Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец

Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
Другі раз мяне арыштавалі вось за што. Юльлян Саковіч403, які быў заўзятым прыхільнікам камуністычнай партыі (у 1943 г. яго, члена Беларускай Незалежніцкай Партыі, забілі ў Лідзе байцы Арміі Краёвай), паклікаў сту-
403 Юльлян Саковіч (24.08.1906, Баўдыры Ашмянскага пав. Віленскай губ., сёньня Гарадзенская вобл. — 13.06.1943), грамадзка-палітычны дзяяч. У 20—30-х гг. — у заходнебеларускім леварадыкальным руху. Падчас нямецкай акупацыі — камэндант паліцыі Менскай акругі (1941), а потым Менску. Сябра Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. У траўні 1943 г. высланы ў Ліду на пасаду кіраўніка БНС Лідзкай акругі, дзе адкрыта зрабіў некалькі правакацыйных заяваў супраць польскай інтэлігенцыі. Застрэлены 13 чэрвеня 1943 г. у Васілішках польскімі партызанамі.
дэнтаў на нейкі сход. У нас, юнакоў, звыклых да розных сходаў і мерапрыемстваў, і думкі ня ўзьнікла, што гэта можа быць... правакацыя. Як потым высьветлілася, сходам гэтым кіраваў польскі агент і пасьля яго заканчэньня нас усіх, усяго трыццаць чалавек, арыштавалі й кінулі ў Лукіскую турму. Але прыкладна праз два тыдні, калі высьветлілася, што аніякай небясьпечнасьці для польскай дзяржавы я не ўяўляю, мяне выпусьцілі. Сядзеў у адной ка.мэры з сэнатарам Васілём Рагулем, зь якім мы абгаварылі ўсе магчымыя беларускія тэмы.
Сваю настаўніцкую дзейнасьць я пачаў студэнтам III курсу ўнівэрсытэту. Як гэта сталася? Настаўнік матэматыкі беларускай гімназіі Ральцэвіч быў чалавекам зь мінулага, са слабымі ведамі. Калі палякі пачалі трэсьці настаўніцкія кадры, сваю кваліфікацыю змог пацьвердзіць ня кожны. Я, напрыклад, у Ваўкавыску даваў прыватныя ўрокі матэматыкі свайму былому дырэктару Пётру Скрабцу, а ў Любчы, начуючы ў гумне на беразе Нёмана, — Чатырцы404. Тагачасны дырэктар Віленскай гімназіі Міхалевіч выклікаў мяне да сябе ў кабінэт: «Пан Кіт, вы такі малады настаўнік, глядзеце, каб студэнты ня селі вам на плечы. Будзьце як мага больш сур’ёзным». Дысцыпліна на маіх занятках была жалезная, казалі, што ў аўдыторыі Кіта муху чуваць. Памятаю, як у першы свой працоўны дзень прагульваўся па калідоры. Падыходзяць да мяне нейкія студэнты й пытаюцца: «У якую клясу паступаю?» Якое ж было іх зьдзіўленьне, калі ў клясу ўвайшоў дырэктар і прадставіў мяне: «Знаёмцеся, гэта ваш новы настаўнік матэматыкі — Барыс Кіт». У 1939 г. мяне абралі (не прызначылі!) дырэктарам «калыскі беларускага адраджэньня», як назваў Віленскую гімназію Васіль Быкаў. Дырэктар Кавалевіч вельмі не падабаўся вучням (аб-
404 Міхал Чатырка (1883, Любча, сёньня Наваградзкі раён Гарадзенскай вобл. — 1939(?), Краснаярскі край, Расея). Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую сэмінарыю, Віленскі настаўніцкі інстытут. Настаўнічаў на Наваградчыне. Ад 1924 г. — у Наваградзкай беларускай гімназіі. У 1934 г. псравсдзсны настаўнічаць у цэнтральную Польшчу. Пасьля верасьня 1939 г. вярнуўся на Наваградчыну. Арыштаваны савецкімі ўладамі й высланы ў Сібір.
Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі. Барыс Кіт першы зьлева ў верхнім шэрагу. 1933 г.
салютна ўсе мае вучні былі палымянымі беларускімі патрыётамі!) за свае прапольскія настроі, за што яго й скінулі. Аднак зь Вільні хутка давялося зьяжджаць: ані вучні, ані настаўнікі не хацелі працаваць у Літве. А так як боль-
Выкладчыкі й вучні Віленскай беларускай гімназіі. Барыс Кіт пяты зьлева. 1939 г.
шасьць вучняў паходзіла з Наваградчыны (кожнае лета я агітаваў хлопцаў і дзяўчат, каб ехалі вучыцца ў Беларускую гімназію ў Вільні), вырашылі перабірацца ў Наваградак, тады ўжо савецкі.
