• Часопісы
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Гродзенскай губерні, маёр фон Брадке ў кастрычніку 1864 г. адзначаў: «... праехаўшы гарады Ваўкавыск, Пружаны, Кобрын і знаходзячыся зараз у Брэсце, заўважаў, што даносы з боку сялян ператварыліся ў прафесію (вылучана мной. А. Р.)» [10, арк. 48].
    3 лета 1864 г. асноўнымі ініцыятарамі новых спраў выступалі жандарскія ніжэйшыя чыны, заснаваныя па ініцыятыве М. Мураўёва ў студзені 1864 г. дзеля «ўзмацнення сродкаў адміністрацыі і для назірання ў наветах». Яны не толькі тэрарызавалі маёмасны клас пагрозамі, але насуперак існуючым правілам спрабавалі актыўна ўмешвацца ў следчы працэс камісій [9, арк. 119, 167; 23, арк. 2, 3; 27, арк. 1]. Адчуўшы змены ў той сацыяльнай палітыцы, якую праводзіла адміністрацыя віленскага генералгубернатара, некаторыя сяляне вырашылі скарыстаць момант для расправы ca сваімі былымі панамі і эксплуатарамі. Падобнае засведчылі рэвізоры адносна памешчыка Целяцінскага, які трапіў у турму «з ласкі» сваіх былых прыгонных па даносе сялян, за тое, што не саступіў ім частку лугавой зямлі, якую яны ў яго прасілі [9, арк. 47].
    Не стаялі ў баку ад гэтага працэсу і яўрэі. Павятовы начальнік Эліс зазначаў, што ў Пружанах «многія асобы арыштаваны з прычыны толькі даноса яўрэяў, часта нічым не пацверджанага» [20, арк. 155]. Факты высылкі асоб з краю па сведчаннях выключна яўрэйскага насельніцтва пацвярджаюць ваеннасудовыя справы.
    Вяртаючыся непасрэдна да дзейнасці ваенна-следчых камісій, хацелася б нагадаць, што тэта былі органы папярэдняга судова-следчага працэсу. Асноўнай іх задачай было на падставе наяўнай доказнай і існуючай заканадаўчай базы прыняць рашэння аб вінаватасці ці невінаватасці той або іншай асобы. Незалежна ад таго, якая пастанова прымалася на гэтым этапе, справа ў далейшым наступала на разгляд мясцовага ваеннага начальніка ці губернатара (які таксама з’яўляўся вайсковым начальнікам губерні). Зыходзячы з заключэння камісіі, вайсковыя камандзіры прымалі рашэнне аб вызваленні абвінавачанага і спыненні следчага працэсу супраць яго [40, арк. 24, 28, 30], або справа накіроўвалася далей па інстанцыях. Але і пры гэтым
    сцэнарыі ваенна-следчыя органы маглі істотна паўплываць на далейшы лёс падсуднага, указаўшы ў заключным акце прапанову перадаць такую асобу ваеннаму суду або прыняць супраць яго іншыя меры [24, арк. 27; 34, арк. 9].
    Больш за тое, у адпаведнасці з тым жа дакументам і яго дапаўненнямі, падсудныя непрывілеяваных станаў, аднесеныя следчымі камісіямі да 3-й і 4-й катэгорый «віны», вызваляліся ад далейшага разгляду іх спраў ваенным судом і тым самым яшчэ ад адной магчымасці давесці сваю невінаватасць. Падобных асоб прадпісвалася высылаць адразу, у адміністратыўным парадку ў Пскоў ці Маскву для далейшага размеркавання іх па прызначэнні Міністэрства ўнутраных спраў [21, арк. 7]. Так, толькі па канфірмацыях гродзенскага губернатара ў перыяд з 1 мая 1863 да 1 студзеня 1865 г. з тэрыторыі Гродзенскай губ. падобным чынам было выслана 1 152 чалавекі ніжэйшага стану (з іх сялян 447, шляхты 447) [42, арк. 543].
