Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
Гэтыя ўлады не збіраліся абмяжоўваць свае дзеянні па русіфікацыі асветы толькі закрыццём гэтага ўніверсітэта. Яны павялі шырокім фронтам мэтанакіраванае, рашучае змаганне з польскім уплывам ва ўсіх тыпах навучальных устаноў. Што датычыць такога беларускага ўплыву, дык ён выяўляў сябе надзвычай слаба, на што былі свае прычыны. Не без удзелу польскіх палітыкаў, спаланізаванай багатай шляхты мясцовага паходжання, моцна адданай сваім культурным традыцыям інтэлегенцыі Беларусі як і на момант гвалтоўнага далучэння да Расійскай імперыі, так і за паўстагоддзя жыцця ў яе складзе, не вызначалася нават самымі мінімальнымі дасягненнямі ў ranine нацыянальнай асветы, несучы па гэтай прычыне вялікія
этнічныя страты. Міналі гады за гадамі, а ва ўладаў царскай Расіі не з’яўлялася аніякага жадання хоць штосьці зрабіць на карысць беларускай адукацыі. Больш за тое, пасля скасавання ў 1839 г. уніяцкай царквы яны ліквідавалі і ўсе прыналежныя ёй школы. Ад гэтага часу i да восені 1915 г. у Беларусі не існавала нават неафіцыйнай нацыянальнай сістэмы адукацыі.
Прынята лічыць, што пасля таго як у другой чвэрці XIX ст. у Беларусі былі ліквідаваныя манастырскія каталіцкія вучылішчы, базыльянскія (уніяцкія) школы, і ў гэтай частцы царскай імперыі амаль цалкам запанавала агульнаадукацыйная руская школа. Як і колішняя польская сістэма адукацыі, яна ніколькі не адпавядала беларускаму нацыянальнаму інтарэсу, таму не магла не мець праціўнікаў у асяроддзі сапраўдных патрыётаў нашага краю. Праўда, у значна меншай колькасці, чым такіх праціўнікаў было сярод мясцовых палякаў. Асабліва вялікі і трэба сказаць справядлівы гнеў у іх выклікала ўвядзенне ў 1836 г. забароны выкладаць школьныя прадметы на польскай мове. Такі гнеў цалкам апраўданы, бо калі дзеці таго ці іншага народа вучацца на чужой мове, школа пераўтвараецца замест яго нацыянальнага апірышча ў магільшчыка. Нават незвычайна таленавітыя, з сусветным іменем педагогі не змогуць сфармаваць паўнавартасных носьбітаў нацыянальнага духу сваей зямлі з тых яе маладых пакаленняў, якія навучаюць на чужой мове, прычым самай развітой, распаўсюджанай на планеце.
3 бібліятэк усіх тыпаў навучальных устаноў Беларусі выкідаліся польскамоўныя падручнікі і дапаможнікі, творы мастацкай літаратуры. Вызваленыя ад іх паліцы тэрмінова запаўняліся аналагічнымі кнігамі на рускай мове. Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады насуперак хранічнаму недахопу грашовых сродкаў не шкадавалі іх для набыцця бібліятэкам навучальных устаноў Беларусі не толькі рускамоўных падручнікаў, дапаможнікаў, але і твораў рускіх пісьменнікаў. Па наяўнасці кніг такія бібліятэкі зусім не саступалі тым, што функцыянавалі ў цэнтральных губернях імперыі. I гэта цалкам апраўдана з пазіцый русіфікатарскай палітыкі, бо з дапамогай кнігі на
чужой мове вельмі легка адрываць маладыя пакаленні ад природных нацыянальна-культурных традыцый і ўзамен апошніх навязваць чужыя. У такіх выпадках не прынята лічыць грошы.
Як ніколі раней, мэтам русіфікацыі сістэмы асветы ўсяляк імкнуліся падпарадкаваць сваю кадравую палітыку ў гэтай сферы цэнтральныя i мясцовыя органы ўлады. Як i раней, перавагу аддавалі настаўнікам, прысланым з цэнтральных губерняў Расіі ў Беларусь. I яны апраўдвалі такі давер. Кіраўнікам органаў асветы і навучальных устаноў удавалася фармаваць прыхільнікаў рускай сістэмы адукацыі і з настаўнікаў мясцовага паходжання. Уклад многіх з іх у русіфікацыю педагагічнага працэсу цалкам задавальняў яе ідэолагаў і праваднікоў.
