Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
Запруднік Янка (да эміграцыі Вільчыцкі Сяргей; 09.08.1926, Мір Наваградзкага пав., сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл.), гісторык, журналіст, грамадзкі дзяяч. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў гандлёвай школе ў Баранавічах. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Браў удзел у скаўцкім руху, разам з «Дванаццаткай»
482 Біяграма на Нікодыма Жызьнеўскага напісана ў завочным суаўтарстве са сп-няй Верай Рамук.
выехаў на працы на вугальныя капальні ў Ангельшчыну. У 1954 г. скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. Ад 1957 г. — у ЗША. Абараніў доктарскую дысэртацыю «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе (1906— 1917)». Аўтар некалькіх кніг, сотняў артыкулаў па гісторыі Беларусі.
Зданковіч Аляксандар (часам у дакумэнтах Жданковіч; 24.08.1924, в. Касьцюкі Шаркаўшчынскага пав. — 17.05.1996), грамадзкі дзяяч у Вялікабрытаніі. Адзін з заснавальнікаў ЗБВБ у 1946 г. Удзельнік I зьезду арганізацыі. 15 сакавіка 1948 г., празь нязгоду з арыентацыяй кіраўніцтва ЗБВБ на Міколу Абрамчыка й Раду БНР, прычыніўся да стварэньня Часовай Управы ХАБР, пры канцы 1948 г. узначаліў наваствораны Акруговы Цэнтар ХАБР у Лёндане. Цягам усяго існаваньня ХАБР уваходзіў у яго Галоўную Ўправу. У 1966 г. у канфлікце Радаслаў Астроўскі й Віктар Астроўскі vs Юры Весялкоўскі, які ўзьнік праз правы на дом ХАБР і які ў выніку прывёў да канчатковага заняпаду ХАБР, узяў бок Ю. Весялкоўскага. Пасьля заняпаду ХАБР перайшоў у ЗБВБ, браў актыўны ўдзел у яе дзейнасьці. Быў чальцом Галоўнай Управы, сакратаром арганізацыі. У 1995—1996 гг. — старшыня ЗБВБ. У першай палове 1960-х гг. настаўнік беларускай суботняй школкі ў р-не Хамэрсьміт на захадзе Лёндану.
Зуй Міхась (23.10.1909, в. Вялікае Сяло, сёньня Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — 24.04.1995, Сыднэй, Аўстралія). Падчас нямецкай акупацыі працаваў у структурах БНС, начальнікам Шаркаўшчынскага павету. У 1949 г. выехаў у Аўстралію. Браў удзел у першым сходзе сяброў Беларускага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі (Новы Паўднёвы Ўэльс) у сакавіку 1950 г., пазьней — стваральнік і нязьменны старшыня Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі (БЦРаўскага кірунку). Кіраваў дэлегатурай БЦР у Аўстраліі, у 1977—1978 гг. — старшыня выканаўчага камітэту Фэдэральнай Рады Беларускіх Арганізацый у Аўстраліі. У 1987 г. на XIX пленуме БЦР абраны прэзыдэнтам Беларускай Цэнтральнай Рады.
Ільляшэвіч Хведар (17.02.1910, Вільня — 07.11.1948, Нямеччына), грамадзкі дзяяч, журналіст, пісьменьнік. Скончыўгістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі — у Беластоку, кіраваў Беларускім камітэтам, рэдагаваў штотыднёвік «Новая дарога». У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі газэты «Раніца», у 1944 г. выдаў восем кніг з сэрыі «Народная бібліятэчка». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у
лягеры Ватэнштэт, настаўнічаў у мясцовай беларускай гімназіі, апекаваўся беларускім скаўтынгам. Загінуў у аўтакатастрофс.
Іназемцаў Мікалай (мітрапаліт Аляксандар; 12.08.1889. Табольск, сёньня Цюменская вобл., Расея — 09.02.1948, Мюнхэн, Нямсччына). Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1914). Ад 1922 г. — япіскап Люблінскі, з канца 1922 г. — Пінскі й Палескі (ад 1927 г. —арцыбіскуп). Падтрымліваў набыцьцё аўтакефаліі Польскай Праваслаўнай Царквой. У 1942—1944 гг. — мітрапаліт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Ад красавіка 1944 г. — мітрапаліт (Палескі) Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Зь лета 1944 г. — наэміграцыі. He падтрымаў рашэньня беларускіх япіскапаў аб пераходзе пад амафор Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы (1946). Беларускімі палітыкамі, найперш групоўкай Міколы Абрамчыка, разглядаўся ў якасьці кандыдатуры на кіраўніка БАПЦ. Загінуў у Мюнхэне ў лютым 1948 г. пры нявысьветленых абставінах.
