Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
3 пачаткам вайны мы перасялілІся ў Слонім — у вёсцы немагчыма было існаваць з
прычыны партызанскага гвалту. Партызаны прыходзілі, тэрарызавалі людзей, казалі, каб не працавалі на немцаў. Але як ты будзеш жыць, калі ня будзеш працаваць? Здаралася, ад іх рук гінулі немцы. Тады тыя за кожнага забітага выпальвалі цэлую вёску, матчына сястра жыўцом згарэла разам з курамі й каровамі. Людзі спрабавалі тлумачыць, што іх віны няма, аднак немцы ня слухалі й помсьцілі. У Слоніме горад пільнавала наша па-
ліцыя, таму было значна спакайней. Хоць люду, канечне, хапала ўсякага — і добрага, і кепскага.
Хата, дзе мы жылі, стаіць і па сёньня, бачыў яе ў 1993 г., калі прыяжджаў на I Зьезд беларусаў сьвету. Ахвяравалі грошы, каб яе пачысыцілі, адмалявалі, прывялі ў нармальны стан — так прыемна бачыць дом свайго дзяцінства, няхай гэтае дзяцінства й прайшло ў часы ваеннага ліхалецьця. Жылі мы тады на вуліцы Касьцельная, блізу касьцёлу, тэатру ды вялікага пляцу, на якім ладзіліся кірмашы, народныя сьвяты. Бегаў зь сябрамі ў кіно, якое круцілі таксама дзесьці каля дому. Слонім вельмі пашкодзіла вайна, аднак цяпер горад рэканструявалі, і ён застаўся такім жа мілым і ўтульным.
У часы нямецкай акупацыі нашу Беларусь кінулі ў кацёл, які запальвалі ўсе па чарзе. Чалавек ня ведаў, што зь ім будзе заўтра, зь якога боку чакаць няшчасьця. Увечары бамбёжка, уцякаеш куды-небудзь што ёсьць моцы, каб схавацца, а раніцай пачынаеш шукаць родных...
У такіх жудасных умовах квітнела нацыянальнае жыцьцё: беларуская мова ў школах і на вуліцах, паўсюль белчырвона-белыя сьцягі й «Пагоні» — уздым фэнамэнальны!
Зь Беларусі я ўцёк разам з бацькамі й сястрой, пра лёс брата нічога ня ведалі — яго забралі ў Нямеччыну са школы393 . Нас везьлі ў вагонах, як скаціну. Усю дарогу эшалён бамбілі самалёты: уцякаеш у лес, пасьпяваеш вярнуцца — едзеш далей, не — гінеш пад кулямі й снарадамі... У Нямеччыне нас перакідвалі з аднаго месца на другое: Гановэр, Касэль, Гетынген, Нордхайм... Бацькі зь сястрой працавалі на чыгунцы, а я чысьціў лягер. Як прыйшлі амэрыканцы, божачкі ж ты мой, колькі людзей, моладзі ў саветы назад адправілі! Стаіць грузавік, каля яго — узброеныя чырвонаармейцы, грузяць людзей у машыну, як дровы. 1 як жа тут уцячы? Мой бацька адразу сказаў, што ў СССР не паедзе, няхай там і грошы добрыя будуць плаціць, маўляў ведаю, што там за парадкі, пажыў ужо, хопіць. У амэрыканцаў жа бацька працаваў па спэцыяльнасьці, на лесанарыхтоўцы, добра зарабляў.
393 Гл. успаміны Івана Хрэноўскага.
Анатоль Хрэноўскі з бацькаміў Нямеччыне. 1949 г.
У Нямеччыне пражылі пяць гадоў, пакуль лягеры не пачалі распускаць. Тут я захварэў на сухоты й два гады праляжаў у шпіталі. Хацелі ампутаваць левую нагу — выратаваў доктар Шварц. Ён мяне папярэджваў, каб клапаціўся пра сваё здароўе, але ж куды там, гады маладыя: хочацца пагуляць, выпіць, пакурыць. Дагуляўся, што яшчэ на два гады загрымеў у шпіталь... Амаль пяць гадоў жыцьця былі згублены.
