• Часопісы
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Рэпрэсіі ўладаў у Гродзенскім павеце ў першую чаргу былі скіраваныя менавіта супраць засцянковай шляхты. Са­мым яскравым прыкладам сталі падзеі, звязаныя ca спадением
    расійскімі войскамі шляхецкай ваколіцы Шчукі ў Гродзенскім павеце і высяленні ў Сібір яе жыхароў. Усё пачалося са звычайнай спрэчкі паміж селянінам суседняй вёскі Сарокі Івана Макарэвічам і шляхціцам Ясем (Янам) Шчукам. Іван Макарэвіч заявіў, што калі расійскі ўрад раздасць сялянам ружжы, дык тыя самі справяцца з паўстанцамі. Падобныя погляды на падзеі паўстання падзяляла ў той час значная колькасць сялян Гродзеншчыны, якія бачылі ў паўстанні жаданне шляхты вярнуць ненавісную паншчыну і сваю ўладу над вяскоўцамі. Свой вынік прыносіла і прапаганда ўладаў, якую падтрымлівала праваслаўнае прыходскае духавенства. У выніку такой спрэчкі паміж маладымі людзьмі Ясь Шчука хутчэй за ўсё паведаміў пра погляды Макарэвіча паўстанцам над камандай Аляксандра Лянкевіча, якія тады якраз вярталіся са Слонімскага павета ў Гродзенскую пушчу і праходзілі каля ваколіцы Шчукі. 3 ліпеня 1863 г. паўстанцы прыйшлі да хаты Макарэвічаў і забралі Івана пад нагодай паказаць ім дарогу. Пазней ён быў імі павешаны. Бацькі Івана Макарэвіча адразу пабеглі ў мястэчка Скідзель, дзе размясціліся расійскія войскі, і паскардзіліся палкоўніку Шчарбатаву. Сяляне Сарокаў дапамаглі вайскоўцам спачатку знайсці схаваны ў бульбяной яме сярод перагаранага палетку труп Івана Макарэвіча, а пазней у суседнім лесе і жыхароў ваколіцы Шчукі, якія там пахаваліся разам ca сваімі пажыткамі і хатняй жывёлай [6]. У выніку ўсе 15 сем’яў гэтай ваколіцы ўлады выслалі ў розныя аддаленыя расійскія губерні [14, с. 169-173], іх хаты і гаспадарчыя пабудовы былі спаленыя, а зямля аддадзеная сяля­нам. Такім чынам, непрыязнасць паміж суседзямі, спароджаная сацыяльнымі і рэлігійнымі адрозненнямі, няўменне навучыцца жыць на адной зямлі без пагрозаў і гвалту паслужылі прычынай гэтай трагедыі. У гэтым лакальным канфлікце, адным з многіх, што адбываліся ў часы паўстання, яскрава адлюстравалася, на наш погляд, адна з важных прычын яго паражэння.
    Улады таксама пастанавілі выслаць у Астраханскую губерню 9 сямей з ваколіцы Эйсманты Надтабольскія. Гэтая ваколіца была размешчаная на самім ускрайку Гродзенскай пушчы, і яе жыхары актыўна падтрымлівалі паўстанне. Уладамі была сабра-
    ная інфармацыя пра маёмасны стан шляхецкіх сямей, якія яны збіраліся выслаць з краю. Гэтыя даныя сведчаць, што мясцовая шляхта мала чым па сутнасці адрознівалася паводле сваёй заможнасці ад суседніх сялян [7].
    Частка сялянства на Гродзеншчыне таксама актыўна падтрымала паўстанне. Вельмі важным фактарам прыцягнення на свой бок мясцовага насельніцтва выступала вусная агітацыя паўстанцаў. Многія рэйды паўстанцкіх групаў мелі сваёй мэтай якраз правядзенне такой агітацыі сярод мясцовых жыхароў. Напрыклад, 5 мая 1863 г. аддзел паўстанцаў зайшоў у мястэчка Крынкі, якое знаходзілася ў паўднёва-заходняй частцы Гродзенскага павета. Жыхароў мястэчка заклікалі на плошчу, дзе «объявили им свой манифест, заключающийся в том, что с ны­нешнего времени временно-обязанные крестьяне от всех повин­ностей свободны и земля, которою они владели, есть их собствен­ностью, рекрутский набор им дарован на 15 лет, в прочем все равны без зависимости, а кто только может должен с ними идти в бой для скорейшего возврата Старо-Польски» [12, арк. 54 адв.]. Пра гэтую падзею ўладам паведаміў іх канфідэнт местачковы яўрэй Хацкель Зуц. 16 мая паўстанцы ізноў былі ў Крынках, патрабавалі ў местачкоўцаў даць ім коней, а таксама шукалі таго самага Хацкеля Зуца, каб павесіць за яго данасіцельства, але апошняму ўдалося схавацца.
