Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
Ганько Міхась (28.02.1918, хут. Каледзіна, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобласьці — 2002?), грамадзкі дзяяч, публіцыст, пісьменьнік. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. У траўні 1941 г. прызваны ў Чырвоную Армію санітарам. Трапіў у нямецкі палон. Скончыў курсы беларускіх прапагандыстаў у Вустраве. У 1942 г. быў накіраваны ў аддзел прапаганды Генэральнага камісарыяту Беларусь. Узначаліў СБМ, быў рэдактарам часопісу «Жыве Беларусь’». Увосень 1944 г. уведзены ў склад БЦР. Далейшы лёс невядомы. Паводле адной вэрсіі, браў удзел у антысавецкай партызанцы, паводле другой — загінуў у Празе ў траўні 1945 г., паводле трэцяй — пасьля вайны жыў і памёр у Заходняй Нямеччыне.
Ганчарэнка Галіна (1931, Бабруйск, Магілёўская вобл.). Бацькі былі рэпрэсаваныя (у 1937 г. бацька расстраляны, маці праз год выслана ў Сібір). У 1944 г. выехала на эміграцыю разам са сваёй апякункай вядомай сьпявачкай Барбарай Вержбаловіч. Скончыла Беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе (1948), факультэт раманскіх моваў унівэрсытэту гораду Нью-Ёрк (1954). Працавала перакладчыцай у ААН, затым пераехала ў Мюнхэн, дзе працавала на радыё «Свабода».
Гарошка Леў (26.02.1911, в. Трашчыцы Наваградзкага пав. Менскай губ., сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 28.07.1977, Парыж, Францыя), рэлігійны дзяяч, пэдагог, публіцыст. Сьвятарскія пасьвячэньні атрымаў у 1937 г. ГІрацаваў у грэка-каталіцкіх парафіях Заходняй Бсларусі. У 1939—1944 гг. настаўнічаў у Баранавічах. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Быў рэктарам Беларускай Каталіцкай Місіі ў Францыі (1946—1957. 1970—1977), у 1947—1958 гг. рэдагаваў беларускі часопіс «Божым шляхам». У 1970—1977 гг. шэф беларускай рэдакцыі «Радыё Ватыкан».
Гарошка Мікола (05.05.1902, в. Трашчыцы Наваградзкага пав. Менскай губ., сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 11.02.1979, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкі дзяяч. Першы старшыня БАЗА (1949—1952), затым старшыня ў 1965—1967 гг. Займаў розныя пасады ў арганізацыі, першы старшыня Фундацыі імя П. Крэчаўскага.
Гелда Іван (1897—1946), вайсковы дзяяч, сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. Зь лета 1944 г. — у дывэрсійным батальёне «Дальвіц». У 1945 г. схоплены савецкімі спэцслужбамі. Павешаны ў Беластоку.
Глінскі Кастусь (08.02.1906, в. Прытычына Дзісьненскага пав.— 14.06.1987, Лёндан, Вялікабрытанія). Скончыў Дзісьненскую гімназію, юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Належаў да Беларускага Студэнцкага Саюзу, некаторы час быў ягоным старшынём, выдаваў часопіс «Студэнцкая думка», пазьней — старшыня Згуртаваньня Беларускіх Студэнтаў «Скарынія», выдавец часопісу «Новая Варта» (1931—1934). Па сканчэньні ўнівэрсытэту працаваў судзьдзём у Ашмянах. Увосень 1939 г. арыштаваны бальшавіцкімі ўладамі й высланы на восем гадоў у савецкі лягер у Архангельскай вобласьці. Ад кастрычніка 1941 г. у Арміі Андэрса, працаваў пры вайсковым трыбунале. Ад 1946 г. у Вялікабрытаніі. Браў удзел у нацыянальным жыцьці беларускай дыяспары. Належаў да кіраўніцтва Беларускага Вызвольнага Фронту, узначальваў дэлегатуру Беларускай Цэнтральнай Рады, быў сябрам Антыбальшавіцкага Блёку Народаў.
Грабінскі Баляслаў (03.08.1899, в. Урачыншчына Сакольскага пав. Гарадзенскай губ., сёньня Падляскае ваяв., Польшча — 20.08.1991, Лонгвуд (Фларыда), ЗША), грамадзкі дзяяч, фундатар беларускіх праектаў. Доктар-дантыст. Браў удзел у беларускім грамадзка-палітычным жыцьці ў Вільні. Адзін зь лідэраў Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, падчас нямецкай акупацыі — старшыня Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні. У 1943 г. ледзь не расстраляны літоўскай адміністрацыяй. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Жыў у Чыкага. Пакінуў успаміны.
