Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
— Якой Вам падаецца сёньняшняя Беларусь здалёк, з-за акіяну?
— Цяпер, з-за дрэннага стану здароўя, я ня маю магчымасьці самастойна цікавіцца беларускім жыцьцём. Раблю гэта толькі з дапамогай сям’і. Зь вялікай павагай і зайздрасьцю чытаю навіны з Украіны, што стала на шлях Заходняй Эўропы. А Беларусь... Яна й далей застаецца халуём Масквы. Калі так пойдзе далей, нічым добрым ня скончыцца. Тыя навіны зь Беларусі, якія да мяне ўсё ж даходзяць, вельмі хвалююць.
— У чым галоўнае адрозьненьне беларусаў ад украіннаў?
— Украінцы больш нацыянальна сьвядомыя. Яны гэтую якасьць набылі раней за беларусаў. Мы ж адстаем гадоў на 50. Адбіўся шматвяковы ўплыў расейскай культуры. Напрыклад, мой дзядзька Васіль Рагуля быў адданым патрыётам Беларусі, але размаўляў толькі па-руску. На іншай мове
391 Празь некалькі тыдняўпасьля інтэрвію, 21 красавіка2005 г., Барыс Рагуля памёр.
казаць ня мог. Але мая маці, актыўная ўдзельніца Грамады, навучыла ганарыцца тым, што я — беларус, дала мне свабоду й напрамак у жыцьці. Яшчэ адзін прыклад — мая бабуля. Яна была няграматная й размаўляла, як кажуць, папросту, па-панску ня ўмела. Мы ж страцілі пачуцьцё гонару, нацыянальнай асобнасьці. Аднак я не губляю надзеі, што гэта ўсё яшчэ можа ажывіцца. Калі ў часы нямецкай акупацыі мы ўзяліся за культуру, мову, літаратуру, калі ўсе ўстановы перавялі на беларускую мову, я паглядзеў, што абставіны зрабіліся крышку лепшыя.
— Калі б Вашыя мары й мары вашага пакаленьня псратварыліся ў рэальнасьць і Беларусь у час вайны аднавіла б сапраўдную незалсжнасьць, хто могбы кіраваць дзяржавай?
— Адным з самых здольных і таленавітых беларускіх інтэлігентаў быў Усевалад Родзька. Менавіта ён стварыў і аддана кіраваў Беларускай Незалежніцкай Партыяй, я ж быў у партыі яго правай рукой. БНП, на жаль, не адыграла вялікай ролі, хоць пляны мы мелі грандыёзныя. Затым з Родзькам мы былі на кіраўнічых пасадах у дэсантным батальёне «Дальвіц», які складаўся пераважна зь сяброў БНП. Мы рыхтавалі хлопцаў для шпіёнска-партызанскай дзейнасьці, нават скінулі на Беларусь некалькі атрадаў. Але «Дальвіцу» быў адведзены кароткі лёс — у траўні 1945 г. яго раззброілі чэскія партызаны. Пасьля пераезду на Захад мы рабілі намаганьні пайсьці супраць саветаў адзіным фронтам з амэрыканцамі, але тыя адмовілі нам у супрацоўніцтве. Потым у СССР забілі Родзьку і дзейнасьць БНП канчаткова спынілася.
— Якой Вы бачылі адноўленую родную краіну?
— Адроджаную Беларускую Народную Рэспубліку. Асаблівае значэньне адводзілася адукацыі. Мы ўтварылі настаўніцкую сэмінарыю, зь якой выйшла вялікая колькасьць беларускіх патрыётаў. Сьвядомых, гатовых ісьці на ахвяры. Гэтыя людзі павінны былі стаць падмуркам беларускай дзяржаўнасьці.
— Дагэтуль шмат спрэчак выклікае пэрсона Радаслава Астроўскага — кіраўніка БЦР. Што гэта быў за чалавек?
— У суме ён быў станоўчы чалавек. Пры паляках ён імкнуўся ім падабацца, каб нешта зрабіць для беларусаў. Пры нямецкіх абставінах ён хацеў зрабіць таксама ўсё на карысьць беларусаў. Астроўскі дабіўся мабілізацыі ў Беларускую Краёвую Абарону, дзе, у адрозьненьне ад швадрону, я меў больш ідэалягічную працу. Амаль у гэты час я арганізаваў у Наваградку швадрон. Ен быў з той часткі беларускай інтэлігенцыі, якая верыла, што мы можам нешта зрабіць на карысьць Радзімы. Я быў заступнікам прэзыдэнта БЦР на Наваградак. I калі мой швадрон быў гатовы, Астроўскі прыехаў і сказаў: «Рабі далей!» Я ўпэўнены, што ў яго было беларускае сэрца.
