• Часопісы
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Нашаму народу, і найперш інтэлігенцыі, робіць вялікі гонар, што і ва ўмовах жорсткай палітыкі русіфікацыі, няспыннага змагання мясцовых палякаў за нацыянальную адукацыю, якія заўжды мелі ў гэтым неабходную падтрымку ад сваіх суродзічаў з этнічных польскіх земляў, з’яўляліся разумныя, смелыя асобы самых прагрэсіўных у той час поглядаў на праблему выхавання і навучання дзяцей. У поўнай меры такія погляды былі характэрныя грамадскаму дзеячу, педагогу з Наваградчыны Ігнату Кулакоўскаму (1800-1870). У пасланай у 1834 г. у Санкт-Пецярбург на імя міністра асветы Расіі падрабязнай запісцы ён, справядліва даўшы суровую ацэнку злачынным дзеянням польскай шляхты і каталіцкага духавенства, накіраваным на паланізацыю беларускага народа, не збаяўся
    заявіць, што ў складзе Расіі пагроза дэнацыяналізацыі яго яшчэ не адпала. Каб не дапусціць такой трагедыі, прапаноўваў «карэнным чынам змяніць змест выкладання гісторыі, літаратуры і мовы ў школах Беларусі». Жыхароў свайго краю ён назваў народнасцю, якая памірае, і, зразумела, меў на гэта рацыю, бо яе маладыя пакаленні навучаліся на чужой мове, не ведалі гісторыі роднага краю. Шмат чужога навязвалі дарослым людзям. У праваслаўнай царкве яны нават не мелі магчымасці да Бога звярнуцца на роднай мове. Самымі вялікімі праціўнікамі яе былі прысланыя з цэнтру папы. У час казанняў беларускую мову можна было пачуць толькі з вуснаў святароў, што перайшлі (найчасцей не па сваёй волі) з уніяцкай царквы ў праваслаўную.
    Дапытлівыя людзі нашай зямлі бачылі і добра разумелі, што расійскія свецкія і духоўныя ўлады робяць на ёй усё, каб толькі адарваць беларусаў ад роднай мовы. Дасягнуць та­кой злачыннай мэты імкнуліся найперш праз усталяваную тут рускую сістэму асветы, што не магло не весці да росту праціўнікаў такой палітыкі. Акрамя катэгарычнага непрызнання самабытнасці роднай мовы карэннага насельніцтва заходніх губерняў, афіцыйнай палітыцы русіфікацыі ў сферы асветы было характэрна яшчэ і амаль поўнае адмаўленне наяўнасці ў беларусаў уласнай гісторыі. Дзецям пра яе стараліся зусім не згадваць, а калі і згадвалі, дык толькі штосьці другараднае. Іх прывучалі глядзець на рускую гісторыю як на сваё мінулае. Прагрэсіўных поглядаў настаўнікаў беларускага паходжання такое стаўленне да нацыянальнай гісторыі вельмі непакоіла, бо яны выдатна разумелі, што без ведання яе ма­ладыя пакаленні ніколі па-сапраўднаму не палюбяць родны край, будуць абыякавымі да яго лёсу. Mo ніхто так смела не выказваў свайго клопату пра сур’ёзныя прагалы ў веданні айчыннай гісторыі, як Ігнат Кулакоўскі. У згаданым вышэй лісце да міністра асветы ён не збаяўся адзначыць, што ў літаратуры, падручніках мінулае беларускага народа «звычайна паглынута <...> гісторыяй палякаў альбо ледзь упамінаецца ў гісторыі Расіі (вылучана мною. Л. Л}» [5, с. 157].
