыстаюцца ірландцы ўсяго свету), а дзяржаўны сцяг Ірландскай рэспублікі — зялёна-белааранжавае палотнішча. Такіх прыкладаў шмат. Зліццё нацыянальнай сімволікі з дзяржаўнай адбываецца тады, калі дзяржава будуецца на агульнанацыянальным падмурку. Гістарычным лёсам нашай сучаснай дзяржаўнасці было наканавана будаўніцтва яе на класавых падвалінах. Адбітках гэтага факту і з’яўляецца адсутнасць пераймальнасці ў гістарычнай і сучаснай геральдыцы, разыходжанне паміж дзяржаўнымі і нацыянальнымі сімваламі. Гэта — адлюстраванне аб’ектыўных працэсаў. Гэта — знакі часу.