• Газеты, часопісы і г.д.
  • Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

    Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

    Аляксандр Адзінец

    Выдавец: Медысонт
    Памер: 704с.
    Мінск 2007
    152.06 МБ
    Восеньню 1915 г. вёска была спалена расейскімі войскамі, а яе жыхары адпраўленыя ў Расею. Матчына сям’я апынулася пад Краснаярскам, у горадзе Багатол. Там маці працягнула сваю адукацыю. У Рушчаны сям’я вярнулася толькі ўвосень 1922 г. Неўзабаве маці паехала ў Вільню, дзе дапамог ёй уладкавацца яе брат, ксёндз Язэп Рэшэць, на той час — прафэсар Віленскай духоўнай сэмінарыі. Мама закончыла ліцэй выхавацеляў садкоў і працавала ў прадшкольлі. Адначасова ўдзельнічала ў беларускім касьцельным хоры. Тады пазнаёмілася з маім бацькам, а ў студзені 1928 г. выйшла замуж, і неўзабаве абое выехалі ў Дукшты. Там нарадзіліся тры сыны: Юры ў 1929-м, Андрэй — у 1931-м і Міхась — у 1935-м.
    Шмат гадоў пазьней мае сябры пыталі, як я дайшоў да беларускай сьведамасьці. Я й не даходзіў — не было патрэбы. Працэс быў натуральным. Калі я быў маленькім, то бачыў на сьценах нашай кватэры партрэты Багушэвіча, Сваяка, Купалы й Коласа й беспамылкова іх распазнаваў. Гэта вядома з расказу мамы. Бацькі размаўлялі між сабой і зь дзецьмі па-беларуску. Наш дом быў нашай крэпасьцю, бо за агароджай на вуліцы да вайны пераважала польская мова, пазьней — літоўская. Па-беларуску я ніколі не вучыўся ў школе, але чытаць і пісаць кірыліцай вучыла мама. Да сёньня памятаю беларускія вершыкі й песьні, якія яна сьпявала, і тую хатнюю атмасфэру, якой дыхалі дарослыя й дзеці. Лічу, што нават дзяўчыну Яню, якая некалькі гадоў працавала ў нас, бацька запрасіў з Браслаўшчыны, каб мы мелі нагоду размаўляць зь ёю па-беларуску. Пасьля верасьня 1939 г. гэтую нацыянальную арыентацыю ўмацоўваў прыклад літоўскай моладзі й ваенныя падзеі, якія, здавалася, несьлі нейкую надзею на дзяржаўнае адраджэньне Беларусі. Гэтага працэсу не стрымала заўчасная сьмерць бацькі, які пакінуў нас у верасьні 1938 г.
    — Як зьмянілася жыцьцё ў Дукштах пасьля прыходу савецкай улады?
    Савецкая ўлада, ці, дакладней, Чырвоная Армія, прыходзіла да нас ня раз, а тры разы. Першы раз у верасьні 1939 г., але тады ў Дукштах новыя парадкі ня ўводзіліся, не
    функцыянавала савецкая валюта. У той час ішлі савецкалітоўскія перамовы, у выніку якіх у кастрычніку заходняя Віленшчына была далучана да Літвы. Другі раз — у чэрвені 1940 г., пасьля чаго адбыліся выбары ў Літоўскі парлямэнт і была абвешчана Літоўская ССР. Натуральна, уводзіліся новыя парадкі, пра што шмат пазьней даведаўся зь літаратуры, тады ж мяне, 11-гадовага хлопчыка, яны мала цікавілі. Запомнілася толькі жахлівая дэпартацыя насельніцтва на ўсход у чэрвені 1941 г. Трэці раз савецкая ўлада прыйшла да нас у ліпені 1944 г. Тады ў выніку ваенных дзеяньняў згарэла пераважная частка мястэчка, згарэў і наш дом, а людзей найбольш турбавала пытаньне, дзе жыць.
    — Вы вучыліся ў Вільні падчас вайны. Якой Вам запомнілася старажытная беларуская сталіца? Ці было адчуваньне, што Вы знаходзіцеся ў сваім горадзе?
    Вайна для нас пачалася 1 верасьня 1939 г. Да гэтага часу я тры гады вучыўся ў першых клясах польскай школы, a пазьней — тры гады ў літоўскай пачатковай школе ў Дукштах і тры гады — у літоўскай гімназіі ў Вільні. За гэты час часта мяняліся палітычныя
    Партрэт Юр'я Туронка, зроблены мастаком Пётрам Сергіевічам. 1937 г.