Выклік у Канаду нам зрабіў мой швагер, які вырабляў тут саламяныя капелюшы. Прыехалі ў Канаду й пракліналі яе, на чым сьвет стаіць. Яна нам у рэбры ўлезла й з рэбраў вылезла. Сем чалавек жылі ў малюсенькім пакойчыку, працы няма, аніякай дапамогі з боку дзяржавы — таксама. Ня тое што цяпер: сучасны беларус-эмігрант атрымлівае ад
уладаў грошы, страхоўкі, кватэру, школу для дзяцей. Мы ж існавалі на 25 цэнтаў у дзень, менавіта столькі каштаваў тады хлеб. Выпрабаваньні цягнуліся гадоў дзесяць. Урэшце, знайшлі працу на самалётнай фабрыцы, Air Canada. Бацька з маці працавалі звычайнымі работнікамі ў вялікай сталоўцы, бо ня ведалі мовы й ня мелі спэцыяльнай адукацыі. Я таксама пачынаў зь нізоў, аднак потым падвучыўся, скончыў курсы чарцёжніка й два дзясяткі гадоў займаў на фабрыцы функцыю інспэктара — кантраляваў якасьць вырабленай прадукцыі.
Цяпер у нас тут французы394 галаву дураць, настойваюць, каб ім дазволілі зрабіць незалежную дзяржаву, супраць чаго стаіць уся астатняя Канада. Так, гістарычна першымі канадыйскія зе.млі акупавалі французы, але потым іх прыціснулі брытанцы і ўсю Канаду перабудавалі на свой лад395 . Вы б бачылі гэтых французаў пасьля вайны — непісьмен-
Анатоль Хрэноўскі зь сябрам мастаком Юркам Нілевічам. 2004 г.
3,4 Маюцца на ўвазе франкамоўныя канадцы (франка-канадцы), што складаюць большасьць насельніцтва Квэбэку.
395 Калёнія Новая Францыя была заснавана ў 1608 г. Брытанскай калёніяй канадыйскія землі сталі ў 1763 г.
ныя, ані чытаць, ані пісаць ня могуць, толькі ў царкве моляцца. А зараз наймудрэйшымі сталі, галоўныя палітыканы.
Людзі расказваюць, што іх тут змушаюць гаварыць пафранцуску — пад выглядам, што ангельскай мовы не разумеюць. Францускую, у адрозьненьне ад жонкі, ведаю вельмі слаба, бо пад прымусам у галаву нічога ня лезе.
У пачатку 1950-х Манрэаль быў брудным, шэрым і непрыгожым — натуральны сьметнік. А цяпер проста надзвычайны, вачэй не адарвеш.
На пачатку 1950-х гадоў беларускае жыцьцё ў Квэбэку кіпела. Людзі часта зьбіраліся, рабілі імпрэзы, набылі дом пад царкву, мелі вялікі хор. Аднак потым хто выехаў у іншыя правінцыі, хто паўміраў, хто адышоў ад нацыянальных спраў. 25 гадоў таму я зарганізаваў і ўзначаліў Згуртаваньне Беларусаў у Квэбэку, чатыры разы на год выдаю часопіс «Прамень». Актыўных беларусаў у Квэбэку цяпер зусім нямнога — максымум чалавек 50. Зьбіраемся ўсе разам раз на год, 25 Сакавіка. Людзей зь Беларусі ў Канаду прыяжджае многа, але беларусаў, на жаль, — адзінкі...
Цяпер жывём як у Бога за печчу — усяго хапае. Дый сямейны лёс склаўся цудоўна. Мая жонка Крысьціна — полька, нарадзілася ў Францыі, дзе яе сям’я мела гаспадарку. Па-беларуску лепш за мяне размаўляе — мая маці, пакуль была жыва, заўсёды зь ёй на прыгожай беларускай мове размаўляла. Маем чацьвёра дзяцей, дзьве дачкі й два сына. Найстарэйшы Антон, кажучы простай мовай, меў некалькі характараў, аднак пачаў прымаць лекі й стаў зусім іншым чалавекам. Грыгоры працуе ў будаўлянай фірме, Галіна — у галіне маркетынгу. Муж Ларысы добра зарабляе, дык яна сядзяць у хаце зь дзецьмі. У мяне — чацьвёра ўнукаў. У вольны час люблю маляваць, у асноўным — краявіды прыроды. Я не прафэсійны мастак, карціны — стан маёй душы.
