Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
Садоўскі Янка (15.07.1926, Стоўпцы Наваградзкага ваяв., сёньня Менская вобл. — 10.06.1982). Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным руху на Стаўпеччыне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У Вялікабрытаніі ад 1946 г., потым высхаўу Рым — вучыцца ўПапскі Грыгарыянскі Інстытут. У сьнежні 1955 г. высьвячаны на сьвятара. Вярнуўся ў Лёндан дзеля працы ў Беларускай Каталіцкай Місіі. У 1961 г. парваў са сьвятарствам ды выехаў у Канаду. Выкладаў расейскую мову й літаратуру ў Кўінскім унівэрсытэце (Антарыё). Аўтар манаграфіі Byelorussians in Canada (1982).
Сажыч Барбара (дзяв. Мазура; 17.12.1919, г. Укмэрге, Літва —21.07.1978, Дэтройт(Мічыган), ЗША). У 1928 г. разам з бацькамі пераехала на Наваградчыну. Зь лета 1944 г. — на выгнаньні. Была жаўнеркай батальёну «Дальвіц». У 1946—1949 гг. вучылася ў Філіпс-унівэрсытэце ў Марбургу (Нямеччына). У 3LUA ад 1949 г. Брала ўдзел у працы дэтройцкага аддзелу БАЗА.
Салавей Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк. на эміграцыі Альбэрт Кадпяк; 01.05.1922. в. Крысава. сёньня Дзяржынскі р-н Менскай вобл. — 22.01.1978, Мэльбурн, Аўстралія), паэт, ірамадзкі дзяяч. Падчас нямсцкай акупацыі працаваў у павятовай управе ў Ільлі (Вялейскі р-н Менскай вобл.), з кастрычніка 1942 г. да жніўня
1944 г. — у часопісе «Новы шлях» (Рыга). У 1945—1949 гг. жыўу Зальцбургу (Аўстрыя). У 1949 г. разам зь сям’ёй выехаў у Аўстралію. Жыў у Адэляйдзе (Паўднёвая Аўстралія), Мэльбурне (Вікторыя).
Сільвановіч Мікола (псэўд. Вярба, 09.04.1917, в. Вірадова, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 13.07.1975, Вініпэг, Канада), грамадзкі дзяяч, пісьменьнік, філятэліст. Зь лста 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Празе, затым у Герэнбэргу каля Штутгарту (зямля Бадэн-Вюртэмбэрг). Адзін са стваральнікаў у 1946 г. у Заходняй Нямеччыне творчага аб’яднаньня «Шыпшына», куды ўвайшлі таксама Натальля Арсеньнева, Юрка Віцьбіч, Янка Золак, Хведар Ільляшэвіч, Аўген Кавалеўскі, Уладзімер Клішэвіч, Алесь Салавей, Масей Сяднёў, Уладзімер Сядура-Глыбінны, Мікола Цэлеш. Арганізаваў майстроўню беларускага мастацкага рамяства «Раніца», вырабы якой неаднаразова на розных выставах бралі прызы. Менавіта Мікола Сільвановіч выдаў у 1947 г. шырока вядомую паштоўку да ўгодкаў 25 Сакавіка з выявай ГІагоні й партрэтамі беларускіх нацыянальных дзеячоў — К. Каліноўскага, I. Грынявіцкага. Ф. Багушэвіча, П. Крэчаўскага, В. Захаркі. 16 траўня 1949 г. выехаў у Канаду. Жыў у Вініпэгу, дзе прычыніўся да заснаваньня Беларускага Нацыянальнага Камітэту й Беларуска-Канадыйскага Нацыянальнага Аб'яднаньня ў правінцыі Манітоба. Аўтар артыкулу пра беларусаў у Канадзе ў дзесяцітамовай Encyclopedia of Canada (1956 1957). Аднак беларускія дзеячы абвінавацілі аўтара ў сьвядомым заніжэньні колькасьці беларусаў у Канадзе. Паціху аддаліўся ад беларускага жыцьця.