    Нанесеныя за 30-50-я гады XIX ст. дзяржаўнай русіфікатарскай палітыкай удары па польскім палатку ў галіне асветы ўвесь час выклікалі незадавальненнетакім курсам. Асабліваўзмоцнілася яно ў сувязі з заменай настаўнікаў польскага паходжання каталіцкага веравызнання прысланымі з іншых раёнаў Расіі педагагічнымі кадрамі. У гэтай яўна пройгрышнай для прыхільнікаў польскай адукацыі ў Беларусі сітуацыі некаторыя з іх усё ж пачалі шукаць шляхі збліжэння з тымі, хто яшчэ не адмовіўся ад думкі мець нацыянальную сістэму ўзгадавання дзяцей карэннага, г. зн. беларускага насельніцтва. Да іх, несумненна, не мог не належаць чалавек, які моцна любіў свой край, сапраўдны беларускі патрыёт Кастусь Каліноўскі. Нягледзячы на малады ўзрост, у яго хапіла розуму ўбачыць усю шкоду зрусіфікаванай сістэмы народнай ас­веты для лесу беларускага народа. Як высокаэрудзіраваная для свайго часу асоба, К. Каліноўскі не мог не чытаць часопіса «Жур­нал народного просвещения». Выдаваўся ён вялікім накладам, карыстаўся шырокім попытам сярод адукаваных людзей. Змешчаны ў ім артыкул К. Ушынскага «Роднае слова» абавязкова павінен быў прыцягнуць да сябе ўвагу К. Каліноўскага. Такое маем права сказаць і пра многіх яго паплечнікаў. I хаця яны i без прачытання названага артыкула мелі глыбокія ўяўленні пра ролю роднай мовы ў развіцці дзяцей, азнаямленне з ім яшчэ больш пераканала, што руская сістэма адукацыі з яе адмаўленнем усяго беларускага нясе толькі адну бяду ў наш край.
    Будучы кіраўнік паўстання не мог не разумець, што гэтаму краю зусім не патрэбна i польская адукацыя. Аднак будучы цалкам залежным ад кіраўнікоў паўстання ў Варшаве, ён ні да, ні ў час яго адкрыта не выступаў супраць новых спробаў паланізацыі народнай асветы ў Беларусі, а толькі ўсяляк крытыкаваў намеры царскіх уладаў замацаваць тут рускі пачатак, каб не даць яе маладым пакаленням адчуць сябе прадстаўнікамі самабытнага народа, не падобнага да рускіх, да чаго так настойліва імкнуліся свецкія і духоўныя ўлады імперыі.
    У непрызнанні аніякай каштоўнасці школ у чужой мове пераконваюць нас не такія ўжо і рэдкія факты выступления, крытычных выказванняў прагрэсіўна настроеных людзей нашага
    краю датычна навязанай яму царызмам сістэмы адукацыі. Яе непрызнанне ўтрымліваецца і ў такіх афарыстычных словах самога К. Каліноўскага: «Нельга есці хлеб народа і грэбаваць ягонай мовай». А ў той час хлеба беларускага дый не толькі нямала перападала царскай Расіі. Яе ўлады не стрымлівалі сябе ў жорсткай эксплуатацыі не гэтак даўно далучанага да імперыі насельніцтва.
    Звязанае з рускамоўным навучаннем у школе зло так глыбока разумелася К. Каліноўскім, што нават у сваім перадсмяротным пасланні да беларускага народа «Лісты з-пад шыбеніцы» выказаў гнеўны пратэст, што і ў яго родным краі царызм засноўвае маскоўскія школы, у якіх вучаць па-маскальску і ў іх «з другога канца свету маскалёў пасылаюць». Як і астатнія змагары за школу на роднай мове, правадыр нацыянальна-вызвольнага паўстання добра разумеў, што толькі ў такім выпадку яна будзе працаваць на карысць народа. У гэтым нас пераконваюць наступныя словы: «Но як дзень з ноччу не ходзяць разам, так не ідзе разам навука (маюцца на ўвазе асвета, адукацыя. Л. Л.) праўдзіва з няволяй маскоўскай (ужыта ў значэнні рускай. -Л. Л.). Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацця і ніякай навукі, адно намі як скацінай варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу».
    Па-добраму здзіўляе празорлівасць К. Каліноўскага. Панаванне навязанай царызмам беларускаму народу рускамоўнай адукацыі і сапраўды нічога добрага не прынесла яму. Да кан­ца існавання Расійскай імперыі ў нас так і не сфармавалася такая важная для кожнага грамадства катэгорыя людзей, як інтэлігенцыя. Каб належаць да яе, трэба было абавязкова пакінуць родны край i падацца на вучобу за яго межы, найчасцей у Санкт-Пецярбург, Маскву, Варшаву, Кіеў і іншыя гарады. Пасля заканчэння вучобы, як правіла, выхадцаў з Беларусі пасылалі не на Радзіму, а ў розныя гарады імперыі. Таму, калі ў Беларусі ўсё ж і складвалася інтэлігенцыя, яе ў этнічным пла­не ніяк нельга было назваць нацыянальнай.