ДЗЕСЯЦЬ ГАДОЎ АБІВАЎ ПАРОГІ, КАБ ВЫЕХАЦЬ У КАНАДУ
Іван Хрэноўскі (Гранд-Форкс, Брытанская Калюмбія)
1927 г.
в. Талькаўшына Слонімскага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня Гарадзенская вобл.
Я вучыўся ў школе пры паляках па-польску, пры саветах — па-расейску, пры немцах, у Слоніме, — па-беларуску. У выніку такая мяшанка ў галаве атрымалася, што настаўнікі дзівіліся, не разумеючы, на якой мове размаўляю.
Перад вайной сястра настаўнічала ў Івацэвічах, і я паехаў па яе дапамагчы пераехаць дадому. Прыехалі ў Баранавічы й трапілі пад бамбёжку. Цудам заўважыў бліндаж ды пасьпеў схавацца. Прыяжджаю да бацькоў, а яны плачуць — хтосьці расказаў, што бачыў, як мяне забіла, маўляў, костак ягоных не зьбераце. Крычаць: «Ты жывы?!» Спакойна адказваю: «Самі бачыце, што жывы». Так мяне зажыва пахавалі.
У 1943 г. усе вучні школы, дзе я вучыўся, сталі сябрамі Саюзу Беларускай Моладзі. Ня чуў, каб хтосьці адмовіўся: усім жа вопратку давалі, абутак, хоць і на драўлянай падэшве. Кіраваў намі Барыс Суравы, дырэктар школы. У СБМ мы маршыравалі, сьпявалі песьні, прайшлі курс падрыхтоўкі ў Альбэртыне. Малодшы брат Анатоль, які тады быў малым пацаном, гледзячы на мяне, на маю ўніформу, дужа зайздросьціў.
Мне надалі ранг завадовага, пасылалі ў паездкі па справах Саюзу. Езьдзіў зь сябрам Леанідам Бароўскім, які ў Нямеччыне трапіў у Люфтвафэ. Памёр ужо, бядака.
Калі Чырвоная Армія рухала на захад, думак застацца ў Слоніме не ўзьнікала — ведалі, што савецкая ўлада добра да нас, СБМаўцаў, не паставіцца. Ля Ваўкавыску сустрэлі партызанаў, але атакаваць нямецкі ваенны цягнік яны пабаяліся.
У Чэхаславаччыне нас пачалі разьмяркоўваць па розных месцах, у адпаведнасьці з адукацыяй. Тых, хто меў сярэднюю ці вышэйшую, далучалі да Люфтвафэ, астатніх — на розныя цяжкія працы, напрыклад на лётнішча, запраўляць і чысьціць самалёты. Як перамяшчаўся фронт, перакідвалі з аднаго месца на другое, дзе я толькі не пабываў. Канец вайны сустрэў у ангельскай акупацыйнай зоне, дзе нас, прыкладна тысячу чалавек, схапілі савецкія рэпатрыянты. Спачатку мяне прызначылі да групы, якая грузіла вагоны з трафэямі. Чаго толькі ў СССР не адпраўлялі — і заводы, і мэдыкамэнты, увесь скарб, які пад руку трапляўся. Потым год правучыўся ў мінамётна-артылерыйскай школе. Чакалі адпраўкі на японскі фронт, аднак амэрыканцы скінулі на Японію дзьве атамныя бомбы, і японцы капітулявалі.
Час у Бэрліне быў галодны, харчаваліся чым прыйдзецца — дзе бульбы накапаем, дзе яблыневы сад атакуем. Немцы нас называлі «рускімі шакаламі». А што было рабіць — есьці хочацца, страўнік не падманеш. Шмат хто ў Бэрліне ўцякаў з вагонаў і пераходзіў да ангельцаў ці амэрыканцаў. Мяне ўрэшце адправілі ў 45-ы Гвардзейскі танкавы полк, у арсэнале якога знаходзіліся хуткія Т-34. Прызначылі таксама на працу пісарам, пісаць пляны ды чарціць схемы манэўраў.
