• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    ў гістарычнай Літве маглі разлічваць на дапамогу рэгулярнага войска астаткавай польскай дзяржавы Царства (Каралеўства) Польскага, што дадавала ім сілаў для барацьбы. Яны і атрымалі такую дапамогу, хоць і запозненую [12, с. 71; 23, s. 168-169]. Галоўная ж розніца, якую неабходна ўлічваць, аналізуючы масавую базу паўстанняў 1830-1831 і 1863-1864 гг., заключаецца ў прынцыпова іншым прававым становішчы сялянства ў гэтыя дзве эпохі. У 1831 г. прыгонныя сяляне мелі вельмі абмежаваныя магчымасці для самастойнага выбару і часта траплялі ў паўстанцкія атрады следам за сваімі памешчыкамі, па іх волі [6, с. 67, 87]. А ў 1863 г. перад вельмі рызыкоўным выбарам паўсталі сяляне, толькі што вызваленыя ад прыгону, юрыдычна незалежныя ад сваіх памешчыкаў. Прычым гэтую волю яны атрымалі як бы з ласкі рускага цара. Цяпер яны мелі на выбар: чакаць справядлівага надзялення іх зямлёй за плату па волі таго ж цара або брацца за зброю, каб здабываць зямлю без выкупу адпаведна з праграмай рэвалюцыйнага ўрада. Выбар адпаведна з першым варыянтам нічым не пагражаў селяніну, адпаведна з другім быў надзвычай небяспечны, паколькі азначаў канфрантацыю не толькі з памешчыкамі, якая ўжо вялася ў розных фор­мах з часу абвяшчэння рэформы, але і з усёй сілай Расійскай дзяржавы, што чакала ад сялян падтрымкі ўзамен на сваё «дабрадзейства». Акрамя касы і сякеры і ўласнага духу, сяляне не мелі што супрацьпаставіць гэтай сіле, бо прысутнасць польскага ўрада, ад імя якога выступалі кіраўнікі паўстання, на тэрыторыі Беларусі была мала заўважальнай. Дадаткова ў працэсе гэтага выбару селяніну неабходна было пераадолець спакусу подкупу яго ўладамі ў выглядзе платы за пошук і затрыманні паўстанцаў ад 3 да 5 рублёў за душу [4, с. 80].
    Для сялян з усходу Беларусі выбар на карысць актыўнай барацьбы з расійскай дзяржавай за зямлю i волю звыш таго ўскладняўся спецыфічнымі для рэгіёна фактарамі. Шэраг з іх на­звала С. М. Байкова (Самбук) яшчэ ў 1961 г., але варта назваць і іншыя. Перш за ўсё, неабходна ўлічваць панаваўшыя тут абшчынныя адносіны з іх адвечнымі традыцыямі лакальных залежнасцяў і абмежаванняў, разарваць якія селяніну было няпроста. Акрамя
    таго, геаграфічная і цывілізацыйная блізкасць рэгіёна да Маскоўскай дзяржавы здаўна пераўтварыла яго ў геапалітычнае поле барацьбы паміж Літвой, а пазней Рэччу Паспалітай і Расіяй. Пасля завяршэння гэтай барацьбы перамогай Расіі яе працягласць не спрыяла складванню ў свядомасці насельніцтва рэгіёна ўяўлення аб сваім краі як «забраным», у адрозненне ад Міншчыны, Гарадзеншчыны. Тэты край у мінулым успрымаўся хутчэй як спрэчны, край нязгоды. А на захад ад Дзвіны і Дняпра ў гістарычнай памяці народа выразна адклалася ўсведамленне свайго краю як «забранага» [гл. 18, с. 123, 137; 11, с. 176]. Забранага кім? Расіяй.
    Такім чынам, вялікае мноства фактараў (намі названая толькі частка іх) штурхала сялян не проста на пасіўныя пазіцыі, але і ў антыпаўстанцкі лагер. Нягледзячы на гэта, сотні сялян Беларусі свободна зрабілі свой небяспечны выбар на карысць удзелу ў паўстанні. Гэта былі тыя, што ўжо адчувалі сябе гаспадарамі, як і «Яська-гаспадар з-пад Вільні», ці хто прагнуў такім стаць. 3 улікам канкрэтных гістарычных акалічнасцей іх аказалася нямала. Удзел соцень сялян Беларусі, а разам з імі рамеснікаў, разначынцаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі ў паўстанні сведчыць аб тым, што працэс фарміравання мадэрновага грамадства ў Беларусі пачаўся, і пачаўся ён ва ўмовах барацьбы дэмакратычных слаёў краю супраць дэспатычнай расійскай дзяржавы.