    Вусная агітацыя паўстанцаў часта давала добры вынік таму, што многія беларускія сяляне ўпершыню ў сваім жыцці чулі ад паўстанцаў словы пра сацыяльную роўнасць і справядлівасць, пра тое, што яны такія ж грамадзяне сваёй краіны, як і шляхта. Гэтыя ідэі маглі быць вельмі прываблівымі для часткі мясцова­га насельніцтва. Праўда, у хуткім часе нават прысутнасць сялян пры абвяшчэнні паўстанцкага маніфеста пачала разглядацца ўладамі як дапамога паўстанцам, што магло пацягнуць за сабой самыя драматычныя наступствы. Напрыклад, калі 24 чэрвеня 1863 г. паўстанцы зайшлі ў вёску Лакно на ўскрайку Гродзенскай пушчы, дзе «стали читать возмутительные прокломации, но жители разошлись, а слушали только дети» [12, арк. 77]. Менавіта такім чынам вяскоўцы імкнуліся пазбегнуць абвіна-
    вачання ў супрацоўніцтве з «мятежниками». У мясцовага селяніна Адама Карэлы паўстанцы ўзялі хлеб і квас, а гаспадыня кінула пад ногі грошы, «которых она не принимала» [12, арк. 77].
    Вайскоўцы зусім не цырымоніліся з мясцовымі жыхарамі, калі падазравалі іх у сувязях з паўстанцамі. Чыноўнікі палаты дзяржаўных маёмасцяў нават паскардзіліся гродзенскаму губернатару ў ліпені 1863 г. на здзекі царскіх салдат над сям’ёй палясоўшчыка Івана Ушкевіча з ляснога ўрочышча Пагарэнда ў Гродзенскім казённым лясніцтве: «Капитан <„.> приказал ве­шать двукратно хозяина этого семейства 67-летнего старика, до­пытываясь, куда он спрятал какого-то Гудачевского, о котором хозяин Ушкевич вовсе не знал. Затем велел привязать его к дере­ву и после долгого мучения и страшных угроз наконец отпустил <„.> остальных членов семейства <.„> приказал бить сперва на­гайками, из которых две после нескольких ударов перешиблись, а потом розгами» [12, арк. 86]. Нават 70-гадовая Разалія Ушкевіч атрымала 4 удары нагайкай «из уважения, что более не выдер­жит», а жонка стральца Мар’яна атрымала 20 удараў. Праз два тыдні той жа капітан загадаў сваяку палясоўшчыка Хрыстафору Ушкевічу весці салдат у лес і паказаць, дзе хаваюцца паўстанцы. Калі апошні адмовіўся, дык атрымаў 350 удараў нагайкай.
    Расійскія ўлады загадалі сялянам ствараць так званыя сельскія каравулы, задачай якіх было змаганне з паўстанцамі, але адначасова жандары адабралі ў вяскоўцаў усю зброю, у тым ліку і ў казённых палясоўшчыкаў, якія мелі казённыя і свае ўласныя ружжы. Канфіскацыя зброі стварала сур’ёзныя праблемы для пушчанскіх сялян. У кастрычніку 1863 г. палата дзяржаўных маёмасцяў пісала гродзенскаму губернатару Скварцову, што сяляне Гродзенскай пушчы «жаловались, что за отнятием у них ружей размножились в казённом лесу хищных зверей до той степени, что волки почти всякую ночь приходят в деревню, подкапываются под сараи и вытаскивают по несколько штук разного скота, а днем нападают на стада пасущегося рогатого скота, свиней, овец и лошадей, хватают добычу и уносят в лес» [5, арк. 1]. 10 лютага 1864 г. дзяржаўны ляснічы Бах паведаміў, што «в Гродненской даче появилось значительно число хищных
    зверей, которые кроме причиняемого вреда домашним живот­ным окрестных жителей нападают не только ночью, но даже и днем на проходящих по дороге стрелков и других лиц, делая им препятствия и остановку в следовании» [10, арк. 1 1 адв.]. Кіраўніцтва палаты прасіла начальніка губерні выдаць сялянам ружжы «для истребления волков».
    На Гродзеншчыне, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі Беларусі, сяляне найбольш актыўна падтрымалі паўстанне. С. М. Байкова падлічыла, што з ліку ўсіх паўстанцаў сялянскага паходжання ў Беларусі, на Гродзенскую губерню (без уліку Беластоцкага, Бельскага і Сакольскага паветаў) прыходзіліся 33 % ці прыкладна кожны трэці [2, с. 236, 251; 3, с. 78]. Паводле падлікаў В. Зайцава, сярод рэпрэсаваных уладамі паўстанцаў Гродзенскага павета сяляне складалі 19, 96 %, а адзін рэпрэсаваны селянін прыходзіўся на 1706 душ сялянскага насельніцтва мужчынскага пола [4, с. 117].
