Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне
гісторыя і памяць
Выдавец: Беларуская навука
Памер: 427с.
Мінск 2014
6. Ягмин, А. Воспоминания польского повстанца 1863 г. / А. Ягмін // Исторический вестник. 1892. Т. 50. № 12. С. 717-732.
7. Anderson, В. Seven month’ residence in Russian Poland in 1863 I B. Anderson. London and Cambrige: Macmillan & CO, 1864. 214 p.
8. Memoires by Doctor Alexander Okinczyc. Vol. I [Электронны рэсурс]. Рэжым доступу: http:// pages, interlog. com/~mineykok/Okinl. html#Insurection Дата доступу: 8. 07. 2013.
9. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродне (далей НГАБ у г. Гродна). Фонд 1. Bon. 13. Спр. 1400.
10. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Bon. 13. Спр. 1401.
11. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 31. Спр. 108.
12. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 31. Спр. 113.
13. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 31. Спр. 170.
14. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1030.
15. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1062.
16. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1068.
17. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1408.
18. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1478.
19. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1527.
20. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 170.
21. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 176.
22. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 1979.
23. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 2167.
24. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 2244.
25. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 2425.
26. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 262.
27. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 2849.
28. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 2876.
29. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 2889.
30. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 3119.
31. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 3420.
32. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 3431.
33. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 456.
34. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 509.
35. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 893.
36. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 34. Спр. 994.
37. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 2025.
38. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1. Воп. 6. Спр. 407.
39. НГАБ у г. Гродна. Фонд 1713. Воп. 1. Спр. 7.
40. НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 1. Спр. 21.
41. НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 1. Спр. 32.
42. НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 1. Спр. 35.
43. НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 1. Спр. 37.
44. НГАБ у г. Гродна. Фонд 3. Воп. 1. Спр. 41.
45. НГАБ у г. Гродна. Фонд 970. Воп. 2. Спр. 7.
46. НГАБ у г. Гродна. Фонд 974. Воп. 1. Спр. 13.
47. НГАБ у г. Гродна. Фонд 974. Воп. 1. Спр. 5.
Резюме
А. Г. РАДЮК
ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ СЛЕДСТВЕННЫХ И СУДЕБНЫХ КОМИССИЙ НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛАРУСИ В 1863-1867 гг.
(НА ПРИМЕРЕ ГРОДНЕНСКОЙ ГУБЕРНИИ)
Анализируется деятельности военно-следственных и судебных комиссий на территории Гродненщины во время и после восстания 1863-1864 гг. На основе архивного материала впервые в белорусской историографии сделан анализ территориального размещения данных органов и его личного состава. К основным задачам военно-следственных комиссий относились снятие предварительных допросов с обвиняемых в участии в восстании, а также заключение об их виновности или невиновности. Для уличения повстанцев они пользовались целым рядом приемов, главное место среди которых занимала очная ставка. В целом ведение следственных дел было на очень низком профессиональном уровне. Во многих случаях при вынесении решений комиссии опирались не на объективные результаты следствия, а на субъективное желание виленской администрации очистить край от «вредных» элементов.
В заключении дается оценка всей системы наказания участников восстания на белорусско-литовских землях, делается вывод о том, что данные органы были важными элементами муравьевской репрессивной системы на этих землях.
Summary
A. RADZIUK
INQUIRY AND JUDICIAL COMMISSIONS ACTIVITY AT THE TERRITORY OF BELARUS IN 1863-1867 (ON THE EXAMPLE OF GRODNO PROVINCE)
The article analyzes activities of Inquiry (Board of Commissioners) and Judicial Commissions in Grodno region during and after the uprising 1863-1864. The papers of these bodies are still the main source on the history of this event. That’s why their studies are of great importance. Using unknown archival materials the author examines the main stages of the inquiry and trial processes under the rebels of 1863. The main task of this inquiry bodies were: questioning, investigation of every particular case and making final conclusion concerning guilt or innocence of every person under the trial. Every commission has its own features thus influencing all this process which was conduct at a very low professional level. In many cases the sentences were passed not on the bases of the objective results of the investigation, but on the Vilna government administration «to clear this region from Polish element».
