Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Пануцэвіч К’лара (25.06.1910 — 29.09.2003, Чыкага (Ілінойс), ЗША), грамадзкая дзяячка. Дачка Эдварда Будзькі, жонка Вацлава Пануцэвіча. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, Вілснскі ўнівэрсытэт. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Настаўнічала ў Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча ў Ватэнштэце. У канцы 1940-х пераехала ў ЗША, жыла ў Чыкага. Брала ўдзсл у нацыянальным жыцьці. Чалец Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады. Адна з арганізатарак парафіі сьв. Хрыста Збаўцы ў Чыкага.
Пашкевіч Валянціна (дзяв. Жукоўская; 05.02.1916, Казельск, сёньня Калуская вобл., Расся — 25.03.2004, Таронта, Канада), грамадзкая дзяячка, пэдагог. Сястра Раісы Жук-Грышкевіч. Скончыла польскую гімназію імя А. Міцкевіча ў Пружанах (1935), паступіла на клясычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту, праз два гады псравялася на фізыка-.матэматычны факультэт. Брала актыўны ўдзел у Беларускім Студэнцкім Саюзе. Падчас Другой сусьветнай вайны жыла ў Бэрлінс, працавала ў перакладчыцкім бюро «Вінэта». Па капітуляцыі Нямеччыны апынулася ў Ватэнштэце (Ніжняя Саксонія), апекавалася беларускім скаўтынгам. У ліпені 1949 г. пераехала ў Таронта, дзе цераз год узяла шлюб з грамадзкім дзеячом Міхасём Пашкевічам. Брала актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці, арганізавала й кіравала танцавальным гуртком. Кіравала беларускай суботняй школкай пры царкве сьв. Еўфрасіньні Полацкай. Выдала «Першую чытанку пасьля лемантара для беларускіх дапаўняльных школаў» (Кліўленд, 1968), фундамэнтальны англамоўньі падручнік «Беларуская мова — Fundamental Byelorussia» (1974, 1978). Падрыхтавала «Ангельска-беларускі слоўнік» (50 тыс. словаў), выдрукаваны ў 2006 г. Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва.
Плескачэўскі Анатоль (28.02.1911, Глыбокае Вілснскай губ., сёньня райцэнтар у Віцебскай вобл. — 31.03.1980, Лексінгтан (Нью-Ёрк), ЗША). Скончыў глыбоцкую гімназію, Сельскагаспадарчую школу ў Грудзёндзу (1932) з дыплёмам агранома. У 1932— 1939 гг. працаваў на пасадзе гадавальнага агранома павету Вільня— Трокі. У 1940—1942 гг. жыў на тэрыторыі Літвы. У 1944 г. — ад’ютант прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады Радаслава Астроўскага. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У павасннай Нямеччыне вучыўся ва ўнівэрсытэце UNRRA ў Мюнхэне, потым — у Ўкраінскім Тэхнічна-Сельскагаспадарчым Інстытуце па спэцыяльнасьці «вэтэрынарыя». У ЗША — ад 1949 г. ГІрацаваў на хімікафармацэўтычных фабрыках, затым — у аддзеле антыбіётыкаў
фірмы Ріпіск (Ньюарк, Нью-Джэрзі). Браў актыўны ўдзел у беларускім грамадзкім жыцьці. Займаў пасаду віцэ-прэзыдэнта Беларускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі, віцэ-прэзыдэнта Амэрыканскіх Прыхільнікаў Антыбальшавіцкага Блёку Народаў, быў сябрам БЦП, парафіянінам царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у СаўтРывэры. У 1953 г. узяў шлюб з Аўгеняй Грытчак. Пахаваны на беларускіх могілках у Баўнд-Брук (Нью-Джэрзі).
Плескачэўскі Барыс (19.07.1902, Вільня, сёньня Рэспубліка Літва — 06.06.1982, Саўт-Рывэр (Нью-Джэрзі), ЗША), беларускі грамадзкі дзяяч у ЗША, актывіст парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Брат Анатоля Плескачэўскага.
Пятроўскі Ян (07.01.1905, Слуцак Менскай губ. — 19.01.2001, Гейнсвіл (Фларыда), ЗША). У 1930—1931 гг. вучыўся ў біблійнай школе мэтадыстаў, потым быў пастарам у Варшаве й Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н Гарадзенскай вобл.). У 1941 г. выехаў у Нямеччыну. Браў удзел у працы Беларускага Камітэту Самапомачы ў Бэрліне, працаваў на радыё «Вінэта». У 1945—1953 гг. жыў у Лінцы (Аўстрыя), дзе займаўся прапаведніцкай дзейнасьцю. У ЗША ад 1953 г. Жыў у Фларыдзе, дзе заснаваў Беларускую ДабрачыннаАдукацыйную Камісію. Напісаў і выдаў некалькі дзясяткаў кнігаў, у тым ліку пераклады Плятона, Марка Аўрэлія, «Клясычны грэкабеларускі слоўнік».
