Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў
Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
Я ПАЭТ У МАСТАЦТВЕ
Анатоль Чайкоўскі (Такінг, Баварыя)
22 студзеня 1947 г„ г. Кам, Баварыя, Нямеччына
Анатоль Чайкоўскі
Па вайне мае бацькі — Зьміцер і Алена — часта пераяжджалі з аднаго лягеру ўцекачоў у іншы, бо ня мелі пастаяннае працы. Толькі ў 1953 г. яны атрымалі сталую працу на радыё «Свабода» (тады «Вызваленьне») у Мюнхэне. У студэнцкія гады я таксама падпрацоўваў на «Свабодзе»: чытаў навіны, вёў музычную перадачу, у якой гучалі знакамітыя рок-гурты. Раз-пораз слухаю «Свабоду» й сёньня — мне не абыякава, што адбываецца на гістарычнай Бацькаўшчыне.
У Мюнхэнея вучыўсяўзвычайнай народнай школе, потым — у гімназіі, якая мела ўхіл у матэматыку й замежныя мовы. Скажу шчыра, да дакладных навук душа не ляжала —■ большыя здольнасьці праявіліся ў гуманітарных дысцыплінах. Ніякіх праблемаў з вучнямі-немцамі не паўставала — да мяне ставіліся як да свайго. Усе сябры былі немцы, дый размаўляў я без акцэнту. Аднак школа, сябры — гэта адно жыцьцё, іншым я жыў у хаце, сярод бацькоў, бабулі, дзядулі. Гэта было жыцьцё, прасякнутае патрыятычна-беларускім духам.
Мой бацька зь юнацтва захапіўся жывапісам і ў вольны час маляваў карціны ды іконы. Некаторыя іконы ў 1954 ці 1955 г. трапілі ў беларускую царкву ў Чыкага410. Падчас
4111 Маецца на ўвазе беларуская праваслаўная царква сьв. Юр’я.
наведваньня гістарычнай радзімы ў пачатку 1990-х у родным бацькавым Клецку я расшукаў ікону з выявай аднаго са сьвятых, якую ён намаляваў у 1937 г. Я сфатаграфаваў яе, адвёз копію на гару Афон у Грэцыю, дзе й пакінуў — гэта быў бальзам на бацькаву душу.
Любоў таты да мастацтва перадалася й мне, і па заканчэньні гімназіі я паступіў у мюнхэнскую Акадэмію мастацтваў.
Тагачасная моладзь моцна розьнілася ад сучаснай. Цяпер людзі толькі й думаюць, як не згубіць працы, накапіць грошай. А тады моладзь прагнула вольнага, дзікага жыцьця. Тады распачаўся хіпі-рух. Я таксама насіў доўгія валасы, удзельнічаў у антываенных мітынгах, іншых мерапрыемствах, што надта не падабалася маім кансэрватыўным бацькам. Але гэта было маё жыцьцё, якім я дыхаў.
Калі ў мастацтве бацька быў рэалістам: любіў маляваць прыроду, зуброў, партрэты, мяне захопліваў «дзікі», «сонны» сюррэалізм, фантастычныя плыні мастацтва. Хоць і клясычным відам мастацтва ва ўнівэрсытэце мяне вывучылі. Сёньня, калі трэба зарабляць на хлеб, а ня жыць толькі ўласнымі захапленьнямі, фантазіямі, мне гэта дапамагае. Нядаўна намаляваў карціну з домікам — трэба прадаць.
Чалавек, яго думкі, вобраз мысьленьня, успрыманьне сьвету заўжды мяняюцца — абсалютна лягічны працэс. Мяняўся й я, мяняліся мае мастацкія захапленьні, але асабісты стыль застаўся нязьменным. Можа гэта ня ўсе заўважаюць, але я сам адчуваю. Наагул мастацтва — ненармальная прафэсія, пра яе цяжка распавесьці звычайнымі словамі, гэта хутчэй стан душы, тое, што цябе перасьледуе штохвіліну. У юнацтве ў мяне былі куміры, тыя мастакі, якімі захапляўся. Але, навучыўшыся тэхніцы, зразумеў, што магу маляваць ня горш за куміраў. Трыццаць гадоў таму юнацкая душа ажно кіпела, хацелася ўсё паспрабаваць, паўсюль быць наперадзе. Цяпер такога няма. Я зусім не кручуся ў мастацкіх колах, не вяду энэргічных дыскусій. Маю толькі аднаго сябра з мастацкага асяродзьдзя яшчэ зь мюнхэнскіх часоў — мы разам захапляліся хіпі-рухам, сюррэалізмам. Цяпер захапляемся будызмам у мастацтве.