Груша Надзея (дзяв. Сасноўская; 22.10.1937, г. Горкі Магілёўскай вобл. —■ 25.10.1999, Мэльбурн, Аўстралія). Зь сям’і рэпрэсаванага. У 1943 г. з бацькамі выехала ў Нямеччыну. У Аўстраліі ад 1950 г. Працавала мэнэджарам у вялікай краме, а пазьней — у кампаніі «Джэнэрал Моторс Холдэн». У 1959 г. узяла шлюб з Аўгенам Грушам. Актывістка грамадзкага жыцьця ў Мэльбурне. Была сяброўкай Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікто-
рыі, доўгагадовай сакратаркай Беларускага Жаночага Камітэту. Пры канцы 1970-х — чалец Жаночай Сэкцыі Рады Паняволеных Народаў. Ад 1983 г. выконвала абавязкі сакратара, сакратара-скарбніка ФРБАА, удзельнічала ў выданьні Інфармацыйнага Бюлетэню ФРБАА. Сяброўка Беларускага сацыяльнага клюбу ў Вікторыі. Дапамагала ў арганізацыі разнастайных нацыянальных мерапрыемстваў беларусаў Мэльбурну, удзельніца беларускага мяшанага хору. Пахавана на беларускай дзялянцы могільніку Фоўкнэр у Мэльбурне.
Грыцук Аляксей (03.07.1910, в. Міхнаўка, сёньня Падляскае ваяводзтва Польшчы — 30.05.1976, Кінгстан (Антарыё), Канада). Завочна скончыў Варшаўскі ўнівэрсытэт (магістар гісторыі). Браў удзел у абароне Варшавы ў верасьні 1939 г., трапіў у палон. У часе нямецкай акупацыі кіраваў Школьным Інспэктаратам на Беласточчыне. У 1944 г. — асьветны афіцэр у фармацыях Беларускай Краёвай Абароны. Чытаў лекцыі па гісторыі ў 1-м кадравым батальёне БКА ў Бэрліне. Ад 1948 г. у Канадзе (Таронта). Браў актыўны ўдзел у грамадзкім і царкоўным жыцьці беларусаў Канады. У 1965—1967,1970—1972 гг. узначальваў ЗБК. Абараніў доктарскую дысэртацыю па творчасьці М. Багдановіча, працаваў у Квінс-унівэрсытэце гораду Кінгстан (Антарыё).
Грыцук Тамара (1937, Урал, Расея). Дакладная дата й месца нараджэньня невядомыя. У 1940 г. пераехала з бацькамі ў Глуск (Магілёўская вобласьць). У 1943 г. разам з бацькамі выехала ў Нямеччыну. Ад 1949 г. — у Аўстраліі. У Мэльбурне пазнаёмілася й пабралася шлюбам у 1954 г. з Аляксандрам Грыцуком. Нарадзіла дачку й сына. Далучылася да беларускай грамады Мэльбурну. Удзельнічала ў нацыянальных мерапрыемствах. Некаторы час была старшынёй Беларускага Жаночага Камітэту ў Вікторыі. Сяброўка Беларускага сацыяльнага клюбу.
Гуз Павал (15.08.1924, в. Дуброва, сёньня Рэчыцкір-н Гомельскай вобл. — 17.08.2003, Мэльбурн, Аўстралія). Па сканчэньні Другой сусьветнай знаходзіўся ў лягеры для перамешчаных асоб Куфштайн, дзе займаўся арганізацыяй беларускага скаўцкага Зьвязу імя Івана Луцкевіча. У 1949 г. разам з жонкай, Тэафіляй Пшыбек, выехаў у Аўстралію. Быў сакратаром псршага створанага ў Мэльбурне Беларускага клюбу. Пазьней сябра ўправы й культурна-асьветны рэфэрэнт Беларускага Аб’еднаньня ў Вікторыі. Дапамагаў у выданьні часопісу «Новае Жыцьцё» ў Мэльбурне, займаўся тэхнічнай працай. Доўгагадовы сакратар-скарбнік, а ў апошнія гады жыцьця й старшыня Беларускага Цэнтральнага Камітэту ў Вікто-
рыі. Ад 1989 г. — сакратар Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў у Аўстраліі. Дэлегат XIV—XIX пленумаў БЦР, меў узнагароды ад БЦР. Падтрымліваў сувязі зь беларускімі эміграцыйнымі выданьнямі ў іншых краінах, друкаваў нататкі з жыцьця беларусаў у Мэльбурне й вершы пад псэўданімам Паўлюк Дуброўскі.
Дзямідаў Мікалай (10.12.1888 — 23.05.1967, Чыкага (Ілінойс), ЗША), грамадзкі й вайсковы дзяяч. У 1918—-1920 гг. займаўся арганізацыяй беларускіх вайсковых фармацыяў, удзельнічаў у паходзе на Палесьсе генэрала Булак-Балаховіча (восень 1920г.). Ад 1923 г. жыў у Латвіі. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў на Латгаліі, быў школьным інспэктарам Лідзкай акругі. Ад 1944 г. —на эміграцыі. У Бэрліне быў намесьнікам кіраўніка падафіцэрскіх курсаў 1-га кадравага батальёну БКА. Ад 1950 г. жыў у ЗША.