Равенскі Мікола (05.12.1886, в. Капланцы Ігуменскага пав., сёньня Бярэзінскі р-н Менскай вобл. — 09.03.1953, Лювэн, Бэльгія). У 1903—1914 гг. — кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Менску. Скончыў рэгенцкія курсы ў Маскве (1915), Маскоўскую кансэрваторыю (1930). У 1930-х выкладаў у Менскім музычным тэхнікуме, Беларускай кансэрваторыі. У 1938 г. быў выключаны з Саюзу кампазытараў. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў рознарабочым на тартаку пад Мюнхэ'нам. У канцы 1940-х пераехаў у Лювэн (Бэльгія), арганізаваў студэнцкі ансамбаль пры Лювэнскім унівэрсытэце. Аўтар гімну-малітвы «Магутны Божа» (словы Натальлі Арссньневай).
Рагуля Людміла (дзяв. Гутар; 1925, Наваградак). Дачка грамадзкага дзеяча, настаўніка Мікалая Гутара, жонка Барыса Рагулі. У 1943—1944 гг. — кіраўнічка юначак СБМ на Наваградзкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Актывістка Згуртаваньня Беларусаў Канады, парафіі царквы сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта.
Раецкі Міхась (02.11.1927, Менск — 22.10.2003, Пэрт, Аўстралія). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У друтой палове 1940-х
жыў у Вялікабрытаніі, браў удзел у Згуртаваньні Беларусаў Вялікабрытаніі. У Аўстраліі ад 1950 г. Першы старшыня аддзелу Задзіночаньня Бсларускіх Вэтэранаў у Кэльмскот (Пэрт), старшыня й сакратар Беларускага Аб’еднаньня ў Заходняй Аўстраліі. Ініцыятар і доўгачасовы кіраўнік Беларускага Радыёвага Камітэту ў Пэрце (1984—2003), стваральнік і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў. Аўтар зацемак пра жыцьцё беларускай грамады ў Заходняй Аўстраліі ў газэце «Беларус».
Родзевіч Усевалад (11.09.1916 — 17.07.1998, Сыднэй, Аўстралія). Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага вайсковага сьвятара. Вучыўся ў Гандлёвай Акадэміі ў Львове. У 1939 г. мабілізаваны ў польскую армію, трапіў у палон. Пазьней утрымліваўся ў канцэнтрацыйным лягеры ў Трыры, адкуль здолеў вырвацца. У 1944 г. — ад’ютант прэзыдэнта БЦР, лейтэнант БКА, удзельнік Другога Ўсебеларускага Кангрэсу. У Аўстраліі ад 1949 г. Жыў у Сыднэі, дзе браў удзел у жыцьці беларускай дыяспарьі. Быў сябрам Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі, узначаленага Міхасём Зуем (кірунак БЦР). Пазьней удзельнічаў у нацыянальных мерапрыемствах, ладжаных Бсларускім культурна-грамадзкім клюбам.
Родзька Філарэт (27.01.1890, в. Вераскава, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 05.03.1977, Нью-Джэрзі, ЗША). Скончыў Нясьвіскую настаўніцкую сэмінарыю. Настаўнічаў у в. Грычынавічы (сёньня Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл.). У 1915 г. мабілізаваны ў царскае войска, скончыў афіцэрскую школу, ваяваў на фронце, быў паранены. У 1918 г. вярнуўся на Палесьсе, далучыўся да арміі генэрала С. Булак-Балаховіча. У 1921 г. вярнуўся ў в. Вераскава, дзе працаваў кіраўніком школы. У 1942—1943 гг. — настаўнік Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі, ад 1943 г. —дырэктар беларускай прагімназіі ў Наваградку. Ад 1944 г. — на эміграцыі. У ЗША ад 1949 г. Браў удзел у нацыянальным руху ў ЗША, быў старшынём аддзелу БАЗА ў штаце Нью-Джэрзі, старшынём аддзелу Рады БНР у Нью-Джэрзі. Арганізаваў бсларускую суботнюю школу, браў удзел у арганізацыі парафіі Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку, доўгі час быў рэгентам хору парафіі. Бацька Ўсевалада Родзькі й мастачкі Галіны Русак (Родзькі).
