Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Разам зь Вітаўтам Рамуком я студыяваў мэдыцыну ва ўнівэрсытэце імя Людвіга Максымільяна ў Мюнхэне. Я заўсёды марыў стаць лекарам, аднак у 1948 г. перада мной паўстала дылема: ці здабыць дыплём мэдыка, ці пераехаць на сталае месца жыхарства ў ЗША. Я выбраў другое, распачаўшы новы пэрыяд у сваім жыцьці...
Я выбраў Саўт-Рывэр, бо тут жылі мае знаёмыя. Але тая частка беларусаў, якая прыехала ў Саўт-Рывэр да мяне, не была актыўнай, нацыянальна-арыентаванай. Я ж выпісаў зь Нямеччыны каля 300 нашых сем’яў, якія й стварылі ў Саўт-Рывэры сапраўдны цэнтар беларускасьці ў ЗША. Прычым у горадзе жылі як «крывічы», так і «зарубежнікі».
Першай маёй амэрыканскай працай была фармацэўтычная фабрыка, на якой я кантраляваў гатовую прадукцыю. У Лос-Анджэлесе, куды я пераехаў праз два гады, спачатку працаваў звычайным чорнарабочым на фабрыцы тэлевізараў. Потым мяне прынялі на фармацэўтычную фабрыку, якая
Барыс Kim прымае падзяку й грамату ад Міністэрства абароны ЗША. 1970 г.
спэцыялізавалася на вітамінах. Мая праца была вельмі адказная — я падпісваў паперы на мільён даляраў. Пазьней мне даверылі працу ў экспэрымэнтальным аддзеле. На адной польскай вечарыне мне пашчасьціла пазнаёміцца са знакамітым польскім вучоным, былым прафэсарам Варшаўскай палітэхнікі, Густавам Макшыцкім. Ён рэкамэндаваў мяне ў фірму North American Aviation Inc.: так пачалася мая шматгадовая праца ў галіне астранаўтыкі, у якой я стаўся адным зь піянэраў. Першай і самай значнай маёй навуковай працай стала распрацоўка мэтадаў выкарыстаньня плаўкага вадароду як паліва для касьмічных ракет. Тая кніга на гэтую тэму й па сёньня — «Біблія» для маладых дасьледчыкаў. Пазьней, пераехаўшы ў Вашынгтон, я зьмяніў шмат адказных прац у чатырох амэрыканскіх міністэрствах, аднак усе яны датычылі праектаў па астранаўтыцы. Як матэматык браў удзел і ў эпахальным праекце палёту на Месяц. Акрамя таго, мне часта давяралі апекавацца дэлегацыямі савецкіх вучоных, якія прыляталі зь візытамі ў ЗША. На адным зь міжнародных кангрэсаў астранаўтыкі пазнаёміўся зь Пётрам Клімуком і Уладзімерам Кавалёнкам — яны цудоўна размаўлялі па-беларуску.
Хачу падкрэсьліць, што й абодва мае сыны дабіліся ў прафэсійнай дзейнасьці значных посыіехаў. Старэйшы,
Уладзімер, займае высокі пост у NASA, малодшы, Віктар, — першаклясны хірург-стаматоляг.
Прафэсар Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту Барыс Kim. 1983 г.
У 1972 г. я выйшаў на пэнсію зь дзяржаўнай працы й лёс накіраваў мяне бліжэй да Радзімы, у Нямеччыну. Тут я стаўся прафэсарам эўрапейскага аддзелу Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту, выкладаў матэматыку на 40 (!) вайсковых базах. На пэнсію выйшаў у 83 гады. Я ганаруся тым, што вывучыў ня толькі каля тысячы беларусаў, але й зь дзясятак тысяч амэрыканцаў.
У 1983 г. абараніў доктарскую дысэртацыю ў Рэгенсбурскім унівэрсытэце. Працу, над якой я сядзеў доўгія пяць гадоў, прысьвяціў найвыдатнейшаму матэматыку, майму настаўніку ў Віленскім унівэрсытэце Антонію Зыгмунду. Вя-
лікую дапамогу аказала мая сяброўка Тамара Казевіч, якая пераклала дысэртацыю з ангельскай на нямецкую мову. Мая з Тамарай праца была прызнана найлепшай у тым годзе ў Рэгенсбурскім унівэрсытэце.
Скончыўшы настаўніцкую дзейнасьць, я сканцэнтраваўся на беларускіх справах. Два разы адведваў Радзіму, клапаціўся аб стварэньні Нацыянальнага ўнівэрсытэту, навязваў кантакты з сусьветнымі фундацыямі, каб тыя аказалі фінансавую дапамогу. Аднак са зьменай на Беларусі ўлады ўсё заціхла... Разам з калегамі заклаў Акадэмію навук Эўразіі, членамі якой сталі многія мае знакамітыя суайчыньнікі.
