• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне гісторыя і памяць

    Паўстанне 1863-1864 гг. у Польшчы, Беларусі, Літве і Украіне

    гісторыя і памяць

    Выдавец: Беларуская навука
    Памер: 427с.
    Мінск 2014
    120.6 МБ
    Аднак гістарычны вопыт сведчыць, што здараюцца і аптымістычныя трагедыі, тыя, што акупляюцца сваімі не заўсёды відавочнымі і нярэдка аддаленымі вынікамі. Ці было такой трагедыяй паўстанне 1863 г. у Беларусі і, у прыватнасці, актыўны ўдзел у ім сялянства Гарадзеншчыны і Віленшчыны? Несумненна. Першае, на што неабходна звярнуць увагу, адказваючы на гэта пытанне, гэта вымушаныя саступкі з боку царызму беларускаму сялянству ў ходзе правядзення аграрнай рэформы 1861 г. Без націску з боку паўстанцаў былі б немагчымыя царскія ўказы ад 1 сакавіка і ад 2 лістапада 1863 г., якія ліквідавалі часова абавязаны стан сялян у адносінах да памешчыкаў, уводзілі абавязковы і паніжаны на 20 % у параўнанні з устаўнымі граматамі выкуп сялянамі павіннасцей за зямлю, якую яны меліся атрымаць. Ствараліся і камісіі для праверкі павіннасцей, ускладзеных на сялян устаўнымі граматамі. Звернем увагу на тое, што першы з названых указаў быў прыняты праз месяц пасля пачатку паўстання ў Літве і Беларусі, у адказ на маніфест Часовага ўрада Літвы і Беларусі ад 1 лютага 1863 г., які абвяшчаў пераход ва ўласнасць сялян «на вечныя часы <„.> без чыншаў і выкупаў» той зямлі, якую яны мелі [7, с. 95]. Як справядліва заўважыла беларуская даследчыца, гэты ўказ «датычыў толькі тых рэгіёнаў, дзе на гэты час існавала пагроза злучэння нацыянальна-вызваленчага руху з сялянскай барацьбой за зямлю» [4, с. 80-81] Ковенскай, Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губерняў, паўночных паветаў Віцебскай губерні. I толькі больш чым праз паўгода аналагічныя саступкі былі зроблены царызмам сялянам Усходняй Беларусі. Такім чынам, паўстанцы з Захаду Беларусі заваявалі не толькі для сябе, але і для сялян Усходняй Беларусі лепшыя ўмовы вызвалення ад паншчыны лепшыя не толькі ў параўнанні з першапачатковымі планамі царызму, але і ў параўнанні з карэннай Расіяй, дзе сялянства не адважылася на рашучую барацьбу.
    Паглыбленая ў 1863 г. аграрная рэформа, разам з іншымі рэформамі гэтага часу, паскорыла мадэрнізацыйныя працэсы ў Беларусі, стварыла ўмовы для фарміравання грамадзянскай ' супольнасці. Устаўшы на адваяваны грунт у прамым і пера-
    носным сэнсе сяляне атрымалі і выкарысталі магчымасці для паляпшэння гаспадарання на зямлі, забяспечылі паляпшэнне свайго дабрабыту і рост насельніцтва ў краі, знізілі сваю залежнасць ад прыроднага асяроддзя. У іх з’явіліся лепшыя магчымасці для набыцця адукацыі, якая адкрывала перад імі перспективы сацыяльнага поспеху. Характэрна, што на пачатку XX ст. удзельная вага сялянскіх дзяцей сярод навучэнцаў усіх устаноў перавышала ўдзельную вагу сялян сярод насельніцтва краю [гл.: 4, с. 132-133; 18, с. 74].