Служба ў Заходняй Эўропе скончылася нечакана. У Польшчы быў арыштаваны вартавы Гаўрылюк. Падчас ягонай службы жаўнеры рабілі нейкія супрацьзаконныя каўбасныя «гешэфты» з палякамі, і Гаўрылюком заняліся ворганы. Мы яго вельмі любілі, называлі «бацька». Ноччу мяне будзіць камандзір і выклікае на допыт: «Што ты ведаеш пра Гаўрылюка?» Адказваю: «Ен мой сябра, вясёлы, жартаўнік, анэкдоты расказвае». «Якія такія анэкдоты?! Пра Савецкую ўладу?!» — пачырванеў камандзір. «Не-не, зусім іншыя», — не разгубіўся я. Допыт працягваецца: «Ты, напэўна, ведаеш, што Гаўрылюк служыў у вялейскай паліцыі. Раскажы пра гэта». «Ну адкуль я магу ведаць, чым ён займаўся ў Вялейцы? Я ж у Слоніме жыў», — кажу. Пытаньні ўзьнікалі адно за адным, але я не сказаў нічога, што магло б згуляць супраць сябра. Перайшлі на іншую тэму: «А што такое ваш гэты СБМ? Чым вы займаліся?» Адказаў, як яно было: «СБМ? Маладзёвая арганізацыя. Што рабілі? Песьні сьпя-
валі». «Якія такія песьні? Аб чым?» — інтрыгуецца сьледчы. Ну я й прасьпяваў куплет: «Люблю мой край, мой беларускі...» На допыты выклікалі яшчэ некалькі разоў, я не хістаўся, казаў толькі праўду. Бо калі б схлусіў, падвялі б пад трыбунал. Выснову зрабілі такую: чалавек ненадзейны, у Нямеччыне служыць ня мае права, бо можа зьбегчы да ворагаў. Тады мяне й усіх, хто сябраваў з гэтым Гаўрылюком, пасадзілі на цягнік-экспрэс і вывезьлі ў Берасьце, адтуль — у Куйбышаў. Там месьціўся зборны пункт жаўнераў, якіх накіроўвалі ў розныя часткі СССР. Павандраваў па Саюзе й я, спыняўся ў розных гарадох, выконваў усякага кшталту працу. Так, у Калініне ўдзельнічаў у зборцы вывезенага нямецкага заводу. Працягваць вайсковую службу занесла ажно ў Карэлію, жылі сьпярша ў палатках, спалі на сене. Потым пасялілі ў вясковай хаце, зьнешне ўсё прыгожа й акуратна. А як кладзесься ў ложак, табе пачынаюць дакучаць тараканы. Прыходзілася нават кашулю й штаны вяроўкай завязваць, каб яны да цела не дабраліся — жах! Аднак тараканы — гэта дробязь, ваўкі тады дзічэлі, жэрлі сялянскую жывёлу. Прыйшлося іх зь верталётаў кулямётамі расстрэльваць. А нам, маладым, мора было па калена, да дзевак хадзілі, ніякіх ваўкоў не баяліся. У мае службовыя абавязкі ўваходзіла падрыхтоўка навабранцаў. Першых далі літоўцаў, ставіліся да іх з падазрэньнем, бо тыя супрацоўнічалі зь немцамі. Я іх так добра навучыў вайсковым песьням, што ў штабе дзівіліся — рускія й украінцы так не сьпявалі. Вось з кім намучыцца прыйшлося, дык гэта з каўказцамі. Яны ані па-расейску не разумелі (толькі пры слове «кухня» ажыўляліся), ані хадзіць у нагу не маглі навучыцца. Толькі й чуў: цяжка, цяжка, цяжка. Хлопцы, кажу, цяжка будзе ў сапраўдным войску — пабачыце! Потым прыставілі мяне да «штрафнікоў». Адной ноччу ўсе яны, як адзін, пашлі ў самаволку. Мяне таксама знайсьці ня могуць, а я сплю сабе спакойна там, дзе мушу спаць. Раніцай, зразумела, пачаўся скандал, мітусьня, мне зрабілі вымову, а ўсіх уцекачоў пасадзілі ў карцэр. Чарговае пастраеньне, я дакладваю: усе мае байцы на месцы! Як на месцы, яны ж за кратамі?! Ну, паглядзіце самі. Аказалася, што хлопцы, былыя разьведчыкі, зьвязалі сьпячага вартаўніка й вярнуліся ў казармы. Камандзір штабу ціхенька, на вуха мне сказаў: