Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў  Аляксандр Адзінец

Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў

Аляксандр Адзінец
Выдавец: Медысонт
Памер: 704с.
Мінск 2007
152.06 МБ
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Аляксандар Адзінец
ПАВАЕННАЯ ЭМІГРАЦЫЯ :
СКРЫЖАВАНЬНІ ЛЁСАЎ
Бібліятэка Бацькаўшчыны
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Згуртаванне беларусаў свету -Бацькаушчына
Кніга 11
АЛЖСАНДАР АДЗІНЕЦ
Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў
Зборнік успсімінаў
Мінск «Медмсонт» 2007
УДК 94(476)
ББК 63.3 (4 Бен)
A 28
Камэнтары
Алега Гардзіенкі
Адзінец А.
A 28 Паваенная эміграцыя: скрыжаванньні лёсаў : зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мінск : Меднсонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліатэка Бацькаўшчыны: кн. 11).
ISBN 978-985-6530-47-3.
Кніга склалаецца з 73 успамінаў прадстаўнікоў беларускай дыяспары, што пасьля 1944 і. апынуліся ў Аргентыне, Аўстраліі, Бэльгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Нямеччыне, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэцыі. У біяграфічных аповедах знайшлі сваё аллюстраваньне падзеі Другой сусьветнай вайны, эміграцыя, атакса.маасаблівасьці станаўленьня беларускага жыцьця на чужыне й яго сучасны стан.
Кніга «Паваенная э.міграцыя: скрыжаваньні лёсаў» — адзінаццатая ў сэрыі «Бібліятэка Банькаўшчыны», заснаванай МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» ў 2004 г.
УДК 94(476)
ББК' 63.3 (4 Бен)
ISBN 978-985-6530-47-3
© Адзінец А., 2007
© Адзінец Ю.. вокладка. 2007
© Гардзіенка А.. камэнтары, біяграфічны паказьнік, 2007
© Гардзіенка Н., падбор ілюстрацыяў, індэкс асобаў, 2007
© МГА «ЗБС «Бацькаўшчына», 2007
© Афармленьне, СТАА «Меднсонт», 2007
ПРАДМОВА
Ідэя напісаньня кнігі выкрышталізавалася ў рэальны праект вельмі нечакана. Каталізатарам стаў мой старэйшы сябра Барыс Кіт	першы прадстаўнік ваенна-палітычнай хвалі беларускай эміграцыі, зь якім мне ўдалося навязаць цесны кантакт. Але тады я і ў марах не плянаваў выданьня цэлай кнігі, прысьвечанай эміграцыі. Мэтай было напісаньне газэтнага артыкулу. Аднак пасьля той размовы я быў настолькі захоплены, узрушаны й усхваляваны суразмоўцам, што зразумеў: гэтатолькі пачатак!
У галаве пачалі круціццапытаньні: аколькі яшчэтакіх беларусаў апынуліся па вайне за межамі Бацькаўшчыны, сталі паважанымі людзьмі на новых радзімах, што яны рабілі на карысызь Беларусі, ці не забыліся роднай мовы, традыцый, ці захавалі ўсё гэта багацыде ў новых варунках жыцьця? Адказы рэдка сустрэнеш у айчынным друку, разьлічаным на шырокае кола чытачоў, толькі эпізадычныя згадкі, якія ня могуць даць уяўленьня пра жыцьцё эміграцыі, яе посьпехі і страты, памылкі і здабыткі як пра глябальную паўнавартасную зьяву, неразрыўна зьвязаную з самой Беларусьсю—у мінулым, сучаснасьці йу будучыні. Ня трэбалішні раз узгадваць пра тыя характарыстыкі паваенным эмігрантам, на якія не скупілася савецкая журналістыка й літаратура. Але й яна, гэтая замбавальна-зьнішчальная «канцыляршчына» з гнойным пахам, была даволі рэдкай зьявай. Як правіла, пра эміграцыю прынята было маўчаць, каб, крый Божа, ня выклікаць цікавасьці да легіёну «здраднікаў» і «калябарантаў». Замоўчваючы іх існаваньне, улады спрабавалі ператварыць у мерцьвякоў жывых людзей, бо, як вядома, найлепшы спосаб пахаваць чалавека жыўцом гэта забыць пра яго. 1 толькі тады. калі на Бацькаўшчыну прарываліся-такі галасы з далёкага замежжа, верныя служакі ганебнай саветчыны цягнуліся за нафталінавай цяжкай артылерыяй, што страляла без разбору ў ахвяраў «фашызмам», «здрадніцтвам» і іншай «антысаветчынай». Яна, эміграцыя, была вінаватая апрыё-
ры, бо пасьмела пакінуць «савецкі рай рабочых ды сялян». Няважна, якім чынам — пад прымусам, гнаная ў невядомасьць нямецкай вінтоўкай, ці самастойна, ратуючыся ад самай «міласэрнай» на сьвепе сыстэмы, што згнаіла ў лягерах мільёны людзей. Пакідалі са сьлязьмі на вачох, са страхам перад цёмнай і нявызначанай будучыняй, з балючым сэрцам пра сыноў, бацькоў, што зьніклі бязь вестак ці былі раскіданыя ваенным лёсам па ўсёй плянэце, з балючым сэрцам пра лёс тых, хто застаўся на Бацькаўшчыне. Са сьлязьмі на вачох пры думцы аб тым, што родную Беларусь бачаць, магчыма, апошні раз...
