• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    477 У 1936 г.
    ВАСІЛЬ РАГУЛЯ
    Паходзіў ён зь вёскі Ачукевічы, што непадалёк ад прыгожага мястэчка Любча — 20 кілямэтраў на ўсход ад Наваградку. Спачатку існаваньня незалежнай Польшчы, у 1919—1920 гг., у краіне былі закладзеныя асновы дэмакратычнага ладу, якія дазвалялі рабіць меншасьцям нацыянальную справу. У Сейм былі абраныя некалькі (усяго чалавек дзесяць) беларускіх паслоў і сэнатараў. Першы раз, у 1922 г., Рагулю абралі паслом, а ўжо потым, у 1928 г., — сэнатарам. Балятаваўся ён на роднай Наваградчыне. У 1926 г., калі мне споўнілася 16 гадоў, бацька адвёз мяне ў Наваградак, каб уладкаваць у Беларускую гімназію. Было гэта акурат на Спас. Памятаю, быццам гэта было ўчора: на рынку на возе стаіць Рагуля й робіць вялікую прамову, крытыкуе польскі ўрад за яго антыбеларускую палітыку. Мяне вельмі ўразіў ягоны выступ. Потым ён часта адведваў нас, гімназістаў, цікавіўся праблемамі, рабіў прамовы. Дарэчы, нашыя паслы й сэнатары ахвяравалі собскія грошы на беларускія навучальныя ўстановы.
    Польскія ўлады, палітыка якіх у дачыненьні да меншасьцяў у той час рэзка зьмянілася, перасьледавалі ўсіх, разграміўшы па чарзе Грамаду, рагулеўскі Беларускі Сялянскі Саюз і Таварыства Беларускай Школы. Васіля Рагулю кінулі ў Лукішкі. У той самы час за кратамі аказаўся й я. Спачатку ў камэры сядзеў разам з Чаславам Ханяўкам, але яго хутка выпусьцілі, і я застаўся ў адзіноце. Днём усіх вязьняў выганялі на турэмны падворак, на прагулку. Гуляю аднойчы, бачу знаёмы твар — Рагуля! Я падышоў да яго, паскардзіўся, што аднаму сумна й дрэнна. Ен паабяцаў папрасіць стражніка, каб мяне перавялі да яго ў камэру. Так і сталася: я прасядзеў разам з нашым сэнатарам каля дзесяці дзён, пасьпеў абгаварыць зь ім усе балючыя беларускія справы, абмяняцца поглядамі. Для мяне, маладога беларускага дзеяча, гэтыя размовы былі надта цікавыя й карысныя. Потым мяне выпусьцілі на волю — палякі зразумелі, што я не прадстаўляю для іх аніякай пагрозы. Выгляд Рагуля меў тыпова сялянскі: рост ніжэйшы за сярэдні, хударлявы, у простай кашулі, насіў бараду — шчыры, праўдзівы народнік.
    Калі ў Заходнюю Беларусь прыйшлі саветы, мяне прызначылі школьным інспэктарам на Баранавіцкую акругу. У
    мае абавязкі ўваходзіла інспэктаваньне ўсіх школаў і арганізацыя дырэктарскіх сходаў. На адным з такіх сходаў я спаткаў Васіля Рагулю, настаўніка па адукацыі, на той час — дырэктара школы ў Любчы. Лагоднае стаўленьне саветаў да «заходнікаў» працягвалася нядоўга, хутка пачалася хваля арыштаў. Выслалі ў Сібір і Васіля Рагулю, але ён нейкім цудам уцёк зь цягніка й вярнуўся ў Беларусь, якую тады ўжо акупавалі немцы. За немцамі ён быў бурмістрам Дзятлава.
    Пасьля вайны Васіль некаторы час жыў у Нямеччыне й Бэльгіі, у свайго пляменьніка Барыса Рагулі. Потым старога сэнатара забраў да сябе ў Нью-Ёрк ягоны сын Міхась — мой вучань, актыўны грамадзка-палітычны дзяяч. Бацька, які на той час даўно адышоў ад беларускіх справаў, памёр у 1955 г., а сын — у 2002-м.
    Хведар Ільляшэвіч
    ХВЕДАР I МІКОЛА ІЛЬЛЯШЭВІЧЫ
    Хведар быў ня толькі маім сябрам, але й сваяком: я хрысьціў ягоную дачку Марылю. Яна цяпер жыве ў польскім Шчэціне, і раней я кожны год прыяжджаў да яе ў госьці. Марыля працуе доктарам нэўралёгіі. У 1969 г. яна выйшла замуж за знакамітага мэдыцынскага дзеяча Кшыштафа Марліча — былога рэктара Мэдыцынскай акадэміі ў Шчэціне й дарадчыка Леха Валэнсы.