    Але нават адсутнасць віны, якая была засведчана камісіяй, не заўсёды вызваляла падследчых ад адказнасці. У некаторых выпадках такія справы маглі быць накіраваны назад на дапрацоўку. У справах таго часу можна знайсці мноства прыкладаў, калі камісіі «з-за недахопу юрыдычных падстаў» выносілі вердыкт аб невінаватасці падследчых, аднак канфірмацыяй вышэйшых асоб тыя прызнаваліся шкоднымі для знаходжання ў краі і высылаліся альбо аддаваліся ў арыштанцкія роты ў адміністрацыйным парадку [15, арк. 14, 24; 25, арк. 2; 32, арк. 22, 23; 36, арк. 11, 16, 20; 37, арк. 339-342; 47, арк. 665]. Аб якой законнасці тут можна весці размову далей?
    Работа следчых камісій была важным, але ў большасці выпадкаў толькі першым звяном у далейшым ланцужку пакарання абвінавачанага. Пасля заканчэння следства, спра­ва накіроўвалася ваеннаму начальніку, які на падставе прадстаўленага ў ёй заключэння, прымаў рашэнне аб перадачы падследчага ваенна-суднай камісіі. Ваенна-судныя камісіі гэта органы, якія, абапіраючыся на сабраныя на папярэднім этапе доказы і праведзенае следства, павінны былі вызначыць сту­пень віны і адказнасці асобаў, што прымалі ўдзел у паўстанні.
    У сваей дзейнасці яны кіраваліся кнігамі ваенна-крымінальнага статута 1859 г. выдання, а таксама інструкцыяй віленскага генерал-губернатара ад 14 студзеня 1863 г. і яе дапаўненнем ад 11 мая 1863 г. Як і ў выпадку са следчымі камісіямі, дзейнаць судовых аналагічных устаноў на тэрыторыі Беларусі мела часовы характар. Таксама яны фарміраваліся з ліку афіцэраў і унтэрафіцэраў асобных часцей расійскай арміі. Але тут была адна досыць істотная адметнасць. Справа ў тым, што ў абсалютнай большасці выпадкаў асабовы склад утвораных напрыканцы вясны 1863 г. павятовых ваенна-судных камісій у значнай ступені супадаў з тым, што дзейнічаў у аналагічных тэрытарыяльных следчых органах. Найбольш рэльефна гэтая праблема, мусіць, выявілася ў Беластоку, дзе «як старшыня так i сябры адныя i тыя ж, што ў следчай, то ў суднай камісіі» [20, арк. 170]. Гэта супярэчыла ўсім нормам і практыцы тагачаснай юрыспрудэнцыі. Можа менавіта з гэтых прычын падобныя павятовыя судовыя органы былі ліквідаваны ўжо ўлетку 1863 г. Працягвала сваю дзейнасць толькі губернская следчая для разбору спраў паўстанцаў камісія ў Гродне. Патрабуе ўдакладнення факт існавання ці адсутнасці падобнага органа ў Брэсце.
    Судовы працэс меў закрыты характар. Згодна з інструкцыяй, прысутнасць на ім старонніх асоб, пракурора ці адвакатаў катэгарычна забаранялася. Фармальнасцю была норма ў працэдуры пасяджэнняў суда, якая тычылася права абвінавачанага выказаць недавер каму-небудзь з яго складу. Больш за тое, як сведчыць ваенна-судная справа Напалеона Орды, яго спроба замяніць асобу аўдытара ў складзе камісіі не толькі не прывяла да пажаданага выніку, але абярнулася асабістай пометай гэтага чалавека падчас вынясення канчатковага вердыкту [12, арк. 264].
    Нельга не падкрэсліць, што ваенна-палявыя законы, на падставе якіх выносіўся прысуд, утрымлівалі пункт, згодна з якім «калі доказаў недастаткова для абсалютнай упэўненасці ў вінаватасці падсуднага, то не асуджаць яго да таго пакарання <.„> па тым агульным правіле, што лепш вызваліць ад пакарання дзесяць вінаватых, чым асудзіць аднаго невінаватага»
    (348 арт. П-й кнігі ваенна-крымінальнага статута) [11, арк. 57]. Практика пасляпаўстанцкіх рэпрэсій сведчыць, што ваеннасудныя органы ў сваёй дзейнасці кіраваліся хутчэй абсалютна супрацьлеглым прынцыпам і прысуджалі да ссылкі не тое што дзясяткі, а сотні і тысячи асоб, чыя віна была сумнеўнай не толькі з пункту гледжання логікі, але і тагачаснага права. Па за­конах ваеннага часу судзілі нават і тых, каго па вызначэнні не павінны былі: людзей за здзяйсненне супрацьпраўных актаў, што падлягалі адказнасці па цывільным крымінальным або адміністратыўным, а не вайсковым праве [17, арк. 49].