I ўсё ж і ў тэты час у русіфікацыі народнай асветы нашага краю не абыходзілася без праблем. Сур’ёзна перашкаджала наяўнасць у ім даволі значнай колькасці прыхільнікаў польскіх школ. Яны ж стагоддзямі функцыянавалі на гэтай зямлі, хоць і чужой для іх. Польская шляхта, каталіцкае духавенства, самі беларусы каталіцкай веры ўсяляк імкнуліся дапамагаць сваім дзецям не стаць ахвярай рускай культурна-моўнай стыхіі.
Змаганне з агульным для беларусаў і носьбітаў польскага духу на іх зямлі злом русіфікацыяй народнай асветы магло б мець куды лепшыя вынікі, калі б у адных і другіх поўнасцю супадалі погляды на яго. Такога пакуль што не назіралася, у тым ліку і сярод саміх настаўнікаў. Тыя з іх, што спавядалі каталіцтва, больш за ўсё былі заклапочаны тым, як захаваць на беларускіх землях сістэму польскай адукацыі, ад чаго, натуральна, не было ніякай карысці для карэннага насельніцтва. Прыхільнікамі такой адукацыі найчасцей за ўсё з’яўляліся выпускнікі Варшаўскага ўніверсітэта, хаця іншым разам здаралася і нешта процілеглае. Будучы добра дасведчанымі, як у краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы праз пабудаваны на народных культурна-моўных традыцыях педагагічны працэс узгадоўваюць моцна адданыя свайму народу маладыя пакаленні, такой практыкай па прыбыцці на Беларусь жадала займацца нямала каго з тых, хто вучыўся ў Варшаве. I займаліся не без поспеху, на што не маглі не рэагаваць усіх рангаў прарабы русіфікацыі.
Тым, хто жыў, усяляк адстойваў нацыянальны інтарэс беларускага народа, не магла падабацца няспынная барацьба паміж сабой прыхільнікаў польскага і рускага пачаткаў у сферы адукацыі, бо пры панаванні любога з іх выхаванне, навучанне дзяцей карэннага насельніцтва не прыносіла б ім сапраўднай карысці, а вяло б да паланізацыі ці русіфікацыі. Тагачасная сітуацыя з іх адукацыяй вельмі трапна пададзеная ў адной з самых сур’ёзных навуковых публікацый савецкага часу па дадзенай праблеме: «У Беларусі вялася барацьба за ўплыў на беларускае насельніцтва. Польскія памешчыкі выступалі супраць адкрыцця дзяржаўных рускіх школ. Правячыя колы царскай Расіі лічылі адным з “добранадзейных сродкаў супрацьдзеяння польскаму нацыянальнаму элементу” неадкладнае заснаванне сельскіх школ з рускай мовай навучання. Прапаноўвалася весці справу «ў шырокіх памерах, энергічна, па загадзя вызначанаму плану» [2, с. 227].
Нягледзячы на сістэмны характар русіфікатарскай дзейнасці свецкіх і духоўных уладаў беларуская зямля вельмі маруднымі тэмпамі вызвалялася ад польскага ўплыву. У цэнтры, а таксама многія прыбылыя сюды чыноўнікі працягвалі бачыць у ёй нешта добра замешанае на пальшчызне.
Бясспрэчна, адсутнасць у афіцыйных поглядах на асвету ўсялякага беларускага пачатку ў пэўнай ступені магло быць выклікана памылковымі ўяўленнямі: раз у грамадскім жыцці нашага краю не выкарыстоўваецца беларуская мова, значыцца, і яго мясцовае насельніцтва зносіцца паміж сабой па-польску. Дарэчы, так думаў і малады, пазней вядомы рускі літаратурны крытык Вісарыён Бялінскі, які меў жаданне працаўладкавацца ў Беларусі настаўнікам рускай мовы і ў сваёй методыцы яе выкладання ні разу не згадаў беларускай мовы, а пісаў толькі пра польскую мову мясцовых дзяцей, што пярэчыла рэчаіснасці.
