Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Summary
G. LAZKO
PARTICIPATION OF BELARUSIAN PEASANTRY IN THE UPRISING OF 1863 AS THE BEGINNING OF ITS POLITICAL MODERNIZATION
The author proposes to withdraw from a fruitless formal approach to the assessment of the participation of peasants of Belarus in the uprising of 1863-1864 and to consider it in terms of the modernization processes, in the course of which
the psychology and political behavior of the peasantry changes. Tsarism’s concessions to Belarusian peasantry, which were forced by active participation of its most modernized layer «haspadary» (owners) from near Vilnya, Grodno in the uprising, promoted understanding by the peasantry of the idea «not the people are for power, but the power is for the people» in the course of the long and difficult evolution. The direction and results of this evolution allow to state that the history justified the position of that minority of the Belarusian peasantry which responded to appeals of Kalinovsky for participation in revolt.
Паступіў у рэдакцыю 18.12.2013
УДК 94(476)«1863/1864»+ 37.014.5(476)(091)«18»
Л. М. ЛЫЧ
АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА ЦАРЫЗМУ Ў ГАЛІНЕ НАРОДНАЙ АСВЕТЫ
ЯК АДНА 3 ПРЫЧЫН ПАЎСТАННЯ 1863-1864 ГАДОЎ
У канцы XVIII ст. з часу інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі i да яе скону ў 1917 г. на іх не існавала дзяржаўнай нацыянальнай сістэмы адукацыі, што не з’яўлялася якойсьці выпадковасцю, недаглядам. Такая палітыка свядома чынілася царызмам дзеля таго, каб да канца зруйнаваць этнакультурны лад жыцця беларусаў, зрусіфікаваць іх з тым, каб яны не маглі сфарміравацца ў нацыю, лічылі сябе рускімі.
Пытанні народнай адукацыі, як ніякія іншыя, моцна прыкоўвалі да сябе ўвагу створаных на Беларусі мясцовых адміністрацыйных органаў улады. Яны рабілі ўсё залежнае ад іх, каб дадзеная сфера як мага лепш спрыяла пранікненню рускага духу ў тэты не так даўно далучаны край. Уся сутнасць антынацыянальнага курсу да ўзгадавання яго маладых пакаленняў вельмі добра прасочваецца пры чытанні пасланай у 1824 г. генерал-губернатарам Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў Мікалаем Хаванскім у Пецярбург дакладной запіскі. Ім прапаноўвалася сістэма выкладання навукі ў гімназіях гэтай адміністрацыйнай адзінкі імперыі «павярнуць да чыста рускай сістэмы <.„> пастанавіць абавязковым правілам, каб усе прадметы выкладаліся на рускай мове (у суверэннай Рэспубліцы Беларусь ужо не першы год, як такая мэта дасягнута. Л. Л.) <„.> каб навучэнцы не наступал! на цывільную службу... без пасведчання аб добрых поспехах у рускай славеснасці» [4]. Узмацненню рускага пачатку ў галіне адукацыі надежным чынам паспрыяла прынятае ў маі 1830 г.
міністрам народнай асветы Расіі рашэнне аб рэарганізацыі польскіх рымска-каталіцкіх школ у прыходскія, павятовыя вучылішчы і гімназіі з рускай мовай навучання. Да гэтага ў рымска-каталіцкіх школах Беларусі педагагічны працэс вёўся на польскай мове пры поўным ігнараванні беларускай. У іх навучэнцы атрымлівалі багатыя веды па лацінскай мове.
Што ж датычыць беларускамоўнай адукацыі, дык яна на сваёй гістарычнай тэрыторыі толькі ледзь-ледзь тлела ва ўніяцкіх школах, хаця да іх з вялікай пашанай ставіўся народ, давяраў ім навучаць сваіх дзяцей. Такія школы яшчэ называліся базыльянскімі, бо сваім узнікненнем былі абавязаныя манаскаму ордэну базыльян. Улічваючы даволі высокі аўтарытэт такіх школ, царызм доўга не асмельваўся на адкрытую барацьбу з апошнімі, але затое ўвёў абавязковае вывучэнне ў іх рускай мовы і гісторыі Расійскай імперыі. У 1824 г. у трох правінцыях ордэна базыльян было 13 школ, у якіх вучылася каля 4400 вучняў. У далейшым улады пайшлі на скарачэнне іх ліку, на пераўтварэнне такіх навучальных устаноў у семінарыі і духоўныя школы па падрыхтоўцы духавенства для рускай праваслаўнай царквы. У Жыровічах i Лядах такую рэарганізацыю правялі ў 1828 г., у Беразвечы у 1830 г. [3].