    Абапіраючыся на растучы ўзровень матэрыяльнай і духоўнай свабоды, пазбавіўшыся ў выніку рэформ пасрэдніцтва памешчыкаў у зносінах з дзяржавай, селянін пачаў вучыцца паважаць у сабе чалавека, роўнага іншым, які мае адносна дзяржавы не толькі абавязкі, але і правы. «Не народ для ўлады, а ўлада для народа» упершыню тэты выпрацаваны ў рэчышчы еўрапейскай гісторыі ідэал беларускі селянін пачуў ад «Яські-гаспадара з-пад Вільні» [7, с. 32]. Зразумела, яго засваенне адбывалася няпроста, не механічна, яно ўскладнялася новымі гістарычнымі навальніцамі, якія праносіліся над беларускай зямлёй, і зноў зводзілі селяніна на ўзровень барацьбы за фізічнае выжыванне. Але падчас паўстання 1863 г. тэты працэс быў пачаты і далей не спыняўся. У яго рэчышчы натураль­ным было з’яўленне ідэі дзяржаўнай самастойнасці Беларусі ў федэрацыі з іншымі народам! дэмакратычна пераўтворанай Расіі. Яна нарадзілася праз 20 год пасля паўстання 1863 г. ў асяроддзі беларускіх народнікаў, што паходзілі з розных рэгіёнаў краіны і з розных сацыяльных слаёў. Варта падкрэсліць, што заўважную частку гэтай палітычнай плыні, якая ставіла антыманархічныя мэты, каля 8 % складалі выхадцы з сялян [падлічана па: 13, с. 194]. Трупа беларускіх народнікаў, якія паспела паміж арыштамі выдаць у Пецярбургу два нумары часопіса «Гоман», на старонках якога абгрунтавала ідэю беларускай дзяржаўнасці, трымалася пераканання, што менавіта сяляне стануць сацыяльнай апорай у барацьбе за яе рэалізацыю. Па гэтай прычыне ўдзельнікі групы, пераважна студэнты пецярбургскіх вышэйшых навучальных устаноў,
    уважліва назіралі за працэсам пазбаўлення сялян ад ілюзій адносна царызму, і наколькі гэта было магчыма, садзейнічалі яго развіццю. «Гоман» пісаў, што пасля правядзення аграрнай рэформы 1863 г. «адносіны народа да ўрада ў Беларусі ўсё болей і болей абвастраюцца», бо сяляне пачалі ўсведамляць, што чакаць ад уладаў болей няма чаго [16, с. 194]. Часопіс называў шэраг прыкмет гэтай з’явы і, у прыватнасці, фіксаваў фарміраванне надлакальнай салідарнасці сялянства ў барацьбе супраць урада і памешчыкаў.
    Як вядома, на працягу наступных некалькіх дзесяцігоддзяў царызму ўдавалася з пераменным поспехам стрымліваць працэс засваення сялянствам ідэі аб неабходнасці нацыянальнай дзяржавы, хоць бы ў форме аўтаноміі (прыклады дае дзейнасць Дзяржаўнай думы). Дзеля гэтага названая ідэя абвяшчалася «польскай інтрыгай». Гэтай жа тактыкай некаторы час карысталіся і бальпіавікі ў Беларусі. Тым не менш неўзабаве пасля таго, як рухнуў царызм, беларуская дзяржаўнасць была абвешчана. Змушаны гістарычнымі падзеямі, зрабіў свой выбар і беларускі селянін. I гэты выбар быў відавочны. Ён выяўляўся ў складзе дэлегатаў Усебеларускага з’езда, на якім адбылося абвяшчэнне беларускай дзяржавы. Звыш трох чвэрцяў іх з’яўляліся прадстаўнікамі сацыяльных нізоў [17, с. 178], і можна без перабольшвання сцвярджаць, што сярод дэлегатаў пераважалі сяляне і вайскоўцы, якія паходзілі з сялян. Значным было і прадстаўніцтва сялян (па паходжанні) сярод палітычнай эліты Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) 40 % [20, s. 35-40]. Наступіў час, калі сяляне з аб’екта сваёй гісторыі ператвараліся ў яе суб’ект. Пачатак гэтаму працэсу быў пакладзены ў 1863 г., калі трупа беларускіх рэвалюцыйных народнікаў на чале з Кастусём Каліноўскім упершыню звярнулася да сялянства з палітычнай праграмай, у якой сацыяльнае пытанне ставілася ў сувязь з пытаннем аб будучыні Літвы-Беларусі. Сапраўдны, моцны і эфектыўны водгук на гэты заклік прыйшоў больш чым праз палову стагоддзя, і ён засведчыў, што гісторыя апраўдала тую меншасць беларускага сялянства, якая пайшла за Каліноўскім.
    Літаратура
    1.	Байкова, С. М. К вопросу об участии крестьян Белоруссии в восстании 1863 г. / С. М. Байкова И Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. 1961. Рига: Изд-во АН Латв. ССР, 1963. С. 422-434.
    2.	Байкова, С. М. О движущих силах восстания 1863 г. на территории Бе­лоруссии / С. М Байкова // Историко-социологические исследования (на мате­риале славянских стран). М.: Наука, 1970. С. 222-253.
    3.	Біч, М. В. Нацыянальнае і аграрнае пытанні ў час паўстання 18631864 гг. / М. В. Біч И Беларус. гіст. часоп. 1993. — № 3. — С. 36-45.
    4.	Гісторыя сялянства Беларусі ca старажытных часоў да нашых дзён: у 3 т. Т. 2. Гісторыя сялянства Беларусі ад рэформы 1861 г. да сакавіка 1917 г.; пад рэд. В. П. Панюціча. Мінск: Беларус. навука, 2002. 551 с.