У мяне цяпер больш знаёмых музыкаў, чым мастакоў. Раней хацелася размаўляць пра мастаптва безь перапынку,
цяпер на першым месцы стаіць справа. Мы падымаем тэмы жыцьця, яго дзівоснасьць, містыцызм, але не стаім перад сваімі працамі — а я малюю карціны днём і ноччу — і не дыскутуем, у якім стылі напісаныя, чым адметныя. Я — паэт у мастацтве, ці мастак і паэт адначасова. Маляваньне часта суправаджаю напісаньнем вершаў, спалучаю гэтыя віды мастацтва. Адзін з пэрыядаў сваёй творчасьці я так і называў «геапаэзіяй».
Я працаваў у розных графічных фірмах, выкладаў у італьянскай школе мастацтваў, прадаваў карціны на вуліцах Францыі. Ад 1976 г. зрабіўся вольным мастаком. Праз год
Карціна Анатоля Чайкоўскага «Алхемічны тэатар»
Карціна Анатоля Чайкоўскага «Пахвала Антаніну Артоўду»
адбылася першая выстава ў Францыі. Потым карціны выстаўляліся амаль ва ўсёй Эўропе (уключна зь Беларусьсю, куды я прыяжджаў у 1991 г.), у ЗША. Я рабіў па тры-чатыры выставы на год. Найлепшыя мае часы зьвязаныя зь Дзюсэльдорфам, у якім я завязаў добрыя кантакты. Дзюсэльдорф і Кёльн — самыя спрыяльныя для мастакоў гарады, зь імі можа канкураваць хіба што Бэрлін.
Аднак на пачатку 1990-х усе гэтыя выставы, мітусьня, зь імі зьвязаная, мне надакучылі, і я пачаў прадаваць карціны асабіста, у сваёй галерэі. Раз-пораз наведваю выставы ў аўстрыйскім Зальцбургу (я жыву ў вёсцы на нямецка-аўстрыйскай мяжы), але безь вялікага энтузіязму. Той штосьці намаляваў, гэты, трэці, пяты, акадэмік, хатняя гаспадыня — цікава, канечне, але я не заўважаю, каб у сучасным мастац-
тве адбывалася штосьці рэвалюцыйнае. У новых формах, але ўсё старое, пройдзенае. Тэхнакратычная будучыня мастацтва — гэта кампутар,
Ня меншае за жывапіс месца ў маім жыцьці займае музыка, у тым ліку яе напісаньне. Некалькі гадоў зь сябрам рабілі музыку ў стылях non, тэхна, нават выступалі на розных канцэртах. Наагул слухаю шмат музыкі ў розных стылях. Яшчэ адным захапленьнем раней былі жанчыны. Два разы быў жанаты, маю дваіх дзяцей: 40-гадовую дачку, якая працуе ў сфэры моды, і 29-гадовага сына — ён займаецца кампутарамі. Маю цяпер сяброўку, але мы жывем ня разам. Зразумеў з гадамі, што жыцьцё з жанчынай пад адным дахам — вялікі стрэс.
Каля пятнаццаці гадоў таму я набыў собскую друкарню, раблю працы як для прыватных людзей, гэтак і для мастацкіх установаў — гэта мой асноўны хлеб. Свае карціны прадаю ў галерэі, якая, як і друкарня, месьціцца ў маім доме. Сапраўдныя заўзятары мастацтва не шкадуюць за адну карціну й некалькі тысяч эўра.
ПОЛЬШЧА
МОЙ ТАТАРЫН-БАЦЬКА БЫЎ НЯЗЛОМНЫМ ЗМАГАРОМ ЗА БЕЛАРУСКУЮ ІДЭЮ
Мацей Канапацкі (Сопат)
29 студзеня 1926 г„ Вільня
Вільня — горад майго дзяцінства й раньняй маладосьці. Нягледзячы на цяжкія ўмовы, віленскі пэрыяд жыцыдя я магу назваць шчасьлівым. Мы жылі ў акружэньні адзінаверцаў, адзінапляменьнікаў, у акружэныіі беларускасьці. Беларускую ідэю я запазнаў у хатняй рэчаіснасьці, хоць паводле веравызнаньня мая сям’я была ісламскай. Я ж паводле паходжаньня татарын. Татары называлі Вільню Мэкай Поўначы, габрэі — Ерусалімам Поўначы. I такія параўнаньні былі цалкам трапныя. Тагачасная Вільня была каш-
Мацей Канапацкі дэманструе фрагмэнт выставы, прысьвечанай бацьку. На здымку таксама імам Махмуд Тага Жук
тоўным суквецьце.м розных этнасаў, культурных і рэлігійных традыцый, духоўнага аблічча. Пад дахам дому № 12 па вуліцы Львоўскай, у якім прайшлі мае дзіцячыя гады, мірна ўжываліся прадстаўнікі многіх нацыянальнасьцяў.