Рэшэць (Рэшаць) Язэп (20.07.1890, в. Рушчаны, сёньня Падляскае ваяводзтва Польшчы — 15.02.1958, Лайл (Ілінойс), ЗША), каталіцкі сьвятар, манах-бэнэдыктын, пэдагог. Скончыў Папскі Грыгарыянскі Інстытут, Папскі Ўсходні Інстытут у Рыме са ступеньню доктара тэалёгіі й філязофіі. Высьвячаны ў сьвятары ў 1917 г. Выкладаў філязофію й апалягетыку на тэалягічным факуль-
тэце Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. У 1925 г. падпісаў ліст пратэсту беларускага каталіцкага сьвятарства супраць канкардату паміж Польшчай і Апостальскай Сталіцай. Высланы на Беласточчыну, перасьледаваўся польскімі царкоўньімі ўладамі за спрыяньне беларускаму нацыянальнаму руху й стварэньне суполак Беларускага Інстытуту Гаспадаркі й Культуры. У 1938 г. выехаў у ЗША. Уступіў у бэнэдыктынскі кляштар у Лайле. У 1941 г. быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады.
Сабалеўскі Юры (24.04.1889, Стоўпцы — 26.12.1957, Кірхгайм, Нямеччына), грамадзка-палітычны дзяяч. У 1922— 1926 гт.—пасол польскага сейму, у 1924—1926 гг. — адзін з кіраўнікоў БСРГ. Некалькі разоў арыштоўваўся польскімі ўладамі. Падчас нямецкай акупацыі займаў пасаду бурмістра Баранавічаў. Зь лета 1943 г. да студзеня 1944 г. — старшыня Беларускай Самапомачы. Са студзеня 1944 г. — віцэ-прэзыдэнт БЦР. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад 1950 г. у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, працаваў сталяром у шпіталі. Браў актыўны ўдзел у грамадзка-палітычнай дзейнасьці. У 1948 г. — старшыня ўраду БЦР, у 1949—1954 гг. — старшыня калегіі БЦР. У кастрычніку 1955 г. разам з Іванам Касяком, Леанідам Галяком, Лявонам Савёнкам, Міколам Паньковым, Віктарам Чабатарэвічам і Анатолем Плескачэўскім стварыў Камітэт Незалежнай Беларусі. На эміграцыі стварыў Сялянска-Работніцкую Партыю Вызваленьня Беларусі. Летам 1956 г. вярнуўся ў Нямеччыну празь невыносны для ягонага здароўя клімат Нью-Ёрку. ГІамёр 26 сьнежня 1957 г. на чыгуначнай станцыі Кірхгайм у выніку сардэчнага прыпадку. 15 сьнежня 1957 г. у лісьце да свайго сябры Радаслава Астроўскага ён пісаў: «Здароўе служыць беззаганна». Аўтар успамінаў пра Беларускую Сялянска-Работніцкую Грамаду й сваё жыцьцё.
Саветаў Сава (сьвецкае імя Юры (Георі і); 1898, Пецярбург— 21.05.1951, Лёндан, Вялікабрытанія). Скончыў Пажаскі корпус (1916). Падчас Першай сусьветнай вайны — у расейскім войску (афіцэр палку гвардзейскіх грэнадзёраў), падчас грамадзянскай вайны — у Добраа.хвотніцкай Арміі генэрала Дзянікіна. Ад 1920 г. — на эміграцыі. Меў некалькі баявых узнагародаў. Скончыў багаслоўскі факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. У 1925 г. рукапакладзены на ераманаха, быў настаяцелем Сьвята-Мікалаеўскага падвор’я ў Бары (Італія), служыў у Мюнхэне, Будапэшце. У красавіку 1929 г. у Варшаве ўзьведзены мітрапалітам Дзянісам
у сан архімандрыта. Ад 1933 г. — япіскап Люблінскі, а ў 1937 г. ачоліў Гарадзснскую япархію. Падчас Другой сусьветнай вайны — галоўны капэлян праваслаўных жаўнераў у польскім войску ў чыне генэрала брыгады. Ад 1946 г. жыў у Лёндане. Апекаваўся праваслаўнымі польскімі грамадзянамі (пераважна беларусамі).
Савёнак Лявон (26.06.1897, в. Вялец, сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл. — 21.02.1974, Памон (Нью-Джэрзі), ЗША), грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, журналіст. У 1920-х працаваў у «Савецкай Беларусі», звольнены за беларускі нацыяналізм. У 1933 г. арыштаваны на справе Беларускага Нацыянальнага Цэнтру, высланы на шэсьць гадоў. У 1939 г. вярнуўся ў Беларусь. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай газэце». Напісаў сатырычныя нататкі «Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава». Зь лета 1944 г. — наэміграцыі. У паваеннай Нямсччыне настаўнічаў, быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Адзін з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР (пакінуў Раду праз канфлікт зь Міколам Абрамчыкам), у 1948 г. увайшоў у кансысторыю адноўленай БАПЦ, адзін з заснавальнікаў газэты «Бацькаўшчына» й ейны першы рэдактар. Ад 1950 г. у ЗША, уваходзіў у склад рэдкалегіі «Беларуса».