• Часопісы
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    2.	Асвета і педагагічная думкаў Беларуси caстаражытных часоў да 1917 г. Мінск: Народ, асвета, 1985. -463 с.
    І.Кірэеў, В. Р. Базыльянскія школы / В. Р. Кірэеў//Энцыкл. гіст. Беларусі.Т. 1. Мінск: Беларус. энцыкл., 1993. С. 280-281.
    4.	Навіны Беларускай акадэміі. 1992. 7 лют.
    5.	Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. Мінск: Народ, асвета, 1968. 624 с.
    6.	Ушинский, К. Д Педагогические сочинения: в 6 т. М.: Педагогика, 1988.-Т.2.-492 с.
    Резюме
    Л. м. лыч
    АНТИНАЦИОНАЛЬНАЯ ПОЛИТИКА ЦАРИЗМА В ОБЛАСТИ НАРОДНОГО ОБРАЗОВАНИЯ КАК ОДНА ИЗ ПРИЧИН ВОССТАНИЯ 1863-1864 ГОДОВ
    Участие большого количества людей в восстании 1863-1864 гг. в Поль­ше, Беларуси и Литве было вызвано многими причинами. Одной из них, не­сомненно, являлась антинациональная политика в области народного образо­вания. Противостоять ей через пассивные формы борьбы было бы совершен­но безрезультатно. Понимая это, многие участники восстания 1863-1864 гг. видели в нем единственно действенное и надежное средство построения
    по-настоящему национальной системы образования. В своем предсмертном послании к белорусскому народу «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастусь Калинов­ский высказал гневный протест, что в его родном крае царизм основывает русские школы, в которых детей учат только по-русски. К сожалению, эта вы­сокородная цель, на беду белорусского народа, так и не была осуществлена.
    Summary
    L. LYCH
    ANTINATIONAL TSARIST POLICY IN THE FIELD OF PUBLIC EDUCATION AS ONE OF THE CAUSES OF THE REVOLT 1863-1864
    Participation of a large number of people in revolt 1863-1864 in Poland, Bela­rus and Lithuania was due to many reasons. One of them was undoubtedly the an­tinational policy in the field of public education. Confront her through passive forms of struggle would be completely ineffectual. Realizing it, many participants in the revolt 1863-1864 saw it as the only effective and reliable means of building a truly national system of education. In his dying message to the Belarusian people «Let­ters from under the gallows» Castus Kalinowski expressed outcry that in his native land tsarism bases russian schools, in which children are taught only in russian. Unfortunately, this high-born goal, unfortunately the Belarusian people, was not implemented.
    Паступіўу рэдакцыю 24.12.2013
    УДК 344.3:93/94 (476.6)
    А. Р. РАДЗЮК
    ДЗЕЙНАСЦЬ СЛЕДЧЫХ I СУДОВЫХ КАМІСІЙ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў 1863-1867 гг.
    (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГРОДЗЕНСКАЙ ГУБЕРНІ)
    Матэрыялы следчых спраў да сённяшняга дня з’яўляюцца асноўнай крыніцай па гісторыі паўстання 1863 г. на тэрыторыі Беларусі. Разам з тым да гэтага часу дзейнасць саміх следчых камісій не з’яўлялася прадметам адмысловага даследавання з боку айчынных ці замежных гісторыкаў. Дадзеным артыкулам мы паспрабуем запоўніць існуючы прабел.
    Узнікненне падобных органаў папярэдняга следства над паўстанцамі было выклікана пачаткам узброенай барацьбы на тэрыторыі суседняга Каралеўства Польскага. Напужаны магчымасцю распаўсюджвання паўстання на беларуска-літоўскіх землях, царызм распачаў шэраг прывентыўных захадаў. Згодна з рэскрыптам Аляксандра II ад 14 студзеня 1863 г. віленскі генерал-губернатар атрымаў права «для выкрыцця ступені віны іншых асоб <„.> заснаваць па прызначэнні Вашым камісіі» [39, арк. 3]. Літаральна праз некалькі дзён распараджэннем У. Назімава ад 18 студзеня першыя падобныя калегіяльныя ор­ганы былі ўтвораныя ў Гродне і Беластоку [21, арк. 3].
