Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Калі арыштавалі мяне й накіравалі ў вялейскую — а ў Вялейцы, між іншага, сядзеў галоўны штаб гестапа! —турму, я зьвярнуўся да немца: паклічце, калі ласка, Калодку. Адказ быў наступны: Калодкі ўжо няма, ён у Аўшвіцы... УАсьвенцім ён патрапіў праз данос польскіх шавіністаў. Але лёс быў да нас зь сябрам міласэрны — і я, і Аляксандар выйшлі з гэтай ваеннай мясарубкі жывымі. 3 канцлягеру Калодка выйшаў хворым і змучаным — зусім іншы чалавек. Аднак не прыпыніў беларускай дзейнасьці. Ён заклаў у 1945 г. у Мюнхэне Беларускі Студэнцкі Саюз, працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце. Пры палітычным падзеле прыняў, праўда, бок Рады БНР, бок «тэстамэнтавага» прэзыдэнта456 .
He забыўся на беларускую справу й калі пераехаў у Аўстралію. Аднак ня скажаш, што ягоная дзейнасьць была надта кіпучай. Магчыма, прыходзілася чуць, прычынай таму была ягоная жонка-немка. Яна, дарэчы, прыехала ў Аўстралію сама, усьлед за Калодкам і там зрабіла ўсё, каб зь ім ажаніцца. Ажно да сьмерці сябры ў 1985 г. я трываў зь ім паштовую сувязь. Празь ягоныя парады Міхасю Раецкамустарэйшаму з Заходняй Аўстраліі маё прозьвішча даволі часта ўзгадвалася ў радыёпраграмах457 , дзякуючы чаму я знайшоў на тым далёкім кантынэнце новых сяброў.
456 Пры аднаўленьні дзейнасьці Рады БНР у 1947 г. яе кіраўнікі спасылаліся на тэстамэнт старшыні Рады БНР Васіля Захаркі (1928—1943), паводле якога паўнамоцтвы кіраўніка Рады перадаваліся Міколу Абрамчыку. Праціўнікі Абрамчыка ставілі пад сумнеў як сам факт існаваньня тэстамэнту, так і факт перадачы ўлады паводле тэстамэнту, насуперак дэмакратычным прынцыпам выбарнасьці старшыні.
437 Міхась Раецкі — кіраўнік Беларускага Радыёвага Камітэту ў Пэрце ў 1984—2003 гг., стваральнік і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў (гл. біяграму пры канцы кнігі).
СЬВЯТАСЛАЎ КОЎШ
Сьвятаслаў, сын цудоўнага праваслаўнага сьвятара, беларускага патрыёта Аляксандра Каўша458 , здаваў у мяне матуру ў Віленскай беларускай гімназіі. Потым скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту.
Падчас нямецкай акупацыі вялікая колькасьць маладых адукаваных беларусаў зрабіліся бурмістрамі гарадоў ці мястэчак, вось і Коўш заняў такую пасаду ў Клецку. Але ўсе гэтыя гады, што прайшлі ад здачы Сьвятаславам матуры й да выезду на эміграцыю, мы зь ім не спатыкаліся. Я ізноў пабачыў свайго вучня па дарозе на поўнач Нямеччыны, на мора, куды мы накіроўваліся з Уладзімерам Брылеўскім. Завіталі ў беларускі лягер у Ватэнштэце, у якім Коўш быў камэндантам. Пабачылі на свае вочы, як цудоўна ён там усё зарганізаваў, адчулі чыста беларускую патрыятычную атмасфэру. Але й не абышлося без здарэньня. Я спаў у адным пакоі з Хведарам Ільляшэвічам, на ложку Алеся Гатковіча459 (яшчэ аднаго майго вучня). Раніцай умываўся, зьняў гадзіньнік і забыў яго забраць. Калі схамянуўся — яго няма,
458 Коўш Аляксандар (1885—1942). Скончыў Гандлёвы інстытут у Маскве, працаваў у філіялах Расейскага грамадзкага банку. У 1915—1921 гг. знаходзіўся ў эвакуацыі. У 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Высьвячаны ў праваслаўныя сьвятары, працаваўу прыходзе Дзяцёлавічы (Ваўкавыскі павет). Ад 1925 г. жыў у Вільні, быў сьвятаром у Сьніпішках (пад Вільняіі), галоўным бугальтарам Бсларускага каапэратыўнага банку, празь які праходзілі камінтэрнаўскія грошы, выдаткаваныя на дзейнасьць Беларускай Сялянска-Работніцкай І'рамады. У 1927 г. арыштаваны па справе Грамады, аднак неўзабаве вызвалены. Браў актыўны ўдзел у беларускім дэмакратычным руху, быў рэдактарам часопісу «Беларуская зарніца», сябрам Беларускага Інстытуту Гаспадаркі й Культуры, браў удзел у стварэньні Беларускага Дэмакратычнага Праваслаўнага Аб’яднаньня. У 1932 г. высланы зь Вільні, служыў у Вялейскім павеце, у мястэчку Кастыкі (сёньня Лагойскі раён). У сакавіку 1942 г. расстраляны нямецкай адміністрацыяй.