Сіповіч Часлаў (08.12.1914, в. Дзедзінка, сёньня Мёрскі р-н Віцебскай вобл. — 04.10.1981, Лёндан, Вялікабрытанія), грэкакаталіцкі біскуп. Вучыўся ў Друйскай гімназіі. У 1934 г. пастрыжаны ў манахі. Вучыўся на факультэце філязофіі й тэалёгіі ў Віленскім унівэрсытэце імя Стэфана Баторыя. У 1938—1947 гг. жыў у Рыме, дзе скончьіў Папскі Грыгарыянскі Унівэрсытэт і Папскі Усходні Інстытут. У 1944—1946 гг. апекаваўся беларускімі жаўнерамі 2-й Польскай арміі, раскватараванымі па ўсёй Апэнінскай паўвысьпс. Праводзіў сярод іх дабрачынную й асьветніцкую працу. У 1947 г. прызначаны рэктарам Беларускай Каталіцкай Midi ў Вялікабрытаніі, у Лёндане з 9 красавіка 1947 г. Заснаваў у раёне Фінчлі (Паўночны Лёндан) беларускі асяродак, што зь цягам часу вырас да чатырох дамоў. Заснаваў Беларускую грэка-каталіцкую царкву сьв. Пятра й Паўла, а таксама ініцыятар стварэньня Бела-
рускай бібліятэкі-музэю імя Ф. Скарыны, што зь цягам часу перарасла ў найбуйнейшы збор беларусікі ў Заходняй Эўропе. Браў таксама актыўны ўдзел у заснаваньні Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі, працы яго Галоўнай Управы.
Сіткоўскі Кастусь (04.04.1923, Наваградак, сёньня Гарадзенская вобл. — 26.05.1994, Сыднэй, Аўстралія). Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў, скончыў Наваградзкую настаўніцкую сэмінарыю (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у лягеры Ватэнштэт, працаваў настаўнікам у бсларускай пачатковай школс. 3 канца 1949 г. — у Аўстраліі. Жыў у Сыднэі, меў бізнэс у галіне гандлю дрэвам. Адзін са стваральнікаў, а ў 1954—1955 гг. —старшыня Беларускага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі. Удзельнік Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі, у якім доўгі час выконваў абавязкі дырэктара. Загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Скурат Яўхім (29.12.1906 — 1992). Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт, аддзел францускай філялёгіі (1939), у 1939 г. — аддзяленьне Гіарыскай Сарбоны. Абараніў дысэртацыю «Сымбалізм у раманах Ж. Радэнбаха» (на францускай мове). Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Быў акруговым школьным інспэктарам у Глыбоцкай акрузе. Зь лета 1944 г. —наэміграцыі. Зканца 1940-х — у Канадзе. СкончыўТэхнічны Інстытут Электронікі. Браў удзел у грамадзкім жыцьці — працы ЗБК, філіі Бсларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.
Сладкоўскі Барыс (25.03.1916, Цырын, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 1992). Скончыў Віленскую беларускую гімназію. У Канадзе ад 1949 г. Актывіст прыходу царквы сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Таронта.
Слосканс Баляслаў (19.08.1893 — 18.04.1981, Брусэль, Бэльгія). Паходзіў з латыскай каталіцкай сям’і. У 1926 г. папам рымскім прызначаны апостальскім адміністратарам Менскім і Магілёўскім, біскупам Менскай і Магілёўскай архідыяцэзій. За рэлігійную дзейнасьць перасьледаваўся савецкімі ўладамі, адседзеў шэсьць гадоў у сталінскіх лягерах. У 1933 г. паводле абмену палітвязьнямі выехаў у Латвію. 3 восені 1944 г. — на эміграцыі. У 1952 г. прызначаны Ватыканам апостальскім візытатарам для беларусаў-каталікоў у Эўропе. Фундаваў беларускія каталіцкія праекты.
Смаршчок Аўгеп (25.09.1914, м. ЗэльваСлонімскага пав. Гарадзенскай губ., сёньня райцэнтар Гарадзенскай вобл. —05.10.1984, Бэльгія), сьвятар, пэдагог, перакладчык. Скончыў Сьвіслацкую настаўніцкую сэ.мінарыю (1934), настаўнічаў. У 1939 г. мабіліза-
ваны ў войска, браў удзел у абароне Варшавы, трапіў у палон. У 1940 г. вызвалены. Працаваў на фабрыцы ў Бэрліне, вучыўся ў Бэрлінскім унівэрсытэце (псыхалёгія). У 1950 г. скончыў факультэт псыхалёгіі й філязофіі Філіпс-унівэрсытэту ў Марбургу. 3 верасьня 1950 г. рукапакладзены ў ярэя БАПЦ ды пераехаў у Лювэн (Бэльгія) для абслутоўваньня рэлігійных патрэбаў мясцовых беларусаў, заклаў парафію БАПЦ. Абслугоўваў ня толькі беларусаў, але й праваслаўных украінцаў, грэкаў, сербаў, расейцаў, праваслаўныя парафіі ў вугальных шахтах у Лімбургу, выяжджаў у Францыю. У 1955 г. скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт са ступеньню магістар псыхалёгіі й філязофі і. У 1960-х навучаўся ў Вольным Інстытуце Філялёгіі й Гісторыі Усходніх Славянаў Брусэльскага Унівэрсытэту, атрымаў ступень магістра славістыкі. У 1965—1980 гг. выкладаў расейскую мову ў Вышэйшай Флямандзкай Школс перакладчыкаў у Антвэрпэне. Зь ягонай сьмерцю праваслаўнае жыцьцё ў Бэльгіі фактычна спынілася.