Уся школьная сетка Беларусі напачатку XIX ст. падпарадкоўвалася створанай у 1803 г. Віленскай навучальнай акрузе. Яе вучэбна-метадычным і адміністрацыйным цэнтрам з’яўляўся заснаваны ў тым жа годзе ў выніку рэарганізацыі Галоўнай віленскай школы Віленскі ўніверсітэт. I ў акрузе, і ва ўніверсітэце панаваў магутны польскі дух, што вельмі абцяжарвала правядзенне русіфікацыі народнай асветы Беларусь Дзеля дасягнення жаданага для царызму поспеху нават давялося ў 1824 г. вывесці з падначалення Віленскай навучальнай акругі школы Віцебскай і Магілёўскай губерняў і перадаць іх Пецярбургскай навучальнай акрузе. Праз пяць гадоў (у 1829 г.) для школ гэтых губерняў стварылі самастойную Беларускую навучальную акругу. У 1831 г. у яе склад перадалі Мінскую, а праз год Віленскую і Гродзенскую губерні, а таксама Беластоцкую вобласць.
Толькі перакананыя прыхільнікі русіфікатарскага курсу ў сферы адукацыі маглі разлічваць быць прызначанымі на пасаду папячыцеля Віленскай ці Беларускай навучальнай акруг. Цяжкасцяў з падборам такіх кіраўнікоў у Міністэрстве асветы Расіі не было, бо, за рэдкім выключэннем, яе педагагічная інтэлегенцыя пагаджалася з такім курсам. Міне не так шмат часу, калі з’явяцца прыхільнікі такога курсу і сярод саміх беларусаў, асабліва праваслаўнага веравызнання. Многія гісторыкі педагогікі звычайна даюць станоўчую адзнаку дзейнасці на пасадзе куратара Беларускай навучальнай акругі Рыгора Карташэўскага (выхадзец з сям’і палтаўскага шляхціца; 1777-1840). Узначаліў яе ў год стварэння (1829), а звольніўся ў 1835 г. I сапраўды, у яго дзейнасці нямала было карыснага для пашырэння асветы ў нашым краі, у тым ліку і сярод простата люду, але ў ёй адсутнічаў нацыянальны пачатак, без якога нават самая дасканалая сістэма адукацыі не дапаможа беларусу ўзгадоўвацца беларусам. Іншай, апроч рускай, Р. Карташэўскі не ўяўляў сабе асветы на Беларусі. Ён ставіў сабе ў вялікую заслугу, што ў выніку рэарганізацыі школ у Беларускай навучальнай акрузе «найгалоўныя вучылішчы, якія ўтрымліваліся манаскімі ордэнамі для свецкага юнацтва ў Беларусі, зачынены і заменены свецкімі <...> застаецца толькі адна дамініканская гімназія Дрысенскага павета». Пры гэтым кіраўніку акругі ў Беларусі засталося «адно толькі прыходскае вучылішча ў валоданні рымска-каталіцкага духавенства <.„> у горадзе Сянно ў тамтэйшым францысканскім кляштары», дзе не навучалася нават і дзесяці дзяцей [1, с. 178]. Для праваднікоў русіфікатарскага курсу ў сферы адукацыі гэта, натуральна, вялікае дасягненне. Затое яно не магло не выклікаць пратэсту з боку жыхароў каталіцкага веравызнання, сярод якіх былі не толькі палякі, але і беларусы. Пазбаўленне іх права вучыць сваіх дзяцей у традыцыях рымска-каталіцкай адукацыі не магло не паспрыяць пазней да далучэння вялікай колькасці вернікаў гэтай канфесіі ў шэрагі ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
У вядомага даследчыка гісторыі асветы Беларусі першай палевы XIX ст. Уладзіміра Пасэ знаходзім такую, лічу, аб’ектыўную, ацэнку дзейнасці Р. Карташэўскага: «Як папячыцель акругі, закліканы ажыццяўляць палітыку русіфікацыі, ён быў заклапочаны нізкім узроўнем выкладання рускай мовы» [5, с. 155]. А каб такі ўзровень павысіць, прыклаў нямала выніковых намаганняў. Нават сам рассылаў «у некаторыя школы Беларусі пісьмы з метадычнымі парадамі, якія датычыліся выкладання рускай мовы». Пра родную мову дзяцей Беларусі ён нідзе не згадваў.
