Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
У друку Саудаўскай Арабіі праходзіла інфармацыя, што я не заслугоўваю жыцьця, бо быццам развальваю іслам у Польшчы. Адзін з прадстаўнікоў мусульманскай дэлегацыі, што была тут у Польшчы, зрабіў нават характэрны жэст, правёўшы рукой уздоўж шыі. I хоць ісламская абшчына ў Польшчы мяне супакойвае, я адчуваю небясьпеку для свайго жыцьця, рэдка падыходжу да тэлефону.
У 1973 г. да мяне напісаў знакаміты вучоны Віктар Шырынскі, татарскія продкі якога паходзяць са Жмудзі. Ён адказваў за псыхічную й псыхалягічную падрыхтоўку цэнтру касманаўтаў. Яго добра ведаў і ў яго спыняўся Караль Вайтыла (будучы Ян Павал II). Шырынскі быў заснавальнікам цэлага татарскага руху ў Вільні.
Акрамя «Нівы», я два гады працаваў рэдактарам беларускага радыё ў Беластоку428 . У Сопаце працаваў настаўнікам рускай мовы429 , у Сакулцы арганізоўваў татарскі музэй430. Зарганізаваў і 22 гады адпрацаваў у геранталягічным унівэрсытэце431. Геранталёгія — гэта не мэдыцынская галіна ў навуцы. Унівэрсытэт прызначаны для пэнсіянэраў, каб тыя не «ржавелі» ў хаце, а зьбіраліся ў гурткох самадзейнасьці, малявалі, слухалі лекцыі на розныя навукова-папулярныя тэмы й г.д.
428 У 1958—1960 гг.
429 У 1964—1966 гг.
430 Пры мясцовым культурным цэнтры.
431 Маецца на ўвазе ўнівэрсытэт III узросту, арганізаваны ў Труймясьці (Гданьск — Гдыня — Сопат).
На магіле Гасана Канапацкага
Нягледзячы на ўзрост і хісткае здароўе, вобраз жыцьця вяду даволі актыўны. Супрацоўнічаю зь віленскім польскім друкам, захапляюся мэтафізыкай. Усё часьцей лаўлю сябе на думцы, што цяпер кнігі шукаюць мяне, а ня я іх. У маім жыцьці сапраўды хапала сымбалічнага й патаемнага. Калі я прызямляўся ў аэрапорце Пецярбургу, пры ўладзе быў Гарбачоў. Гасьціў у старой расейскай сталіцы ў сям’і Юсупавых, гэта сваякі таго самага князя Юсупава, што прычыніўся да зьнішчэньня Распуціна. А калі адлятаў назад у Польшчу, на месца Гарбачова прыйшоў Ельцын... He забы-
ваю й беларускасьці. Як і раней, належу да гданьскай «Беларускай хаткі»432 , стараюся разам з калегамі падтрымліваць у Польшчы беларускі дух. Ведаеце, ня выключана, што я яшчэ вярнуся бліжэй да роднай Вільні, да сваёй «сінявокай», пра незалежнасьць якой мару й аб шчасьці якой малюся ў сваіх малітвах.
Гарачыя прывітаньні сыном і дочкам Еўфрасіньні Полацкай ад беларускага татарына Мацея-Мусы Канапацкага! Жыве Беларусь433 !
432 Гаворка вядзецца пра Беларускае культурнае таварыства «Хатка» ў Гданьску. Створана ў 1992 г.
433 Выдаўцы кнігі дзякуюць сп-ні Гелене Глагоўскай за дапа.могу ў рэдагаваньні ўспамінаў.
УСПАМІНЫ ДАПАМАГАЮЦЬ ЗРАЗУМЕЦЬ ІНШЫХ
Анатоль Маўчун (Познань)
Крывёй і попелам суседзі — вятры пяском — спакон вякоў, нашых падзей сьляды зацсрці імкнуцца нам гатовы зноў
накінуць ролю -— у нашай хаце! Чужым пакорных халуёў.
Дык дзе ж паэты? Бард дзе шчыры, які не пашкадуе струн, ў людзкія сэрцы звонам ліры — і праўдай ўдарыць як пярун?
Складзе пра продкаў нашых эпас...
За годнасьць стане змагароў...
Прачніцеся ж пакуль ня позна! А мо памерлі ўсе? Ну што ж, не пашкадуе вецер эфіру...
— й магілаў зграя груганоў...
«Кліч», Анапюль Маўчун. Познань,19 студзеня 1998 г.