    Досыць складана вызначыць дакладны час і асабісты склад большасці ваенна-следчых камісій. Справа ў тым, што гэтыя ор­ганы ўтвараліся пры пэўных вайсковых фарміраваннях царскай арміі. Перадыслакацыя войскаў звычайна прыводзіла да закрыцця старога складу камісіі і адкрыцця новага. Напрыклад, заснаваны ў Слоніме 30 ліпеня 1863 г. падобны орган быў адкрыты пры стараінгерманландскім палку, а вясной 1864 г. дзейнічала ўжо камісія пры пензенскім пяхотным палку [26, арк. 106; 42, арк. 18].
    Ваенна-следчыя органы былі заснаваны ва ўсіх павятовых гарадах губерні. Асноўнай іх задачай было «поўнае выкрыццё затрыманых зламыснікаў» [20, арк. 123]. Прававая падстава дзейнасці камісій была вызначана інструкцыяй М. Мураўёва ад 11 мая 1863 г. У адпаведнасці з ёй усе асобы, у залежнасці ад ступені свайго ўдзелу ці аказання дапамогі паўстанню, падзяляліся на пяць асноўных катэгорый. Інструкцыя вызначала ступень адказнасці абвінавачанага з улікам яго сацыяльнага ста­тусу ці ўзроставай прыналежнасці [5, с. 211-214]. Такім чынам, да галоўных прэрагатываў камісій адносілася правядзенне папярэдняга следства з мэтай вызначэння вінаватасці/невінаватасці таго ці іншага чалавека, кваліфікацыя яго дзеянняў шляхам аднясення да аднаго з пяці разрадаў.
    Ваенна-следчыя камісіі складаліся пераважна з афіцэраў і ўнтэр-афіцэраў дзеючай арміі. Старшыня (у дакументах таксама сустракаецца тэрмін «прэзус») звычайна меў званне маёра альбо штабс-капітана. 3 гэтага правіла былі свае выключэнні. Напрыклад, у Гродне пэўны час падобныя абавязкі выконвалі жандарскі штаб-афіцэр Лялякаў і саветнік мясцовай казённай палаты Злобін.
    Акрамя вайсковых чыноў, у складзе некаторых камісій сустракаюцца цывільныя асобы, якія маглі з’яўляцца як іх сябрамі, так і выконваць іншыя функцыі, напрыклад, справавода альбо аўдытара. У абавязкі апошняга ўваходзіла зняцце паказанняў з абвінавачаных. Можна меркаваць, што частка гэтых чыноўнікаў, якія не адносіліся да вайсковага ведамства, таксама выкарыстоўвалася ў якасці перакладчыкаў. Так, у адной з гродзенскіх камісій гэтую функцыю выконваў справавод Ляцэвіч (ветэрынар па адукацыі), а пасля настаўнік гродзенскага духоўнага вучылішча Гіжэўскі. Да працы ў іншай актыўна прыцягваўся мясцовы казённы равін Гілель Рываш. Як вынікае з афіцыйных дакументаў і ўспамінаў удзельнікаў тых падзей, яго роля не абмяжоўвалася выключна прадпісанымі яму абавязкамі. Ён вельмі актыўна ўмешваўся і ўплываў на ход след­ства [7, р. 156; 29, арк. 15; 30].
    Падобныя камісіі падпарадкоўваліся мясцовым ваенна-павятовым начальнікам. Як падкрэслівалася ў адным з прадпісанняў М. Мураўёва, «заснаваныя ў паветах Камісіі, як прызначаныя ў дапамогу Ваенным Начальнікам <.„> павінны знаходзіцца ў непасрэдным падпарадкаванні Ваенных Начальнікаў» [5, с. 338; 46, арк. 346]. Тэты залежны стан выяўляўся ўжо ў тым, што ваенны начальнік прызначаў старшыню следчага органа, па сваім жаданні фарміраваў яго асабісты склад. У якасці ілюстрацыі можна прывесці прыклад бельскага ваеннага камандзіра I. Барэйшы, які замяніў старшыню камісіі на «чалавека з рускай душой і глыбокай адданасцю ўраду», ці яго калегі Беклямішава, які цалкам змяніў склад камісіі ў Беластоку [35, арк. 18, 39, 52].
    Акрамя таго, многія павятовыя ваенныя начальнікі здзяйснялі папярэдні допыт падазроных асоб. Некаторыя з іх прымалі непасрэдны ўдзел у працы камісій. Напрыклад, пружанскі павятовы начальнік Эліс скардзіўся, што «затрыманы ў горадзе намножанымі справамі (камісіі. А. Р), я не магу бываць у павеце» [20, арк. 154]. Ад той пазіцыі, якую займаў вайсковы камандзір у адносінах да падследчага, шмат у чым залежыў далейшы лес апошняга. Гэта было выклікана тым, што ўсе спра­вы пасля завяршэння іх вытворчасці прадстаўлялі на меркаванне гэтых асоб. Акрамя таго, ён мог падчас заканчэння следства i перадачы яго ў іншыя, вышэйшыя органы, прадставіць сваю асабістую думку з прапановай, напрыклад, улічыць некаторыя абставіны пры вынясенні канчатковага вердыкту. У яго кампетэнцыі знаходзілася i такая далікатная справа, як вызначэнне «паўнаты пакаяння», з якой паўстанец звяртаўся да расійскіх уладаў [16, арк. 22, 28; 45, арк. 60].
    Звычайна следчы працэс пачынаўся з папярэдняга допыту. У некаторых выпадках, калі арыштаваная асоба была пісьменнай, ёй давалася магчымасць выкласці свае сведчанні на паперы самастойна, у камеры. Прыкладна з ліпеня 1863 г. апытанне затрыманых незалежна ад месца іх знаходжання вялося па адной універсальнай форме, што была зацверджана віленскім генерал-губернатарам. У першую чаргу цікавілі такія пытанні, як: хто быў кіраўніком партызанскага фарма-
    вання, хто з ліку ксяндзоў, памешчыкаў і шляхты пастаўляў правіянт і іншыя рэчы, выконваў функцыі праваднікоў, дзе схавана зброя [3; 5, с. 122].
    Следства звяртала ўвагу на ўсе акалічнасці, непасрэдна звязаныя з удзелам падследчага ў паўстанні. Менавіта гэтыя сведчанні на сённяшні дзень з’яўляюцца асноўнай крыніцай па гісторыі паўстанцкага руху на землях Беларусі. Хацелася б звярнуць увагу на неабходнасць крытычнага стаўлення да падобнага тыпу дакументаў. Справа ў тым, што паўстанцы на допытах імкнуліся любымі сродкамі пазбегнуць пакарання, а таксама абгаворвання знаёмых ці блізкіх ім асоб, і таму прыведзеныя імі звесткі ў большасці выпадкаў былі, мякка кажучы, няшчырымі і няпоўнымі. Чаго варты хаця б той факт, што ледзь не 99 % з іх сцвярджала, што трапілі ў паўстанцкія атрады прымусова, супраць сваёй волі, пад пагрозай уласнаму жыццю. Падобныя паведамленні былі характэрны нават для камандзіраў гэтых фармаванняў, іх памочнікаў, кіраўнікоў мясцовых рэвалюцыйных арганізацый. Аб тым, што такая запіральніцкая тактыка паводзінаў на допытах была досыць шырока распаўсюджана, пацвярджае і мемуарная літаратура. Напрыклад, былы паўстанец А. Ягмін узгадвае, што як толькі ён трапіў у гродзенскі астрог, то сустрэў тут шмат сваіх знаёмых, якія параілі яму на ўсе пытанні адносна яго ўдзелу ў паўстанні адказваць «не ве­даю» і «звальваць віну на памерлых і тых, хто ўцёк за мяжу» [6, с. 720]. Аналіз адпаведных спраў розных камісій пацвяр­джае той факт, што пераважная большасць паўстанцаў прытрымлівалася менавіта падобнай тактыкі.
    Калі-нікалі матэрыялы следства даюць рэдкую магчымасць прасачыць эвалюцыю паводзінаў той ці іншай асобы на следстве. Яскравым прыкладам у гэтым выпадку з’яўляецца справа доктара Аляксандра Акінчыца, вядомага сваімі смелымі ўцёкамі з сібірскай ссылкі разам з Зыгмундам Мінейкам. На сваім першым допыце Аляксандр зазначыў, што адправіўся ў паўстанцкі атрад па прадпісанні рэвалюцыйнага камітэта, матывуючы свой учынак тым, што «была ідэя, такая распаўсюджаная і такая даўняя вызвалення сваёй айчыны <...>, і я, як чалавек, на якога