    У часы нямецкай акупацыі Хве-
    дар зрабіўся старшынём Беларускага камітэту ў Беластоку. Ён быў цалкам адданы сваёй справе, старанна працаваў, каб адрадзіць на Беласточчыне беларускі рух, рэдагаваў штотыднёвік «Новая дарога».
    Разам зь нямецкімі эшалёнамі Хведар уцёк у Нямеччыну. У Беластоку засталіся жонка й дачка, якія шмат нацярпеліся ад НКВД. Апынуўшыся на чужыне, працягваў журналісцкую й літаратурную дзейнасьць, удзельнічаў у працы беларускага лягеру ў Ватэнштэце.
    Хведар быў таленавітым паэтам. Калі ў Вільні зьбіраліся сяброўскія сходкі, ён чытаў нам свае вершы, натхняў сьведамую беларускую моладзь. Ведаеце, нярэдка свае лекцыі я пачынаў менавіта зь вершаў Ільляшэвіча. Як кажуць, ёсьць настаўнікі тварцы, а ёсьць — шаўцы. Каб мае вучні палюбілі матэматыку, каб яна не была для іх надакучлівай шэрасьцю, я заўсёды стараўся іх неяк зацікавіць. Лёс склаўся так, што мой выклік з Амэрыкі прыйшоў у той самы дзень, калі Хведар трагічна загінуў у аўтакатастрофе478 . Машына, на якой ён падарожнічаў, трапіла пад грузавік...
    Хведар і цяпер перад маімі вачыма: добры, сумленны, талерантны, лагодны, сяброўскі. Мы амаль адначасова скончылі Віленскі ўнівэрсытэт. Толькі я стаў матэматыкам, a
    47Я 7 лістапада 1948 г.
    ён —гісторыкам. Дарэчы, у хуткім часе ўбачыць сьвет кніга пра Хведара, якую фінансуе прафэсар Марліч.
    3 братам Хведара Міколам, выкладчыкам беларускай мовы (адукацыю ён атрымаў у Празе, у Карлавым унівэрсытэце), мы наогул жылі ў адным доме на вуліцы Шапэна. Скончыўшы працу, сустракаліся каля гімназіі, ішлі гуляць па чароўнай Вільні, па Бэрнардзінскім садзе, што месьціцца каля гары Гедыміна. Хадзілі ў тэатар, вабілі час у кавярнях. Грошай, якія зараблялі настаўнікі ў Польшчы, нам хапала — дзяржаўныя ўлады падтрымлівалі асьветніцтва. Я, напрыклад, атрымліваў у месяц 300 злотых. Для параўнаньня: добрая кватэра, як і цэлая карова, каштавала ў месяц 50 злотых, пуд жыта — 2 злотыя... А калі настаўнік сыходзіў на пэнсію, яго жалаваньне было ня меншым, чым апошні заробак.
    Калі Мікола быў блізкі да сьмерці, я вяртаўся з кангрэсу польскіх матэматыкаў і наведаў яго ў Пружанах, адкуль Ільляшэвічы паходзілі. Быў там і Хведар. Пазнаёміўся зь іхнымі сваякамі —■ інтэлігентнымі, прыемнымі людзьмі. Але Мікола... Ен хварэў на сухоты горла й слабеў кожную хвіліну. Калі пачаўся навучальны год, ён гераічна змагаўся з хваробай, але перамагчы яе было немагчыма — малады настаўнік хутка памёр. Мы зрабілі яму вялікае пахаваньне: тысячы беларусаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі несьлі труну праз усю Вільню. Народ разьвітваўся са слаўным сваім сынам. Прыгожую пахавальную прамову зрабіў Радаслаў Астроўскі, словы якога кранулі кожнага да глыбіні душы.
    Мікола быў высокім, прыгожым брунэтам. Хведар, наадварот, — невысокі, трошкі згорблены, але твар таксама меў сымпатычны. Калі вонкава браты адрозьніваліся, то па характары былі падобныя — кананічныя інтэлігенты. Адным з элемэнтаў добрага настаўніка тады лічылася добрая вопратка. I калі вы пабачыце нас на фатаздымках таго часу, убачыце, зь якім густам мы апраналіся. Мы ведалі, што вучні перш-наперш паглядзяць на наш зьнешні выгляд. Адна з маіх вучаніц у сваіх успамінах якраз і падкрэсьлівае, што Кіт, як і ягоныя калегі, быў добра, «з іголачкі» апранутым.
    СЯМЕЙСТВА ОРСАЎ
    Зь імёнамі Аляксандра, Пётры й Мікалая Орсаў зьвязаныя доўгія гады майго жыцьця. Менш я ведаў Паўла. У мястэчку Нягневічы, адкуль браты былі родам, ён меў рэстаран-півярню, і я нярэдка заходзіў туды, каб пачаставацца півам.