Нам вярнулі будынак гімназіі, які ў свой час адабралі палякі, я набраў першаклясны настаўніцкі склад і распачаў працу ў новай-старой гімназіі. Я меў 1000 вучняў, 100 настаўнікаў, дзесяць інтэрнатаў. Моладзь літаральна хлынула вучыцца! Данос на мяне зрабіў мой жа прыяцель Уладзімер Панько, загадчык інтэрнатаў, які хацеў заняць маё крэсла. Аднак зь Менску выпісалі іншага дырэктара, прасавецкага Баржэмскага, мяне ж зрабілі завучам. Каб высьветліць сытуацыю, я паехаў у Баранавічы да абласнога начальніка Саўчанкі. Той аж загарэўся: «Што яны там нарабілі?! Прызначаю вас школьным інспэктарам на Баранавіцкую вобласьць». У мае абавязкі ўваходзіла інспэкцыя школаў, адкрыцьцё новых навучальных установаў, арганізацыя дырэктарскіх канфэрэнцый.
Аднойчы чую: у Наваградак прыяжджаюць Купала, Колас, Глебка! Я, канечне, ня мог прапусьціць такога мерапрыемства, таму сьпяшаюся ў Наваградак. Перш-наперш зайшоў да старога сябры Стася Станкевіча405 . Той падзяліўся непрыемнымі навінамі: «Барыс, калі ты паехаў у Баранавічы, кожнага настаўніка выклікалі ў КДБ і пыталіся, чым ты займаўся ў Вільні. Зямля гарыць пад тваімі нагамі, уцякай хутчэй!» Мне стала не да Купалы з Коласам і я хуценька вярнуўся ў Баранавічы, сабраў рэчы першай неабходнасьці й паехаў у Вільню. Пасяліўся там у таго самага Кавалевіча.
Але ў вялікім горадзе трэба прапісацца. Думаю, ну хто мне лепш дапаможа, чым мой сябра-калега па ўнівэрсытэце Друтас — бурмістар Вільні? Аднак яго на месцы не аказалася, зьехаў у камандзіроўку. He пражыў у Вільні й тыдня, як пачалася вайна. Ізноў уцёкі... Тры дні пехатой ішоў да Баранавічаў. Але горад ужо быў ахоплены полымем... Разам зь цяжарнай жонкай406 вырашылі ісьці да яе бацькоў
405 У 1939—1941 гг. Станіслаў Станкевіч быў выкладчыкам Наваградзкага настаўніцкага інстытуту.
406 Нінай Корсак.
у Лебедзева пад Маладзечнам. Дайшлі Сталовічаў407 , схаваліся ў гумне. А па вуліцах ідуць нямецкія жаўнеры й сякуць кулямётамі направа й налева. У гэтым гумне праседзелі тры дні й тры ночы, баяліся вылезьці: днём непакояць немцы, а ноччу — савецкія войскі.
Усё ж нам удалося дабрацца да Лебедзева, дзе я адразу схаваўся на печы. За саветамі я быў даволі высокім чыноўнікам і, паводле нямецкай палітыкі, падлягаў расстрэлу. Зь печы мяне «выцягнуў» тагачасны школьны інспэктар Вінцэнт Гадлеўскі. Спачатку я працаваў у невялікай школе ў Лебедзеве. Потым мы з маладзечанскім школьным інспэктарам Яворскім паехалі ў Менск, у генэральны сакратарыят, каб абгаварыць пэрспэктыву адкрыцьця ў Маладзечне настаўніцкай сэмінарыі. За школьную справу ў камісарыяце адказваў Сівіца, яго заступнік — беларус Яўхім Скурат. Яворскі падсунуў гэтаму Сівіцу пяць кіло сала, і той адразу
Пастаўская настаўніцкая сэмінарыя. Барыс Кіт пасярэдзінеў другім шэрагу. 1943 г.
40 Вёска за шэсьць кілямэтраў на поўнач ад Баранавічаў.
ўсё падпісаў. Мы вярнуліся ў Маладзечна шчасьлівыя, знайшлі будынак пад сэмінарыю, адкрылі друкарню. У сэмінарыю запісаліся трыста чалавек. Пра гэта даведаўся акруговы камісар, у якога мы не атрымалі дазволу, і страшэнна раззлаваўся, зачыніў друкарню, бегаў і крычаў: «Дзе гэты Кіт? Я яго арыштую!» Я ізноў у Менск да Сівіцы, разьбірацца, што такое робіцца. Той, каб не падымаць пылу, накіраваў мяне дырэктарстваваць у пастаўскую сэмінарыю. Бурмістрам Паставаў быў яшчэ адзін мой вучань, Адам Дасюкевіч408 , які рабіў для маёй працы, для вучняў усё, што было ў яго сілах. Яго, бядаку, замардавалі немцы... Сэмінарыя месьцілася ў колішнім прыгожым будынку польскай гімназіі. Mae вучні былі папросту апантаныя беларускасьцю, гэта быў узор патрыятызму! Пасьля вайны яны залажылі Партыю Беларускіх Патрыётаў409 , за што ўсе разам былі высланыя ў Сібір... Я ня меў права прымаць на вучобу ані палякаў, ані расейцаў, аднак мне было шкада бедных дзетак, і я, нібыта беларусаў, запісваў іх у сваю сэмінарыю.