    Менавіта з дапамогай рэпрэсій улады спрабавалі запалохаць вясковае насельніцтва. Камандуючы расійскім войскамі ў Віленскай губерні А. Р. Дрэнтэльн пісаў гродзенскаму губернатару Скварцову ў верасні 1863 г.: «Военный начальник Лидского уезда полковник Алхазов донес мне, что находящиеся в Гроднен­ской губернии деревни Зуброва и Шумма служат постоянным пристанищем для скитающихся по окрестным лесам мятежни­ков. <.„> Полковник Алхазов, хорошо знакомый с местными об­стоятельствами, утверждает, что если бы деревни эти были Лид­ского уезда, то он вошел бы с представлением о разрешении их истребить, как в наказание, так и для примера другим» [5, арк. 1]. Па загадзе губернатара ваенны начальнік Гродзенскага павета палкоўнік Братке падрыхтаваў рапарт у гэтай справе: «... я лично отправился в поименованныя <.„> деревни: Зуброво и Шума, ле­жащие в Гродненской пуще. По самым тщательным разспросам и исследованиям, а также на основании удостоверения командира роты 1 Гв. Гатчинского полка, стоящего в м. Новы Двор и весьма часто бывавшаго с отрядом в д. Зуброве, оказывается, что жите­ли той деревни, из которых значительная часть Православного исповедания, не принимают участия в укрывательстве и про­
    довольствии мятежников» [5, арк. 3]. Хаця дакладных доказаў дапамогі паўстанцам з боку жыхароў вёскі Зубрава не было, але ўлады пастанавілі высяліць іх з родных хатаў, а ўсе пабудовы знішчыць. Прычым паліцэйскага дзясяцкага Якуба Сакалоўскага, аднаго з самых бедных гаспадароў вёскі, разам з сям’ёй выслалі ў Сібір, а астатніх рассялілі па суседніх вёсках. Праўда, трэба прызнаць, што перасяленцам выдавалася 150 руб. грошай дапамогі, здымаліся падаткі на 3 гады і давалася падатковая зніжка ў памеры 30 % на 70 гадоў, а таксама з казённага лесу выдавалася па 50 бярвенняў на пабудову [9, арк. 26 адв.]. 3 вёскі Шумы былі высланыя ў Астраханскую губерню за ўдзел у паўстанні Іван Юр’евіч Сяргейчык і яго сын Марцін, Іван Міхайлавіч Сяргейчык і яго брат Дамінік, Аўгусцін Малевіч, яго сын Міхал і брат Бенедыкт, Казімір Саковіч, бабыль Казімір Андрэевіч Гудачэўскі [13].
    Мы амаль нічога не ведаем пра матывы, якімі кіраваліся сяляне, калі ішлі ў паўстанцкія аддзелы. Ніхто з іх не напісаў пазней мемуараў, а да матэрыялаў расійскага следства трэба падыходзіць крытычна. Напрыклад, у мястэчку Азёры пад Гроднам да паўстанцкага атрада далучыліся маладыя сялянскія хлопцы Габрыэль Сухініч і Лявон Жук. Яны былі так званымі дваровымі людзьмі на мызе Задуб’е маёнтка Азёры пана Валіцкага. У гэтую мызу зайшла групка паўстанцаў з аддзела палкоўніка Лянкевіча. Прычым паўстанцы спрабавалі павесіць садоўніка Валіцкага Аляксея Жука, за тое, што ён нібыта адмаўляўся ісці ў паўстанцы. Пры гэтым абарвалася вяроўка, і Аляксей Жук выратаваў сваё жыццё. Цікава, што гэты эпізод захаваўся ў вуснай памяці мясцовых жыхароў. А Габрыэль Сухініч і Лявон Жук пайшлі ў паўстанцы і былі захопленыя расійскімі вайскоўцамі толькі праз паўгода пад мястэчкам Поразава. Як было запісана ў матэрыялах следчай камісіі: «... хотя и показы­вают, что были насильно взяты шайкою Ленкевича, но за долгое нахождение в шайке именно с апреля месяца по сентябрь под­лежат строгой ответственности, тем более, что шайка была два раза разсеяна, и они, если бы желали, могли убежать, и тогда даже, когда шайка Ленкевича была окончательно распущена, они отправились в шайку Млотка (Стравинского), и когда сей