Іскрыцкі Міхась (23.01.1923, в. Пухічын Азарыцкага р-ну Палескай вобл., сёньня Акцябрскі р-н Гомельскай вобл.), грамадзкі й царкоўны дзяяч у Вялікабрытаніі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на гаспадарцы, служыў у паліцыі. На эміграцыі ад 1944 г. Ад чэрвеня 1946 г. —у Вялікабрытаніі. Жыў у Лёндане, потым у Манчэстэры. Належаў да Беларускага Вызвольнага Руху. У канцы 1950-х узначаліў прыход сьв. Мікалая, які знаходзіўся ў юрысдыкцыі япіскапа Менскага Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ўладзімера Фінькоўскага. Ад 1973 г. прыход перайшоў у юрысдыкцыю канстантынопальскага патрыярхату. Сёньняшняя ягоная прыналежнасьць застаецца няяснай. Аўтар кнігі «3 майго жыцьця Мітрафорнага Протаярэя Мі.хаіла Іскрыцкага» (Манчэстэр, Выдавецтва БВР [2005]).
Кабушка Ўладзімер (13.12.1910, в. Малахоўцы Слонімскага пав. — 21.07.1959). Падчас Першай сусьветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі. У пачатку 1920-х вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Ад 1926 г. вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. У 1928 г. разам зь іншымі вучнямі арыштаваны польскай паліцыяй і асуджаны на восем гадоў турмы48’. Пакараньне адбываў у Грудзёнскім
485 Напэўна, маецца на ўвазе самы масавы працэс у Заходняй Беларусі: гэтак званы «Працэс 133-х», калі былі асуджаныя сябры КПЗБ, камсамольцы ды інш. Суполкі камсамолу былі моцныя ў Віленскай беларускай гімназіі.
астрозе. Па вызваленьні пераехаў у БССР, дзе таксама быў зьняволены. Падчас нямецкай акупацыі некаторы час жыў у Кёнігсбэргу. 3 пачатку 1950-х — у ЗША. Быў сябрам Рады БНР, БАЗА. Пахаваны ў Іст-Брансьвіку (Нью-Джэрзі).
Кажаневіч Хведар (14.02.1925, в. Любсльполь Пінскага пав.). Падчас Другой сусьветнай вайны — у Арміі Андэрса. Ваяваў у 23-м палку 7-й пяхотнай дывізіі, затым ва ўланскім палку, а пасьля ў дывізіёне танкавага абслутоўваньня. Браў удзел у бітве пад Монтэ-Касіна, узнагароджаны Памятным Крыжам. Ад 1946 г. — у Вялікабрытаніі. Браў удзел у нацыянальным грамадзкім жыцьці. Узначальваў манчэстэрскі аддзел ЗБВБ, уваходзіў і ўваходзіць у Раду БАПЦ у Вялікабрытаніі.
Казлоўскі Ўладзіслаў (29.06.1896, в. Залесьсе Сакольскага пав. Гарадзенскай губ., сёньня Падляскае ваяв. Польшчы — 13.11.1943, Менск). У 1934—1937 гг. адзін з заснавальнікаў БНСП, рэдактар ейнага друкаванага органу «Новы шлях». У 1942—1943 гг. — рэдактар «Беларускай газэты». Забіты савецкімі тэрарыстамі.
Калодка Аляксандар (14.12.1911, в. Церабостынь, сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 15.11.1985. Мэльбурн, Аўстралія). Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. У 1940—1941 гг., за «першымі саветамі», настаўнічаў. У 1941—1943 гг. — працаваў надзвычайным упаўнаважаным акруговага камісара ў Вялейскай акрузе, спрыяў беларусізацыі мясцовай адміністрацыі. У 1943 г. арыштаваны гестапа, утрымліваўся ў Вялейскай турме, канцлягерах у Асьвенціме й Бухенвальдзе. Ад 1948 г. жыў у Аўстраліі, браў актыўны ўдзел у беларускіх арганізацыях. Аўтар зацемак пра беларускае жыцьцё ў Аўстраліі ў газэтах «Беларус» і «Бацькаўшчына». ГІахаваны на беларускай дзялянцы могілак Фоўкнэр у Мэльбурне.