459 Выпускнік Маладзечанскай гандлсва-адміністрацыйнай школы, потым грамадзкі дзяяч у Вялікабрытаніі, сябра Хрысьціянскага Аб’еднаньня Беларускіх Работнікаў, што арыентавалася на БЦР і Радаслава Астроўскага.
Пасьля малітвы за Беларусьу Кангрэсе ЗША. Кастусь Мерляк (першы зьлева) і а. Сьвятаслаў Коўш (трэрі зьлева). 1979 г.
скралі! Хведар быў вельмі засмучаны, папрасіў сьвятара Сурвіллу, каб той падчас службы зьвярнуўся да людзей з просьбай вярнуць скрадзенае. Айцец Сурвілла ўсё зрабіў належным чынам. Аднак гадзіньнік да мяне так і не вярнуўся.
Ведаючы цудоўныя якасьці Каўша, я прыслаў яму запрашэньне на пераезд у ЗША, запрасіў яго ў сваю саўтрывэрскую калёнію. Як і шмат іншых нашых суродзічаў на
эміграцыі, яму прыходзілася рабіць цяжкую фізычную працу, але ўвесь свой вольны час ён прысьвячаў беларускім справам, быў заўзятым БЦРаўшчыкам. У канцы 1960-х гг. ён, дыякан, быў высьвячаны на сьвятара, служыў у саўтрывэрскім прыходзе сьв. Еўфрасіньні Полацкай. У сапраўднай праваслаўнай царкве, ня ў дзецішчы вуніі пад назовам БАПЦ. Калі я прыяжджаў адведаць старых сяброў у Саўт-Рывэр, мяне заўсёды гасьцінна прымалі Сьвятаслаў з жонкай Верай — вельмі прыгожай кабетай. У сваёй кніжыцы сумна вядомы Лофтус460 , які быццам вывеў на чыстую ваду «беларускіх калябарантаў» (а на самой справе выканаў загад КДБ), накінуўся на Каўша, і той усімі магчымымі сродкамі мусіў бараніцца. На жаль, увесь час нашай эміграцыі прыходзілася даказваць, што мы не былі прыслугачамі немцаў, што служылі й тварылі выключна для Беларусі.
460 Маецца на ўвазе наступная кніга: Loftus J. The Belarus Secret. New York, Alfred A. Knopf, 1982. 196 p. Edited by Nathan Miller.
Вось што зазначана ў анатацыі да бібліяграфічнай спасылкі ў Бібліяграфіі Зоры й Вітаўта Кіпеляў (Кіпель В., Кіпель 3. Беларускі й беларусаведны друк на Захадзе: Асобныя выданьні. Бібліяграфія. Нью-Ёрк—Менск, 2003. С. 399): «Аўтар [Лофтус], мала ведаючы беларускія справы й Беларусь, прыпушчае, што паДругоіі сусьветнай вайне ў ЗША прыехала іймат былых супрацоўнікаў нямецкіх спэцслужбаў і воіскаў. Кніга поўная недакладнасьцяў, памылак і проста фантазіі. Пазьней псі кнізе быў зьпяты [дэтэктыўны] фільм».
АЎГЕН ВЯРБІЦКІ
Аўген паходзіў зь вёскі Краснае, што пад Маладзечнам. Ён нарадзіўся 4 студзеня 1922 г.
Падчас акупацыі ён быў студэнтам майго Адміністрацыйна-гандлёвага інстытуту. Ужо на эміграцыі мы спаткаліся ў аўстрыйскім Зальцбургу. Бачачы, што гэты хлопец вельмі здольны, я вырашыў яму дапамагчы. Зрабіў для яго агульныя іспыты й выдаў дыплём аб заканчэньні інстытуту. Нягледзячы на афіцыйнае закрыцьцё ўстановы нямецкімі ўладамі, я палічыў патрэбным дапамагчы таленавітаму хлопцу. 3 тым дыплёмам Вярбіцкі паступіў у Мюнхэнскі ўнівэрсытэт, на факультэт агракультуры.
Пасьля пераезду ў Амэрыку вучыўся на біяхіміка ў Агаё. У складзе навуковай групы займаўся тэмай узьдзеяньня кастрацыі быкоў на колькасьць вітамінаў у мясе. Пасьля зай-
Аўген Вярбіцкіў часе візытуў Марыян-Гаўз у Лёндане. Зьлева направа: а. Аляксандар Надсан, Аўген Вярбіцкі, а. Язэп Германовіч, а. Леў Гарошка, Павал Навара. 1960-я гг.