У нейкай ступені можа падацца парадаксальным, але лепш зразумець шкоду русіфікацыі навучальнага працэсу і хоць штосьці на грамадскіх асновах рабіць па яе ўтаймаванні дапамагаў нашым патрыётам сам pyx прагрэсіўных рускіх педагогаў за абмежаванне чужаземнага ўплыву на выхаванне і навучанне
дзяцей. У форме іх анямечвання і афранцужвання ён адчуваўся як у сем’ях, так i школах. Па заканчэнні іх многія дзеці больш пісьменнымі былі ў нямецкай, французскай мовах, чым у рускай. Чакаць ад такіх дзяцей вялікай карысці для рускага грамадства не даводзілася, таму яго перадавыя, нацыянальнай арыентацыі асобы вялі рашучае змаганне з такім непажаданым чужаземным уплывам на фарміраванне маладых пакаленняў рускага народа і вялі досыць паспяхова, бо мелі неабходную падтрымку ад свецкіх і духоўных уладаў. Экстрапаліруючы рускі досвед у галіне асветы на гэтую занядбаную сферу нашага краю, яго нацыянальнай арыентацыі, педагогі, культурныя дзеячы ўсяляк імкнуліся абмежаваць пранікненню ў яе (сферу) рускага пачатку. Якіх-небудзь хоць самых мінімальных зрухаў не мелася, бо ўсё гэта рабілася амтарскімі метадамі і да таго ж яшчэ сустракаючы моцнае супрацьдзеянне з боку ўладаў царскай Расіі, кіраўніцтва Свяцейшага сінода, якім бездакорна служыла мясцовая адміністрацыя. Больш за ўсё іх непакоілі спробы ўвядзення беларускай мовы ў навучальных установах, бо ў такіх варунках яны былі б не ў стане выконваць сваю галоўную функцыю па русіфікацыі маладой змены беларусаў.
I русіфікатарам, і праціўнікам русіфікацыі было ў каго вучыцца разумению выключнай ролі роднай мовы ў жыцці чалавека. Пра гэта пісалі многія добра вядомыя ў свеце навукоўцы, а іншым разам нават і высокаэрудзіраваныя палітыкі. Крылатых выразаў пра значэнне роднай мовы хапала. А за колькі гадоў да паўстання 1863-1864 гг. іх плённа пачаў папаўняць заснавальнік рускай педагагічнай навукі і народнай школы ў Расіі Канстанцін Ушынскі (1824-1870). У пятым нумары «Журнала народного просвещения» за 1861 г. з’явіўся яго найвыдатны артыкул «Родное слово». Пазней ён каля 150 разоў перавыдаваўся паасобнай брашурай. Несумненна, з ім ужо i напачатку 1860-х гадоў былі знаёмы многія ў Беларусі, і асабліва працаўнікі асветы. Яны не маглі не звярнуць увагі на такія праўдзівыя словы гэтага таленавітага педагога-навукоўца: «Калі знікае народная мова, народа няма болей!»; «Пакуль жыве мова народная ў вуснах народа, да тае пары жыве і народ»; «Забярыце ў народа ўсё, i ён усё
можа вярнуць, але забярыце мову, і ён ніколі больш ужо не створыць яе; новую радзіму нават можа стварыць народ, але мовы ніколі» [6, с. 110]. Прачытаўшы такое, не маглі не задумацца беларусы, бо родную мову гвалтам вырывалі з яго душы царскія сатрапы. Забыцца на яе ўсяляк дапамагалі сваім вернікам прысланыя з цэнтра рускія папы і іх аднадумцы з ліку мясцовых святароў. Hi разу не закінулі слова за беларускую мову i тутэйшыя палякі. I калі сфармаваная ў Беларусі за колькі гадоў да паўстання 1863-1864 гг. руская сістэма адукацыі не змагла істотным чынам здэнацыяналізаваць яе насельніцтва, дык тэта толькі дзякуючы сваёй слабаразвітасці. Паводле даных на 1860 г. на кожныя 10 тыс. сялян даводзілася толькі 19 вучняў [1, с. 172]. Да таго ж яшчэ за час вучобы іх нельга было як след напоўніць рускім духам. Веска па-ранейшаму ладзіла свой быт паводле спрадвечных народных традыцый. Затое ў перспектыве руская школа магла прынесці сапраўдную катастрофу беларускаму народу, калі б ён спрэе стаў высокаадукаваным не ў сваёй мове i культуры, быў спаўна задураны сфальсіфікаванымі ведамі па гісторыі. Гэтага не маглі не разумець прагрэсіўныя, нацыянальнай арыентацыі колы беларускага грамадства i таму, рыхтуючы людзей да ўдзелу ў змаганні супраць царызму, стараліся патлумачыць ім пра вялікую шкоду для нашай Бацькаўшчыны дзяржаўнай русіфікатарскай палітыкі ў сферы адукацыі.