Калоша Аляксандар (1905, в. Заямнае, сёньня Стаўбцоўскі р-н Мснскай вобл. — 1985. Чэхія), грамадзкі дзяяч. 3 канца 1920-х —у Чэхаславаччыне. У 1940—1942 гг. — намесьнік старшыні Праскага аддзелу Камітэту Самапомачы, у 1942—1945 гг. — кіраўнік беларускага аддзелу Арбайтсфронту («Рабочага фронту») у Бэрліне. У 1945 г. вярнуўся ў ГІрагу. У 1949 г. дэпартаваны ў Савецкі Саюз. Асуджаны Вярхоўным судом СССР на 25 гадоў лягераў. У 1955 г., нягледзячы на пазбаўленьне чэхаславацкага грамадзянства, вярнуўся ў Чэхаславаччыну.
Калоша Кастусь (25.02.1924, в. Нагорная, сёньня Баранавіцкі р-н Берасьцейскай вобл. — 01.08.2002, Баранавічы). Скончыў Ба-
ранавіцкую гандлёвую школу (1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Спачатку жыў у Нямеччыне — у беларускіх лягерах у Рэгенсбургу й Розэнгайме. Вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе й Віндзішбэргердорфе. Ад 1950 г. — у ЗША. Па сканчэньні ўнівэрсытэту штату Мічыган у Лэнсінгу пераехаў у Кліўленд (Агаё). Акгывіст мясцовай суполкі Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, парафіі Жыровіцкай Божай Маці.
Калубовіч Аўген (на эміграцыі Каханоўскі; 05.03.1912, в. Ціхінічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., сёньня Рагачоўскі р-н Гомельскай вобл. -—25.05.1987, Кліўленд (Агаё), ЗША). Скончыў Бабчынскі пэдтэхнікум (1930), у тым жа годзе асуджаны за «беларускі нацыяналізм» і высланы на тры гады ў Сібір. У 1939 г. скончыў Менскі пэдагагічны інстытут, працаваў кансультантаммэтадыстам у народным камісарыяце асьветы. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Менску, займаўся культурніцкімі праектамі, у прыватнасьці, кіраваў аддзелам культуры Беларускай Цэнтральнай Рады, узначальваў Беларускае Культурнае Згуртаваньне. Падчас Другога Ўсебеларускага Кангрэсу аўтар асноўнага дакладу «Аб канчальным разрыве Беларусі з Масквой і аб уневажненьні маскоўскага голасу ў беларускіх справах», па выніках якога была прынята рэзалюцыя, якая ў завуаляванай форме абвяшчала незалежнасьць Беларусі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Выкладаў беларускую мову й літаратуру ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Рэгенсбургу. У ЗША ад 1950 г. Спачатку жыў у Нью-Ёрку, у сярэдзіне 1950-х пераехаў у Кліўленд. Узяў шлюб зь Інай Рытар. Быў адным зь лідэраў беларускага жыцьця ў Кліўлендзе. Аўтар некалькіх працаў па гісторыі Беларусі.
Карась Леанід (20.11.1923, Дзісьненшчына — 07.09.1954, Мюнхэн, Нямеччына). Зьлета 1944г. — наэміграцыі. Сябра«Дванаццаткі». Вучыўся на агранамічным факультэце Лювэнскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1954 г. пераехаў у Мюнхэн — працаваць у беларускай службе радыё «Вызвалсньне». Загінуў пры нявысьветленых абставінах — цела з адзнакамі катаваньняў знайшлі ў гарадзкой рацэ Ізар.
Касяк Іван (1909, в. Горы Вялейскага пав. Віленскай губ.,ссньня Вялейскі р-н Менскай вобл. — 13.03.1989, Чыкага (Ілінойс), ЗША), грамадзкі дзяяч. Скончыў політэхнічньі факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту (1941) па спэцыяльнасьці інжынэр. Зь лета 1941 г. у Менску. Уваходзіў у склад Цэнтралі БНС. Быў актыўным прыхільнікам аўтакефаліі БПЦ. У 1944 г. — намесьнік прэзыдэн-
та БЦР на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У ЗША ад 1949 г. Браў актыўны ўдзел у эміграцыйным руху — уваходзіў у кіраўніцтва БЦР, узначальваў БККА (1957—1989), быў адным з актывістаў парафіі сьв. Еўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры. Аўтар кнігаў «3 гісторыі праваслаўнай царквы беларускага народу» (Нью-Ёрк, 1956) і «Другая сусьветная вайна на Бсларусі й паваенны час» (выдрукавана ў кнізе «Беларусь учора й сяньня», Менск, 1993).