Сокалаў-Воюш Сяргей (16.10.1957, в. Астроўшчына Полацкага р-ну). пісьменьнік, бард, журналіст, удзсльнік незалсжніцкага руху 1980-х. Скончыў завочнае аддзяленьне філфаку БДУ. У 1984—1985 гг. — супрацоўнік філіялу музэю Якуба Коласаў Мікалаеўшчыне, страціў працу за сьвяткаваньне ў Мікаласўшчыне разам з «Майстроўняй» Купальля. У 1982—1984, 1955—1988 гг. — настаўнік беларускай філялёгіі ў Наваполацку, у 1988—1990-х быў загадчыкам літчасткі лялечнай трупы Тэатру імя Якуба Коласа (Віцебск). У 1991 г. ажаніўся з дачкой Франціша й Всры Бартуляў Ганнай і пераехаў у ЗША. Працаваў на радыё «Свабода» ў Гіразе. Ад 2004 г. жыве ў Нью-Ёрку.
Стагановіч Аляксандар (25.01.1890, в. Нясутычы Наваградзкага пав. Гарадзенскай вобл., сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 28.12.1988, Нью-Брансьвік (Нью-Джэрзі), ЗША), грамадзкі дзяяч. У Першую сусьветную вайну знаходзіўся ў складзе Расейскага Экспэдыцыйнага Корпусу ў Францыі. У 1920 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. У 1925 г. уступіў у БСРГ. У 1928 г. вылучаны дэпутатам ад Наваградзкай акругі ў польскі сейм па сыіісе «Змаганьне», але за два дні да выбараў арыштаваны й зьняволены. ГІасьля асабістага заступніцтва маршалка сейму вызвалены. У канцы 1928 г. адмовіўся ад дэпутацкага мандату ў знак пратэсту супраць сунрацоўніцтва з КПЗБ. Празь некаторы час быў арыштаваны (паколькі пазбавіўся дэпутацкай недатыкальнасьці) і асуджаны на шэсьць гадоў турмы. Падчас нямецкай акупацыі —
кіраўнік Беларускай Народнай Самапомачы на Наваградзкую акругу. Зь лета 1944 г. ■— на эміграцыі. Адзін з ініцыятараў аднаўленьня Рады БНР, браў удзел у зьезьдзе ў Остэргофэнс, дзе было заяўлена пра аднаўленьне дзейнасьці Рады. 3 канца 1940-х — у ЗША. Быў сябрам Згуртаваньня Беларускіх Вэтэранаў і япархіяльнай Рады БАПЦ. Ад 1957 г. — намесьнік прэзыдэнта Рады БНР. Пакінуў падрабязныя ўспаміны.
Стапкевіч Марыя (дзяв. Новак; 20.10.1900, в. Чэскі Брод, Аўстра-Вугоршчына, сёньня Чэхія — 05.05.1983, Нью-Джэрзі, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Янкі Станкевіча. Чэшка па нацыянальнасьці. Скончыла Vassar College у Нью-Ёрку (1922), Карлаў унівэрсытэт у Празе. У 1926 г. разам з мужам Янкам Станкевічам пераехала ў Вільню. У 1941—1945 гг. разам з сынамі, Вячаславам, Багуславам і Юркам, жыла ў Празе, пазьней у лягерах для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Брала ўдзел у працы розных беларускіх арганізацый (напр., БАЗА).
Станкевіч Станіслаў (23.02.1907, в. Арляняты, Ашмянскі пав. Віленскай губ., цяпер Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл. — 06.11.1980, Нью-Ёрк, ЗША). Скончыў гуманістычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1933), абараніў докгарскую дысэртацыю «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» (1936). Браў актыўны ўдзел у працы Беларускага Студэнцкага Саюзу, рэдагаваў часопіс «Студэнцкая думка». У 1937—1938 гг. стажыраваўся ў навучальных установах Югаславіі й Баўгарыі. У 1939— 1941 гг. — выкладчык у Наваградзкай пэдагагічнай вучэльні. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Барысава (1941—1943), намесьнік прэзыдэнта БЦР на Баранавіцкую акругу (1944). Дэлегат Другога Усебеларускага Кангрэсу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў адным з актыўных прыхільнікаў аднаўленьня Рады БНР. Ад 1947 г. — радны БНР. Быў першым старшынём Антыбальшавіцкага Блёку Народаў (1946). У 1948—1962 гг. — рэдактар беларускай газэты «Бацькаўшчына» (Мюнхэн), у 1962—1980 гг. — газэты «Беларус» (Нью-Ёрк).