Актыўным правадніком прарускай адукацыі ў Беларусі паказаў сябе прызначаны ў жніўні 1861 г. на пасаду папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі А. П. Шырынскі-Шыхматаў. Нягледзячы на хранічна востры дэфіцыт фінансавых сродкаў яму ўдалося ў 1862 г. адкрыць у Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях 34 народныя вучылішчы з рускай мовай навучання [2, с. 228]. Як і ва ўсе папярэднія гады, выкарыстоўваць беларускую мову ў гэтых школах катэгарычна забаранялася. «Для школьнай дзейнасці запрашаліся выхаванцы Мінскай і іншых духоўных семінарый (вядома, праваслаўных. Л. Л), а таксама царкоўнаслужыцелі <„.> іх навучалі “дзейнічаць у школьнай справе ў згодзе з праваслаўнымі свяшчэннікамі” [2, с. 228]. Апошнія ж, як вядома, і ў Беларусі з’яўляліся самымі шчырымі носьбітамі рускага духу і таму рабілі ўсё дзеля замацавання яго ў народных вучылішчах. Такой дзейнасцю апошнія выклікалі самую адмоўную рэакцыю ў беларускіх нацыянальных патрыётаў. Натуральна, на іх баку стаялі зарыентаваныя на польскі інтарэс асобы, якіх з гадамі асабліва не ўбывала ў нашым краі, што стварала спрыяльную глебу для росту ў Беларусі незадаволеных царскай палітыкаў увогуле і ў сферы асветы ў прыватнасці. Многія з такіх незадаволеных, як толькі ў 1863 г. пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, ахвотна далучыліся да змагароў за вызваленне Беларусі з-пад прыгнёту расійскага самаўляддзя.
Аддана служылі рускаму інтарэсу ў сферы асветы і многія з тых, хто на некалькі парадкаў стаяў ніжэй за Р. Карташэўскага і А. П. Шырынскага-Шыхматава паводле табеля аб рангах.
Выпадковыя людзі не траплялі ў школы. Зразумела, найбольшую энергію дзеля ўмацавання рускага духу ў іх укладвалі прысланыя з цэнтральных губерняў імперыі педагогі. I калі ў першую чвэрць XIX ст. не ўзнікала асабліва вострых канфліктаў з-за ўкаранення чужой Беларусі сістэмы народнай адукацыі, дык толькі таму, што тэты працэс не вызначаўся маштабнасцю. I ўсё ж ён паслужыў адной з прычын нацыянальна-вызвольнага паўстання 1830-1831 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Царскі ўрад яшчэ ніколі не праводзіў такога агрэсіўнага курсу ў галіне адукацыі, як пасля задушэння паўстання. Пераканаўчым доказам гэтаму можа служыць закрыццё ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта, які сядзеў нібыта косткаю ў горле расійскага царызму. Спробы скіроўваць навучальна-выхаваўчы працэс прэстыжнай і па-за Літвой-Беларуссю ўстановы на імперскі інтарэс не давалі жаданага выніку: лаціна-польскі дух працягваў моцна трываць у ёй. У мясцовых студэнтаў даволі вялікай была цяга да вывучэння гісторыі, культуры і побыту роднага краю, што рана ці позна магло б выліцца ў розныя формы нацыянальна-культурнага руху. Сказанае вышэй тлумачыць, чаму значная частка і выкладчыкаў, і студэнтаў падзяляла нацыянальна-вызваленчыя ідэі, далучылася да паўстанцаў, за што давялося заплаціць такую дарагую цану. Каб такое больш не паўтарылася, царскія ўлады, нягледзячы на рэзкае асуджэнне іх дзеянняў прагрэсіўнымі сіламі Еўропы, закрылі Віленскі ўніверсітэт.