— Калі Вы зразумелі, што гітлераўскі рэжым — такое ж пекла для нашага народу, што й бальшавізм?
— Немцы ня ведалі, што я быў у іхным палоне, і мне ўдалося ўладкавацца на пасаду перакладчыка. Такім чынам, я атрымаў магчымасьць бараніць беларусаў, якіх палякі абвінавачвалі ў камунізьме й вывозілі нарасстрэл. Калі я даведаўся пра гэта, адразу стаў супраць нямецкай акупацыі.
— Што абяцалі немцы акупаваным беларусам?
— «Вас чакае зямля!» Але мы не атрымалі нічога... He было аніводнай прычыны, каб мы падтрымлівалі немцаў. Немцы зрабілі ў Беларусі тую ж памылку, што Буш у Іраку — палітычную. Гітлер не прадугледжваў палітычнай разьвязкі. Калі ўкраінцы ўтварылі свае ўзброеныя сілы, іх усіх паарыштоўвалі. I нашы студэнты, якія вучыліся ў Львове, прыехалі й сказалі: немцам давяраць нельга. Мы былі гатовыя быць партнэрамі немцаў, калі б яны далі беларусам незалежнасьць.
— Адкуль у Вас зьявіліся вайсковыя здольнасьці?
— V польскай афіцэрскай школе. Калі я паступаў у Віленскі ўнівэрсытэт, пяць месцаў было адведзена для «чужынцаў». I ўсе месцы занялі беларусы. Гэта прыйшлося не даспадобы палякам. Потым мяне й Родзьку забралі ў польскую армію, што мы скарысталі, каб стаць добрымі афіцэрамі. Я скончыў школу на 7-м месцы, Родзька — на 3-м. Каб ня быў ён запісаны беларусам, быў бы першым. Усевалад быў вельмі здольным хлопцам. Я таксама меў вайсковыя здольнасьці, любіў вайсковую дысцыпліну. Маім калегам у Наваградку быў выдатны вайсковец Язэп Сажыч. У паліцыю ісьці ён ад.мовіўся адразу. Казаў: «Дай мне войска — пайду ў войска». Так пачалася Самаахова. Калі немцы прайшлі на поўдзень, яны думалі, што ўжо маюць перамогу, і далі мне тое, што я хацеў. У 1943 г. камісар [Траўб] запрасіў мяне да сябе й сказаў, што яны няправільна ахрысьцілі наш рух і прапанавалі стварыць вайсковую адзінку. Я паставіў жорсткія ўмовы: поўная незалежнасьць ад мясцовых уладаў, аніводнага нямецкага афіцэра! Праз два дні быў гатовы самалёт, які павінен быў даставіць мяне ў Менск, каб я гаварыў з генэральным камісарам. Той пытае: «Якія вашы ўмовы?» — «Ніякага нямецкага ўмяшаньня!» Чаму гэта было так важна9 Таму што да немцаў ніхто не пажадаў бы ісьці! Я сказаў немцам, што мне павінны даць коні й зброю, і за два тыдні я пастаўлю вайсковую адзінку. Мне адказваюць: «Гэта рызыкоўна!» Але ж я ўсё добра ведаў сам. Калі прыехала праверка, мае людзі былі ўжо ў полі на занятках. Тады я пачуў: «Цяпер мы бачым, што вам не патрэбныя ніякія нямецкія афіцэры». Пад уладай немцаў я б нічога не рабіў, хай самі робяць!
— Якой Вам уяўляецца галоўная роля Наваградзкага іпвадрону сёньня, праз 60 гадоў?
— Галоўная роля ў тым, што беларускі жаўнер ахоўваў свой народ! Менавіта ахоўваў, а не перасьледваў. У ваколіцах Наваградку, у вёсках, маіх хлопцаў пры.малі як сваіх дзяцей. Гэта была шчырая любоў паміж простым народам і жаўнерамі. I тады я пераканаўся, што, калі б мы мелі сваё войска, яно было б прыкладам аховы беларускага насельніцтва. Нас было ўсяго 150 чалавек. і швадрон нядоўга праіс-
наваў, але ролю для беларускага народу адыграў, лічу, адметную й пазытыўную.
— Што для Вас было бліжэйшае — пэдагагічная, вайсковая ці мэдыцынская дзейнасьць?
Барыс Рагуля (трэцізьлеваў першым шэрагу). Лювэн. 1950-я гг.
— Мэдыцына захапіла мяне з самага дзяцінства (і маці, і бацька былі лекарамі), і я ніколі яе не зракаўся. Але ў тыя часы найважнеіішай была справа вайсковая. Зрэшты, як і пэдагагічная.
— Вы сталі сіратою яшчэ зусім юным хлопцам. Хто ці што адыграла значную ролю ў фармаваньні Вашага сьветапогляду?