У 1943 г. я ў трэці раз у жыцьці трапіў у турму. Гэтым разам мяне выратаваў толькі цуд. Я вяртаўся ў Паставы зь Лебедзева. Вёз з сабою пакункі з харчамі, што насьцярожыла немцаў — можа, нейкі спэкулянт? Пачалі правяраць кішэні, а ў іх — поўна нямецкіх прапускоў. Гэта была мая найвялікшая памылка, якая амаль мяне не загубіла. Аўтаматычна я падпаў пад самае жудаснае падазрэньне — у сувязі з партызанамі. Трыццаць дзён я праседзеў у склепе глыбоцкай тур.мы, трыццаць начэй 25 чалавек, падазроных у сувязях з партызанамі, расстрэльвалі, а я заставаўся ў шчась-
408 Адам Дасюкевіч (05.06.1911, в. Капцэвічы, сёньня Смаргонскі р-н Гарадзенскай вобл.—01.11.1943. Паставы). Выпускнік Віленскай беларускай гімназіі, скончыў Віленскі ўнівэрсытэт імя Стэфана Баторыя з дыплёмам інжынэра-агранома. У 1936—1937 гг.— намесьнік старшыні Беларускага Студэнцкага Саюзу, сябра Беларускага Нацыянальнага Камітэту, уваходзіў у рэдкалегію часопісу «Студэнцкая думка». У 1936—1938 гг. — рэдактар «Беларускай крыніцы». Неаднаразова перасьледваўся польскімі ўладамі. У 1941—1942 гг. настаўнічаў. У 1943 г. — бурмістар Паставаў.
409 Маецца на ўвазе Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае— Паставы), што дзейнічаў у 1945—1947 гг. і быў разгромлены савецкімі органамі бясьпекі.
лівай пяцёрцы... Як я потым даведаўся, за мяне стараўся беларускі актыў. Празь месяц мяне ў ланцугох прывезьлі ў галоўную цэнтралю гестапа ў Вялейцы. А ў гэтым горадзе працаваў у адміністрацыі мой вучань Кастусь Касяк, брат Івана й Лявона Касякоў. Менавіта ягонымі намаганьнямі я вырваўся з пасткі сьмерці. Яго таксама замардавалі, толькі саветы, павесіўшы хлопца [у 1944 г.] на шыбеніцы на цэнтральнай плошчы Вялейкі.
Я вярнуўся ў Маладзечна, дзе нам удалося залажыць Гандлёва-тэхнічны інстытут. Інстытутам ён быў фактычна, а афіцыйна называўся школай. Калі я адправіў у Менск праграму, па якой мы навучалі юнакоў, у камісарыяце схапіліся за галовы: гэта вышэйшая навучальная ўстанова — сьпешна зачыніць! Немцы ня бачылі ў беларусах паўнавартаснай нацыі, яны лічылі, што ім будзе дастаткова ўмець чытаць вулічныя шыльды. Але я пасьпеў раздаць вучням прыгожыя дыплёмы, якія вельмі прыдаліся ім у жыцьці.
Пасьля Другога Усебеларускага Кангрэсу, удзельнікам якога я таксама быў, з жонкай і сынам Уладзімерам назаў-
Аркестар гандлёва-адміністрацыйнай школыў Маладзечне. 1944 г.
сёды пакінулі Беларусь. Як я ўжо згадваў, у Варшаве Ханяўка ледзь не падпісаў нам сьмяротны прысуд — выратаваў нас мой шчыры сябра, вялікі беларус Мікола Шчорс. Букатка ў Бэрліне таксама паклапаціўся, каб з паперамі ўсё было нармальна. Паехалі ў Вену, тады яшчэ некранутую вайной. Пражылі ў спакоі толькі тыдзень — аўстрыйскую сталіцу таксама пачалі зьнішчаць бомбамі... Пехатой дайшлі да Зальцбургу, у якім хаваліся ад бамбёжак у гарах. Выходзім аднойчы са сховішчаў, глядзім — а ад нашага гатэлю застаўся толькі пыл... Рызыкнуў вярнуцца ў Вену за сваімі рэчамі, калі бліз сталіцы ўжо стаялі войскі Чырвонай Арміі. Вяртаўся ў Зальцбург цягніком, які вёз параненых нямецкіх жаўнераў, схаваўшыся ў гармоніку паміж вагонамі. Пераехаўшы пазьней у Нямеччыну, настаўнічаў у польскай і ўкраінскай гімназіях, у якіх праз мае рукі прайшло шмат беларусаў. Хацеў пасяліцца ў беларускім лягеры ў Рэгенсбургу, аднак Франц Кушаль адмовіў мне ў пражываньні. Ён чамусьці адразу мяне неўзьлюбіў. Напэўна, за тое, што я сымпатызаваў Астроўскаму й не хаваў гэтага. Я ніколі ў сваім жыцьці не належаў ні да якой партыі, не ўступаў ані ў БЦР, ані ў БНР — я быў вышэй за палітыку! Мне было агідна й балюча бачыць, як маральна зьнічтожвалі Астроўскага. Зьнічтожвалі тыя людзі, якія ўчора кляліся яму ў вечнай адданасьці.