Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец

Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
малайчына, добрых хлопцаў падрыхтаваў. Падыходзіць час адпачынку: куды ехаць? Сябра прапанаваў ехаць у Рыгу. Сказаў, паглядзі, там добрае жыцьцё, усё можна здабыць, як у Маскве, мо застанесься там жыць пасьля дэмабілізацыі. Зьезьдзіў — сапраўды прыгожы, утульны горад, спадабалася. Дэмабілізаваўся й паехаў да нявесты ў Кастраму, зь якой мы доўга перапісваліся. Пераехалі ў Рыгу, доўга шукаў працу, на якой плацілі б больш-менш нармальныя грошы. Працаваў на вагонабудаўнічым заводзе, але нядоўга: не давалі спакою гэтыя стаханаўскія пляны — рабі ды рабі, безь перапынку! Узнагарода — фота на дошцы пашаны ці пісьмовая ўдзячнасьць. На што мне гэта, лепш бы грошай падкінулі. Перайшоў на абутковую фабрыку, зьмяніў яшчэ некалькі месцаў. Пасьля сьмерці Сталіна праз Чырвоны Крыж расшукаў бацькоў, паставіў перад сабой мэту пераехаць у Канаду. Цэлых дзесяць гадоў абіваў высокія парогі, каб атрымаць дазвол на выезд, мае лісты ў канадыйскую амбасаду зьнікалі... Пісаў да жонкі Хрушчова, які хваліўся, што СССР аніводнаму грамадзяніну не замінае сысьціся зь сям’ёю. 3 Хрушчовай у Амэрыцы спатыкаўся мой брат, які перадаў ёй прашэньне на мой выезд у Канаду. Калі Хрушчоў даведаўся аб гэтым выпадку, праз тыдзень я атрымаў адпаведную паперу — ты вольны. Жонка плакала ад шчасьця.
Працуючы наладчыкам у Рызе, страціў вока, паставіў пратэз. Пры пошуку працы ў Канадзе частковая страта зроку мне вельмі перашкаджала. Толькі з дапамогай аднаго знаёмага дастаў працу на заводзе, рабіў на станках. Прыйшлося папрацаваць і на лесапільным прадпрыемстве. Абедзьве мае жонкі, як і першая дачка, памерлі ад цяжкіх хвароб. Сын Анатоль жыве ў Атаве, працуе мэнэджэрам у кампутарнай фірме. Дачка Натальля нядаўна выйшла замуж за настаўніка, прыяжджалі мяне адведваць. Маю трох унукаў. Цяпер ламаю галаву, што рабіць з хатай. Напэўна, буду прадаваць — навошта яна мне аднаму? Столькі клопатаў, a сілы з гадамі не прыбываюць. Калі толькі ў трэці раз не ажанюся...
НЯМЕЧЧЫНА
ssess®
МОЙ МУЖ БЫЎ ВЕЛЬМІ ЛАГОДНЫМ ЧАЛАВЕКАМ
Надзея Касмовіч (Штутгарт, Бадэн-Вюртэмбэрг)396
Некалькі дзесяцігодзьдзяў яна жыве на ўскраіне Штутгарту, на Zuckerbergstrafle (зь нямецкай — Салодкая гара). Колісь жыцьцё ў гэтай невялікай, хоць і чатырохпакаёвай кватэры біла цераз край: Надзея й Дзьмітры Касмовічы з дня ў дзень займаліся грамадзкімі справамі, гасьцінна прымалі наведнікаў з усіх канцоў сьвету, расьцілі дзяцей — Раісу й Юрку.
Ужо 14 гадоў Надзея Касмовіч жыве ў адзіноце, зь якой, паводле ейных словаў, звыкнуцца немагчыма:
Надзея йДзьмітры Касмовічы МУЖ СЬП11ІЬ вечным сном на могілках, зусім олізка ад дому, дзеці маюць собскае жыцьцё й ня маюць ні часу, ні магчымасьцяў часта наведваць маці.
Штутгарт — сталіца фэдэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг; адзін з найбуйнейшых мэгаполісаў Нямеччыны. Мясьціны, у якіх знаходзіцца горад, фантастычна прыгожыя: Штутгарт ляжыць у даліне ракі Нэкар на шматлікіх узгорках, якія выкарыстоўваюцца для вырошчваньня вінаграду. Штутгарт — вінаградная сталіцаНямеччыны. Менавітатут вырабляюць знакамітае на ўвесь сьвет чырвонае віно «Тро-
”6 Плянавалася, што гэта будзе артыкул у газэце «Салідарнасць», але матэрыял ня выйшаў з тэхнічных прычынаў.
лінгер». Горад — буйны аўтамабільна-будаўнічы цэнтар, дзе месьцяцца гіганты аўтаіндустрыі: кампаніі «Мэрсэдэс» і «Поршэ».