He пералічыць, колькі беларусаў гасьціла ў маёй маленькай франкфурцкай кватэры, колькі сотняў кілямэтраў мы нахадзілі зь імі, гуляючы па старажытным Франкфурце. Але калі б не Тамара, усіх гэтых спатканьняў не было б. Пасьля
выхаду на пэнсію я плянаваў пераехаць на Гавайскія выспы, аднак сяброўка жыцьця мяне стрымала. Можа, так яно й лепш?
Я, беларус, ганаруся сваім амэрыканскім грамадзянствам, але пры сучаснай антыамэрыканскай атмасфэры мне цяпер цяжка жыць у Эўропе.
Барыс Кіт зь сяброўкай Тамарай Казевіч. Ростак (Нямеччына), 2005 г.
Аляксандар Адзінец і Барыс Кіт зь сяброўкай Тамарай Казевіч у Ростаку (Нямеччына). 2005 г.
ТРЭБА БЫЛО БАЧЫЦЬ, КОЛЬКІ ЎТАТЫ БЫЛО КНІГ
Петрык Смаршчок (Баварыя)
1963 г„ Брусэль
Нарадзіўся я ў 1963 г., набыў адукацыю перакладчыка й філёляга-славіста. Апошнюю — у Лювэнскім унівэрсытэце. Разам зь сям’ёю — жонкай і трыма дзецьмі — жыву ў Нямеччыне, ля Мюнхэну, а працую ў Бэльгіі. Пішу для адной амэрыканскай фірмы маркетынгавыя пляны на некалькіх мовах. Дарэчы, брат Андрэй, які на дзесяць гадоў старэйшы за мяне, — прафэсійны перакладчык. Я ж найбольш дасканала валодаю нідэрляндзкай, ва ўнівэрсытэце вывучаў францускую й нямецкую, а ў хаце мы заўсёды гаварылі толькі па-беларуску. Аднак бацька, як і Станіслаў Шушкевіч. трымаўся таго погляду, што чалавек мусіць ведаць мовы сваіх «ворагаў», таму я памятаю, як мяне мучылі польскім і расейскім «букваром».
Нягледзячы на непахісныя беларускія погляды, мы былі ў цесным кантакце зь іншымі народамі — палякамі, расейцамі, украінцамі. У беларускай Амэрыцы такое немагчыма ўявіць. Уявіце сабе наступную карціну: у флямандзкім гарадку 6 студзеня, на Каляды, зьбіраюцца людзі, якія размаўляюць толькі па-беларуску, сьвяточна ўпрыгожваюць памяшканьне, увечары на стол кладуць белы абрус, гатуюць куцьцю, бацька, Аўген Смаршчок, чытае верш сваёй пляменьніцы Ларысы Геніюш. Мы з братам сядзім і ня можам зразумець: дзе мы, хто мы, што мы тут робім? Так, Ларыса Геніюш — мая цётка, няшмат хто пра гэта ведае. Калі стаіш каля яе магілы, другая магіла зьлева — Алены Смаршчок, маёй бабулі. Юрка Геніюш, сын пісьменьніцы, прыслаў нам у Бэльгію фатаздымкі з пахаваньня маці. У Зэльве сваякоў яшчэ хапае, ды хапае настолькі, што страшна туды ехаць: у нас, людзей заходніх, пячонка не такая моцная. Аднак прызнаюся, што больш цесныя стасункі падтрымліваем зь сямейкай па лініі маці.
Мы з братам — «прадукты» Другой сусьветнай. Нашыя бацькі жылі пры розных рэжымах, таму пытаньне гістарыч-
най сьвядомасьці й памяці, ня толькі беларускай, але й сусьветнай, стаяла ў нашай сям’і заўсёды востра. Вельмі часта й з ахвотай расказваў бацька пра родную Зэльву, успамінаў дзіцячыя й юнацкія гады. Калі я нарадзіўся, бацьку было далёка за сорак. Аднак позьняе дзіця, як часта здараецца ў іншых сем’ях, ён ня балаваў. Хоць і быў, як бальшыня беларусаў, чалавекам мяккім і лагодным. Браў пару разоў у рукі рэмень, але гэта быў ня бацькаў мэтад. Аднойчы маміна сястра на поўным сур’ёзе запытала мяне, ці біў тата маму. Для мяне чуць такое было сьмешна. Памятаю толькі аднойчы, як ён узяў маці за руку, крыху штурхануў ды сказаў: «Зоя, перастань!»