Summing up, the author makes the conclusion that these commissions were the essential part of M. Muravyev’s repressive system at the territory of Belarusian lands.
Паступіў у рэдакцыю 20.12.2013
УДК 94(476)«1863/1864»
С. м. токць
ПАЎСТАННЕ 1863-1864 гг. НА ТЭРЫТОРЫІ ГРОДЗЕНСКАГА ПАВЕТА: САЦЫЯЛЬНЫЯ АСПЕКТЫ
Гродзенскі павет знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы аднайменнай губерні і межаваў з Віленскай і Аўгустоўскай губернямі. Паўночную яго частку займала Гродзенскай путча, абшары якой уяўлялі сабой выдатныя прыродныя ўмовы для вядзення партызанскай вайны. Менавіта ў гэтай паўночнай частцы павета і пачалі вясной 1863 г. сваю дзейнасць паўстанцы. Першапачаткова гэта былі групы партызан з паўстанцкага аддзела Лідскага павета пад кіраўніцтвам Людвіка Нарбута. Але, з другога боку, высокая канцэнтрацыя ўрадавых войскаў у губернскім горадзе і яго ваколіцах вельмі ўскладняла любыя дзеянні паўстанцаў. Гэтыя фактары вызначалі характар падзей 1863-1864 гг. у Гродзенскім павеце.
У сакавіку прыхільнікі паўстання ў Гродне распрацавалі вельмі дзёрзкі план. Каля сотні чалавек (пераважна моладзь) на чале з начальнікам станцыі Лявонам Кульчыцкім паспрабавалі 14 сакавіка захапіць на гарадской чыгуначнай станцыі цягнік і выехаць на ім на поўнач да станцыі Парэчча, адкуль павінны былі рухацца насустрач аддзелу Нарбута. Але тэты план удаўся толькі часткова, і выехаць з Гродна змаглі ўсяго каля 10 асобаў.
Актыўнасць паўстанцаў на тэрыторыі Гродзенскай пушчы напачатку праяўлялася ў рэйдах па лясных вёсках і ўрочышчах. Так, берштаўскае валасное праўленне паведаміла губернскім уладам, што 18 сакавіка ў вёсцы Шумы, якая знаходзілася на самым поўначы Гродзенскай губерні (цяпер гэта тэрыторыя
Рэспублікі Літва), пабываў атрад паўстанцаў колькасцю каля 30 чалавек (службовыя асобы сялянскага самакіравання пад страхам жорсткага пакарання павінны былі паведамляць царскім уладам пра кожнае з’яўленне паўстанцаў у іх мясцовасці) [12, арк. 3]. Да паўстанцаў у Шумах далучыліся некалькі мясцовых жыхароў. А 4 красавіка, паводле звестак чыноўнікаў палаты дзяржаўных маёмасцей, «інсургенты» пасеклі драўляныя маеты праз рэчку Котру каля вёскі Бершты і праз рэчку Нявішу каля вёскі Якубавічы [12, арк. 8]. Наўрад ці гэтая акцыя магла павысіць аўтарытэт паўстанцаў у вачах мясцовых сялян, для якіх дадзеныя масты былі вельмі патрэбнымі перад пачаткам веснавых палявых работ.