Шпацыруючы па дагледжаных з тыповым нямецкім пэдантызмам вуліцах Штутгарту, бачыш, што разбуральны віхор вайны не абмінуў гораду. Старажытных помнікаў архітэктуры — раз, два і ўсё. Дзіўна, што гарадзкія ўлады не ўзнавілі цалкам altstadt (старога гораду), што нетыпова для Нямеччыны, закаханай у свае традыцыі. Гэтыя помнікі губляюцца сярод сотняў шыкоўных бутыкоў, банкаў і супэрмаркетаў. Зрэшты, Бадэн-Вюртэмбэрг разам з суседняй Баварыяй — самыя багатыя землі Нямеччыны. Ахвотных знайсьці ў гэтых прыгожых мясьцінах добрую працу — легіёны.
Steinhaldenfeld — ціхі патрыярхальны раён з жывапіснымі краявідамі, выдатнае месца для людзей старэйшага веку. Апоўдні — калі за сьпінай засталіся дзевяць гадзін падарожжа цераз шэсьць (!) фэдэральных земляў — наш аўтамабіль прыпаркаваўся каля старэнькага дому, пафарбаванага ў сьветла-жоўты колер.
Спадарыня Надзея Касмовіч (дзявочае Міцкевіч, яна — пляменьніца Якуба Коласа) ветліва запрасіла нас зь сябрам у хату й хуценька, нягледзячы на дрэнны стан здароўя, накрыла на стол. Сапраўды, беларусы — нацыя гасьцінная. У нямецкіх дамох нават сябрам, не кажучы ўжо пра незнаёмых людзей, у найлепшым выпадку прапануюць каву з кавалачкам торціка.
Абстаўлена кватэра таксама без усялякага шыку. Бачна, што за дзесяцігодзьдзі напружанай грамадзкай працы Касмовічы так і не нажылі вялікага капіталу. Уваходзячы ў працоўны кабінэт мужа, спадарыня Надзея кажа: «Вось тут Дзіма правёў асноўную частку свайго жыцьця. Можна сказаць, тут ён і жыў». Сьцены пакою ўвешаныя бел-чырвонабелымі сьцягамі, «Пагонямі», мноства.м дыплёмаў, ганаровымі пасьведчаньнямі, сямейнымі здымкамі, царкоўнымі рэчамі — Дзьмітры Касмовіч быў вельмі набожным, падтрымліваў сувязь са сьвятарамі з розных краін сьвету. Напрыклад, зь Філафеем — ярархам Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Асобнае месца ў кватэры зай-
мае постаць Якуба Коласа, сваяцкімі сувязямі зь якім ганарыцца спадарыня Надзея й ганарыўся сяброўствам ейны муж.
Пра мужа ўдава можа расказваць гадзінамі. I кожнае слова, якое датычыць Дзьмітрыя, яна кажа з гонарам, з захапленьнем. На фатаздымках Касмовічы заўсёды са шчырымі ўсьмешкамі: «Так, мы былі шчасьлівай сям’ёй. I нашае каханьне не зруйнавала ніводная цяжкасьць. А колькі гэтых цяжкасьцяў было ў нашым жыцьці». У тое, што яны сапраўды кахалі адно аднаго, лёгка паверыць, прачытаўшы ліставаньне Касмовічаў. Усе яны прасякнуты цеплынёй і павагай.
— Спадарыня Надзея, чым сёньня займаюцца Вашыя дзеці?
— Юрка з жонкай — лекары, маюць собскую практыку, ды зусім ня маюць часу. Дачка Раіса працуе ў самай вялікай нямецкай фірме, мае пад сабой 30 дырэктараў! 3 вольным часам у яе таксама праблемы. Ды й жывуць дзеткі надта далёка ад мяне. На жаль, прыяжджаюць вельмі рэдка, але я іх разумею. Як і ўнукаў Мішку ды Андрэя — яны таксама
Надзея йДзьмітры Касмовічы з сынам Юркам. 1940-я гг.
дарослыя людзі. Сама я, як бачыце, куды-небудзь выбірацца ўжо ня ў стане...
— Вы з мужам марылі аб вяртаныіі на Радзіму?
— Канечне, марылі! Але вяртаньне было абсалютна немагчымым! Як толькі мы прыехалі пасьля вайны ў Нямеччыну, на нас пачалося сапраўднае паляваньне. Ад гэтых бандытаў з саветаў мы мусілі бараніцца пры дапамозе ахоўнікаў — супрацоўнікаў нямецкай улады. I, ведаеце, некалькі бандытаў, самых горшых на сьвеце, тут абясшкодзілі. Цалкам зразумела, зь якой місіяй яны да нас прыяжджалі... Увесь час жылі пад страхам, баяліся за малых дзяцей. Для гэтых злодзеяў нічога сьвятога не было. He хапала нэрваў! Але абышлося. Дзіма меў працу ў вялікай колькасьці арганізацый, мэта якіх — барацьба з камунізмам. I ў тым, што саветы разваліліся, што Беларусь атрымала ў 1991 г. незалежнасьць, безумоўна, ёсьць ягоная заслуга. Доўгі час я працавала разам зь ім, удзельнічала ў розных канфэрэнцыях. Але потым капітулявала — ёсьць нямала прычын. Велізарны страх прайшоў зусім нядаўна.