Бацька быў праваслаўны сьвятар, таму нас выхоўвалі ў рэлігійным рэчышчы. На якіх толькі мовах я ня слухаў «закон Божы», хадзіў часта ў царкву, дзе прыслужваў і сьпяваў у хоры. Мой музыкальны талент захаваўся, і пастаў мяне сёньня перад хорам — не разгублюся.
У вольныя ад працы — духоўнай і грамадзкай — гадзіны бацька больш за ўсё любіў чытаць. Трэба было бачыць, колькі ў яго было кніг! Акрамя таго, вёў вялікую перапіску з усім сьветам, любіў гуляць, плаваць. 3 задавальненьнем слухаў музыку, сам няблага граў на скрыпцы й мандаліне. Піў зусім мала, пару чарачак з гасьцямі — і на гэтым усё. Хоць мушу прызнаць, што пасты ў нашай сям’і былі даволі мяккія.
Памёр бацька вельмі раптоўна, празь некалькі дзён пасьля сьвяткаваньня свайго дня нараджэньня. Па нейкіх справах пазваніў Янку Жучку, і празь пятнаццаць хвілін чалавека ня стала... Паховіны былі зарганізаваныя вельмі прыгожыя, сабралася маса людзей, якія асабіста ведалі нябожчыка. У тым ліку Барыс Рагуля, што прыляцеў з Канады.
Як гэта нярэдка здараецца, бацька цяжка перажываў выхад на пэнсію, упаў у дэпрэсію. За пару гадоў да выхаду на пэнсію здабыў тытул прафэсара — у Заходняй Эўропе гэта вельмі паважаны чалавек і, вядома, ня бедны. У перакладчыцкім унівэрсытэце бацька выкладаў расейскую мову. Сьпярша ў яго была толькі пара студэнтаў, але з кожным годам расейская мова ўсё больш уваходзіла ў моду. Пра выкладаньне беларускай мовы ў Заходняй Эўропе гаворка, на жаль, не ішла. Да пачатку гарбачоўскай эпохі тут, па вялікім рахунку, ведалі толькі расейцаў, а потым тыя ж бэль-
гійцы са зьдзіўленьнем даведаліся, што існуюць такія беларусы, армяне, балты. Прычым маюць свой алфавіт, мову, культуру!
Сваю духоўную працу бацька пачаў як сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Парафія ў Лювэне існавала досыць доўга, прыкладна да пачатку 1970-х. Потым рабіў службы для ўкраінскіх шахцёраў, якіх было багата ў Бэльгіі. Ад япіскапа атрымаў права служыць ва ўсіх бэльгійскіх цэрквах, падпарадкаваных Расейскай Зарубежнай Праваслаўнай Царкве, у якіх быў вядомы як «отец Евгеннй». Успамінаючы старую рускую эміграцыю, хачу заўважыць, што яна прыязна ставілася да беларусаў, прызнавала іх як паўнапраўную нацыю. Канечне, прыходзілася чуць аб «неделнмой Росснн», але з тымі людзьмі можна было дыскутаваць, яны прыслухоўваліся да чужых поглядаў. Яны былі людзі іншай эпохі, іншай пароды, якім сапраўды было ўласьціва «благородне». Малым дзіцем я бываў у раскошных кватэрах расейскіх дам, у якіх было поўна карцін, старой мэблі, «самаваршчыны». Яны казалі «целовать рукн матерн», «с кем нмею честь?», не «заранее», a «заблаговременно». Іншы сьвет, які сышоў. Зь іншага боку — украінскія шахцёры, простыя, але вельмі добрыя людзі. Маючы дачыненьне да гэтых людзей, я ўбіраў у сябе жахлівыя нататкі гісторыі, тое, што прыйшлося перажыць гэтым людзям.
Ня ведаю, як бацька да гэтага дайшоў, але запісаўся ў арганізацыю «Бэльгійска-савецкай дружбы». Магчыма, зрабіў ён гэта са злосьці, бо адмовіць прафэсару, выкладчыку расейскай мовы, чыноўнікі не маглі. Праўда, у СССР бацька ня езьдзіў. Адзін беларус у 1970-х наведваў краіну саветаў. Першы раз усё прайшло ціха, а ў другі яго пачалі круціць, прымусілі распаўсюджваць «Голас Радзімы» й інфармаваць пра тое, што робіцца ў беларускім асяродзьдзі. Хоць інфармаваць не было пра што.
Нашыя лісты да бацькавых сваякоў ішлі праз Польшчу, дзе на Беласточчыне жыў Юрка Геніюш, які мяняў канвэрты. Дзядзька Ваня, муж Ларысы Геніюш, аднойчы прыяжджаў у Бэльгію, але мне не ўдалося зь ім сустрэцца, пра што цяпер вельмі шкадую...