Адной з самых вострых праблем у арганізацыі паўстанцкіх аддзелаў з’яўляўся катастрафічны недахоп зброі. Таму, напрыклад, 5 красавіка паўстанцы пазабіралі стрэльбы ў стральцоў (палясоўшчыкаў) Гродзенскага казённага лясніцтва [12, арк. 8]. Урадавыя войскі таксама актыўна перамяшчаліся па пушчы ў пошуках паўстанцаў. Так, паводле скаргі Берштаўскага валаснога праўлення, салдаты, якія заначавалі ў Берштах у ноч з 4 на 5 красавіка, разабралі хлеў ля мясцовай карчмы і «употребили его на разведение огня» [12, арк. 52]. А 21 красавіка 1863 г. адносна вялікі аддзел паўстанцаў (ва ўрадавых крыніцах называюцца лічбы да трохсот чалавек, паўстанец Ігнат Арамовіч у сваіх успамінах піша пра 36 добраахвотнікаў) над камандаваннем адстаўнога падпалкоўніка Аляксандра Лянкевіча (псеўд. Ляндэр), прызначанага вайсковым начальнікам Гродзенскага павета, увайшоў у мястэчка Азёры, якое знаходзілася на адлегласці ўсяго каля 20 км ад губернскага горада. Паўстанцы спалілі ўсе паперы ў канцылярыі казённага лясніцтва, забралі 316 рублёў, атрыманых за продаж лесу, i 134 рублі, прыгатаваныя на пабудову дома пад лясніцтва, а таксама 55 ружжаў, 2 састарэлыя пісталеты i перадавы для таго часу рэвальвер. Праўда, Ігнат Арамовіч у сваіх успамінах піша, што ўдалося знайсці ўсяго 25 стрэльбаў. Да паўстанцаў далучыліся каля 20 жыхароў мястэчка [12, арк. 16]. Паводле Арамовіча, у тэты аддзел уступілі каля сотні бяззбройных сялян з блізкіх вёсак. Напрыклад, паводле
інфармацыі мясцовых уладаў, 20 красавіка група паўстанцаў увайшла ў вёску Талочкі, дзе да іх далучыліся 4 шляхцічы, 6 аднадворцаў і 6 сялян [12, арк. 9].
Гэтых добраахвотнікаў Аляксандр Лянкевіч павёў у цяжкадаступнае Святое балота для фарміравання ў баяздольную вайсковую адзінку. Там 1 мая аддзел быў атакаваны ўрадавымі войскамі і расцярушаны [1, с. 27]. 3 яго рэшткамі (каля 25 чалавек) Ляндэр вырушыў у Ваўкавыскі павет для аб’яднання з тамтэйшым партызанскім аддзелам Густава Стравінскага (Млотка). Пасля шэрагу сутычак з урадавымі войскамі аддзел Аляксандра Лянкевіча ў другой палове чэрвеня вярнуўся ў Гродзенскую пушчу, а на пачатку жніўня Ляндэр з большасцю сваіх байцоў перайшоў у Аўгустоўскую губерню. Пасля гэтага сур’ёзных баявых дзеянняў у Гродзенскім павеце паўстанцы ўжо не ажыццяўлялі.
Большасць байцоў у партызанскія аддзелы ў Гродзенскім павеце, як і ў цэлым па ўсёй Беларусі, пастаўляла дробная засцянковая шляхта. Многія з іх паказалі сябе выдатнымі, мужнымі жаўнерамі. Паказальным тут можа быць лёс аднадворца з ваколіцы Жукі каля мястэчка Скідзель Адама Багатырэвіча, які спачатку змагаўся ў аддзеле Аляксандра Лянкевіча, а потым пад камандай ужо Юзафа Раматоўскага (Ваўра) у Аўгустоўскай губерні. Там у баі пад вёскай Грушкі Багатырэвіч быў моцна паранены (куля закранула хрыбет) і патрапіў у палон. Яго змясцілі ў шпіталь у Сувалках, дзе Багатарэвіч быў дапытаны. На допытах ён трымаўся мужна і нікога не выдаў, гаварыў следчаму, што «после пасхи незнакомый человек склонил его и дверного писаря в повстанцы, писаря не знаю» [11, арк. 9]. Ваенны начальнік Аўгустоўскага павета нават прапанаваў вызваліць Багатырэвіча з увагі на стан яго здароўя. Але 27 жніўня 1864 г. гродзенскі губернатар прапанаваў неадкладна адправіць яго па этапе ў Вільню, а адтуль у Маскву. Багатырэвічу тады было ўсяго 24 гады, ён нават не быў пісьменным. Далейшы лёс гэтага паўстанца нам невядомы [11, арк. 14].