Бацькаўшчына. Што ў мяне ад яе засталося на старыя гады? Вершы Міхася Машары, якія захаваліся ад дзяцінства? Ня толькі. Цудоўныя вершы пра Беларусь Леанарда Окалаў-Падворскага, мілагучныя песьні ў выкананьні Данчыка, паліцы, запоўне-
Анатоль Маўчун
ныя кнігамі, якія мне пастаянна нагадваюць пра маю сувязь зь зямлёй, у якой пахаваныя косьці маіх продкаў. Ці пра гэта можна забыцца? Пэўна, лёгка забываюцца тыя, каму жывецца бестурботна...
А я шаную ўспаміны. Яны дапамагаюць і сябе, і іншых разумець.
Паводле дакумэнтаў, нарадзіўся я 2 студзеня 1932 г. у вёсцы Абруб Дзісьненскага павету, што на Глыбоччыне434 . Гэта быў час, калі вёска рыхтавалася да ліквідацыі цераспалосіцы. Хутары давалі магчымасьць у адным кавалку мець зямлю, і то навокал забудовы, але трэба было ўсе будынкі ставіць ад фундамэнту, a то й зямлю да гэтага падрыхтаваць, бо частка яе, асабліва каля Доўгага возера (самае глыбокае ў Беларусі), — гэта былі недаступныя зарасьнікі, і неабходна было іх карчаваць. Вяскоўцаў чакала цяжкая праца й вялікія выдаткі. У гэты час (1935 г.) памерла мая мама Надзея. Мной пачалі апекавацца бацькавы сёстры. Трэба сказаць, што ў майго дзеда было пяцёра сыноў і тры дачкі. Двое дзяцей (старэйшыя) пакінулі вёску, а зь вялікай сям’і ўтварыліся толькі два хутары — майго бацькі й астатніх яе членаў. Дзядзькам было разам лягчэй будаваць новую гаспадарку, тым больш што зь іх самы малодшы быў кавалём. Бацысу было цяжэй, бо быў адзін, але калі паставіў хату — хоць і без падлогі, — пачаў я ізноў жыць разам з бацькам. Бацька Іван любіў чытаць, а я на грыфэльнай дошцы мусіў запісваць літары — і польскія, і расейскія. У дзядзькаў на сьцяне вісеў новы беларускі каляндар. Быў у іх і каталіцкі (лацінкай) малітоўнік. Так што чытаць я ўмеў раней, чым пайшоў у школу. У першую клясу (у Псуі) пайшоў яшчэ за польскім часам.
А ў і 939 г. настаўніца вучыла нас ужо па-беларуску, але нядоўга: савецкая ўлада прыслала новага настаўніка й новыя падручнікі. У панскім доме ў Псуі быў утвораны сельсавет і выдзелены пакойчык на «Красный уголок». Пачало прыяжджаць у Псую кіно. Памятаю, паказвалі раз фільм пра савецка-фінскую вайну. У Псуі была зьліквідавана прыватная крама Ханкі, паўстаў у доме псаломшчыка каапэратыў. 3 суседняй вёскі вывезьлі асаднікаў. Дзядзька Балісь
434 Сёньня Глыбоцкі р-н Віцебскай вобл.
пакінуў кузьню й пайшоў у трактарысты. Нейкі час «васточнікі» прыяжджалі гандляваць, нават прывозілі клей і вучылі мясцовых жыхароў, як самім клеіць галёшы, бо ў продажы іх ужо не было. У паляўнічага Чапоўскага забралі зброю, дык прыйшлося яму сабак раздаць суседзям. Мой бацька быў адпраўлены ў Беласток на прымусовыя працы. А мне прыйшлося ізноў вярнуцца да цётак. Вядома, прычын усіх гэтых падзей і перамен я не ўсьведамляў яшчэ й не пра ўсё людзі гаварылі ў маёй прысутнасьці. Хадзілі чуткі пра калектывізацыю, але на нашых хутарох людзі яе не дачакаліся. А аднойчы сусед, які быў на станцыі ў Зябках, прывёз вестку, што прыйшлі немцы...