    5.	Дунін-Марцінкевіч, В. Да пачцівых беларусаў / В. Дунін-Марцінкевіч // Творы. Мінск: Маст, літ., 1984. С. 423-424.
    6.	Дьяков, В. А., Зайцев, В. М., Обушенкова, Л. А. Социальный состав участников польского восстания 1830-1831 гг. (по материалам западных гу­берний Российской империи) / В. А. Дьяков, В. М. Зайцев, Л. А. Обушенкова // Историко-социологические исследования. М.: Наука, 1970. С. 19-168.
    7.	Каліноўскі, К. За нашую вольнасць: тв., дак. / К. Каліноўскі Мінск: Бел. кнігазбор, 1999.-464 с.
    8.	Канделоро, Дж. История современной Италии. М.: Прогресс, 1966. Т. 4. Дж. Канделоро. 615 с.
    9.	Кастусь Каліноўскі i яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Менск, 25 верас. 2009 г. Менск: Бел. навук. т-ва, 2011. -222 с.
    10.	Кісялёў, Г. Кастусь Каліноўскі, яго час i спадчына / Г. Кісялёў И Ка­стусь Каліноўскі. За нашую вольнасць: тв., дак Мінск: Бел. кнігазбор, 1999. С. 7-24.
    11.	Купала, Я. Жыве Беларусь / Я. Купала. Мінск: Маст, літ., 1993. 476 с.
    12.	Латышонак, А. Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. да пачатку XXI ст. / А. Латышонак, Я. Мірановіч Вільня: Ін-т беларусістыкі; Беласток: Бел. гіст. т-ва, 2010. 368 с.
    13.	Лосинский, Н. Б. Революционно-народническое движение в Белорус­сии. 1870-1884 гг. / Н. Б. Лосинский Минск: Наука и техника, 1983. 221 с.
    14.	Невлер (Вилин), В. Е. Демократические силы в борьбе за объединение Италии. 1831-1860/В. Е. Невлер (Вилин)-М.: Наука, 1982.-374 с.
    15.	Новік, Я. К. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў па 2010 г.: вучэб. дапам. / Я. К. Новік, I. Л. Качалаў, Н. Я. Новік; пад рэд. Я. К. Новіка, Мінск: Выш. школа, 2011. 512 с.
    16.	Публицистика белорусских народников. Минск: Изд-во БГУ, 1983.134 с.
    17.	Рудовіч, С. Час выбару. Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 годзе / С. Рудовіч. Мінск: Тэхналогія, 2001. -201 с.
    18.	Токць, С. Беларуская веска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX пер­шая траціна XX ст. / С. Токць Менск: Тэхналогія, 2007. 306 с.
    19.	Gierowski, J. A. Historia Polski. 1764-1864 / J. A. Gierowski Warszawa: PWN, 1986.-348 s.
    20.	Gomółka, K. Białoruska elita polityczna w latach 1917 1921 / K. Gomółka U Dzieje najnowsze. R. 1989. № 2. S. 35-41. Безумоўна, прааналізаваны даследчыцай матэрыял няпоўны і стварае толькі агульны вобраз беларускай палітычнай эліты таго часу.
    21.	Kieniewicz, S. Historia Polski. 1795-1918 / S. Kieniewicz. Warszawa: Wyd. naukowe PWN, 1997. 597 s.
    22.	Lisiak, H. Społeczeństwo polskie wobec inwazji Rosji Radzieckiej na Polską w 1920 r. / H. Lisiak. // Zycie i myśl. 1990. № 7/8. S. 67-78.
    23.	Wandycz, P. Pod zaborami / P. Wandycz. Warszawa: Państwowy In-t wyd., 1994. 551 s.
    Резюме
    Г. Г. ЛАЗЬКО
    УЧАСТИЕ БЕЛОРУССКОГО КРЕСТЬЯНСТВА В ВОССТАНИИ 1863 г. КАК НАЧАЛО ЕГО ПОЛИТИЧЕСКОЙ МОДЕРНИЗАЦИИ
    Предлагается отойти от бесплодного формального подхода к оценке участия крестьян Беларуси в восстании 1863-1864 гг. и рассматривать его в контексте модернизационных процессов, в ходе которых меняется психоло­гия и политическое поведение крестьянства. Уступки царизма белорусскому крестьянству, вызванные активным участием в восстании его наиболее мо­дернизированного слоя «гаспадароў» (хозяев) из-под Вильни, Гродно, способ­ствовали усвоению крестьянством в ходе длительной и сложной эволюции идеи «не народ для власти, а власть для народа». Направление и результаты этой эволюции позволяют утверждать, что история оправдала позицию того меньшинства белорусского крестьянства, которое откликнулось на призывы Калиновского об участии в восстании.