    Лепш зразумець бясплённасць і памылковасць прыніжаючых ацэнак удзелу беларускіх сялян у паўстанні 1863 г. дазваляе параўнанне іх паводзін у той гістарычнай сітуацыі з паводзінамі сялянства іншых краін у падобных акалічнасцях. Прыдатнымі для такога параўнання з’яўляюцца падзеі, звязаныя з барацьбой за аб’яднанне Італіі ў 1860 г., і падчас таго самага паўстання ў суседняй Польшчы. Герой барацьбы за аб’яднанне Італіі Дж. Гарыбальдзі, правадыр знакамітай «тысячы» патрыётаў, што прыйшлі з П’емонта і Ламбардыі на Сіцылію, каб далучыць Поўдзень да Італьянскага каралеўства, спадзяваўся на падтрымку мясцовых сялян, якія паўсталі су­праць сваіх памешчыкаў. Паўстанцы радасна віталі героя. Маючы дыктатарскую ўладу, Гарыбальдзі аб’явіў набор у народ-
    нае апалчэнне, каб, абапіраючыся на яго, ачысціць ад улады Бурбонаў усё Неапалітанскае каралеўства. Але сіцылійцы не пайшлі за ім, народнае апалчэнне сабраць не ўдалося. Больш за тое, праз некаторы час Гарыбальдзі давялося частку сваіх сіл пераарыентаваць на барацьбу з сялянскімі атрадамі, якія ваявалі з памешчыкамі за зямлю. Гэта была трагедыя, якую балюча перажываў Гарыбальдзі. Чаму яна адбылася? Асноўныя прычыны дзве. Па-першае, сяляне Поўдня Італіі не маглі зразумець, навошта ім трэба рызыкаваць жыццём дзеля такой даволі абстрактнай мэты, як стварэнне адзінай італьянскай дзяржавы, у той час, калі іх хвалявала праблема беззямелля. 3 другога боку, у гэтай сітуацыі Гарыбальдзі-патрыёт перамог Гарыбальдзідэмакрата і, не жадаючы спрыяць расколу краіны па сацыяльнай мяжы, не падтрымаў карэннага патрабавання сялянства аб падзеле памешчыцкай зямлі. Таму далей увесь цяжар барацьбы за аб’яднанне краіны вынеслі на сваіх плячах студэнты, разначынцы і рамеснікі з Поўначы Італіі [8, с. 492; 14, с. 268-269].
    Вывучэнне паводзін сялянства суседняга Царства Польскага падчас паўстання 1863 г. яшчэ больш праясняе нашу праблему. Тут яго ўдзел у паўстанні быў больш актыўны, чым у Беларусі, пра што гаворыць удзельная вага сялян сярод рэпрэсіраваных па гэтай прычыне каля траціны ад агульнай колькасці, а ў асобных мясцовасцях і болей [21, s. 250-251]. Але тэты паказчык вытлумачальны ў святле тых асаблівасцей становішча польскіх ся­лян, якія адрознівалі іх ад становішча сялян Беларусі. Польскія сяляне былі асабіста вольныя яшчэ з часу Княства Варшаўскага, належалі да той жа этнічнай супольнасці, што і землеўласнікі, і да таго самага каталіцкага веравызнання. На гэтай аснове ў Польшчы з большым поспехам ішоў працэс кансалідацыі розных слаёў народа вакол ідэі барацьбы супраць чужога панавання. Аднак і тут сацыяльны канфлікт развёў значную част­ку сялян і магнацтва, буйную шляхту па супрацьлеглых варагуючых лагерах. Справа ў тым, што ў свой час сяляне Княства Варшаўскага былі вызвалены без зямлі, яе можна было толькі купіць у дзедзіча, уладальніка маёнтка, калі на тое была яго воля, а ў сялян неабходныя сродкі. За палову стагоддзя тэты
    канфлікт зусім не супыніўся. Таму падчас паўстання нярэдка здаралася, што землеўласнікі звярталіся да царскіх уладаў, да войска, каб утаймаваць стыхійную барацьбу сялян за зямлю [19, s. 306]. Але не адзінкавымі былі і супрацьлеглыя выпадкі, калі сяляне дапамагалі ўладам у барацьбе з паўстанцамі.
    Парадаксальным чынам працэсу інтэграцыі польскага сялянства ў склад польскай нацыі паспрыяў царскі ўрад, правёўшы вясной 1864 г. буржуазную па духу аграрную рэформу, якая замацоўвала за сялянамі ва ўласнасць зямлю, якой яны да гэтага часу карысталіся. Але нават і праз палову стагоддзя працэс нацыянальнай кансалідацыі не завяршыўся, аб чым сведчылі выказванні польскіх сялян у сувязі з адыходам расійскага вой­ска з Царства Польскага пад націскам нямецкіх войск. «Nasz wróci» меркавалі яны, што значила вернецца «наш» гаспадар, расійскі цар з яго ўладай [22, s. 74].
