Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Мартас Антон (япіскап Апанас; 08.09.1904, в. Завітая Наваградзкага пав. Менскай губ., сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл. — 03.11.1984). Магістар тэалёгіі. У 1927 г. пастрыжаны ў манахі пад імем Апанас (Афанасій). У 1942 г. у Менску высьвячаны на ягііскапа Віцебскага й Полацкага. У паваеннай Нямеччыне выкладаў рэлігію ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце, супрацоўнічаў зь беларускай праваслаўнай прэсай, выдаў падручнік Старога Запавету па-беларуску. I Іразь перасьлед беларускіх палітыкаў — прыхільнікаў аўтакефаліі, пры канцы 1940-х зьсхаў у Аўстралію, затым жыў у Буэнас-Айрэсе (Аргентына). У 1966 г. выдаў кнігу «Белорусь в нсторйческой государственной й церковной жнзнй» (прадмова па-беларуску). У 1971 г. Сынод РЗПЦ забараніў чытаньне й распаўсюд кнігі, а аўтара адлучыў ад рэлігійнай дзейнасьці.
Мерляк Кастусь (Канстанцін) (25.12.1919, в. Дзетамля, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл.). Скончыў курсы крэдытных інспэктараў Дзяржбанку СССР у Беластоку, працаваў бугальтарам, старшы.м крэдытным інспэктарам на Наваградчыне. Падчас нямецкай акупацыі нрацаваў у беларускай адміністрацыі, Беларускай Народнай Самапомачы, быў інтэндантам у Наваградзкім беларускім эскадроне. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Знаходзіўся ў
Італіі, дзе быў інтэрнаваны амэрыканскімі войскамі. У 1947 г. выехаў у Аргентыну. Стварыў і ўзначаліў Згуртаваньне Беларусаў у Аргентыне. Ад 1954 г. — у ЗША. У 1959—1964 гг. — старшыня Галоўнай Управы Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. У 1964 г. у выніку «ўнутраных» канфліктаў выключаны з БАЗА. Разам з паплечнікамі стварыў Беларуска-Амэрыканскае Аб’еднаньне.
Мінкевіч Галіна (19.05.1908— 19.01.2004, Фларыда, ЗША), дачка Радаслава й Антаніны Астроўскіх. Скончыла Віленскі ўнівэрсытэт. Доктар мэдыцыны. Ажанілася зь вядомым дзеячом нацыянальнага руху, старшынём Беларускага Студэнцкага Саюзу Ігнатам Гагалінскім, зь якім потым разышлася. Узяла шлюб з доктарам Мікалаем Мінкевічам. Падчас нямецкай акупацыі займалася прафэсійнай дзейнасьцю. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жылі ў Нямеччыне, Аргентыне, са студзеня 1955 г. — у ЗША.
Мінкевіч Мікалай (08.09.1909, Лунінец, сёньня Бсрасьцейская вобл. — 29.04.1980, Фларыда, ЗШ А). Скончыў сярэднюю тэхнічную школу ў Ломжы, экстэрнам Віленскую беларускую гімназію (1936). Паступіў у Віленскі ўнівэрсытэт на мэдыцынскі факультэт. У 1930-х гг. быў загадчыкам інтэрнату пры Віленскай беларускай гімназіі. Праз ваенныя падзеі пераехаў у Каўнас, дзе скончыў унівэрсытэт імя Вітаўта Вялікага (1942). У 1942—1944 гг. працаваў лскарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай мэдыцынскай школы, галоўным лекарам БКА. Удзельнік Другога Усебеларускага Кангрэсу. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Працаваў лекарам пры UNRRA у брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны. У 1949 г. выехаў у Аргентыну. Са студзеня 1955 г. разам з жонкай, двума сынамі пераехаў у ЗША. У 1960—1976 гг. жыў у штаце Ілінойс, займаўся прыватнай практыкай, працаваў у шпіталях. У 1976 г. па выхадзе на пэнсію пераехаў у Фларыду. Ha XVIII пленуме БЦР (4 ліпеня 1977 г.) выбраны віцэ-прэзыдэнтам БЦР, у 1976 г. Радаславам Астроўскі.м узьведзены ў ранг генэрала БКА.
Міхалюк Янка (22.03.1922, в. Пузічы Лунінецкага р-ну Палескага ваяв., сёньня Салігорскі р-н Менскай вобл. — 31.03.1995, Лёндан, Вялікабрытанія), грамадзкі дзяяч у Вялікабрытаніі. Служыў у Арміі Андэрса, у Вялікабрытаніі ад 1946 г. Жыў у Брэдфардзе, браў удзел у заснаваньні сугюлак ЗБВБ, у 1948—1950 гг. у Хрысьціянскім Аб’еднаньні Бсларускіх Работнікаў. Потым зноў далучыўся да ЗБВБ. У 1950-х гг. — адзін зь лідэраў беларускага жыцьця ў графстве Ёркс, браў актыўны ўдзел у працы парафіі
БАПЦ сьв. Спаса ў Брэдфардзе. У пачатку 1960-х разам з жонкай Лёляй Міхалюк пераехаў у Лёндан. Быў радным БНР, увайшоў у Галоўную Ўправу ЗБВБ, ад 1972 да 1995 г. — старшыня Галоўнай Управы ЗБВБ.