— Дзядзька Рагуля. Як я ўжо казаў, ён быў чэсным і адданым патрыётам Радзімы. Гэта ён падбіў мяне да палітычнай справы, сказаўшы аднойчы: «Ідзі ў Наваградак і скажы людзям, што ты хочаш». Калі памёр мой бацька, дзядзька Рагуля дапамог маці паступіць у акушэрскую школу ў Варшаве.
— Вы, напэўна, нарадзіліся ў кашулі, бо столькі разоўуцякалі ад сьмерці ў нямецкай і савецкай турмах. А потым яшчэ й ад сталінскіх лягераў у амэрыканскай зоне акупацыі ў Нямеччыне.
— I добра ўцякаў! Цяжэй за ўсё даўся пабег з «амэрыканкі», знакамітай савецкай турмы. Мне вынесьлі сьмяротны прысуд, і я чакаў сьмерці ў спэцкамэры на дваццаць чалавек. Я дапамагаў старэйшым сябрам, рабіў шахматы з хлеба. Калі нас ужо вывозілі на сьмерць, пачалася нямецкая бамбёжка. Я зьмяшаўся з натоўпам іншых арыштантаў і кінуўся наўцёкі. Перасядзеў колькі часу ў лесе й пайшоў бясьпечнымі сьцежкамі ў Наваградак.
— Якія мэдыцынскія дасьледаваньні лічыце найважнейшымі, якімі сапраўды ганарыцеся?
— Пра гэта можна гаварыць вельмі доўга. Мой жыцьцёвы шлях падрабязна апісаны ў кніжцы, якая хутка пабачыць сьвет у Канадзе. Скажу галоўнае. Маім асноўным напрамкам была прэвэнтыўная мэдыцына, я плённа займаўся праблемамі раку. Займаў пасаду прэзыдэнта мэдыцынскай Акадэміі канадыйскага Лёндану, зрабіў адкрыцьці. прызнаныя ва ўсім сьвеце, меў вялікую пашану сярод калег.
— Чым займаюцца Вашыя чацьвёра дзяцей — Рагнеда, Вітаўт, Валодзя ды Андрэй?
-— Дачка працуе настаўніцай у Атаве, адзін з сыноў таксама аддаў сябе пэдагагічнай справе. Двое другіх паехалі ў ЗША, дзе працуюць лекарамі. Іх, канечне, цікавіць, што робіцца ў Беларусі. Аднак такога патрыятызму, як у нашага пакаленьня, у іх няма...
— Вы працавалі ва ўстанове392 , якая дапамагала дзецям Чарнобылю...
392 Напэўна, маецца на ўвазе Канадыйскі Фонд Дапамогі Ахвярам Чарнобылю (Canadian Relief Fund for Chernobyl Victims in Byelorussia).
— Гэтую справу мы пачалі разам з Івонкай Сурвіллай. Лячылі дзяцей, прывозілі іх у Канаду. Сабралі вялікую суму грошай, каб пабудаваць дзіцячую стаматалягічную клініку ў Менску. Яна працуе й цяпер.
— Ці задаволены Вы, як склалася жыцьцё? Ці шмат чаго хацслі б у ім зьмяніць?
— Мяркую, я зрабіў у жыцьці ўсё, што мог. Я дасягнуў галоўнай мэты — стаў лекарам. Адное, што не ўдалося, — гэта пабачыць родную Беларусь...
— Якая навіна даставіць Вам сёньня самае вялікае задавалыюньне?
— Любая добрая навіна з Бацькаўшчыны. Вера, што Беларусь знойдзе сваё сапраўднае месца ў сьвеце, месца, якое яна заслугоўвае. Вера, што Беларусь не памерла.
КАНАДА Ў РЭБРЫ ЎЛЕЗЛА ДЫ 3 РЭБРАЎ ВЫЛЕЗЛА
Анатоль Хрэноўскі (Манрэаль, Квэбэк)
1934 г„ в. Талькаўшына Слонімскага пав. Наваградзкага ваяв., сёньня — Гарадзенская вобл.
Анатоль Хрэноўскі
Я нарадзіўся ў 1934 г. непадалёк ад Слоніму, у вёсцы Талькаўшчына, празь якую праходзіла рака Шчара. Шчара ўвесну разьлівалася, і мы, малыя, дурэлі на вадзе. Бацька, Іван, і за польскім, і за савецкім, і за нямецкім часам працаваў загадчыкам на лесанарыхтоўцы. Маці, Люба, даглядала вялікі агарод і дом, выхоўвала дзяцей.
Я быў наймаладзейшым у сям’і. Брат Валодзька памёр ад сур’ёзнай хваробы, сястра Зіна жыве тут непадалёк, а брат Іван — у Брытанскай Калюмбіі.