    3 прагрэсіўнымі думкамі датычна ролі нацыянальнай шко­лы многія маглі пазнаёміцца з публікацыяй выдаванай К. Каліноўскім супольна ca сваімі паплечнікамі газеты «Мужыцкая
    праўда». У яе чацвёртым нумары сустракаем такія словы: «У нас Дзяцюкі адно учаць у школах каб ты знаў чытаці па-маскоўску, а то для таго каб цябе зусім перэрабілі на маскаля». Стаць маскалём не было жадання не толькі ў беларусаў, але і ў мясцовых палякаў. Такой этнічнай трансфармацыі не жадалі для сябе яўрэі, татары, літоўцы і іншыя, акрамя рускіх, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў нашага краю. Насуперак задумам русіфікатараў гвалтоўнае навязванне рускага духу праз адукацыю стала вяло да памнажэння ліку прыхільнікаў усяго нацыянальнага ў ёй. Неабходна адзначыць, што ўжо і ў той час у Беларусі мелася нямала высокаадукаваных людзей, для якіх не з’яўлялася сакрэтам, што толькі пабудаваная на ўласнай культурна-моўнай аснове школа можа забяспечыць сапраўдны духоўны росквіт народа, надзейна захаваць яго ад усіх формаў асіміляцыі. Надежным чынам зразумець усё тэта ў многім дапамагаў сусветны досвед. Пра вырашальную ролю нацыянальнай адукацыі ў лесе народа пісалася нямала ў навуковай і найперш у педагагічнай літаратуры, што не з’яўлялася сакрэтам і для многіх адукаваных людзей нашага краю, цесна знітаваных з яго культурай, звычаямі. Такія людзі ніяк не маглі змірыцца з русіфікацыяй асветы, чым так актыўна займаўся царскі чыноўніцкі апарат, прысланыя настаўнікі, праваслаўныя папы. Яны, дарэчы, зусім не памыляліся, што дзеля дасягнення пастаўленай перад сабой злачыннай мэты русіфікацыі карэннага насельніцтва нашага краю выбралі адукацыю. Лепшага за яе сродку культурна-моўнай асіміляцыі беларусаў на той час не існавала. Не існуе яго i сёння, што вельмі добра разумеюць сучасныя палітыкі, кіраўнічае ядро сферы адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тут яскрава прасочваецца паралель паміж дзвюма досыць аддаленымі эпохамі: Каліноўскага і сучаснай. Прынцыповая розніца заключаецца ў тым, што тады шкоду зрусіфікаванай сістэмы адукацыі не толькі разумелі, але і ў меру сваіх сіл і магчымасцяў змагаліся з гэтым вялікім злом, а сёння разумеюць i спрэе бяздзейнічаюць, а то і ўхваляюць, апраўдваюць яе.
    Удзел даволі значнай колькасці людзей у паўстанні 1863— 1864 гг. быў выкліканы многімі прычынамі. Не баюся памыліцца, сказаўшы, што адной з іх, несумненна, з’яўлялася і анты-
    нацыянальная палітыка царызму ў сферы адукацыі. Супрацьстаяць такой палітыцы было б зусім безвынікова праз пасланне петыцый на імя цара. Цалкам справядліва, што многія прыхільнікі, непасрэдныя ўдзельнікі паўстання 1863-1864 гг. у Полыпчы, Беларусі і Літве глядзелі на яго ў выніку перамогі як на адзіны надзейны сродак аднаўлення, пабудовы сапраўднай нацыянальнай сістэмы адукацыі. Гэтая высакародная мэта, на вялікае няшчасце беларускага народа, тады не спраўдзілася. Не стала яна рэальнасцю і ў нашыя дні. Радуе толькі, што ў нас не да канца перавяліся людзі, якія ў стварэнні нацыянальнай сістэмы адукацыі бачаць шчаслівую будучыню беларускага на­рода і самааддана працуюць над дасягненнем гэтай мэты.
    Літаратура
    1.	Антология педагогической мысли Белорусской ССР. М.: Педагогика, 1986.-486 с.