Міцкевіч Міхась (13.07.1897, в. Мікалаеўшчына, сёньня Стаўпецкі р-н Менскай вобл. — 25.10.1991, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі й рэлігійны дзяяч, пісьменьнік, пэдагог. Малодшы брат Якуба Коласа. Удзельнік Першага (1917) і Другога (1944) Усебеларускіх Кангрэсаў. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У лягерах для перамешчаных асобаў у Заходняй Нямеччыне настаўнічаў, аўтар чатырох чьітанак для дзяцей. Ад 1950 г. у ЗША, браў удзел у грамадзкім і царкоўным жьіцьці: быў сябрам БАЗА. Рэдагаваў газэту «Беларус» (1954—1962), часопіс «Голас Царквы» (1970—1981).
Монід Арсен (15.08.1925, в. Хатуцічы Маладзечанскага пав. Віленскага ваяв., сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 28.07.2005). Скончьіў Маладзечанскую адміністрацыйна-гандлёвую школу (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Францыі, дзе браў удзел у працы Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай адміністрацыйна-гандлёвай школе, быў рэфэрэнтам Галоўнай Управы Беларускай Незалежніцкай Арганізацыі Моладзі. Удзельнік Зьезду Бсларускай Эміграцыі ў Парыжы, прыхільнікаў Міколы Абрамчыка (26—28 лістапада 1948 г.). Сябра Рады БНР. У сярэдзіне 1950-х пераехаў у Канаду.
Мядзейка Нікандар (28.08.1914, в. Нанькі Ашмянскага пав. Віленскай губ., сёньня Івейскі р-н Гарадзенскай губ. — 06.12.1987, Нью-Брансьвік (Нью-Джэрзі), ЗША). Вучыўся ў Настаўніцкай сэмінарыі ў Барунах Ашмянскага пав. да яе ліквідацыі ў 1932 г. Скончыў гімназію ў Вільні. У 1936—1939 гг. у польскім войску. У 1939—1941 гг. працаваў настаўнікам беларускай мовві й літаратуры ў Маладзечне. Падчас нямецкай акупацыі — школьны інспэктар у Маладзечанскім павеце, затым — у Лідзкай акрузе. Зь лістапада 1942 г. да верасьня 1943 г. — кіраўнік акруговай управы Беларускай Народнай Самапомачы ў Глыбокім. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У паваеннай Нямеччыне (француская зона акупацыі) скончыў унівэрсытэт UNRRA з дыплёмам інжынэра мэліярацыі. Улютым 1948 г. пераехаў у Францыю. Прэзыдэнтам БЦР Радаславам Астроўскім вызначаны дэлегатам БЦР у Францыі. У красавіку 1954 г. разам зь сям’ёй пераехаў у ЗША. 4 верасьня 1954 г. вызначаны першым віцэ-прэзыдэнтам БЦР, быў скарбнікам Бела-
рускага Кангрэсавага Камітэту Амэрыкі. Ha XVIII пленуме БЦР (3—4 ліпеня 1977 г.) выбраны прэзыдэнтам БЦР.
Навара Павал (17.09.1927, в. Купіск, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 24.05.1983, Лёндан, Вялікабрытанія). У 1942—1944 гг. вучыўся ў Наваградзкай настаўніцкай сэмінарыі. Зь вясны 1944 г. — курсант Менскай афіцэрскай школы БКЛ. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 18 верасьня 1944 г. разам з калегамі здаўся ў палон амэрыканцам ля в. Клерваль (Францыя). Далучыўся да 2-га Польскага корпусу. Пасьля сканчэньня падафіцэрскай школы ў Сан-Базыліс на поўдні Італіі ўзяў удзел у баявых дзеяньнях на поўначы Апэнінаў у складзс 2-й роты 17-га батальёну. Ад жніўня 1946 г. у Вялікабрытаніі. Браў удзел у I Зьезьдзе Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі, доўгачасовы старшыня Галоўнай Управы ЗБВБ. У 1952 г. скончыў факультэт матэматыкі, хіміі й фізыкі Лёнданскага ўнівэрсытэту. Нрацаваў у лёнданскіх лябараторыях. Пахаваны на могілках у р-не Фінчлі (Лёндан).