маўся навуковымі праектамі дзяржаўнай важнасьці, якія зрабілі ягонае імя вядомым усім Штатам. Так, ягоным галоўным праектам было вывучэньне новых мэтадаў захаваньня прадуктаў амэрыканскай арміі з выкарыстаньнем ізатопаў. За ягоныя адкрыцьці Амэрыканскае хімічнае таварыства аднойчы выбрала беларуса Вярбіцкага чалавекам году — вось дзе гонар для ўсёй нашай нацыі! Ён меў пятнаццатую дзяржаўную ступень, тады як самая вышэйшая, прэзыдэнцкая, — васямнаццатая.
Калі Аўген прыяжджаў па справах у Вашынгтон, дзе я доўгі час працаваў у розных міністэрствах, мы кожны раз зь ім спатыкаліся, гаварылі, гулялі па амэрыканскай сталіцы. Аўген Вярбіцкі — адзін з найвыдатнейшых прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, чалавек з сусьветным імем. Ён памёр у чэрвені 1986 г.
УЛАДЗІМЕР CEHbKA46'
У даваенныя й ваенныя гады я ня быў зь ім знаёмы. Толькі калі на пачатку 1970-х пераехаў з ЗША ў Нямеччыну, меў гонар запазнацца з такім выдатным чалавекам. Толькі падумайце: беларус — маёр нямецкай арміі462 , супрацоўнік службы выведкі адной з наймагутнейшых заходнеэўрапейскіх дзяржаў, які даваў немцам праўдзівыя зьвесткі пра сытуацыю ў савецкай Беларусі, выпускаў на нямецкай мове бюлетэнь, што быў прысьвечаны беларускім справам463 . А якім чынам ён увогуле патрапіў у нямецкае войска? У той час, калі хапалі ўсіх нямецкіх дзеячоў, якія тым ці іншым бокам былі зьвязаныя з рэжымам Гітлера, Сенька прачытаў у часопісе «Шпігель» артыкул, у якім зьнічтожваўся адзін з супрацоўнікаў Розэнбэрга пры Міністэрстве справаў усходняй Эўропы. Здаецца, Мэндэ. А Сенька ведаў, што той Мэндэ быў адзін зь нямецкіх дзеячоў, што шчыра стараліся дапамагчы Беларусі, спрыялі нам, што ён ня быў ніякім злачынцам. I даслаў у рэдакцыю адказ, у якім вельмі станоўча ахарактарызаваў таго чыноўніка. Мэндэ быў настолькі ўдзячны Сеньку, што быў гатовы дапамагчы яму ва ўсім.
Мы трывалі перапіску, вялі тэлефонныя размовы, а аднойчы спаткаліся асабіста. Я як прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту ехаў на працу ў кірунку Трыру, якраз туды, дзе жыў Уладзімер. Завітаў у ягоную хату, і мы правялі безь перабольшваньня цудоўныя гадзіны. Я так узрадаваўся сустрэчы, што забыў патушыць фары свайго аўта. Саджуся за руль — машына не заводзіцца, сеў акумулятар. Даведаўшыся пра маю бяду, суседзі Сенькі пачалі наперабой прапаноўваць свае паслугі. Яны ганарыліся суседзтвам з такім чалавекам.
461 Біяграфія Ўладзімера Сенькі зьмешчана ва ўспамінах ягонага брата Міхася Сенькі.
462 Натуральна, што маецца на ўвазе сучасная армія — Бундэсвэр.
461 Die Weissruthenische Sowjetrepublik. Выходзіў у 1960— 1991 гг.
РАДАСЛАЎ АСТРОЎСКІ
У Віленскай беларускай гі.мназіі, дзе я працаваў настаўнікам, ён быў маім галоўным начальнікам — дырэктарам. У маёй памяці спадар Астроўскі застаўся цудоўным чалавекам і вялікім патрыётам сваёй Радзімы. А якім ён быў прамоўцам! Мабыць, самым палымяным і здольным сярод беларускай інтэлігенцыі таго часу. Яго кіраваньне гімназіяй464 было сапраўдным мастацтвам, настаўнікі й вучні ведалі Астроўскага як Прафэсіянала зь вялікай літары (мы былі калегаміматэматыкамі465 ). Нас, маладых беларусаў, ён захопліваў. На сходках беларускага віленскага актыву мы ўслухоўваліся ў кожнае слова Радаслава Казіміравіча. Ён быў нашым рухавіком. Калі пазьней я ўзначальваў у Беларусі пяць розных навучальных установаў, заўсёды браў з Астроўскага прыклад. Таксама стараўся захопліваць вучняў палымянымі патрыятычнымі прамовамі.