Абруб, вёска невялічкая, ляжыць убаку ад важных дарог, і да таго яе прастора з двох бакоў аддзелена азёрамі — з аднаго Косаўскім (Псуеўскім), з другога — Доўгім. У вёсцы, апроч сялянскіх гаспадарак, ніколі не было больш нічога, таму сюды рэдка хто заглядаў бяз важных прычын. Так і цяпер, каб немцаў пабачыць, трэба было нос высунуць за мяжу вёскі. У Заходняй Беларусі немцы адміністрацыю даручылі палякам, мелася ўсё быць, як і перад вайной. Асаблівую ўвагу зьвярталі на былых савецкіх служачых і габрэяў, вышуквалі іх і або расстрэльвалі, або запіралі за калючы дрот. Што можна сказаць пра шараговых салдатаў? Сустракаліся й такія, што казалі: «Сталін — бандыт і Гітлер — бандыт». Вядома, сярод давераных. Зрэшты, у нямецкай арміі служылі й аўстрыйцы, і палякі з Сылезіі, і грамадзяне іншых краінаў. Немцам перамога напачатку служыла — байцы савецкія ішлі тысячамі ў палон. Часта палонных давалі сялянам для працы. Толькі нечалавечай палітыцы гэта не дапамагло. Лес напоўніўся ўцекачамі, і Масква гэта выкарыстала. Вярнуліся паляваньні на «ворагаў народу і савецкай улады». На некаторых абшарах немцы й паліцаі ўдзень ліквідавалі «прыхільнікаў» партызан, ноччу партызаны — «нямецкіх калябарантаў». Такім абшарам зрабілася й Псуеўшчына. А ў лес ішлі розныя людзі. У кожным грамадзтве ёсьць асобы, збунтаваныя супраць ладу й парадку. Любяць камандаваць, зьдзекавацца, разбураць усё. Такім вайна — рай, тады яны зьяўляюцца самімі сабой. Выходзяць са сваёй нутраной замкнутасьці, часам далуча-
юцца да некага, часам ствараюць свае замкнутыя згуртаваньні й правы ды за кошт другіх даказваюць, да чаго «здольныя». Многія з тых, што пайшлі ў лес, займаліся рабаўніцтвам, забойствамі. Вось і сям’ю маіх дзядзькаў у адну восеньскую ноч абрабавалі й двох мужчын забілі. Часам хадзілі здагадкі, што была гэта помста за забойства аднаго суседа ў бойцы на вясельлі. Было гэта на пачатку 1930-х. Быў суд, і Маўчуны даказалі, што яны не вінаватыя. Але міжсуседзкая варожасьць захоўвалася, відаць, калі злачынствы здараліся. Толькі час безадказнасьці даваў кожнаму волю на новыя злачынствы, і столькі іх здаралася, што пачалі людзі легенды прыдумваць на гэтыя тэмы. А факты былі фактамі: людзі гінулі. У Псуі згарэла гаспадарка зь людзьмі й жывёлай. Згарэлі й мае аднагодкі, школьныя сябры. Пазьней немцы спалілі Вуглы, вёску каля Псуі, у Слабадзе таксама былі нашыя сваякі. Насельніцтва стала пакідаць ваколіцу, шукаючы спакайнейшага месца.
Мне ў гэты час выпадала па-рознаму — раз быць у сваякоў бацькі, іншым разам — у сваякоў маці. Аднойчы начаваў я ў цёткі Малашы Чарняўскай. Раніцай яна рыхтавалася ў царкву, былі гэта, здаецца, Каляды, а тут у дзьверы пастукалі тры ўзброеныя мужчыны. Калі ўвайшлі, адразу ж зьвярнулі ўвагу на цётчыну вопратку.
— А-ну, раздевайся!
— Што вы, мой жа сын таксама ў партызанах!
— Сннмай, еслн не хочешь, чтобы тебе ребра прнкладом поломалн!
I ўзяў аўтамат Пэ-пэ-ша ў рукі... Жанчына ў царкву не пайшла — ня мела ўжо ў чым. А на разьвітаньне пачула: «Сыном не хвастайся. Он, может быть, моего папашу без штанов оставляет». Пад канец вайны я ейнага Ваньку сустрэў раз. Быў капітанам. Але з вайны не вярнуўся.
Дзе і ў каго б я ні жыў, прыходзячы ў Абруб, заглядаў у бацькаву хату. Марыў, што, калі вернецца бацька, ізноў будзем разам. Найбольш ахвотна хадзіў на Ляшчоўку — палянку каля Доўгага возера. Там заўсёды было ціха, толькі плёскат хваляў і пошум ветру. Колькі ж радасьці і ўспамінаў прыходзіць у галаву! I пытаньні, што будзе, як скончыцца вайна? У вёсцы не засталося аніводнага мужчыны. Бадай толькі два дзядулі. Бабы з касой, бабы за плугам. Ці можа прыйдуць сюды чужыя людзі? Першая сусьветная
прычынілася да вандроўкі людзей. Перш вымушанае бежанства, уцёкі ад фронту, вяртаньні з вайны — хто выжыў. У Абрубе зьявіліся «акупшчыкі». Тры сям’і недзе з Нарачаншчыны. Як казалі, ехалі вазамі, гналі статак перад сабой. Мая мама таксама была з «акупшчыкаў». Перш паставілі хаты, а калі вёска пайшла на хутары, то ўжо іхныя сем’і павялічваліся. Mae аднагодкі былі ўжо тутэйшымі, мелі многа зямлі. А цяпер у вёсцы няма нікога.