Надсан Аляксандар (08.08.1926, в. Гарадзея, сёньня Нясьвіскі р-н Менскай вобл.), сьвятар, грамадзкі дзяяч, навуковец. Вучыўся ў Нясьвіскай настаўніцкай сэмінарыі. Скончыў курсы малодшых кіраўнікоў СБМ у Альбэртыне. Ад чэрвеня 1944 г. — у Менскай афіцэрскай школс БКА. Зь ліпеня 1944 г. на эміграцыі. Знаходзіўся на Заходнім фронце. Далучыўся да 2-га Польскага корпусу (Армія Андэрса), браў удзел у баявых дзеяньнях на поўначы Італіі, быў паранены. Ад 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Скончыў матэматычны факулыэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваньня Беларусаў у Вялікабрытаніі. Старшыня ЗБВБ (1951—1953). Таксама рэдагаваў часопісы «Беларус на чужыне» й «На шляху», браў удзел у працы Беларускага Хрысьціянскага Акадэмічнага Аб’еднаньня «Рунь» і Беларускага Народна-Нсзалежніцкага Хрысьціянскага Руху. 3 восені 1953 г. навучаўся ў Рыме, у Грэцкай Калегіі (духоўнай сэ.мінарыі для каталікоў усходняга абраду). 23 лісгапада 1958 г. высьвячаны на сьвятара. У ліпені 1959 г. вярнуўся ў Лёндан. Наведваў беларускія асяродкі на брытанскіх выспах, ад 1961 г. — кіраўнік беларускай школы імя Кірылы Тураўскага ў Лёндане. Ад 1971 г. — кіраўнік Беларускай бібліятэкімузэю імя Ф. Скарыны, аад 1981 г. — кіраўнік Беларускай Кагаліцкай Місіі ў Вялікабрытаніі. 3 канца 1980-х — апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў у замежжы, кіраўнік Камітэту дапамогі ахвярам радыяцыі.
Наўмовіч Міхась (1922, в. Рамашкевічы, Наваградчына — 08.03.2004, Парыж, Францыя). Пасьля вайны жыў у Францыі. Скончыў факультэт скульптуры Нацыянальнай Вышэйшай Школы Мастацтваў у Парыжы (1953). Браў удзел у беларускім нацьіянальным жыцьці, прычыніўся да стварэньня Беларускага незалежнага аб’яднаньня моладзі, выдаваў часопіс «Моладзь».
Нядзьведзкі Пётра(16.03.1918,в. Вераб’іпад Будславам, сёньня Мядзельскі р-н Менскай вобл. — 02.09.2000, Эшвіл (Паўночная Караліна), ЗША), дзяяч СБМ, паэт, мастак. Падчас нямецкай акупацыі — намесьнік акруговага кіраўніка СБМ на Вялейшчыну. Аўтар некалькіх патрыятычных песень, у тым ліку—«Ідуць жаўнеры-беларусы». Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягеры ў Ватэнштэце, браў удзел у беларускім жыцьці. Быў кіраўніком мужчынскага хору «Рэвэлерсы». 3 канца 1940-х—у ЗША. Жыў у СаўтРывэры, пасьля — у Іст-Брансьвіку. Працаваў тэхнічным лябарантам на фармацэўтычнай фабрыцы. Браў удзел у грамадзкім руху, належаў да Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад 1997 г. жыў у Паўночнай Караліне.
Орса Аляксандар (псэўданім Негнявіцкі; 24.07.1896, Нягневічы, сёньня Наваградзкі р-н Гарадзенскай вобл. — 02.11.1959, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзяяч, пэдагог. Скончыў Карлаў унівэрсытэт у Празе, выкладаў прыродаведу ў Наваградзкай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай акупацыі — школьны інспэктар на Наваградзкую акругу. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Дырэктар Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. У 1949 г. выехаў у ЗША, браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці ў НьюЁрку.
Пануцэвіч Вацлаў (да эміграцыі Папуцэвіч; 1910, в. Малая Альшанка Гарадзенскага пав., сёньня Гарадзенскі р-н — 25.08.1991, Чыкага (Ілінойс), ЗША), грамадзкі дзяяч, гісторык. У 1936—1939 гг. вучыўся на юрыдычны.м факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. Уваходзіў у склад Беларускага Інстытуту Навукі й Гаспадаркі, быў сябрам Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі. У 1936 г. увайшоў у склад ініцыятыўнай групы па стварэньні Беларускага Нацыянальнага Фронту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на розных кіраўнічых пасадах у Баранавічах. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Ад 1949 г. — у ЗША (Чыкага). Займаўся дасьледчыцкай дзейнасьцю (вывучаў рэлігійную гісторыю Беларусі), браў актыўны ўдзел у арганізацыі грэка-каталіцкай парафіі сьв. Хрыста Збаўцы ў Чыкага, быў рэдактарам часопісаў «Беларуская Царква», «Літва».