Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Бабкоўскі Васіль (архіяпіскап Венедыкт; 28.02.1876 — 3.09.1951). Ад красавіка 1942 г. — архіяпіскап Гарадзенскі й Беластоцкі БАПЦ, экзарх Усходняй Прусіі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, перайшоў у РЗГІЦ, кіраваў Нямецкай япархіяй. Памёр у Мюнхэне (Нямсччына).
Бакуновіч Ліза (у замужжы Грыцай; 11.11.1936, в. Малыя Сьцяблевічы, сёньня Жыткавіцкі р-н Го.мельскай вобл.). Актывістка
Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі, Жаночага Камітэту. Сябра Беларускага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі й ягоны скарбнік. Была адным з дырэктараў Беларускага культурна-грамадзкага клюбу ў Сыднэі.
Бакуновіч Мітрафан (20.06.1921, в. Малыя Сьцяблевічы), грамадзкі дзяяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі. Сябра Беларускага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі, зьяўляўся скарбнікам гэтай арганізацыі. Некаторы час узначальваў Беларускі культурна-грамадзкі клюб у Сыднэі. Брат Аляксандра, Уладзімера, Лізы Бакуновічаў.
Бакуновіч Уладзімер (10.12.1926, в. Малыя Сьцяблевічы — 23.05.1992, Дэтройт (Мічыган), ЗША). У Аўстралііад 1950 г. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Аб’еднаньня ў Аўстраліі. У 1954 г. выехаў у Бэльгію, скончыў эканамічны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту, доктар эканоміі (1963). У сярэдзіне 1960-х пераехаў у ЗША, жыў у Нью-Брансьвіку (штат Нью-Джэрзі), ад 1968 г. — у Дэтройце (Мічыган), дзе працаваў падаткавіком. Актьівіст Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня (БАЗА), радны БНР. Аўтар нататак пра Аўстралію, беларусаў у гэтай краіне ў мюнхэнскай газэце «Бапькаўшчына» (друкаваўся пад псэўданімам Уладзімер Сьцяблевіч).
Бартуль Вера (дзяв. Касьцюкевіч, 22.11.1930, в. Губічы, сёньня Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — 24.04.2006, Нью-Ёрк, ЗША), грамадзкая дзяячка, жонка Франціша Бартуля. Ад 1944 г. на эміграцыі. У 1945—1949 гг. жьіла ў лягерах для перамешчаных асоб у Нямеччыне. Ад 1949 г. у Вялікабрытаніі. Працавала ў шпіталі ў Брэдфардзе, скончыла курсы мадэлек, дэманстравала ўзоры адзеньня. У студзені 1956 г. разам з мужам Францішам Бартулем пераехала ў ЗШ А. Жыла ў Нью-Ёрку, брала ўдзел у грамадзка-культурным жыцьці.
Брылеўскі Ўладзімер (16.08.1917, в. Лоск Валожынскага пав. Віленскай губ., сёньня Валожынскі р-н Менскай вобл. — 01.11.2002, Галівуд (Фларыда), ЗША), грамадзкі дзяяч, журналіст. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі Беларусі быў начальнікам Смаргонскага, потым Жодзішкаўскага паветаў. Улетку 1943 г. арыштаваны, некаторы час утрымліваўся ў Вялейскай турме, затым адпраўлены ў канцлягер. аднак па дарозе ў яго ўцёк. Паўлегальна пераехаў у Рыгу, дзе працаваў карэктарам часопісу «Новы шлях». 3 канца 1944 г. —у Нямеччыне. Арганізаваў беларускую школу ў Гановэры. 3 канца 1940-х — у ЗША, жыў у
Саўт-Рывэрьі, браў удзел у нацыянальным руху, супрацоўнічаў з польскім часопісам «Культура» (Парыж, галоўны рэдакгар Ежы Гедройц). Надрукаваў у газэце «Беларус» і часопісе «Беларуская думка» ўспаміны пра дзеячоў беларускага нацыянальнага руху — Вацлава Іваноўскага, Радаслава Астроўскага, Вінцэнта Гадлеўскага, Хведара Ільляшэвіча, Канстанціна Езавітава.
Будзька Часлаў (29.06.1913, Вільня — 5.08.1985, Чыкага (Ілінойс), ЗША), грамадзка-культурны дзяяч. Сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўнівэрсытэту (1938). Браў удзел у нацыянальным грамадзкім руху, быў сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу. За актыўную грамадзкую дзейнасьць пазбаўлены права працаваць па спэцыяльнасьці. Уладкаваўся ў каапэратыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Падчас Другой сусьветнай вайны знаходзіўся ў Нямеччыне. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў мясцовай беларускай гімназіі. У 1948—1951 гг.—уВялікайБрытаніі. Ад 1951 г. — у ЗША, жыў у Чыкага. Займаўся грамадзкаасьветніцкай працай, гістарычнымі дасьледаваньнямі, праекгаваньнем вышыванак ды дываноў.