    Частку спраў камісіі разбіралі завочна. Гэта азначае, што пастанова прымалася адносна тых асоб, якіх на момант пасяджэння суда не было ў наяўнасці, а яны знаходзіліся ў «невядомай адлучцы» [28; 31].
    Пасля завяршэння работы камісіі ваенна-палявога суда па ўсіх існуючых нормах справа павінна была паступаць на паверку ў палявы аўдытарыят. Аднак зноў жа для «карысці» падсудных і скарачэння іх часу знаходжання за кратамі, М. Мураўёў са снежня 1863 г. прадставіў права мясцовым губернатарам на канчатковае зацвярджэнне прысудаў. Падобная практыка праіснавала да жніўня 1864 г., калі была вернута ранейшая форма завяршэн­ня судовых распраў [17, арк. 19, 32]. Згодна з ёй губернатар меў права толькі на выказванне сваёй думкі адносна прынятага судо­вым органам рашэння, а затым справа накіроўвалася ў вышэйшы рэвізійны орган ваенны палявы аўдытарыят, што знаходзіўся ў Вільні. Той яшчэ раз правяраў усе яе акалічнасці і адпаведнасць прысуду дзейным прававым нормам. У заключэнні ён прымаў сваю пастанову аб ступені віны і спосабах пакарання гэтай асобы. I, нарэшце, рашэнне аўдытарыята наступала на канфірмацыю віленскага генерал-губернатара ці яго памочніка. Увесь тэты час, пасля выкліку ў судовую камісію, на працягу некалькі тыдняў, а то і месяцаў, падследчы знаходзіўся ў поўным няведанні адносна свайго лёсу і тых рашэнняў, што прымаліся рознымі інстанцыямі. Па успамінах расійскага вайсковага лекара, што служыў у Гродне ў 1864-1865 гг., не ўсе вытрымлівалі выпрабаванне турмой, следствам і судом. Некаторыя вар’яцелі [1, арк. 148, 149].
    Такім чынам, ваенна-следчыя і ваенна-судныя камісіі былі важным элементам рэпрэсіўнай палітыкі на беларускіх землях падчас паўстання і пасля яго. Іх галоўнай мэтай было садзейнічанне віленскай адміністрацыі ў ачышчэнні краю ад «шкоднага элемента». Дзейнасць падобных органаў у Гродзенскай губерні мела шэраг тэрытарыяльных і часавых асаблівасцей. Заснаваныя на падставе загадаў віленскага генерал-губернатара, яны ў сваёй практыцы ў асноўным абапіраліся на інструкцыі і распараджэнні надзвычайнага характару. Звяртае на сябе таксама ўвагу неапраўданая жорсткасць тых прысудаў, якія выносіліся ваеннымі судамі ў той час. Напрыклад, А. Акінчыц быў асуджаны да 12 гадоў катаргі ў рудніках за сваё тыднёвае знаходжанне ў паўстанчым атрадзе без зброі, а толькі ў якасці лекара. Акрамя таго, ваенна-следчыя справы з’яўляюцца каштоўнай крыніцай па гісторыі паўстанцкага руху на ўсіх тэрыторыях, што былі ахоплены гэтай падзеяй.
    Літаратура
    1.	Митропольский, И. Повстанье в Гродно в 1863-1864 годах. Из воспоми­наний врача / И. Митропольский И Русский архив. 1895. Кн. 1. С. 129-151.
    2.	Отчет графа М. Н. Муравьева по управлению Северо-Западным краем с 1 мая 1863 г. по 17 апреля 1865 г. / Муравьев М. 22 с.
    3.	Повстанческое движение в Гродненской губернии 1863-1864 гг. / Т. Афанасьева, Р. Горячева, А. Радюк, М. Сачек. Брест: Академия, 2006.-404 с.
    4.	Радзюк, А. Паўстанне 1863-1864 гг. у лесе жыхароў пяці ваколіц / А. Радзюк // Homo historicus 2012. Гадавік антрапалагічнай гісторыі. Вільня, 2012.-С. 41-68.
    5.	Цылов, Н. Сборник распоряжений графа Михаила Николаевича Мура­вьева по усмирению польского мятежа в северо-западных губерниях 1863— 1864 / Н. Цылов Вильна, 1866. 383 с.