На той самай вуліцы жыў знакаміты драматург Францішак Аляхновіч, зь якім сябраваў мой бацька Гасан Амуратавіч411.3 сынам Францішка Аляхновіча — Ежы — я часта спатыкаўся (дарэчы, Ежы, абсальвэнта Гданьскай палітэхнікі, удалося расшукаць нашай вядомай дзяячцы Лене Глагоўскай412). Цікава, што некаторы час у нашым доме жыў бацька доктара Юр’я Туронка — Браніслаў Туронак. Той дом, уласнасьць дзеда Амурата, бацькі прадалі, за што мама купіла... вопратку й парасон — увесь прыбытак праглынула інфляцыя. Бацька вельмі цяжка перажываў гэтае няшчасьце, хацеў нават атруціцца, але ягонае жыцьцё выратавалі ў габрэйскім шпіталі, што месьціўся на вуліцы Завальнай.
ГІры канцы 1910-х Гасан Канапацкі, чалавек ваенны, быў нязломным барацьбітом за ідэю беларускай незалежнасьці. Ідэю, якую ён пранёс праз усё жыцьцё. Узаемадзеяньне беларускасьці й татарскасьці не было нечым штучным, што асабліва падкрэсьліваюць «кітабы», пісаныя арабскімі літарамі, але беларускай мовай. Будучы ў Лёндане, я беражліва гартаў бачыны, як казалі ў «нашаніўскі» пэрыяд, старога «Кітаба», які мне дэманстраваў а. Аляксандар Надсан. Так
411 Гасан Канапацкі (25.02.1879, Менск— 11.05.1953). 3 татарскага роду. Скончыў Пецярбурскую артылсрыйскую школу (1897), удзельнік расейска-японскай і Першай сусьветнай вайны. У 1917 г. у чыне палкоўніка кіраваў 69-й артылерыйскай брыгадай на Заходнім фронце. 22 кастрычніка 1919 г. дэкрэтам Юзэфа Пілсудзкага прызначаны камандуючым беларускімі вайсковымі аддзеламі, браў удзел у працы Беларускай вайсковай камісіі. 9 красавіка 1920 г. падаў у адстаўку, пераехаў у Вільню. Браў удзел у беларускім грамадзкім жыцьці, зьяўляўся сакратаром Беларускага грамадзянскага сабраньня, затым — намесьнікам старшыні Часовай бсларускай рады. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня бацькоўскага камітэту Віленскай беларускай гімназіі.
412 Гелена Глагоўская (нар. 08.04.1959, в. Ярылаўка, цяпер Падляскае ваяводзтва). Доктар гуманітарных навук. Дасьледуе гісторыю беларускага нацыянальнага руху й культуру XX ст.
што ў нашай татарскай сям’і беларуская рэчаіснасьць была абсалютна натуральнай. На сваё дзесяцігодзьдзе я атрымаў ад бацькоў каштоўны падарунак — кнігу «Вільня й віленская зямля», у якой ёсьць разьдзел і пра беларускую прысутнасьць, напісаны Севярынам Віславухам413. Гэтая кніга й па сёньня са мной.
Мушу адзначыць, што разумная частка польскай інтэлігенцыі заўсёды з разуменьнем ставілася да беларускай праблемы. Так, у сэрцы татарскага хлапчука, а потым юнака й сталага мужчыны нараджалася ды крэпла любоў да Беларусі. Дарэчы, татарам, што захавалі «крывіцкую мову», прысьвячаў верш Рыгор Барадулін414. Паміж сабой мы размаўлялі па-польску, а калі прыходзілі бацькавыя сябры-беларусы, пачыналі «гаманіць», гаварыць па-беларуску.
Найлепшым бацькавым сябрам, калегам і аднадумцам быў доктар Баляслаў Грабінскі, у якога ўся нашая сям’я ля-
413 Севярын Віславух (19.03.1900, Пярковічы, сёньня Драгічынскі р-н Берасьцейскай вобл. — 27.02.1968, Варшава). Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт (1927), затым выкладаў у ім. Вывучаў гісторыю ВКЛ, сацыяльныя й палітычныя працэсы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Адзін з заснавальнікаў Навукова-дасьледнага інстытуту Усходняй Эўропы ў Вільні, узначальваў аддзел нацыянальных меншасьцяў. Ад 1945 г. у ІІольшчы, працаваў ва ўнівэрсытэце Лодзі, Уроцлава.