Будзька Людвіка (04.09.1911, м. Будслаў Вялейскага пав. Віленскай губ. — 17.09.2002, Чыкага (Ілінойс), ЗША). Грамадзкая дзяячка, мастачка, дачка Эдварда (Эдзюка) Будзькі. Скончыла Віленскую беларускую гімназію, Унівэрсытэт Стэфана Баторыя, была сябрам Беларускага Студэнцкага Саюзу. Рабіла мастацкія вышыўкі, шыла нацыянальныя строі, рабіла лялькі. Калекцыя аформленых велікодных яек была перададзена Беларускаму музэю імя Івана Луцкевіча (ад 1945 г. — у Літоўскім дзяржаўным музэі). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 канца 1940-х — у Чыкага. Узяла шлюб з грамадзкім дзеячом Антонам Бяленісам.
Буляк Мікола (15.01.1915, Варшава481 —?). Паводле адукацыі юрыст (адвакат). Падчас нямецкай акупацыі —старшыня павету ў Наваградку. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. У Вялікабрытаніі ад 1946 г. Быў адзіным цывільным, хто браў удзел у I Зьезьдзе ЗБВБ (18—19 студзеня 1947 г.), — астатнія былі жаўнерамі 2-га
481 Ва ўліковай картцы сябра ЗБВБ указана Варшава. Але часам у аналягічных картках месца нараджэньня не адпавядала праўдзе. Так, беларускія дзеячы, каб ня быць рэпатрыяваньімі ў Савецкую Беларусь. указвалі месцам нараджэньня гарады, што пасьля 1945 г. знаходзіліся па-за межамі БССР. Напр., Варшава, Вільня, Рыга.
Польскага корпусу. Ha I Зьезьдзе ЗБВБ абраны віцэ-старшынём Галоўнай Управы. У перадраскольных падзеях 1947 — першай паловы 1948 г. стаў на бок прыхільнікаў Радаслава Астроўскага й Беларускай Цэнтральнай Рады, быў іх галоўным кіраўніком. Узначаліў апазыцыю ў шэрагах ЗБВБ. 15 сакавіка 1948 г. разам з групай аднадумцаў стварыў і ўзначаліў Часовую Ўправу Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў. Сябры яе 2 траўня 1948 г., на II Зьезьдзе ЗБВБ, афіцыйна пакінулі Згуртаваньне. Прычыніўся да заснаваньня часопісу «Аб'еднаньне». Неўзабаве сур’ёзна захварэў, адышоў ад грамадзкай дзейнасьці. Напрыклад, ягонае імя не фігуруе нават у дакумэнтах I Зьезду ХАБР, што прайшоў 26 сьнежня 1948 г. Пакінуў Лёндан. Далейшы лёс невядомы.
Васіленя Аляксей (27.03.1899, в. Малая Бераставіца Гарадзенскага пав., сёньня Бераставіцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 26.07.1978, Сыднэй, Аўстралія). Зь сям’і чыноўніка. Падчас Першай сусьветнай вайны знаходзіўся ў эвакуацыі ў Новарасійску (сёньня Краснадарскі край), дзе скончыў рэжысэрскія курсы. У 1918—1920 гг. ваяваў у Белай Арміі генэрала Антона Дзянікіна. У 1921 г. вярнуўся на радзіму, браў удзел у нацыянальным руху, быў сакратаром Палескага аддзелу БСРГ, пасольскага клюбу «Змаганьне». У 1944 г. — кіраўнік канцылярыі Беларускай Краёвай Абароны, затым (1944—1945) — сакратар Прэзыдыюму Беларускай Цэнтральнай Рады. Ад 1949 г. — у Аўстраліі, адзін з заснавальнікаў Беларускага Аб’еднаньня ў Новай Паўднёвай Валіі (№wSouth Wales). Пахаваны на беларуска-ўкраінскай частцы могілак Роквуд у Сыднэі.
Варава Аркадзь (1918, в. Вялікія Жухавічы Нясьвіскага пав. Менскай губ., сёньня Карэліцкі р-н Гарадзенскай вобл. — 10.05.1966, Лёндан, Вялікабрытанія). У 1944 г. — у Беларускай Краёвай Абароне. 3 пачатку 1945 г.—у Арміі Андэрса (2-гі Польскі корпус). Адзін з заснавальнікаў ЗБВБ. 3-за палітычнага канфлікту ў сакавіку 1948 г. пакінуў арганізацыю й разам з паплечнікамі заснаваў Хрысьціянскае Аб’еднаньне Беларускіх Работнікаў, што падтрымлівала БЦР. У 1950—1952 гг. (два тэрміны) — старшыня Галоўнай Управы ХАБР, пазней яе доўгачасовы сакратар. У 1955 г. прызначаны старшынём Генэральнай Дэлегатуры БЦР у Англіі. Быў сакратаром Беларускага Праваслаўнага Камітэту ў Лёндане, адзін з выдаўцоў часопісу «Аб'еднаньне» (друкаванага органу ХАБР).