    Праведзеныя намі паралелі дазваляюць зразумець, што ва ўсіх краінах сялянства на парозе індустрыяльнай эпохі паводзіць сябе аднолькава як атамізаваная лакальнымі інтарэсамі супольнасць, зарыентаваная пераважна на забеспячэнне свайго матэрыяльнага выжывання. Вялікая залежнасць ад умоў матэрыяльнага існавання, інерцыя набытага за стагоддзі вопыту, неразвітасць сацыяльнай камунікацыі ў пачатку новай эпохі, не спрыялі засваенню сялянамі ідэі аб уласнай дзяржаве як інструменце задавальнення інтарэсаў усяго грамадства. У святле гэтай заканамернасці звесткі аб колькасці сялян, якія прынялі ўдзел у паўстанні, большай на захадзе Беларусі, меншай на ўсходзе прыдатныя перш за ўсё для ацэнкі ўзроўню мадэрнізаванасці гэтых рэгіёнаў краіны, а ўжо ў выніку гэтай ацэнкі і на яе аснове для выяўлення набытай іх насельніцтвам здольнасці дзейнічаць адпаведна з новымі каштоўнасцямі. На Гарадзеншчыне, Віленшчыне гэты ўзровень быў вышэйшы, чым на Віцебшчыне, Магілёўшчыне. Тут сялянства праявіла значна большую здольнасць, чым сялянства ўсходу Беларусі, са зброяй у руках змагацца за рэалізацыю такой абстрактной для яго ідэі, як аднаўленне дзяржавы, якая вырашыць ужо канкрэтную, жыццёвую задачу справядліва забяспечыць яго зямлёй.
    У Беларусі мабілізацыя сялянскіх мае для барацьбы за тэту двухузроўневую ідэю дадаткова ўскладнялася адсутнасцю бездакорнага, прыцягальнага для розных слаёў насельніцтва краю гістарычнага арыенціра, узору дзяржаўнасці. Самі кіраўнікі паўстання, як вядома, былі прыхільнікамі ўваходжання Літвы і Беларусі ў адроджаную Рэч Паспалітую на ўмовах федэрацыі яе народаў з польскай дзяржавай, аднак па шэрагу прычын у зваротах да сялян не маглі акцэнтаваць сваё бачанне дзяржавы, за адраджэнне якой змагаліся. Адну з гэтых прычын можна назваць без сумненняў: яна заключалася ў неабходнасці падтрымліваць салідарнасць з варшаўскім кіруючым цэнтрам, нягледзячы на існуючыя з ім разыходжанні па пытанні аб будучыні Літвы і Беларусі і аграрным пытанні [3, с. 40-41; 10, с. 265, 269-270]. Іншыя прычыны, у сувязі з недахопам матэрыялу для іх вывучэння, магчыма назваць толькі ў гіпатэтычным плане. Можна меркаваць, што Каліноўскі і яго паплечнікі былі вымушаны ўлічваць розны ўзровень прывязанасці да дзяржаўнай традыцыі Вялікага Княства Літоўскага на захадзе і ўсходзе Беларусі. Гэта традыцыя на ўсходзе, відавочна, ужо не была актуальнай [гл. 5, с. 423-424]. А дзеячы з Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з Каліноўскім жадалі прамаўляць да ўсяго беларускага народа, ужываючы знаёмыя яму паняцці. Такімі былі «Польшча», «польскі ронд» (урад) і «пранцуз», які яму дапаможа. Ва ўсякім разе, беларускі селянін быў пастаўлены перад альтэрнатывай: змагацца за вяртанне «польскіх рондаў», якія лепш абыдуцца з сялянствам, чым «маскаль», або чакаць міласці ад расійскага цара. Самі ж кіраўнікі Літоўскага правінцыяльнага камітэта стаялі перад уласным і не лягчэйшым выбарам. Для іх далучэнне да паўстання ў сітуацыі недастатковай узгодненасці яго праграмы з варшаўскім Цэнтральным нацыянальным камітэтам у час, не імі абраны, было вымушаным палітычным ходам. Але іншы магчымы ход ухіленне ад паўстання, быў проста катастрофай, бо аблягчаў царызму ўдушэнне рэвалюцыйных сіл спачатку ў Каралеўстве Польскім, а затым і ў гістарычнай Літве. Такім чынам, для Беларусі паўстанне стала трагедыяй ужо ў момант, як яно пачалося.