    Самы старэйшы й знакаміты з братоў — Аляксандар. Вышэйшую адукацыю, як і шмат іншых беларусаў, набыў у Празе, дзе пазнаёміўся й ажаніўся з Натальляй Орсай, выдатнай беларускай дзяячкай. Атрымаўшы дыплём, вярнуўся на Радзіму, пачаў выкладаць у наваградзкай гімназіі. Калі Сталін аддаў Вільню Літве, я быў вымушаны перавезьці беларускую гімназію ў Наваградак. I мне ўдалося сабраць першаклясныя настаўніцкія кадры. Пад маім кіраўніцтвам пачалі працаваць Аляксандар і Натальля Орсы, Станіслаў Станкевіч, доктар Яўхім Скурат, Лявон Барысаглебскі. Орсы выкладалі беларускую мову й прыроду, але былі ўнівэрсаламі — калі ўзьнікала патрэба, браліся й за іншыя прадметы. Пры нямецкай акупацыі Аляксандар Орса залажыў у Наваградку настаўніцкую сэмінарыю, разам з калегамі зрабіў тры выпускі матурыстаў.
    Апынуўшыся ў Нямеччыне, Аляксандар і Натальля не спынілі адукацыйнай справы. Аляксандар стаўся дырэктарам знакамітай Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міхэльсдорфе. Шмат хто зь яе матурыстаў зрабіўся пазьней выбітным дзеячом у той ці іншай галіне навукі. У ЗША Аляксандар, Натальля й дзьве іх дачкі жылі ў Нью-Ёрку. Ала Орса-Рамана — выбітная дзяячка ў галіне хіміі, прафэсар унівэрсытэту.
    Пётра Орса таксама скончыў у Празе агранамічны факультэт. Пры польскіх уладах Пётра стаўся аўтарытэтным спэцыялістам у галіне малочнай індустрыі. Аднак гэта не перашкаджала яму браць актыўны ўдзел у беларускай справе. Менавіта я выпісаў сям’ю Пётры ў Саўт-Рывэр, дзе ў асноўным сяліліся прыхільнікі БЦР (а вось Аляксандар сымпатызаваў БНРаўцам). Пётра вельмі мяне любіў, у любой справе прымаў мой бок. На жаль, у Амэрыцы, як і большасьць беларусаў, працаваў чорнарабочым, ад чаго даволі рана памёр...
    Малодшы з братоў, Мікалай, скончыў гімназію тады, калі беларускія навучальныя ўстановы атрымалі ад палякаў пэўныя правы. I вось з пасьведчаньнем аб заканчэньні гімназіі Мікалай паехаў у Варшаву, дзе паступіў у Вэтэрынарны інстытут. 3 прыходам саветаў быў арыштаваны й высланы ў Сібір, дзе працаваў па спэцыяльнасьці. Калі Сталін даў дазвол былым польскім грамадзянам далучыцца да арміі генэрала Андэрса, Мікалай хацеў скарыстаць гэтую магчымасьць, каб вырвацца зь сібірскага палону. Але ўжо на станцыі да яго падышоў энкавэдзіст і сказаў: «Мы даведаліся, што вы — беларус. Вяртайцеся дахаты». У Сібіры ён і правеў апошні дзень жыцьця. Дзе й калі дакладна ён памёр — мне невядома.
    ФІЛАФЕЙ
    Ідэя стварэньня Беларускай Праваслаўнай Аўтакефальнай Царквы была ня новая. Аднак увасобіць яе ў рэальнасьць удалося толькі на пачатку 1940-х. У жніўні 1942 г. у Менску прайшоў Усебеларускі Царкоўны Сабор, на якім і было абвешчана аб стварэньні БАПЦ. Мітрапалітам быў выбраны Панцеляймон, аднак ён, расеец, ня быў дзейным беларусам, нацыянальная справа яго не захапляла. А вось Філафей (у сьвецкім жыцьці — Уладзімер Нарко) — гадунец Варшаўскага ўнівэрсытэту, наадварот, быў гарачым беларускім патрыётам. На саборы ён быў прызначаны япіскапам Магілёўскім і Мсьціслаўскім, узьведзены ў сан архіяпіскапа. Філафей і зьяўляўся фактычным кіраўніком БАПЦ, Панцеляймон — толькі намінальным479 . На тым саборы
    Архіяпіскап Філафей
    479 Мітрапаліта Панцеляймона нямецкія ўлады за супраціў беларусізацыі праваслаўнай царквы выслалі ў 1942 г. у манастыр Ляды (сёньня Смалявіцкі р-н Менскай вобл.), а потым у Вялейку.