...I завярцелася кола! Пачынаць прыйшлося з поўнага нуля — аніводнага тэлефону, аніводнага адрасу, толькі некалькі прозьвішчаў «на алоўку». Але хутка ўдалося разбагацець на шырокую базу каардынатаў. Пры дапамозе новых знаёмых, калегаў, артыкулаў, прысьвечаньіх эміграцыі, кніг, на якія пачаў паляваньне, і шматгадзінных. бесьперапынных вандровак па тэлэфонных даведніках краін усіх кантынэнтаў. Гэта быў сьнежны ком, які з кожным днём станавіўся ўсё большым і ў выніку вырас да памераў кнігі, якую вы трымаеце ў сваіх руках.
Ад самага пачатку да фінальнай кропкі праца над кнігай заняла два гады часу. Два гады цікавай і напружанай працы. Два гады здабыткаў і стратаў. Два гады радасьцяў і расчараваньняў. Два гады, якія не забудуцца ніколі ў жыцьці, бо я жыў гэтай кнігай, здаралася, засынаў і прачынаўся з думкамі пра яе, бачыў яе ў снах: перадваенную Вільню, Другі Ўсебеларускі Кангрэс, доўгачаканыя лісты ад сваіх суразмоўцаў, якія дастаю з паштовай скрыні, і — безумоўна — сваіх герояў, некаторыя зь якіх цягам працы над кнігай зрабіліся для мяне дарагімі й амаль што роднымі людзьмі.
Нумары тэлефонаў першых эмігрантаў набіраў дрыжачымі рукамі, бо абсалютна ня ведаў, якой рэакцыі чакаць ад сваіх значна старэйшых суразмоўцаў на свае прапановы. Адзін зь першых суразмоўцаў, вядомы дзяяч з Таронта, сваёй выбуховай, неапраўдальнай агрэсіяй ледзь не растаптаў жаданьне займацца тэматыкай далей. Але далейшыя спробы ў асобах доктара Мітрафана Смаршчка, Веры Рамук, Віталя Цярпіцкага, Соні й Язэпа Лешчанкаў (Кавылёў), сьветлай памяці Барыса Рагулі надалі праекту
новы й пазытыўны імпульс. Зьявілася яшчэ большая ахвота й азарт пашырыць гутаркі з эмігранцкім асяродзьдзем да памераў кнігі. Далсйшая праца над ёй, праца зь людзьмі старэйшага веку, што пражылі цяжкае, поўнае выпрабаваньняў жыцьцё, праходзіла зь пераменным посьпехам. На дзясятак асобаў, што зь цікавасьцю й ахвотай адгукаліся на мае прапановы. прыпадаў дзясятак адмоваў. Дыяпазон абгрунтаваньняў шырокі. Некаторыя эмігранты й ня думалі хаваць трывожных думак, што журналіст, які патэлефанаваў ім, — шпіён КДБ, які падманнымі мэтадамі хоча выцягнуць дэталі біяграфіі. Спробы пераканаць суразмоўцаў у тым, што інфармацыя на патрэбных ім людзей сабраная тымі «органамі» некалькі дзясяткаў гадоў таму і — болей за тое — даўно адпраўленая ў архіў (пра тое, як спраўна й прафэсійна ў СССР была наладжана выведка за эмігрантамі, — чытайце ва ўспамінах Барыса Кіта пра Станіслава Станкевіча), не прыносіла ніякага плёну.
Страх перасьледу, пакараньня, няспынных пошукаў «ворагаў народу» ў іхнай асобе зрабіўся ў значнай частцы эмігранцкага асяродзьдзя галоўнай фобіяй, якая не дае ім спакойна засынаць і сёньня, калі краіны, ад якой яны чакалі пагрозы свайму існаваньню, ужо 15 гадоў як няма на сусьветнай мапе. Менавіта з гэтай прычыны далёка ня кожны эмігрант адважыўся адведаць Беларусь нават пры незалежнасьці. Яны шчыра прызнаюцца, што баяцца быць арыштаванымі й кінутымі за краты, толькі сышоўшы з трапу самалёту.