Варонка Язэп (04.(17.) 1891 — 04.06.1952, Чыкага (Ілінойс), ЗША), палітычны дзяяч, журналіст, выдавец. У пачатку 1910-х гг.
жыў у Пецярбургу, займаўся грамадзкай дзейнасьцю, працаваў журналістам (псэўданім — Юры Вегаў). Уваходзіў у склад Часовага Савету Расейскай Рэспублікі (Перадпарлямэнту). Першы старшыня Народнага Сакратарыяту БНР (люты—ліпень 1918 г.). 3 канца 1918 г. — у Каўнасе. Быў прыхільнікам арыентацыі на незалежную Літву як саюзьніка Беларусі, да красавіка 1920 г. — міністар беларускіх спраў ва ўрадзе Літвы. Ад 1923 г. у Чыкага (ЗША), дзе прычыніўся да заснаваньня беларускіх арганізацый: стварыў Беларускі Нацыянальны саюз, ад 1926 да 1932 г. выдаваў газэту «Белорусская трнбуна».
Венедыкт (гл. Бабкоўскі Васіль).
Войтанка Віктар (на эміграцыі Васілеўскі Віктар; 06.11.1912, Наваградчына — 25.04.1972, Самэрсэт (Нью-Джэрзі), ЗША). Сын Сьцяпана Войтанкі. Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту імя Стэфана Баторыя. Падчас нямецкай акупацыі быў бур.містрам Баранавічаў, удзельнік Беларускага Царкоўнага Сабору. Ад 1943 г. — акруговы лекар у Слоніме, у 1944 г. — доктарінспэктар Беларускай Краёвай Абароны. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945—1949 гг. жыў у паўднёва-заходняй Нямеччыне (Бадэн-Вюртэмбэрг, француская зона акупацыі). Удзельнік зьезду беларускіх сьвятароў і грамадзкіх дзеячоў, прыхільнікаў Рады БНР (5 чэрвеня 1948), на якім была адноўлена БАПЦ. Ад 1950 г. — у ЗША (штат Нью-Джэрзі). Пасьля сьмерці бацькі ў 1968 г. вырашыў стаць сьвятаром. Служыў у парафіі Царквы Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку (Нью-Джэрзі), заснаваную ягоным бацькам. Займаўся перакладам літургічных тэкстаў на беларускую мову.
Войтанка Сьцяпан (28.10.1886—26.06.1968), сьвятар, дзяяч Беларускай Аўтакефальнай Царквы. Зь сялянскай сям’і. Экстэрнам здаў іспыт на настаўніка пачатковых школаў (1902) і дыякана ў Гарадзенскай духоўнай кансысторыі. Падчас Першай сусьветнай вайны — у войску. Па сканчэньні Гарадзенскай гарадзкой гімназіі некаторы час настаўнічаў. У 1918 г. высьвячаны на сьвятара. Працаваў у парафіях Дварэц, Марозавічы (сёньня Дзятлаўскі р-н), Ястрэбель (Бярозаўскі р-н). У 1938 г. С. Войтанку забаранілі служыць за супраціў палянізацыі праваслаўнай царквы. Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Удзельнік зьезду 5 чэрвеня 1948 г. у Канстанцы. Ад 1950 г. — у ЗША. Арганізаваў парафію Жыровіцкай Божай Маці ў Гайленд-Парку (Нью-Джэрзі).
Ганько Мікола (23.05.1924, хут. Каледзіна, сёньня Маладзечанскі р-н Менскай вобл. — 18.05.1999, Таронта, Канада), гра-
мадзкі дзяяч у Канадзе, брат старшыні СБМ Міхася Ганька. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Маладзечанскай гандлёва-адміністрацыйнай школе, потым быў на курсах сярэдніх кіраўнікоў СБМ у Альбэртыне (1944). Зь лета 1944 г. на эміграцыі. Па вайне апынуўся ў Зальцбургу (Аўстрыя). Ад 1948 г. у Канадзе. Прычыніўся да заснаваньня парафіі БАПЦ сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта, быў шматгадовым кіраўніком Згуртаваньня Беларусаў у Канадзе, адным з заснавальнікаў дабрачыннага таварыства дапамогі дзецям — ахвярам чарнобыльскай катастрофы. Падрабязьней гл.: Ганько Марыя. Каб сьведчылі аб Беларусі: жыг/ьцё й дзейнасыіь Міколы Ганька. Менск: Беларускі кнігазбор, 2005.