    рэжымы: да верасьня 1939 году была Польшча, у 1939— 1940-м — незалежная Літоўская рэспубліка, у 1940— 1941-м — Літоўская ССР, у 1941 —1944 гг. — нямецкая акупацыя й, урэшце, у 1944— 1945-м — ізноў Літоўская ССР. Разам з рэжымамі мяняліся партрэты ў школе — раз вывешвалі на сьценах «Пагоню», а іншым разам — савецкі герб, але праграма навучаньня, бадай, не мянялася — за савецкім часам даходзіў прадмет расейскай мовы, а нямецкая вывучалася й падчас акупацыі і ў 1944—1945 гг., калі вярнулася
    савецкая ўлада. Школа была школай і, нягледзячы на бурлівыя ваенныя падзеі, забясьпечвала адзіны адукацыйны працэс. Пры гэтым у гімназіі не адчувалася аніякай прапагандысцкай накіраванасьці ні падчас нямецкай акупацыі, ні пазьней.
    Падчас вучобы ў гімназіі ў Вільні я жыў у інтэрнаце. Харчаваньне там было марнае, і мы часта галадалі. Дапамагала прадуктовая картка, якую прысылала мама. На яе можна было купіць у краме крыху хлеба, маргарын ці нечага іншага. Зімой інтэрнацкія памяшканьні не ацяпляліся, не хапала дроваў ці вугалю. У такіх умовах цяжка было жыць і вучыцца. Дзіва яшчэ, як у той ваенны час асьветныя ўлады здолелі даць вучням нават такія мізэрныя ўмовы. Таксама складана было езьдзіць дамоў у Дукшты. I за нямецкай акупацыяй, і пазьней за саветамі на праезд чыгункай патрабаваліся пропускі, якія звычайна выдаваліся тры разы ў год —на Каляды, Вялікдзень і летнія канікулы. Але ўсё ж гэта была адзіная магчымасьць вучыцца.
    За немцамі беларускае жыцьцё ў Вільні амаль не заўважалася голым вокам. Даваенныя дзеячы пераважна выехалі з гораду й працавалі ў Беларусі, а афіцыйныя аб’явы друкаваліся на нямецкай, літоўскай і польскай мовах. Праўда, дзейнічаў Беларускі камітэт, гімназія й, здаецца, настаўніцкая сэмінарыя, аднак у мяне не было да іх аніякай справы. 3 праваслаўных цэркваў веяла расейшчынай, і толькі ў адным са шматлікіх віленскіх касьцёлаў440 адбываліся набажэнствы з казаньнямі й сьпевамі на беларускай мове, якія я даволі часта наведваў. Таксама немалое значэньне меў выдаваны ў Вільні штотыднёвік «Bielaruski Holas» (1942— 1944), даступны ў гарадзкіх кіёсках. Гэтага было замала для адчуваньня гістарычнай традыцыі. Няшмат роднага я бачыў у тагачаснай Вільні.
    — Як насельніцтва Літвы ставілася да немцаў, а немцы, у сваю чаргу, да жыхароў? Ці прыйшлося Вам асабіста сутыкнуцца з чырвонай партызанкай?
    Ужо на пачатку акупацыі літоўцы здолелі стварыць сваю адміністрацыю й самаахову, якія кантраляваліся нямецкімі
    440 Касьцёл сьв. Міхала.
    ўладамі. Простае насельніцтва ня мела асаблівай патрэбы выказваць стаўленьне да немцаў — усе чакалі канца вайны й аднаўленьня літоўскай дзяржаўнасьці, а бягучыя справы вырашаліся ў літоўскіх установах. Праз гэтыя ўстановы таксама немцы рэалізавалі свае патрэбы й, як правіла, не кіравалі непасрэдна мясцовым насельніцтвам. Гэта было выгадна для адных і другіх і часта выключала такія эксцэсы, якія адбываліся ў Беларусі, а адначасова ўплывала на блізкае да нармальнасьці функцыянаваньне грамадзкага жыцьця, наколькі гэта дазвалялі ваенныя ўмовы. Савецкае падпольле, якое імкнулася разбурыць гэты парадак і накіроўваць насельніцтва супраць немцаў, не карысталася масавай падтрымкай літоўцаў і ня здолела выклікаць антынямецкага партызанскага руху. Мне ніколі не давялося сутыкнуцца з савецкімі партызанамі. Дывэрсіі былі рэдкія й выконваліся партызанамі, якія мелі свае базы на тэрыторыі суседняй Беларусі. Там ім было бясьпечней, чым у Літве.
    — Якім чынам Ваша сям’я па вайне апынулася ў Польшчы?