Але крытыкаваць гэтых людзей ня маю маральнага права. Бо ўсьведамляю, празь якія брутальныя выпрабаваньні ім давялося праходзіць, каб урэшце зажыць паўнавартасным жыцьцём у вольным сьвеце. Найглыбейшая адзнака ўзроўню страху — засьцярогі, што пасьля публікацыі ў кнізе ўспамінаў пачнуць рэпрэсаваць іх сваякоў, што жывуць і працуюць у Беларусі. Было досыць шмат і такіх выпадкаў, калі падчас першай размовы чалавек даваў цьвёрды адказ «згодзен(-на)», а на другі дзень, пасьля спасьцярогаў сваякоў ці сяброў, даваў задні ход. Частка адмоваў тлумачылася ўжо напісанымі ці рыхтаванымі аўтабіяграфіямі. Пры гэтым я заўсёды спрабаваў высьветліць, якім чынам гэтая акалічнасьць перашкаджае зьмяшчэньню іхных успамінаў яшчэ й у маім зборніку. Улічваючы, што некамэрцыйная кан'юнктура рынку такой літаратуры
ніяк ня можа лічыць нас канкурэнтамі. Але адказу, на жаль, так і не пачуў. Відаць, спрацоўвалі нейкія глыбока асабістыя меркаваньні. Аднак радус тое, што ў найбліжэйшым часе, калі задумкам аўтараў нічога не перашкодзіць, нас чакае шэраг сьвежых выданьняў пра жыцьцё эміграцыі. Якія, адзінае, пажадана ўсё ж такі даносіць да больш шырокага кола чытачоў, а не ператвараць надрукаваную працу ў фантом, як гэта нярэдка здараецца ў нас з падобнага кшталту літаратурай.
У спробах навязаць кантакты з эміграцыйным сьветам хапала ўсяго: і мэтадычнага кіданьня слухаўкі пасьля аднаго толькі вітаньня па-беларуску, і рэзкіх адмоваў запрасіць мужа (ці жонку) да тэлефону, і абвінавачаньняў аўтара ў тым, што ён «замалады»: «Вы ня можаце зразумець нашай свабоды, дый увогуле — дзе гарантыя, што Адзінец — гэта ня ваш псэўданім?!», спасылак людзей з Фларыды, Паўднёвай Аўстраліі ці Таронта, што мы не знаёмы асабіста, і шмат чаго іншага. Такім чынам, на болей чым 70 запісаных успамінаў прыйшлося амаль столькі ж адмоваў, некаторыя зь якіх перажываліся вельмі балюча, бо сыходзілі ад людзей, што маглі праліць сьвятло на шэраг белых плямаў у гісторыі беларускай эміграцыі. Плямаў, якія, улічваючы паважны ўзрост прадстаўнікоў плыні паваеннай эміграцыі, могуць быць не зьліквідаваны ўжо ніколі... Сумна, але далёка ня кожны эмігрант разумее важнасьць напісаньня максымальна праўдзівай, непадуладнай ідэалягічным скажэньням ці густу таго ці іншага рэжыму, гісторыі нашай эміграцыі.
Колькі яшчэ сотняў ці нават тысяч беларусаў з усіх кантынэнтаў засталіся па-за колам наладжаных кантактаў — застасцца толькі гадаць. Але ў асноўным гэта людзі, што па розных прычынах (у тым ліку — і згаданых вышэй) адвярнуліся ад сваёй беларускасьці, стаўшыся шараговымі грамадзянамі Канады, ЗША, Францыі, Бразыліі ці Парагваю. Паваенныя выхадцы зь Беларусі ёсьць паўсюль, нават у самых патаемных куткох узьбярэжжа Амазонкі ці сярод нарвэскіх фіёрдаў, а вось беларусаў — на жаль, няшмат.
Галоўны герой гэтай кнігі — чалавек. Асоба са сваімі думкамі, меркаваньнямі, радасьцю й болем, любоўю й нянавісьцю, захап-
леньнямі, перамогамі й паразамі. Асоба ў сваім пэрсанальным космасе, нутраным сьвеце, якой была прапанаваная свабодная, непадуладная цэнзуры трыбуна. Прамаўляць на ёй было дазволена ўсім і ўсе, не зважаючы на палітычныя погляды, веравызнаньнс, вастрыню ці спрэчнасьць тых ці іншых адзнак. Як і хто ёй скарыстаўся — судзіць толькі чытачу, які мае магчымасьць бліжэй пазнаёміцца зь лёсам такіх блізкіх і адначасова далёкіх нам людзей, якія нарадзіліся й вырасьлі ў цяжкі, бязьлітасны для беларускай нацыі час і назаўсёды апынуліся па-за межамі сваёй адзінай сапраўднай Радзімы. У апавяданьнях аўтабіяграфічнага характару вы можаце даведацца пра палітычнае. культурнае, грамадзкае, рэлігійнае бсларускае жыцьцё за мяжой, падзеі і тэндэнцыі, што былі ўласьцівыя ўсёй паваеннай эміграцыі. I, самае галоўнае, ацаніць унёсак эміграцыі ў агульны працэс беларускага адраджэньня.