— У сваіх успамінах спадар Дзьмітры пісаў, што ў 1939—1941 гт. быў бурмістрам Нясьвіжу, удзельнічаў у нечарговых сэсіях ВС СССР і ВС БССР, якія праводзіліся пад кіраўніцтвам Сталіна.
— Так, але ж якое ў Дзімы было выйсьце? Ён цудоўна разумеў, што ёсьць камунізм і Сталін, але мусіў дзеля далейшае працы пайсьці на кантакт з савецкай уладай. Дзіма ўспамінаў, што, калі сядзеў побач са Сталінам, хацеў яго забіць. Але, зразумела, ня меў пры сабе зброі...
— Якім чынам падтрымліваецс кантакт з Бацькаўшчынай?
— Даволі часта тэлефаную да сястры. Раз-пораз дасылаю ў Беларусь пасылкі — як магу, дапамагаю сваякам. Як і музэю дзядзькі Коласа. Зразумела, і навінамі з Радзімы цікаўлюся. Але ж радасьці яны не прыносяць. Многія рэчы,
якія здараюцца ў Беларусі, наогул нельга растлумачыць. Трэба штосьці рабіць, выпраўляць становішча.
— Многія беларусы, якія выехалі ў савецкія часы за мяжу, ня всдалі, які лёс напаткаў іх сваякоў...
— Дзякуй Богу, мы ведалі. Як дазнаваліся — гэта іншая справа. Мой муж рабіў такія справы, якія іншым і ня сьніліся. Талент Дзіма меў страшэнны. Бацькі за мяжу не паехалі, засталіся на Радзіме. Салодка ім там, канечне, не было, але пад рэпрэсіі яны ня трапілі.
— Якія ўспаміны дзяцінства найярчэйшыя?
— Памяць стала зусім дрэнная — шмат чаго ня памятаю... Нарадзілася ў 1923 г. у вёсцы Мікалаеўшчына (тады гэта быў хутар), цяпер там музэй дзядзькі Коласа. Хадзіла ў народную школу, дзе настаўнічаў дзядзька Міхась397 — надта суровы быў чалавек. Ен, дарэчы, быў нежанаты й жыў у нашай хаце. Потым я паехала вучыцца ў Вільню, аднак зь некаторых прычын мусіла пераехаць у Нясьвіж. Бацькі мае працавалі ў маёнтку Смольня. Людзі яны былі малаадукаваныя, але вельмі разумныя —гэтак званая вясковая інтэлігенцыя.
— Якуба Коласа Вы добра всдалі асабіста?
-— Бачыла яго толькі раз, на Другім Усебеларускім Кангрэсе 27 чэрвеня 1944 г39*. Мы доўга размаўлялі на ўсялякія тэмы. Але ж ня гучна. Час быў такі... Калі ўжо жылі на эміграцыі, Дзіма тры разы за мяжой сустракаўся зь дзядзькам Коласам.
— Чым Вы займаліся падчас вайны?
— Працавала ў Саюзе Беларускай Моладзі, кіравала дзяўчатамі. Пры канцы вайны дваццаць чалавек прывезла
397 Грамадзкі дзяяч і настаўнік Міхась Міцкевіч (1897—1991).
398 Паводле агульнапрынятай вэрсіі Якуб Колас падчас нямецкай акупацыі знаходзіўся ў эвакуацыі.
ў польскі Шчэцін. Некаторыя ў Аўстраліі й ЗША жывуць і цяпер, а некаторых расстралялі чэкісты. Як і майго брата Мішу, якому было ўсяго 24 гады.
— А калі й дзе пазнаёміліся з будучым мужам?
— На тым самым гістарычным кангрэсе. Спачатку нас аб’ядналі агульныя справы, а потым... Закахаліся мы вельмі хутка. У Дзімы была тады дзяўчына, але ён выбраў мяне. Ажаніліся, калі зноў сустрэліся ў Нямеччыне.
— Якім чалавекам быў Ваш муж?
— Цудоўным! Такіх мала на цэлым сьвеце: добры, лагодны, спагадлівы, кампанейскі — любіў зьбірацца зь сябрамі, танцаваць. Яго ўсе паважалі, усе любілі. Але ж, зь іншага боку, быў радыкалам. Упартым і шчырым радыкалам. Мяркую, што Дзьмітры Касмовіч адыграў вялікую ролю ў гісторыі Беларусі. Да апошніх сваіх дзён ён працаваў. Працаваў дзеля Беларусі. Калі Дзіма памёр, думала, што жыцьцё скончылася й для мяне.