    Пасьля сьмерці бацькі маці хацела прадаць дом у Дукштах і вярнуцца на Беласточчыну, дзе жылі ейныя браты й сёстры. Але пачалася вайна, узьніклі новыя граніцы — і намер давялося адкласьці на паваенны час. Але ў ліпені 1944 г. згарэў наш дом, і сям’я засталася бяз даху над галавой. Нішто нас не затрымлівала ў Дукштах, і ў 1945 г. маці вырашыла выехаць на Радзіму ў рамках перасяленчай акцыі. Аднак пасьля вайны па савецка-польскім дагаворы Беласточчына была перададзена Польшчы. Калі б ня гэта, мы апынуліся б у Беластоцкай вобласьці БССР. Сталася іначай.
    Аднак на «Малой Бацькаўшчыне» ніхто нас не чакаў. Дзядзькі й цёткі мелі свае сем’і й невялікія хаткі, а атрымаць кватэру ў разбураным Беластоку было немагчыма. Таму давялося на пэўны час разьдзяліцца: маці з адным братам пасялілася ва ўсходнепрўскім горадзе Растэнбург441, другі брат — у дзядзькі ў вёсцы Рушчаны, а я — у цёткі ў
    441 Сёньня горад Кенштын.
    вёсцы Трыпуці, адкуль езьдзіў цягніком у беластоцкі ліцэй. Было невымоўна цяжка: цягнікі хадзілі нерэгулярна й трэба было вельмі рана ўставаць, але яшчэ большыя праблемы стварала мая марная пальшчызна, у прыватнасьці невядомая, а часта незразумелая польская тэрміналёгія, што выклікала розныя зьедлівыя насьмешкі аднаклясьнікаў. He было падручнікаў. У цёткі цяжка было вучыцца, дом ня быў электрыфікаваны, усе сядзелі пры газавай лямпе. Вельмі сумаваў па Вільні, якая, нягледзячы на ваенныя ўмовы, уяўлялася мне як вяршыня культуры й прагрэсу. Ня раз думалася, навошта яе пакінуў? Але іншага выйсьця не было. Дарэчы, і цётка хацела мяне пазбыцца. Празь некалькі месяцаў уладкавала мяне ў Ольштыне, дзе быў ліцэй з бурсай. На дзіва, тут сустрэў двох знаёмых хлопцаў зь Вільні й аднаго СБМаўца з Глыбокага, які падараваў мне падручнік гісторыі Язэпа Найдзюка «Беларусь учора й сяньня». Усе яны мелі падобныя да маіх моўныя праблемы. Жылося бедна, але весялей, чым у Беластоку. У Ольштыне атрымаў у траўні 1947 г. атэстат сталасьці й пачаў шукаць магчымасьці далейшай адукацыі.
    — Якую адукацыю Вы набылі ў Польшчы, кім працавалі? Ці ўдавалася весьці беларускую дзейнасьць? Ці
    ёсьць цяпер такое паняцьце— беларуская Полыпча?
    Восеньню 1947 г. паступіўу гандлёвую Акадэмію ў Шчэціне, пры якой быў добры інтэрнат для студэнтаў. Закончыў яе ў чэрвені 1950 г. і пераехаў у Варшаву. Вучобу працягваў у Галоўнай школе плянаваньня й статыстыкі, атрымаў у 1952 г. дыплём магістра эканамічных навук. Нарэшце пачалося самастойнае жыцьцё, не было патрэбы аглядацца на стыпэндыі й сыдіплую матчыну дапамогу.
    Юры Туронак. 1951 г.
    У Варшаве працаваў у імпартна-экспартнай фірме хімічных вырабаў і адначасова, вечарамі, асыстэнтам на катэдры эканамічнай геаграфіі Галоўнай школы плянаваньня й статыстыкі. Вывучаў эканоміку хімічнай прамысловасьці ў Польшчы й за мяжой. На пачатку 1956 г. быў службова пераведзены ў Польскую замежнагандлёвую палату, у рамках якой быў створаны эканамічны аддзел і рэдакцыя газэты «Зарубежныя рынкі». У Палаце я працаваў каля 40 гадоў — да пэнсіі, вывучаў кан’юнктуру міжнароднага хімічнага рынку, публікаваў досьледы ў згаданай газэце й іншых польскіх спэцыялізаваных часопісах, удзельнічаў як экспэрт у працах Эўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэнэве, працаваў на польскіх і міжнародных выстаўках хімічных вырабаў.
    Праца была цікавая й давала розныя магчымасьці — купіў кватэру, стварыў сям’ю, мог прызначыць час на грамадзкую дзейнасьць. У Варшаве сустрэўся з даваеннымі беларускімі дзеячамі й з маладымі энтузіястамі беларус-