Дзяхцяр Піліп (28.09.1926, в. Логавінцы Вялейскага пав. Віленскага ваяв. — 09.09.1960, Брэдфард, Вялікабрытанія). Скончыў шэсьць клясаў Беларускай гімназіі ў Міхэльсдорфе. Удзельнік «Дванаццаткі» — моладзевай групоўкі (Алесь Бута, Цімох Вострыкаў, Павал Дзімітрук, Янка Жучка, Янка Запруднік, Леанід Карась, Алесь Марговіч, Павал Урбан, Уладзімер Цьвірка, Леанід Швайчук, Васіль Шчэцька), што ў студзені 1948 г. выехала ў Вялікабрытанію на працы на вутальных шахтах. Застаўся ў Вялікабрытаніі, дзе ажаніўся з дачкой італьянскага эмігранта. Жыў у Брэдфардзе. Браў удзел у працы ЗБВБ і парафіі сьв. Спаса БАПЦ. Скончыў жыцьцё самагубствам.
Жданковіч Аляксандар (гл. Зданковіч Аляксандар).
Жук-Грышкевіч Вінцэнт (23.02.1903, Будслаў, сёньня Мядзёльскі р-н Менскай вобл. — 14.02.1989, Бэры (Антарыё), Канада). Скончыў факультэт славянскай філялёгіі й гісторыі Праскага ўнівэрсытэту. Выкладаў беларускую мову й гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі, беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай сэмінарыі й Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні. У 1939— 1942 гг. знаходзіўся ў савецкай высылцы. Вызвалсны паводле амністыі, уступіў у Армію генэрала Андэрса. Знаходзіўся на Блізкім Усходзе, у Афрыцы, Італіі. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю й псыхалёгію ў вайсковых польскіх школах у Італіі й Англіі. У Канадзе — ад 1950 г. Абараніў доктарскую дысэртацыю — «Лірыка Янкі Купалы» — у Атаўскім унівэрсытэце. У 1954—1956 гг. працаваў у Мюнхэне ў беларускай рэдакцыі радыё «Свабода». У 1970—1982 гг. — старшыня Рады БНР.
Жук-Грышкевіч Раіса (дзяв. Жукоўская; 22.10.1919, Пружаны, сёньня Берасьцейская вобл.). У 1930-х вучылася ў Віленскім
унівэрсытэце. У Канадзе ад 1949 г. Скончыла Таронцкі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «дантыстыка». У 1953 г. узяла шлюб з грамадзкім дзеячом Вінцэнтам Жук-Грышкевічам. Бярэ актыўны ўдзел у працы ЗБК, у 1965 г. заснавала й узначаліла Згуртаваньне Беларускіх Жанчын у Канадзе. У 1973 г. як прадстаўнік ад беларускай этнічнай групы ўведзена канадыйскім урадам у Кансультацыйнуто Раду па пытаньнях шматкультуралізму. У 1993 г. напісала й выдала кнігу «Жыцыіё Вінцэнта Жук-Грышксвіча».
Жызьнеўскі Нікодым482 (28.09.1926, в. Сабары Глыбоцкага пав. Віленскага ваяв., ссньня Докшыцкі р-н Віцсбскай вобл. — 01.12.2002, Чыкага, ЗША). У ЗША ад 1949 г. Напачатку жыў у горадзе Пэорыя, дзе заснаваў аддзел БАЗА, працаваў на трактарным заводзе «Катэрпіляр», браў удзел у Карэйскай вайне. Скончыў унівэрсытэт Брэдлі па спэцыяльнасьці «інжынэр індустрыі». У ліпені 1959 г. пераехаў у Чыкага. У сакавіку заснаваў беларускую радыёпраграму «Радыё Нёман», якую вёў да 2002 г. У шлюбе з Ганнай Грынко меў чацьвёра дзяцей.
Іваноўскі Вацлаў (07.06.1880, фальварак Лябёдка Лідзкага пав. Віленскай губ., сёньня Шчучынскі р-н Гарадзенскай вобл. — 07.12.1943, Менск), палітычны дзяяч, навуковец, выдавец. Скончыў Псцярбурскі тэхналягічны інстытут (1904). Быў адным з заснавальнікаў БСГ, першым кіраўніком першай беларускай выдавецкай суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца». Дэлегат Гіершага Ўсебеларускага Кангрэсу. Першы рэктар Беларускага Пэдагагічнага Інстытуту (1918—1919). У 1920 г. — ініцыятар стварэньня фэдэрацыі Літвы, Полыпчы, Беларусі. Потым адышоў ад палітычнай дзейнасьці. У 1921—1939 гг. — прафэсар хіміі ў Варшаўскай палітэхніцы. У чэрвені—верасьні 1941 г. — старшыня БНК у Вільні. Зьліетапада 1941 г.— бурмістар Менску. Спрыяў разьвіцьцю беларускага нацыянальнага руху падчас акупацыі, стварыў падпольную Партыю Беларускіх Нацыяналістаў. Забіты ў сьнежні 1943 г. у Менску пры нявысьветленых абставінах.